Шаноўныя сябры! У нядзелю, 11 траўня, у Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага на Атлянтык Авэню 401 адбудзецца Парафіяльнае сьвята ў дзень уганараваньня Сьв. Кірылы Тураўскага, чыё імя носіць наша Парафія. У царкве будзе праведзена Архіерэйская служба, у якой возьме ўдзел Першагерарх БАПЦ Уладыка Сьвятаслаў. Далей сьвята працягнецца ў грамадзкай залі, дзе можна будзе праслухаць інфармацыю пра гісторыю Парафіі, пра тое, што робіцца вернікамі і кіраўніцтвам дзеля падтрыманьня яе дзейнасьці. Таксама адзначым разам Дзень Маці, які прыпадае на гэты час. Прысутных чакае смачны абед і іншыя прыемныя неспадзяванкі. Запрашаем усіх беларусаў, вашыя семьі, вашых сяброў і знаёмых у гэты сьвяточны дзень аздобіць сьвята сваёй прысутнасьцю. Наша адзіная ў Нью-Ёрку беларуская царква чакае вас! Будзем разам у гэты дзень! Парафіяльная рада Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага Праезд цягнікамі: Q,B,N,R, 2, 3, 4, 5 – прыпынак Atlantic Ave – Barclays Center A, C, G – прыпынак Hoyt – Schermerhorn F - прыпынак Bergen str. |
Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны >