Сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята адбылася ў нядзелю 19 траўня ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.). У Архірэйскай службе прынялі ўдзел Уладыка Сьвятаслаў, а.Зіновій - настаяцель Парафіі і сьвятары з розных Парафіяў. У часе Крыжовага ходу навокал храму чыталіся Дабравесьці на розных мовах. Кожны ўдзельнік сьвята атрымаў на памяць іконку сьв. Жыровіцкае Багародзіцы. Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай зале адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам. Прывітаньне выказалі прысутныя на сьвяце вернікі Парафіі Катэдральнага сабору зь Нью Ёрку. Уладыка Сьвятаслаў коратка распавёў пра беларускія цудатворныя іконы. Старшыня Парафіяльнае Рады сп-р Віктар Дубяга распавёў пра адведваньне вернікамі супольных службаў, якія ладзіліся ў часе Вялікага паста настаяцелем і сьвятарамі зь іншых Праваслаўных юрысдыкцыяў. Па традыцыі сьвяткаваньне скончылася латарэяй. |
Царква Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку / Saint Mary of Zyrovicy BAOChurch > Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны Гайлянд Парк >