Віншуем з Калядамі і Новым Годам!

posted Jan 8, 2015, 6:28 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 8, 2015, 6:29 PM ]
Парафіяльная Рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку шчыра віншуе Парафіі БАПЦ на бацькаўшчыне, на эміграцыі, усіх парафіянаў БАПЦ, ўсіх беларусаў і прыяцеляў зь вялікім сьветлым сьвятам — Нараджэньнем Хрыстовым і надыходзячым Новым годам.

Няхай жа новы 2015-ы год ад Нараджэньня Гасподняга нясе вам усім здароўе, шчасьце ў жыцьці й плённую працу на карысьць нашай слаўнай і гістарычнай БАПЦ.

Расьціслаў Гарошка, Старшыня Парафіяльнае Рады Сабору Сьв. Кірылы
Тураўскага ў Нью Ёрку.