Беларускі фэстываль у Нью Ёрку

posted Oct 13, 2012, 8:24 PM by News Staff Writer   [ updated Oct 13, 2012, 8:57 PM ]
30 верасьня 2012 адбыўся традыцыйны Беларускі Фэстываль, што ладзіцца кожны год у часе фэстывалю Atlantic Antic у Нью Ёрку.
Парахвіяне і госьці Кафедральнага Сабору БАПЦ мелі магчымасьць пакаштаваць стравы беларускай кухні прыгатаваныя парахвіяльным сястрынствам, паслухаць музыку, паглядзець выставу беларускіх эміграцыйных выданьняў і фотаздымкі з жыцьця беларускай эміграцыі ў Нью Ёрку і ваколіцах.
У часе фэстывалю таксамі адбываўся гандаль беларускімі стравамі каля Кафедральнага Сабору БАПЦ, што дало магчымасьць шматлікім гасьцям фэстывалю даведацца пра Беларусь і пакаштаваць беларускія стравы.