“Дзяды” ў Нью Джэрзі

posted Nov 13, 2010, 2:18 PM by Belarusian Church   [ updated Dec 2, 2012, 9:34 AM by News Staff Writer ]
7 лістапада пасьля Сьв. Літургіі і Паніхіды ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі, ЗША) вернікі паехалі на Парахвіяльныя Могілкі, што знаходзяцца непадалёк, у г.Іст Брансуік, каб памаліцца за супачылых сваякоў на месцы іх апошняга зямнога прыпынку. 

Пасьля Паніхіднае Ліціі каля Помніка ўсім загінуўшым змагаром за Беларусь і каля супачылых япіскапаў, пратаярэй а.Зінові з хорам і вернікамі абышоў магілы са сьпевам “вечная памяць”. 

Абыход настаяцелем Парафіяльных могліцаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы адбываецца двойчы на год – на Дзяды і на Радаўніцу, куды прыязджаюць нашыя суайчыньнікі з розных куткоў Амерыкі, каб наведаць сваіх супачылых сваякоў.