14 лістапада 2010 году адбылося ўшанаваньне 60-х угодкаў Парахвіі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Урачыстую літургію адправіў Мітрафорны Пратаярэй а. Міхаіл Федорак. У грамадзкай залі, дзе працягваліся ўрачыстасьці, госьці падсілкаваліся смачным пачастункам прыгатаваным парахвіяльным сястрынствам. Грамадзкая заля была ўпрыгожаная малюнкамі беларускіх мастакоў старэйшага і новага пакаленьняў. Маладая беларуская мастачка Ксенія Капытка. Для гасьцей урачыстасьці грае Ульяна Дарагакупец. Афіцыйную частку ўрачыстасьцяў адкрыў старшыня парахвіі сп. Расьціслаў Гарошка. Былі зачытаныя віншаваньні ад грамадзкіх арганізацыяў і асобаў. Парахвію віншуе старшыня Беларуска Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Вячка Станкевіч. Валеры Дворнік Віншаваньне ад імя парахвіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку. |
Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны >