Навіны


Расклад Вялікодных Набажэнстваў

posted Apr 11, 2016, 7:24 PM by Belarusian Church   [ updated Apr 11, 2016, 7:31 PM ]

Беларускі праваслаўны сабор 
Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку віншуе ўсіх з надыходзячым 

В Я Л І К О Д Н Е М 

і запрашае на сьвяточныя набажэнствы : 

Красавік – 2016 - April


24 нд. ВЕРБНІЦА ...................... Літургія і асьвячэньне вярбы ..... 10:00 раніцы

28 чц. Вялікі Чацьвер ..................... Сьв. Пакуты Хрыстовы .......... 7:00 вечара
            з чытаньнем 12 Дабравесьцяў

29 пт. Вялікая Пятніца ................................... Вячорня ...................... 7:00 вечара
            з вынасам сьв. Плашчаніцы

30 сб. Вялікая Сыбота .................................... Паўночня .................. 11:30 уначы


Травень – 2016 – May

1 нд. Уваскрасеньне Хрыстовае .......... Ранішня і Літургія ....... 00:00 уначы
            В Я Л І К Д З Е Н Ь Асьвячэньне пасак ........... 3:00 уначы

2 пн. Сьветлы Панядзелак
            Літургія з Крыжовым ходам у Гайлянд Парку (Н.Дж.) .... 10:00 раніцы

8 нд. Правадная Нядзеля ...................... Літургія і Паніхіда ......... 9:00 раніцы

Паніхіды на Беларускіх могліцах (Іст Брансуік, Н.Дж.) .... 12:00 дня

15 нд. Сьв. жонаў-міраносьбітак ......... Архірэйская Літургія ..... 10:00 раніцы
            Прастольнае Сьвята Сьв. КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА

22 нд. Нядзеля аб нямоглым.
            Прастольнае Сьвята і Архірэйская Служба ў Гайлянд Парку (Н.Дж.)


ХРЫСТОС УВАСКРОС ! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС ! 

CHRIST IS RISEN ! INDEED HE IS RISEN ! 


St. Cyril of Turau Cathedral, 
401 Atlantic Avenue, 
Brooklyn, New York 11217, USA 
Тэл. 1-718-858 2435 , 
www.belapc.org .

Віншуем з Калядамі і Новым Годам!

posted Jan 8, 2015, 6:28 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 8, 2015, 6:29 PM ]

Парафіяльная Рада Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку шчыра віншуе Парафіі БАПЦ на бацькаўшчыне, на эміграцыі, усіх парафіянаў БАПЦ, ўсіх беларусаў і прыяцеляў зь вялікім сьветлым сьвятам — Нараджэньнем Хрыстовым і надыходзячым Новым годам.

Няхай жа новы 2015-ы год ад Нараджэньня Гасподняга нясе вам усім здароўе, шчасьце ў жыцьці й плённую працу на карысьць нашай слаўнай і гістарычнай БАПЦ.

Расьціслаў Гарошка, Старшыня Парафіяльнае Рады Сабору Сьв. Кірылы
Тураўскага ў Нью Ёрку.

Запрашаем на Парафіяльнае Сьвята 11 траўня

posted May 6, 2014, 5:10 AM by Belarusian Church

Шаноўныя сябры!

У нядзелю, 11 траўня, у Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага на Атлянтык Авэню 401 адбудзецца Парафіяльнае сьвята ў дзень уганараваньня Сьв. Кірылы Тураўскага, чыё імя носіць наша Парафія.

У царкве будзе праведзена Архіерэйская служба, у якой возьме ўдзел Першагерарх БАПЦ Уладыка Сьвятаслаў. Далей сьвята працягнецца ў грамадзкай залі, дзе можна будзе праслухаць інфармацыю пра гісторыю Парафіі, пра тое, што робіцца вернікамі і кіраўніцтвам дзеля падтрыманьня яе дзейнасьці.

Таксама адзначым разам Дзень Маці, які прыпадае на гэты час.

Прысутных чакае смачны абед і іншыя прыемныя неспадзяванкі.

Запрашаем усіх беларусаў, вашыя семьі, вашых сяброў і знаёмых у гэты сьвяточны дзень аздобіць сьвята сваёй прысутнасьцю. Наша адзіная ў Нью-Ёрку беларуская царква чакае вас! Будзем разам у гэты дзень!

Парафіяльная рада 
Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага 

Праезд цягнікамі: Q,B,N,R, 2, 3, 4, 5 – прыпынак Atlantic Ave – Barclays Center
A, C, G – прыпынак Hoyt – Schermerhorn
F - прыпынак Bergen str.

Расклад Вялікодных Богаслужбаў

posted Apr 13, 2014, 11:07 PM by Belarusian Church   [ updated Apr 15, 2014, 5:00 PM ]

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква 
Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага 
ў Нью Ёрку 
віншуе 
Ўсіх Беларусаў з Надыходзячым 

В Я Л І К А Д Н Е М 

і запрашае на сьвяточныя набажэнствы : 

Красавік – 2014 - April

13 нд. ВЕРБНІЦА .... Літургія і асьвячэньне вярбы .... 10:00 раніцы
(агульная споведзь)

17 чц. Вялікі Чацьвер ..... Сьв. Пакуты Хрыстовы ....... 7:00 вечара

18 пц. Вялікая Пятніца ................ Вячорня ...................7:00 вечара
з вынасам сьв. Плашчаніцы

19 сб. Вялікая Сыбота ....................... Паўночня .......... 11:30 уначы

20 нд. Уваскрасеньне Хрыстовае ..... Ранішня ............. 00:00 уначы
В Я Л І К Д З Е Н Ь ...Літургія ............. 1:30 уначы
Асьвячэньне Пасак ....... 3:00 уначы
Малебен і сьвяткаваньне Вялікадня ....... 2:00 дня

27 нд. Правадная Нядзеля ............. Літургія .............. 10:00 раніцы
Апостала Тамаша Паніхіда ............... 11:30 дня

ХРЫСТОС УВАСКРОС ! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС ! 


Наш адрас: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY
Праезд цягнікамі: Q,B,N,R, 2, 3, 4, 5 – прыпынак Atlantic Ave./ Barclays Centr
A, C, G – прыпынак Hoyt – Schermerhorn
F - прыпынак Bergen St.
Тэлефон 718 858 2435

Новыя ўваходныя дзьверы ў Катэдры

posted Jan 1, 2014, 6:40 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 1, 2014, 6:41 PM ]

Новыя ўваходныя дзьверы, што былі нядаўна ўсталяваныя ў Катэдральным Соборы, сталі сапраўдным калядным падарункам для ўсёй беларускай грамады Нью Ёрка. Парахвіяльная рада выказвае шчыраю падзяку ўсім ахвярадаўцам, якія зрабілі магчымым гэтую падзею. Дай, Божа, шмат год! 


Асьвячэньне Капліцы

posted Jan 1, 2014, 6:25 PM by Belarusian Church   [ updated Apr 13, 2014, 10:59 PM ]

26 лістапада 2013 г., у дзень памяці сьв. Яна Залатавуснага, у будынку Катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага была асьвячаная Капліца Ўсіх Беларускіх Сьвятых. Асьвячэньне Прастолу і ўсяе Бажніцы і першую Літургію ў ёй узначаліў Уладыка Сьвятаслаў, саслужыў яму Пратаярэй а. Леанід Акаловіч і прыслугоўваў сп-р Васіль Кузьменка.


В Я Л І К О Д З Е Н Ь 2 0 1 3

posted Apr 24, 2013, 6:31 PM by Belarusian Church   [ updated Jan 1, 2014, 6:19 PM ]

Беларускі праваслаўны сабор 

Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку віншуе ўсіх з надыходзячым 

В Я Л І К О Д Н Е М 

і запрашае на сьвяточныя набажэнствы : 






Красавік – 2013 - April 

28 нд. ВЕРБНІЦА ........ Літургія і асьвячэньне вярбы ......... 10:00 раніцы 

Травень - 2013 - May 

2 чц. Вялікі Чацьвер ......... Сьв. Пакуты Хрыстовы ........... 7:00 вечара

3 пт. Вялікая Пятніца ..................... Вячорня ......................... 6:00 вечара
з вынасам сьв. Плашчаніцы 

4 сб. Вялікая Сыбота ........................ Паўночня .................... 11:30 уначы

5 нд. Уваскрасеньне Хрыстовае ...... Ранішня ..................... 00:00 уначы

В Я Л І К Д З Е Н Ь ….......... Літургія ....................... 1:30 уначы

Асьвячэньне Пасак ............... 3:00 уначы

6 пн. Вмч. Юрыя Пераможцы (Літургія ў Гайлянд Парку ... 10:00 ран.) 

11 сб. Сьвц. Кірылы Тураўскага ............ Літургія ............... 10:00 раніцы 
і сьвяткаваньне Парафіяльнага Сьвята 

12 нд. Правадная Нядзеля ............. Літургія і Паніхіда ........ 10:00 раніцы 
Паніхіды на Беларускіх могліцах (шт. Нью Джэрзі) ..... 12:00 дня 

19 нд. Сьв. Жыровіцкае іконы Б.М. – Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку 


ХРЫСТОС УВАСКРОС ! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС ! 

CHRIST IS RISEN ! INDEED HE IS RISEN ! 

Наш адрас: St. Cyril of Turau Cathedral, 401 Atlantic Ave, Brooklyn, N.Y. 11217 
Тэл. 718-858 2435 , www.belapc.org

Расклад Службаў - Студзень 2013 г.

posted Jan 3, 2013, 7:47 AM by Andrus Padleski   [ updated Jan 3, 2013, 9:11 AM ]

Паважанае Спадарства!
Парафіяльная Рада і Cьвятарства Беларускага Праваслаўнага
Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку
віншуюць Вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага –

К А Л Я Д А М І

і жадаюць усім смачнае куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця
ў Новым 2013-м Годзе !

Запрашаем у храм Божы на Набажэнствы :
Студзень – 2013 – January

6 нд. Нядзеля перад Калядамі - Літургія - 10:00 раніцы
Сьвяты Вечар - Вял. Павячорра - 5:00 вечара
КУЦЬЦЯ - 6:00 вечара

7 пн. К А Л Я Д Ы - Літургія -10:00 раніцы

13 нд. Нядзеля пасьля Калядаў - Літургія - 10:00 раніцы
КАЛЯДНАЯ ЯЛІНКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ - 12:00 дня

19 сб. В А Д О Х Р Ы Ш Ч А - Літургія -10:00 раніцы
і Вялікае асьвячэньне вады

20 нд. Нядзеля пасьля Вадохрышча - Літургія - 10:00 раніцы

Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў у
г. Нью Ёрку і ваколіцах будзе адбывацца з 19 да 27 студзеня – па запросінах.

St. Cyril of Turau Cathedral , 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY 11217, USA
Tel: 1.718.858 2435 , www.belapc.org

Беларускі фэстываль у Нью Ёрку

posted Oct 13, 2012, 8:24 PM by News Staff Writer   [ updated Oct 13, 2012, 8:57 PM ]

30 верасьня 2012 адбыўся традыцыйны Беларускі Фэстываль, што ладзіцца кожны год у часе фэстывалю Atlantic Antic у Нью Ёрку.
Парахвіяне і госьці Кафедральнага Сабору БАПЦ мелі магчымасьць пакаштаваць стравы беларускай кухні прыгатаваныя парахвіяльным сястрынствам, паслухаць музыку, паглядзець выставу беларускіх эміграцыйных выданьняў і фотаздымкі з жыцьця беларускай эміграцыі ў Нью Ёрку і ваколіцах.
У часе фэстывалю таксамі адбываўся гандаль беларускімі стравамі каля Кафедральнага Сабору БАПЦ, што дало магчымасьць шматлікім гасьцям фэстывалю даведацца пра Беларусь і пакаштаваць беларускія стравы.
  

ЗАПРОСІНЫ на БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ!

posted Sep 16, 2012, 4:25 PM by Belarusian Church   [ updated Sep 19, 2012, 5:41 AM ]

30 верасьня 2012 г.

Дарагія сябры!

Запрашаем Вас на БЕЛАРУСКІ ФЭСТЫВАЛЬ, што ўжо шмат гадоў праводзіцца Саборам Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Нью Ёрку, пад час папулярнага фэсту “Атлянтык Антык”.

Тут вас будуць чакаць шмат сяброў, стравы беларускай кухні, беларуская музыка, беларускія выставы, выстава Скарыныяды, выстава й кіоск беларускіх эміграцыйных выданьняў за апошніх 50 гадоў, і цікавыя відэафільмы.

А прагульваючыся ў гэты час па Атлянтык Авэню вы пабачыце багацьце розных культураў Нью-Ёрку, пакаштуеце ежу розных народаў сьвету, зможаце набыць упадабалыя тавары ад мноства гандляроў, пачуеце розных музыкаў і артыстаў.

Гэта будзе запамінальнае сьвята!

30 верасьня 2012 г. пачынаючы ад 10:00 раніцы.

  Адрэса:  401 ATLANTIC AVE. BROOKLYN, NY  
 
 
ПАРАФІЯЛЬНАЯ РАДА САБОРУ Сьв.КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА БАПЦ 

1-10 of 25