Аб'ява

posted Sep 19, 2010, 10:15 AM by News Staff Writer
У нядзелю, 26 верасня, Парафіяльная Рада Катэдральнага Сабору запрашае ўсіх беларусаў навакольля прыняць удзел ў беларускім фестывалі, які традыцыйна праводзіцца восеньню ў рамках фестывалю Атлантык Антык. Падчас гэтага мерапрыемства ў царкоўна-грамалзкай залі Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага будуць арганізаваны выставы беларускага мастацтва, дэманстравацца відэафільмы на беларускую тэматыку, гучаць беларускія сьпевы. Таксама вы будзеце мець цудоўную магчымасьць пачаставацца класічнымі беларускімі стравамі, прыгатаванымі сястрынствам сабору.

Запрашаем на ранішняе набажэнства, а пасьля, да удзелу ў фестывалю!
Comments