Парафіяльнае сьвята ў Катэдры

posted May 13, 2011, 6:57 PM by Belarusian Church
У нядзелю 15 траўня 2011 г. Парафіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку запрошвае ўсіх Вас прыняць удзел у сьвяткаваньні Парафіяльнага сьвята – дня сьвяценьніка Кірылы Япіскапа Тураўскага, Беларускага Залатавуснага, імя якога носіць наш сабор.

А 10-й гадзіне раніцы пачнецца ўрачыстая Архірэйская Багаслужба з удзелам Уладыкі Сьвятаслава (кіруючага Япіскапа БАПЦ), Уладыкаў Архіяпіскапа Аляксандра і Архіяпіскапа Макарыёса (УАПЦ у ЗША), Духавенства і гасьцей з Нью Джэрзі, Нью Ёрку і ваколіцаў.

Пасьля заканчэньня Багаслужбы, у Парафіяльнай Зале адбудзецца абед і ўрачыстая імпрэза, прысьвечаная жыцьцю Сьв. Кірылы Тураўскага й ягонаму значэньню для Беларускага Праваслаўя.

Усе запрошваюцца.

Парафіяльная Рада Катэдральнага Сабору БАПЦ. 
(401 Atlantic Ave, Brooklyn, New York, USA)
Comments