Навіны Гайлянд Парк
Малебен за мір ва Ўкраіне
У нядзелю 23 жніўня 2015 л.Б. парафіяне храму Св. Жыровіцкае Іконы Божае Маці г.Гайлянд Парк (шт. Нью Джэрзі, ЗША) маліліся за мір ва Ўкраіне. Настаяльнік парафіі мітрафорны пратаярэй а.Зінові Жалабак пасьля заканчэньня Літургіі адслужыў Малебен за Ўкраіну і прывітаў украінцаў і ўсіх прысутных з днём Незалежнасьці Ўкраіны, які сьвяткуецца 24 жніўня, і пажадаў міру і спакою ва Ўкраіне. Таксама 25 жніўня сьвяткуецца дзень аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі. |
Прэзэнтацыя кніг у Гайлянд Парку
26 траўня 2013 году ў грамадзкай залі царквы Жыровіцкай іконы Божае Маці
пасьля заканчэньня багаслужбы адбулася прэзэнтацыя дзьвюх кніг, напісаных
прадстаўнікамі паваеннай хвалі эміграцыі , выдадзеных у Менску (Аляксандар
Стагановіч "Успаміны пасла" 2011; Марыя Стагановіч " Мае ўспаміны" 2012.
Выдавецтва “Лімарыус”). Кнігі вяртаюць нас у перадваеннае жыцьцё Заходняй Беларусі, калі Аляксандар Стагановіч быў беларускім паслом у Польскім сойме, а яго жонка Марыя – захавальніцай народных традыцыяў і звычаяў ды любячай маці. Сваімі развагамі і ўспамінамі з прысутнымі падзеліліся людзі, якія асабіста ведалі аўтараў – актывістаў беларускага жыцьця на чужыне, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі й выданьня кніжак, а таксама іх першыя чытачы. |
Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку
Сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята адбылася ў нядзелю 19 траўня ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.). У Архірэйскай службе прынялі ўдзел Уладыка Сьвятаслаў, а.Зіновій - настаяцель Парафіі і сьвятары з розных Парафіяў. У часе Крыжовага ходу навокал храму чыталіся Дабравесьці на розных мовах. Кожны ўдзельнік сьвята атрымаў на памяць іконку сьв. Жыровіцкае Багародзіцы. Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай зале адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам. Прывітаньне выказалі прысутныя на сьвяце вернікі Парафіі Катэдральнага сабору зь Нью Ёрку. Уладыка Сьвятаслаў коратка распавёў пра беларускія цудатворныя іконы. Старшыня Парафіяльнае Рады сп-р Віктар Дубяга распавёў пра адведваньне вернікамі супольных службаў, якія ладзіліся ў часе Вялікага паста настаяцелем і сьвятарамі зь іншых Праваслаўных юрысдыкцыяў. Па традыцыі сьвяткаваньне скончылася латарэяй. |
Вялікдзень у Гайленд Парку
Усяночную Службу ачоліў настаяцель царквы Святой Жыровіцкай Божай Маці айцец
Зіновій Жалабак. У Службе яму дапамагаў сябра з Украінскай царквы айцец Андрыян
і васьмёра хлапцоў прыслужнікаў. На Усяночнай акрамя парафіян прысутнічала шмат
гасцей. Пасля асвячэння кошыкаў з яйкамі, Вялікоднымі булкамі і іншымі стравамі
некаторыя вернікі засталіся у царкоўнай залі і вырашылі разгавіцца перад
паездкай дахаты. |
Расклад Вялікодных багаслужбаў - 2013
![]() сьв. Жыровіцкае іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.) віншуе ўсіх з надыходзячым В Я Л І К О Д Н Е М і запрашае на сьвяточныя набажэнствы : Красавік – 2013 – April 28 нд. ВЕРБНІЦА ...... Літургія і асьвячэньне вярбы ...... 10:00 раніцы Травень - 2013 - May 2 чц. Вялікі Чацьвер ........ Сьв. Пакуты Хрыстовы ......... 6:00 вечара 3 пт. Вялікая Пятніца .................... Вячорня ....................... 6:00 вечара з вынасам сьв. Плашчаніцы 4 сб. Вялікая Сыбота .......................... Паўночня ............... 11:30 уначы 5 нд. Уваскрасеньне Хрыстовае ....... Крыжовы ход ........ 00:00 уначы В Я Л І К Д З Е Н Ь Ранішня і Літургія ...... 00:15 уначы 6 пн. Вмч. Юрыя Пераможцы .......... Літургія ................ 10:00 раніцы 11 сб. Сьвц. Кірылы Тураўскага (Парафіяльнае Сьвята ў Нью Ёрку) 12 нд. Правадная Нядзеля ......... Літургія і Паніхіда ......... 9:00 раніцы Паніхіды на Беларускіх могліцах (Іст Брансуік) ..... 12:00 дня
і сьвяткаваньне Парафіяльнага Сьвята ХРЫСТОС УВАСКРОС ! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС ! CHRIST IS RISEN ! INDEED HE IS RISEN ! Наш адрас: St. Mary of Zyrovicy church, 9 River Rd, Highland Park, NJ Тэл. 1-732-247 9173 , www.belapc.org |
Запусты
Запусты на Калядны Пост адбыліся ў Нядзелю 24-ю пасьля Сёмухі, 18 лістапада 2012 г., у Парахвіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Нью Джэрзі, ЗША). Увосені тут зьбіраецца найбольш парахвіянаў менавіта на Запусты, таму парахвіяльнымі ўладамі былі запрошаныя Архіяпіскап Сьвятаслаў Логін і Архіяпіскап Аляксандр Быкавец (кіраўнічы Япіскап УАПЦ у ЗША), якія й узначалілі Літургію. У часе набажэнства кіраўнік Парахвіі, пратаярэй а. Зінові Жалобак, за шчырую 15-гадовую пастырскую працу на ніве Хрыстовай ды з нагоды 90-гадовага і 70-гадовага юбілеяў Сабораў БАПЦ у Менску быў узнагарорджаны царкоўнай узнагародай – Крыжом з Прыкрасамі. У багаслужбе таксама прынялі ўдзел пратаярэй а. Леанід Акаловіч (Менск, Беларусь) і сьвятары украінскіх Парахвій з розных штатаў ЗША (Нью Джэрзі, Нью Ёрк, Пэнсільванія, Мічыган). У часе Літургіі Уладыка Аляксандр прачытаў Дабравесьце па-беларуску, а ў канцы службы сказаў Казаньне. Уладыка Сьвятаслаў узнагародзіў Нагароднымі Граматамі БАПЦ трох парахвіянаў, якія найбольш ахвярна працуюць дзеля дабра гэтае Парафіі : спадара Віктара Дубягу – старшыню Парафіяльнае Рады, спадара Якуба Сапяжынскага – рэгента Хору, спадарыню Людмілу Бакуновіч – старэйшую сястру Сястрынства Парахвіі. Варта адзначыць, што нядаўна ў храме Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку былі пастаўлены новыя ўваходныя дзьверы, кошты на якія былі сабраныя Сястрынствам. Духавенства ў часе дабраславеньня абеда Настаяцель, а. Зінові, падзякаваў гасьцям і парахвіянам за ўдзел у Багаслужбе і запрасіў усіх на абед у Парахвіяльную Залю, дзе былі падрыхтаваныя бліны, якія звычайна за беларускай традыцыяй пякуць на Запусты перад Калядным і Вялікім Пастамі. Таксама адбылася традыцыйная латарэя. Больш фотаздымкаў можна паглядець па наступнай спасылцы: |
Каляды ў Гайлянд Парку
Сьвяткаваньне Калядаў адбылася ў Парафіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк, штат Нью Джэрзі, ЗША. ![]() Увечары 6 студзеня ў царкве адбылася архірэйская Ўсяночная служба, якая пачалася Вялікім Павячоррам зь Ліціёй, якую ўзначаліў япіскап Сьвятаслаў. Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай Зале адбылася посная вячэра, дзе акрамя поснае Куцьці, былі нарыхтавана посныя стравы. ![]() У нядзелю 7 студзеня была адслужана архірэйская Літургія, пасьля якое вернікі сьвяткавалі сьвята Нараджэньня Хрыстовага, сьпявалі Калядкі. |
Запрашаем у храм Божы на Багаслужбы
Парафіяльная Рада і сьвятар Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку віншуюць Вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага – КАЛЯДАМІ і жадаюць усім смачнае куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця ў Новым 2011-м Годзе ! Запрашаем у храм Божы на Багаслужбы : Студзень – 2011 6 чацьвер Сьвяты Вечар - Архірэйская Ўсяночная - 6:00 вечара КУЦЬЦЯ - 8:00 вечара 7 пятніца К А Л Я Д Ы - Архірэйская Літургія - 10:00 раніцы 9 нядзеля Сьвятых Богаайцоў - Літургія - 10:00 раніцы 16 нядзеля Нядзеля перад Вадохрышчам - Літургія - 10:00 раніцы 19 серада В А Д О Х Р Ы Ш Ч А - Літургія і Вял. асьвячэньне вады- 10:00 раніцы 23 нядзеля Нядзеля пасьля Вадохрышча - Літургія - 10:00 раніцы Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў будзе адбывацца з 19 да 27 студзеня – па запросінах. Parish of St. Mary of Zyrovicy, 9 River Road, Highland Park, N.J. 08904, USA Tel:1.732.247 9173 , www.belapc.org |
“Дзяды” ў Нью Джэрзі
7 лістапада пасьля Сьв. Літургіі і Паніхіды ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі, ЗША) вернікі паехалі на Парахвіяльныя Могілкі, што знаходзяцца непадалёк, у г.Іст Брансуік, каб памаліцца за супачылых сваякоў на месцы іх апошняга зямнога прыпынку. Пасьля Паніхіднае Ліціі каля Помніка ўсім загінуўшым змагаром за Беларусь і каля супачылых япіскапаў, пратаярэй а.Зінові з хорам і вернікамі абышоў магілы са сьпевам “вечная памяць”. Абыход настаяцелем Парафіяльных могліцаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы адбываецца двойчы на год – на Дзяды і на Радаўніцу, куды прыязджаюць нашыя суайчыньнікі з розных куткоў Амерыкі, каб наведаць сваіх супачылых сваякоў. |
Зь любоўю і верай у сьветлае
19 верасьня ў Хайлэнд Парку прайшла пэрсанальная выстава твораў беларускай мастачкі Любові Карпавай. Таксама Беларуская грамада Нью-Джэрсі і Нью-Ёрку падрыхтавала ў гэты дзень сяброўскі пікнік. Яшчэ напрыканцы традыцыйнай ранішняй багаслужбы сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы айцец Зінові адзначыў, што творы спадарыні Любові зробленыя з неверагодным пачуцьцём густу, цеплынёй ды высокім майстэрствам. Узгадаўшы адну са сваіх мінулых пропаведзяў пра тое, як Бог раздаваў таленты людзям, айцец Зінові сказаў, што, гледзячы на зробленае нашай беларускай мастачкай, становіцца відавочным, што свой талент яна не толькі не закапала, а надзеленая ім Богам, выкарыстоўвае і разьвівае – тое, што павінен рабіць кожны з нас. Спусьціўшыся ў грамадзкую залю, кожны з больш чым паўсотні наведвальнікаў меў шыкоўную магчымасьць пераканацца ў гэтым: 30 вышываных твораў, зробленыя Беларускай за апошняе дзесяцігодзьдзе, якія яна прэзэнтавала ў той дзень, дэманстраваліся ў такой колькасьці для публікі ўпершыню. І гэта рабілася як раз у той час, калі адзначаецца сьвята Прасьвятой Багародзіцы - большасьць твораў выставы ў сваёй назве ўключала яе імя. Такім чынам, 25-я выстава Беларускага Музэю ў Нью-Ёрку стала першай пэрсанальнай для Любові Карпавай – яшчэ адной беларускі, якая жыве ў ЗША і адгукнулася на прапанову пазнаёміць Беларускую грамаду са сваёй творчасьцю.
|