30 верасьня 2012 г. Дарагія сябры! Запрашаем Вас на БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ, што ўжо шмат гадоў праводзіцца Саборам Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью Ёрку, пад час папулярнага фэсту “Атлянтык Антык”. Тут вас будуць чакаць шмат сяброў, стравы беларускай кухні, беларуская музыка, беларускія выставы, выстава Скарыныяды, выстава й кіоск беларускіх эміграцыйных выданьняў за апошніх 50 гадоў, і цікавыя відэафільмы. А прагульваючыся ў гэты час па Атлянтык Авэню вы пабачыце багацьце розных культураў Нью-Ёрку, пакаштуеце ежу розных народаў сьвету, зможаце набыць упадабалыя тавары ад мноства гандляроў, пачуеце розных музыкаў і артыстаў. Гэта будзе запамінальнае сьвята! 30 верасьня 2012 г. пачынаючы ад 10:00 раніцы. Адрэса: 401 ATLANTIC AVE. BROOKLYN, NY ПАРАФІЯЛЬНАЯ РАДА САБОРУ Сьв.КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА БАПЦ |
Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны >