Вялікодныя сьвяты

posted Apr 3, 2010, 5:39 AM by News Staff Writer
Парадак набажэнстваў на Вялікодныя сьвяты у Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

У Вялікую (пакутную) пятніцу, 2-га красавіка 2010 года, - Божая служба з вынесам плашчаніцы пачнецца а 8-ай гадзіне вечара.

На Вялікдзень, у суботу, 3-га красавіка 2010 года - усяношная разам з сьвяточнай літургіяй пачнецца а 10-й гадзіне вечара.
Пасля службы, прыкладна а 2-гой гадзіне раніцы, - асьвячэньне пасхаў і невялічкі сьвяточны абед.
Спадзяемся на Вашую прысутнасьць разам з сямьёй.

Парафіяльная Рада