Каляды ў Катэдральным Саборы ў Нью Ёрку

posted Jan 18, 2011, 4:49 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 23, 2011, 11:36 AM ]
9 студзеня 2011 г., у Нядзелю пасля сьвята Нараджэньня Хрыстовага, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Нью Ёрку адбылася Архірэйская Літургія, у якой бралі ўдзел япіскап Сьвятаслаў і мітрафорны пратаярэй а.Міхайла.


Пасьля набажэнства вернікі працягвалі сьвяткаваць Каляды ў Парафіяльнай Залі Катэдры. Дзеці зь бацькамі вадзілі Карагод навокал Каляднай Ялінкі, а каляднікі прасьпявалі Калядкі.


У сьвяткаваньні прынялі ўдзел беларускія эмігранты ды іхныя нашчадкі, якія пражываюць у горадзе Нью Ёрку і ваколіцах.
Comments