СХОД ПАРАФІІ

posted Apr 12, 2011, 12:58 PM by Belarusian Church
20 лютага 2011 г. у Катэдральным Саборы адбыўся штогадовы перавыбарчы сход парафіі. На гэтым сходзе былі заслуханыя справаздачы Парафіяльнай Рады, Сястрынства і Рэвізыйнай Камісіі. У сваім дакладзе старшыня Парафіяльнай Рады, сп. Расьціслаў Гарошка паведаміў парафіянам пра ўсе мерапрыемтсвы рэгілійнага і культурна-асветніцкага кшталту, якія праводзіліся пры падтрымцы Парафіяльнай Рады ў мінулым годзе. Сярод іх: Беларускі Фестываль у рамках (Atlantic Antic), сьвяткаваьне гадавіны Слуцкага Ўзброенага Чыну, сьвяткаваньне 60-ых угодкаў заснаваньня Парафіі, лекцыі, персьвечаныя Беларускай Аўтакефаліі і жыцьцю беларускіх сьвятых, выстава беларускага мастака з Вільні Алега Аблажэя, сьвяткаваьне Каляднай ялінкі для дзяцей ды іншыя мерапрыемствы. Таксама Ў мінулым годзе былі скончаныя шэраг праектыў па рамонту будынку: гэта — замена часткі франтавых вакон, падлогі на кухні, паліцаў у падвале. Былі сабраныя грошы на ўсталяваньне галоўных уваходных дзьвярэй.

Сход даў адзныку дзейнасьці Парафіяльнай рады і Сястрынства, як "добрую". Далей адбыліся перавыбары сяброў Парафіяльнай Рады. У выніку перавыбараў Сход вырашыў пакінуць існуючы склад Парафіяльнай Рады з дададкам адной асобы. Была абраная Рэвізыйная Камісія і Галоўная Сястра.

Сход адбыўся пры ўдзеле і дабраславеньні м. п. айца Міхайлы (Федорак).