У нядзелю 16 траўня 2010г. у Катэдральным Саборы БАПЦ у Нью Ёрку адбылося сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята. У Архірэйскай Літургіі бралі ўдзел: япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў, япіскап Г’юстанскі і Тэхаскі Макаріос (УАПЦ у ЗША) і сьвятарства. Пасьля набажэнства сьвяткаваньне працягнулася ў Парафіяльнай Зале Катэдры, дзе адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам Парафіі Катэдральнага Сабору. Пасьля чаго Ўладыка Сьвятаслаў зачытаў рэферат пра дзейнасьць і духоўныя творы сьвяценьніка Кірылу Тураўскага, якога здаўна клічуць Беларускім Залатавусным, альбо – другім Залатавусным, у асобе якога паядналіся сьвятасьць, вучонасьць і любоў да роднае зямлі, менавіта таму праваслаўныя беларусы нараклі свой галоўны храм на эміграцыі імям гэтага беларускага сьвятога. Таксама прысутным быў паказаны дакументальны фільм пра жыцьцё Сьвятога Кірылы Тураўскага. З вялікім сьвятам Беларускае Царквы вернікаў прывіталі прысутныя: старшыня Парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору д-р Расьціслаў Гарошка, старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня сп-р Вячка Станкевіч і старшыня Парафіяльнае Рады царквы Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку (шт. Н.Дж) сп-р Віктар Дубяга, які запрасіў вернікаў на Парафіяльнае сьвята ў г. Гайлянд Парк на наступную нядзелю. Таксама з музычным прывітаньнем выступілі госьці зь Беларусі. |
Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны >