Парахвіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага запрашае Вас наведаць нашую царкву ў Вербную нядзелю 28-га сакавіка й прыняць удзел у набажэнстве прысьвечаным уваходу Госпада ў Ерусалім, якое пачнецца а 10-й гадзіне раніцы. Таксама, у гэты дзень, пасьля літургіі й асьвячэньня вербаў, адбудзецца ўрачыстая грамацкая імпрэза з абедам, прысьвечаная 92-гім узгодкам абвяшчэньня незалежнасьці БНР (25-га сакавіка). Падчас імпрэзы будуць дэманстравацца відыяфільмы аб героях ды гісторыі беларускага адраджэньня. Кошт абеду - $15 |
Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны >