-
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Па тым
пазнаюць усе, што вы Мае вучні, калі
будзеце мець любоў між сабою.”
(Дабравесьце
паводле Яна 13:35)
Вялебныя сьвятары, і любасныя браты
й сёстры ў Хрысьце!
Штогод урачыста сьвяткуем дзень
Хрыстовага Нараджэньня – сьвята прыходу на Зямлю Сына Божага, другое асобы
Прасьвятое Тройцы. Хрыстос прыйшоў каб прымірыць чалавека з Богам, дзеля чаго
прынёс нябачную раней любоў паміж людзьмі, паказаў ім шлях да вечнага жыцьця ўва
Ўладарстве Божым, неабходнасьць перавагі духоўнага над матэрыяльным. Самое
Нараджэньне Месіі – гэта сьвятло, якое дае магчымасьць пазнаваць Усявышняга
Госпада.
У сёньняшнія ліхія часы навалы
чужынцаў, вернікі задумваюцца над тым, ці неабходнымі для збавеньня душы ёсьць
цярпеньне і любоў да ўсіх, да чаго заклікаў Хрыстос. Ці не прывядзе гэта да
паняволеньня нас і цэлага нашага народу ворагам? Хрысьціянская вера заклікае да
прымірэньня паміж людзьмі, цэлымі народамі, але не са злом, бо супраць зла трэ
змагацца. Хрыстовае вучэньне – гэта духоўная зброя змаганьня за Праўду.
Але далёка ня ўсе прынялі да
сэрца вучэньне Хрыста як тады, так і цяпер. Так, маскоўскія агрэсары выдаюць
сябе за хрысьціянаў, а паводзяцца як сатаністы, што стагодзямі чынілі генацыд
беларусаў і іншых народаў, і цяпер пагражаюць усяму цывілізаванаму сьвету. Як
некалі малое Дзіця Ісус перахоўваўся на Чужыне ад Ірада, так і цяпер сотні
тысяч уцекачоў апынуліся на выгнаньні з-за перасьледу іх уладай
самазванца-ірада ў Беларусі, які ёсьць служкаю Крамля.
Беларуская Царква моліцца цяпер і за
Ўкраінскі народ, якому выпала пакутная роля выратаваньня Хрысьціянскае
Еўрапейскае цывілізацыі, у тым ліку й Беларусі, ад барбараў. Таксама молімся за
беларусаў, якія змагаюцца супраць маскоўскіх агрэсараў у братняй Украіне і
супраць дыктатуры ў роднай Беларусі, і за тых, хто апынуўся ў розных кутках
сьвету і іхнія сем’і.
Хай каляднікі засьпяваюць у
кожным Беларускім памешканьні на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, і павіншуюць ўсіх –
Хрыстос Нарадзіўся! Слаўце Яго!
Зь любасьцю й малітвамі,
☨Сьвятаслаў,
Архіяпіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Катэдральны сабор сьв. Кірылы
Тураўскага, г. Нью-Ёрк, ЗША.
Каляды 2022 / 2023 лета Божага. |
Posted Jan 6, 2023, 2:10 PM by Belarusian Church
-
Расклад Калядных Набажэнстваў
Парафіяльная Рада і Cьвятарства Беларускага Праваслаўнага Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку віншуюць Вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага – К А Л Я Д А М І і жадаюць усім смачнае куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця ў Новым 2023-м Годзе !
Запрашаем у храм Божы на Набажэнствы :
Студзень – 2023 – January
6 пц. Сьвяты Вечар____Архірэйская Ўсяночная ____ 6:00 вечара КУЦЬЦЯ ________ 8:00 вечара
7 сб. К А Л Я Д Ы ____ Архірэйская Літургія ____ 10:00 раніцы
8 нд. Нядз. пасьля Калядаў _ Архірэйская Літургія _ 10:00 раніцы Паніхіда па Вітаўту Кіпелю (40 дзён) _ 11:30 раніцы 15 нд. Нядзеля перад Вадохрышчам ___ Літургія ___ 10:00 раніцы КАЛЯДНАЯ ЯЛІНКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ _____ 12:00 дня
18 ср. В А Д О Х Р Ы Ш Ч А ____Вял. Павячор’е ___6:00 вечара і Вялікае асьвячэньне вады 22 нд. Нядзеля пасьля Вадохрышча __ Літургія ____ 10:00 раніцы
Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў у г. Нью Ёрку і навакольлі будзе адбывацца зь 19 да 27 студзеня па запросінах. St. Cyril of Turau Cathedral , 401 Atlantic Ave, Brooklyn, N.Y. 11217, USA |
Posted Jan 6, 2023, 2:15 PM by Belarusian Church
-
Парахфіяльнае сьвята ў г. Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.)
У Нядзелю, 22 траўня 2022 г. у царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку адбылося парахвіяльнае сьвята. Набажэнства ўзначаліў Уладыка Сьвятаслаў, яму саслужылі настаяльнік Парафіі Мітрафорны пратаярэй а.Зіновій, сьвятарства Беларускае, Украінскае і Грузінскае Цэркваў. У часе сьвяточнае Літургіі адбылася ўрачыстая Крыжовая хада навокал храму з чытаньнем Дабравесьцяў. На набажэнстве, акрамя парафіянаў і гасьцей з Катэдральнага сабору, быў прысутны віцэ-консул Геняральнага Кансуляту Рэспублікі Польшчы ў Нью Ёрку спадар Станіслаў Старнаўскі. Пасьля Службы адбыўся сьвяточны абед і, паводле традыцыі, была разыграна багатая Латарэя. Адбыліся зборы сродкаў на дапамогу братэрскай Украіне.
Набажэнства ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці
Крыжовая хада навокал храму
У Парафіяльнай Зале пасьля Набажэнства
Сьвяточны абед
|
Posted Nov 17, 2022, 12:07 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў Катэдральным саборы
У Нядзелю 15 траўня 2022 г. у Катэдральным саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылося сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята. Набажэнства ўзначаліў Уладыка Сьвятаслаў, яму саслужылі клірыкі Катэдры пратаярэй Іван і дыякан Мікола, таксама – пратаярэй Іван з Украінскае Царквы. Спадар Ігар Вырвіч, з рук япіскапа атрымаў Узнагародную Грамату БАПЦ за стварэньне копіі Еўпрасіньненскага Крыжа, які знаходзіцца ў саборы. Пасьля Набажэнства адбыўся сьвяточны абед, пасьля якога: -старшыня Парафіяльнае Рады д-р Расьціслаў Гарошка прывітаў вернікаў з прастольным сьвятам; -ўладыка Сьвятаслаў коратка расказаў пра Тураўскае Евангельле ХІ ст.; -стараста Парафіі сп-р Аляксандар Хомчанка грунтовна, з архіўнымі здымкамі, прадставіў гісторыю царкоўнага будынку Катэдральнага сабору ад часу ягоных закладзінаў 5 чэрвеня 1850 г.; -таксама выступілі сябры БАЗа і беларус, які толькі павярнуўся з Украіны. Хор і частка вернікаў пасьля набажэнства ў Катэдры
|
Posted Jun 3, 2022, 5:30 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Годнаму
сьвятарству й вернікам
Беларускае Аўтакефальнае
Праваслаўнае Царквы,
якія жывуць
на Бацькаўшчыне і ў Замежжы.
“...Бо ад
сьмерці да жыцьця і ад зямлі ў нябёсы,
Хрыстос Бог
нас узьняў, што песьню перамогі пяём.”
(Песьня 1-я Велікоднага Канону)
Любыя вялебныя айцы, браты й
сёстры ў Хрысьце!
Штогод урачыстае сьвяткаваньне Ўваскрасеньня
Хрыстовага прымушае нас задумацца пра значэньне гэтае падзеі для нас і якімі пасьлядоўнікамі
Хрыста ёсьць мы цяпер. Праваслаўная Царква на працягу свайго існаваньня не
зьмяняла свае погляды на Бога, на жыцьцё і сьмерць, сьвятасьць і грэх, дабро і
зло. Божыя Запаветы дадзены чалавеку назаўсёды, іх немагчыма прыстасоўваць пад
сябе альбо пад некія абставіны.
Гэтае галоўнае хрысьціянскае
сьвята сустракаем сёлета ўва ўмовах вайны ў суседняй братняй Украіне.
Хрысьціянскі цывілізаваны сьвет стаіць на баку дабра, дапамагаючы Ўкраінскаму
народу абараніцца ад агрэсіі расейскае імперыі зла, якая марыць паглынуць і
Беларусь. Сапраўдныя хрысьціяне ня могуць ня бачыць зла, якое нясе так званы
“расейскі сьвет”. Тыя, хто праводзіць альбо падтрымоўвае гэтую агрэсію –
апантаныя д’яблам, іх можна параўнаць зь Юдам, які зрадзіў Хрыста, але былы
Хрыстовы вучань выглядае пабожным на фоне бамбёжак і растрэлаў мірных
украінскіх жыхароў.
Вера
ўва Ўваскрасеньне Хрыстовае дапамагае пераадольваць страх перад сьмерцю, якую
нясе вайна, і гэта вельмі неабходна ваярам сьвятла й дабра. Гэтае галоўнае
хрысьціянскае сьвята стала падмуркам нашае веры ў перамогу жыцьця над сьмерцю,
сьвятла над цемраю, праўды над хлусьнёю. Мэта Хрысьціянства – гэта ўсталяваньне
раю на Зямлі, дзе будзе пераадолена ўсялякае зло ў супольстве і ў душы кожнага
чалавека.
Віншую зь Вялікаднём ўсіх беларусаў,
якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, у тым ліку й беларускіх
дабраахвотнікаў, якія дапамагаюць Украінскаму народу абараняцца ад маскоўскае
арды.
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!
Зь любасьцю й малітвамі,
☨Сьвятаслаў,
архіяпіскап БАПЦ.
Вялікдзень, 2022 лета Божага. |
Posted Apr 23, 2022, 2:33 PM by Belarusian Church
-
Гуманітарная дапамога Ўкраіне
Пры Катэдральным саборы БАПЦ у Ню Ёрку, зь першых дзён
вайны ва Ўкраіне, быў створаны Каардэнацыйны Цэнтр па збору рэчаў і грашовых
сродкаў, закупу спецыяльнай амуніцыі, медыкамэнтаў і аптэчак вытворчасьці ЗША і
адпраўкі іх на дапамогу Ўкраіне. Супрацоўніцтва па набыцьці ўсіх неабходных
рэчаў вядзецца ў цесным кантакце з амэрыканскай кампаніяй, якая прафісійна
займаецца пастаўкамі ваеннай амуніцыі і медыцынскіх аптэчак. Прэзыдэнт кампаніі
некалькі дзен таму наведаў будынак сабору дзеля каардэнацыі сумеснай працы.
Пасьля візыту кіраўніка кампаніі мы атрымалі зьніжку ў коштах амаль што на 30%.
Таксама, пры дапамозе Каардэнацыйнага Цэнтру, два маладыя беларускія патрыёты,
якія вырашылі ўстаць на абарону Украіны ў складзе беларускіх дабраахвотнікаў,
былі поўнасьцю экіпіраваныя усім неабходным: бронекамізэлькамі, берцамі,
шаломамі, аптэчкамі і ўжо адляцелі змагацца разам зь іншымі беларусамі супраць
расейскай навалы. На сёньня, з розных крыніц ад беларусаў ЗША паступіла больш
за $15 000. Усіх неабыякавых просім далучацца да збору ахвяраваньняў. Кантактная інфармацыя каардэнатараў Цэнтру:
Віктар Данілаў: (347)-337-4104
Андрусь Дундукоў: (347)-447-1953
Таксама Беларуская Парафія сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта пачала збор
грошай на Гуманітарную дапамогу Ўкраіне, якія на дадзены момант накіроўваюцца
на закуп сьпецыяльных медыкаментаў і аптэчак, чым займаецца Катэдральны сабор БАПЦ у Нью-Ёрку (цяпер іх
дэфіцыт у Эўропе). Кампанія “Міст” безкаштоўна дастаўляе іх праз Польшчу ва
Ўкраіну.
Пералічыць кошты ў канадзкіх далярах з пазнакаю
"Humanitarian Aid" можна па спасылцы:
https://www.canadahelps.org/en/charities/parish-of-st-kiryla-of-turau/ (бярэцца 4% за пералік)
Можна перадаць наяўнымі грашыма альбо Чэкі, выпісаныя на "Parish of Kiryla of Turau", альбо ўкінуць у паштовую скрыню
царквы альбо выслаць на царкоўны
адрас:
524 St. Clarens Ave, Toronto, ON M6H 3W7
Ахвярадаўцы атрымоўваюць паквітаваньні на сьпісаньне падаткаў.
Таксама Беларуская Парафія сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў
Гайлянд Парку (шт. Н.Дж., ЗША) сабрала болей 10 тыс. даляраў для Гуманітарнага
Цэнтру Праваслаўнае Царквы Ўкраіны ў Кіеве.
Таксама шмат беларусаў ахвяруюць кошты праз розныя Фонды дапамогі Ўкраіне,
у тым ліку на дапамогу беларускім дабраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну.
Загадзя вельмі удзячныя ўсім ахвярадаўцам.
На
Катэдральным саборы ў Нью Ёрку ў знак падтрымкі Ўкраіны побач з беларускім і
амерыканскім сьцягамі вывешаны Ўкраінскі сьцяг. Таксама Ўкраінскія сьцягі
вывешаныя ў храме ў Гайлянд Парку і ў Парафіяльнай Зале царквы ў Таронта.
Слава
Ўкраіне! Жыве Беларусь! |
Posted Apr 7, 2022, 1:34 PM by Belarusian Church
-
Дапамога Ўкраіне
1)Цэнтр Гуманітарнае дапамогі Украіне ў Польшчы:
Пасылкі з дапамогай можна паслаць зь любой краіны. https://www.helpukraine.center/
2)Жыхары Канады могуць ахвяраваць кошты ў канадзкіх далярах на Гуманітарную
дапамогу Украіне на сайце канадзка-украінскае фундацыі: https://www.cufoundation.ca/
Ахвярадаўцам надаецца рэсіт на зварот падаткаў (income tax return).
Увага! Існуюць фэйкавыя акаўнты ў інтэрнэце, інфармацыю ўдакладняйце ў
украінскіх крэдытовых суполках і арганізацыях Канады, ЗША, Аўстраліі, Эўропы. |
Posted Mar 2, 2022, 7:32 PM by Belarusian Church
-
З В А Р О Т да беларусаў на Бацькаўшчыне і ў Замежжы
Любасныя
браты й сёстры ў Хрысьце!
Сёньня
адбылася агрэсія расейскіх войскаў
супраць мірнае Ўкраіны. Каб напасьці і
з паўночы, сатанінская Масковія спачатку
акупавала Беларусь і хоча ўцягнуць у
кровапраліцьцё наш народ. Расейская
імпэрыя працягвае захопніцкую палітыку
супраць славянскіх народаў, пралівае
кроў праваслаўных хрысьціянаў.
Заклікаем
Беларусаў падтрымаць брацкую Ўкраіну
ў вайне з антыхрыстам. Вымагайце і ад
беларускіх уладаў супыніць братазабойчую
вайну, ганеце прэч маскоўскіх акупантаў.
Молімся
за перамогу абаронцаў Украінскае
дзяржавы і Ўкраінскага народу.
Слава
Ўкраіне! Жыве Беларусь!
З
малітвамі, ☨Сьвятаслаў,
Архіяпіскап
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае
Царквы
11
/ 24 лютага 2022 л.Б.
|
Posted Feb 25, 2022, 3:59 PM by Belarusian Church
-
Мікалай Субач (1937 - 2022)
5 студзеня 2022 г. адыйшоў у вечнасьць Мікалай Субач (Mikolaj Subocz), сябра Рады БАПЦ, парафіянін Парафіі Сьв. трох Віленскіх мучанікаў у г. Мельбурне, штат Вікторыя, Аўстралія. Нарадзіўся ў бацькоў Мікалая і Марыі Субач, у вёсцы Гліннае Вілейскага раёну ў Беларусі. У 1949 годзе, пасля Другой сусветнай вайны, Мікалай разам са сваім братам Віктарам і бацькамі эміграваў у Мельбурн, Аўстралія. Мікалай атрымаў ступень бакалаўра інжынера (электрыка) ва ўніверсітэце Мельбурна, а таксама ступень магістра інжынерных навук ва ўніверсітэце Монаша ў Мельбурне. На працягу больш за 20 гадоў Мікалай быў аддана і актыўна ўдзельнічаў у суполцы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) у Мельбурне. Не цураўся браць на сябе абавязкі, Мікалай заняў кіруючую ролю, калі заснавальнік парафіі вялебны а. Аляксандр Кулакоўскі захварэў і больш ня мог служыць або выконваць ролю ў царкоўным кіраваньні. Мікалай зрабіў вялікую працу па забеспячэньні фарміраваньня і функцыянаваньня парафіяльных і агульнацаркоўных камітэтаў у адпаведнасці зь іх статутнымі абавязкамі. Лагічная і практычная манера Мікалая дазволіла Парафіі БАПЦ у Мельбурне ўсталяваць спосаб, каб царква магла працягваць працу пасьля пагаршэньня здароўя вялебнага а. Аляксандра. На працягу многіх гадоў Мікалай займаў пасаду старшыні Парафіяльнае Рады, а ў апошні час займаў ролю намесьніка старшыні і актыўна ўдзельнічаў у паседжаньнях Парафіяльна Рады, нават змагаючыся з хваробай. Ён таксама прадстаўляў Парафію на паседжаньнях Рады БАПЦ у ЗША. Як Мікалай, так і ягоная жонка Тамара Субач мелі прывілей прымаць у сябе дома архіяпіскапа Сьвятаслава з Канады зь некалькімі візітамі ў Аўстралію, дзе ён адслужыў Боскую Літургію ў царкве Сьвятых Віленскіх мучанікаў у Яравілі, Мельбурн, Аўстралія. Летам 2012 г. ён з жонкаю Тамараю, як дэлегаты ад свае Парафіі, прымалі ўдзел у Саборы БАПЦ у Катэдры сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, ЗША. Мікалай быў вельмі ганаровым беларусам і заўсёды быў у курсе беларускіх навін і падзей, захоўваючы надзею, што калі-небудзь Беларусь стане цалкам вольнай краінай. |
Posted Jan 26, 2022, 7:42 PM by Belarusian Church
-
АРХІПАСТЫРСКАЕ КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ

“Хрыстос
нараджаецца – слаўце,
Хрыстос
зь нябёсаў – сустракайце.”
(з
Канону сьвята)
Вялебныя
сьвятары, і любасныя браты й сёстры ў
Хрысьце!
Зноў
надыходзіць пачатак гадавога колу,
якімі лічым гісторыю чалавецтва, якая,
як ведаем, пасьля Нараджэньня Хрыста
разьмежавалася на “да” й “пасьля”
гэтае падзеі. Бо нарадзіўся Сын Божы, і
Ягоны прыход зьмяніў суадносіны чалавека
з Богам, прынёс нябачную раней любоў
паміж людзьмі, паказаў ім шлях да вечнага
жыцьця ўва Ўладарстве Божым, неабходнасьць
перавагі духоўнага над матэрыяльным у
нашым зямным жыцьці. За дзьве тысячы
гадоў Хрысьціянская вера зьмяніла
сьвет, дала новыя законы маральныя і
дзяржаўныя.
Але
далёка ня ўсе прынялі да сэрца вучэньне
Хрыста як тады, так і цяпер. Многія з
тых, хто на словах вызнае слушнасьць
Хрысьціянскага вучэньня, не жывуць
паводле яго. Так, у часе згубнае пошасьці
каранавіруснае хваробы па ўсім сьвеце,
мірны Беларускі народ сутыкнуўся яшчэ
і зь нябачнаю хлусьнёю й дзікунствам
уладаў Беларусі, якія, узначаленыя
самазванцам-ірадам, сталі забойцамі й
карацелямі свайго народу. Гэтая незаконная
ўлада, якая ёсьць служкаю Крамля,
дзейнічае ўсуперак Хрысьціянскіх
законаў, яна гатова зьнішчыць наш народ
альбо выгнаць яго са сваёй зямлі,
зьліквідаваць Беларусь як дзяржаву
дзеля захаваньня сябе пры ўладзе. Таму
Беларускі народ і паўстаў супраць зла
і няволі, за свае нацыянальныя годнасьць
і свабоду.
Беларуская
Царква, якая існуе ад часоў другое
сусьветнае вайны ў Вольным Сьвеце, а на
Бацькаўшчыне цяпер – у падпольлі,
заўсёды моліцца на Набажэнствах, каб
Госпад даў моцную веру й падтрымку
пабожнаму Беларускаму народу, асабліва
тым, хто цяпер пакутуе ў зьняволеньні
й на выгнаньні, хто не зрадзіў Запаветы
Божыя і сваіх продкаў, не адступіў ад
змаганьня за праўду і не спакусіўся
служыць д’ябалу. Узьнясем супольна
малітву за Беларускіх змагароў і за
іхнія сем’і, і хай каляднікі ў кожным
Беларускім памешканьні на Бацькаўшчыне
і ў Замежжы павіншуюць ўсіх –
Хрыстос
Нарадзіўся! Слаўце Яго!
Зь
любасьцю й малітвамі,
☨Сьвятаслаў,
Архіяпіскап
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае
Царквы.
Каляды
2021 / 2022 лета Божага.
|
Posted Jan 6, 2022, 5:40 PM by Belarusian Church
-
СемінарБАПЦ ў Кіеве
У панядзелак, 18 кастрычніка 2021 года, адбыўся інфармацыйны семінар Адзьдзела рэлігіязнаўства Інстытуту Філасофіі Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны (г.Кіеў, вул. Трохсьвяценьніцкая, 4) на тэму “Свабода сумленьня ў сучаснай Беларусі: разьвіцьцё Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы”. Кіраўніком семінару быў д-р філасофскіх навук праф. Аляксандар Саган, на якім выступілі дакладчыкі: прадстаяльнік БАПЦ архіяпіскап Сьвятаслаў Логін; старшыня ГА “Беларускі Цэнтар-Захад” спадар Вячаслаў Сіўчык з дакладам “Перасьлед сьвятароў і вернікаў розных канфесій у сучаснай Беларусі”; канд. паліт. навук, кіраўнік дасьледчых праграм НАЦ «Украінскія студзіі стратэгічных дасьледваньняў» п. Юры Алійнык з дакладам «Перагляд статусу Кіеўскае Мітраполіі – аснова для дзеяў Сусьветнага Патрыярхату ў Беларусі». У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі ІФ НАНУ, старшыня Беларускага Руху «Разам» спадарыня Алена Талстая і іншыя Беларускія актывісты.
|
Posted Nov 21, 2021, 1:46 PM by Belarusian Church
-
Візіт Святланы Ціханоўскай
25 ліпеня Катэдральны Сабор Сьв. Кірылы Тураўскага ў Н.Й. наведала Святлана Ціханоўская. Сустрэча прайшла ў цёплай прыветлівай абстаноўцы. |
Posted Nov 21, 2021, 1:36 PM by Belarusian Church
-
Копія Крыжа сьвятое Еўпрасіньні Полацкае
Копія Крыжа сьвятое Еўпрасіньні Полацкае была вырабленая і ахвяраваная Беларускаму праваслаўнаму Катэдральнаму сабору сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, ЗША. Майстру сп-ру Ігару Вырвічу ў дзень сьвяткаваньня Парафіяльнага сьвята была ўручаная Грамата кіруючага япіскапа БАПЦ. Еўпрасіньнеўскі Крыж пакладзены ў храме, дзе таксама знаходзіцца ікона звышгоднае Еўпрасіньні, ігуменьні Полацкае з часткаю ейных мошчаў.
Майстар Ігар Вырвіч і а.Іван Кухар
Парафіяне ў дзень сьвяткаваньня Парафіяльнага сьвята ў Катэдры
(23.05.2021) |
Posted Jun 22, 2021, 6:41 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Годнаму
сьвятарству й вернікам
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія
жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы.
“ Вялік,
сьвяты нам дзень настаў, у славе з гробу
ўсім зазьзяў –
Хрыстос
Васкрос – нам даў жыцьцё,
Хрыстос
Васкрос, Хрыстос Васкрос!...”
(Вялікодная
песьня валачобнікаў)
Любыя
айцы, браты й сёстры ў Хрысьце!
Другі
год запар сустракаем Вялікдзень у
асаблівых умовах абмежаваньняў, калі
шмат людзей хварэе й памірае ад згубнае
пошасьці. Гэтыя абставіны застаўляюць
нас задумацца пра сувязь фізычнага з
нашым духоўным жыцьцём, пра неабходнасьць
не ўтрачаць жывую сувязь з Богам, каб
сьмерць не напаткала нас у духоўным
сьне. Прысутнасьць Госпада ў нашым
жыцьці адчуваецца праз Малітву, праз
выкананьне запаветаў Божых. Сувязь з
Госпадам неабходная дзя таго, каб мы
набіралі духоўныя веды і духоўны
патэнцыял – каб мелі жыцьцёвую Духоўную
сілу ў сваім зямным жыцьці, і які дасьць
нам увайсьці ўва Ўладарства Нябеснае,
і раскрыецца ў поўнай меры пасьля нашае
фізычнае сьмерці, калі працягвае жыць
ужо толькі нашая душа.
Часам,
горш за згубныя хваробы могуць быць
дзеі людзей, як цяперашняя ўлада на
Радзіме згубіла сувязь з народам, не
жадае служыць яму, а хоча каб ёй усе
служылі. Нават Госпад прыйшоў, кам Самаму
паслужыць людзям. Таму відавочна, што
такая
ўлада не ад Бога, бо ня мае яна хрысьціянскае
любові да Бога і да блізкіх, якая адкрыта
паўстала супраць волі свайго народу.
Па-хрысьціянску
жадаем, каб шлях беларусаў да лепшае
долі ня быў такім пакутным, таму нам
цяжка вытрымаць гэтую жахлівую беларускую
рэчаіснасьць. Але
людзі
не павінныя
жыць у страху, чаму й вучыць нас найбольшае
хрысьціянскае сьвята – Ўваскрасеньне
Хрыстовае. Таму з асабліваю ўдзячнасьцю
падзяляем Вялікодную радасьць з
палітзьняволенымі, якія цяпер пакутуюць
за праўду ў беларускіх турмах, молімся
за іх і памятаем пра блізкіх нам па духу,
хто аддаў сваё жыцьцё за волю й незалежнась
Беларусі, за ейную будучыню.
Зычу
ўсім нам, каб пазбавіцца Богазахаванаму
народу нашаму ад горкае пакуты –
незаконнае бязбожнае ўлады ў Беларусі,
каб у нас саміх усталяваць аднадушнасьць,
браталюбнасьць і дабрачэсьце.
І
каб радасна і ўрачыста беларусы
павіншавалі адзін аднаго і сваіх
суайчыньнікаў на Бацькаўшчыне і ў
Замежжы:
Хрыстос
Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!
Зь любасьцю
й малітвамі,
☨Сьвятаслаў,
архіяпіскап БАПЦ. Вялікдзень, 2021 лета
Божага. |
Posted May 1, 2021, 8:42 AM by Belarusian Church
-
Узнагароджаньне Ордэнам БАПЦ
Ордэнам Мітрапаліта Мельхісадэка І ст. паводле Пастановы Рады БАПЦ за 2020 г., была ўзнагароджана спадарыня Тамара Субач, парафіянка Парафіі сьв. трох Віленскіх мучанікаў у Мэльбурне (шт. Вікторыя, Аўстралія). 14 сакавіка 2021 г., у Даравальную нядзелю, у Парафіяльнай Зале Царкоўную ўзнагароду ёй ўручыў Старшыня гэтае Парафіі сп-р Яўген Мілаград (на 1-м здымку). (на 2-м здымку - спадарства Субачаў).
|
Posted Apr 9, 2021, 5:31 PM by Belarusian Church
-
Спачуваньне з нагоды сьмерці Мітрапаліта Філарэта Вахрамеева
У дні сьвята Нараджэньня Хрыстовага выказваем глыбокае спачуваньне япіскапату, сьвятарству й вернікам Беларускага Экзархату Расейскае Праваслаўнае Царквы, з нагоды сьмерці Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Няхай Госпад умацуе ўсіх вас і дасьць сілы далейшага служэньня справе адраджэньня і ўмацаваньня Беларускага Праваслаўя на Бацькаўшчыне, якому прысьвяціў сваё жыцьцё супачылы Ўладыка Філарэт. Любоў Хрыстова няхай яднае нас у служэньні адзінаму Богу ў адзінай веры. Супакой, Госпадзе, душу навасупачылага раба Божага Мітрапаліта Філарэта, там дзе праўдныя спачываюць! Вечная памяць!
З малітвамі,
пакорлівы ☨ Сьвятаслаў Логін
Архіяпіскап БАПЦ
Сустрэча Мітрапаліта Філарэта з архіяпіскапам Мікалаем (БАПЦ) у будынку Менскае Мітраполіі (1992 г.)
|
Posted Jan 13, 2021, 8:19 PM by Belarusian Church
-
АРХІПАСТЫРСКАЕ КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ
АРХІПАСТЫРСКАЕ
КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Вялебныя
айцы і любасныя браты й сёстры ў Хрысьце!
Штогод
сьвяткуюем Каляды і не перастаем
зьдзіўляцца цуду нараджэньня Сына
Божага, аднаго з трох асобаў Прасьвятое
Тройцы, ад Духа Сьвятога і Марыі Дзевы,
успрымаючы гэта як прыйсьце Божага
збаўленьня людзям. Сьвята гэтае ўказвае
нам на сувязь бачнага матэрыяльнага
сьвету зь нябачным духоўным. Нацыянальныя
традыцыі ягонага сьвяткаваньня робяць
гэтую гістарычную падзею сучаснаю для
нас.
І праз дзьве
тысячы гадоў можам убачыць
схожыя падзеі і схожых персанажаў. Як
пасьля Хрыстовага Нараджэньня цар Ірад
забіваў немаўлятаў, баючыся згубіць
уладу, так і сёньняшні ірад забівае
дзяцей Беларусі. Забойствы дзетак
успамінаюцца ў Евангельлі каб мы разумелі
бязьлітаснасьць граху, дзеля перамогі
над якім і прыйшоў на зямлю Сын Божы. У
часы ганеньняў нашае веры хрысьціянаў
катавалі прылюдна, каб іншыя баяліся
прымаць праўдзівую веру, якая робіць
чалавека вольным ад улады граху над ім.
Схожа паступае й цяперашняя ўлада на
нашай Радзіме. Але Хрысьціянства
вытрымала цяжкія пакуты, бо яно прынесла
ў сьвет нябачную раней любоў паміж
людзьмі, якая ёсьць падмуркам цяперашніх
маральных і дзяржаўных законаў у вольных
разьвінутых краінах.
Перад
намі, як і перад сучасьнікамі Нараджэньня
Хрыстовага, ляжыць выбар – прымаем мы
да свайго сэрца Хрыста альбо адпрэчваем
Яго, і тады адпаведна – змагаемся са
злом альбо ўпакорваемся злу. Такі выбар
ёсьць найбольшай адказнасьцю ў нашым
жыцьці. Чуем часам ад сьвятароў пра
неабходнасьць, дзеля прымірэньня ў
супольстве, пакаяньня, але яно ў першую
чаргу неабходна ўладзе, якая адкрыта
парушае законы Божыя і дзяржаўныя.
Царква сёньня змушана ня толькі маліцца
за здароўе зьняволеных і адпяваць
забітых мірных суайчыньнікаў, але й
выказаць сваё бачаньне сучасных падзеяў
у Беларусі паводле Хрыстовага вучэньня,
якое прапаведвае. Але здараецца, калі
й сьвятараслужбоўцы, прыкрываючыся
Хрысьціянствам, служаць бязбожным
уладам. Людзі, якія прынялі да свайго
сэрца Хрысьціянскую веру, разумеюць і
адчуваюць, што ёсьць ад Бога, а што – ад
д’ябла. Беларусь ва ўсе часы мела сыноў
і дачок, якія змагаліся са злом, часам
аддаючы жыцьцё за свой народ, яны ўвайшлі
ў гісторыю нашае нацыі як праўднікі,
якія атрымалі пашану людзей на зямлі і
ўзнагароду ад Госпада ў нябёсах.
Няхай
нашая вера ў Госпада Ісуса Хрыста
змацоўвае нас у змаганьні за праўду і
ў любові да блізкіх, асабліва ў сучасных
выпрабаваньнях, і хай Калядная зорка
ўказвае нам шлях да нацыянальнае згоды
й да Ўладарства Божага. Зычу ўсім, каб
у Новым годзе, замест ірада, які мае
страх і гнеў, Беларусь атрымала сапраўднага
пабожнага дзяржаўнага Гаспадара, які
б служыў свайму народу, кіруючыся Божымі
Запаветамі, і каб каляднікі прыходзілі
да кожнага беларускага памешканьня на
Бацькаўшчыне і ў Замежжы, віншуючы ўсіх
–
Хрыстос
Нарадзіўся ! Слаўце Яго !
Зь
любасьцю й малітвамі, ☨Сьвятаслаў,
Архіяпіскап
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае
Царквы.
Каляды 2020 /
2021 лета
Божага. |
Posted Jan 6, 2021, 3:44 PM by Belarusian Church
-
А Н А Ф Е М А Аляксандру Лукашэнку

А
Н А Ф Е М А
былому
прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які
творыць беззаконьні, перасьледвае й
забівае праваслаўных і іншых мірных
хрысьціянаў за праўду ў Беларусі.
Выгалашана
на сьвятой Літургіі ў нядзелю 9 (с.ст.) /
22 (н.ст.) лістапада 2020 г. з амбону Беларускае
праваслаўнае царквы сьв. Кірылы Тураўскага
ў г. Таронта, Канада.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
АРХІПАСТЫРСКАЕ
ПАСЛАНЬНЕ
АБ
АБВЯШЧЭНЬНІ АНАФЕМЫ БЫЛОМУ ПРЭЗІДЭНТУ
АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКУ – ДЫКТАТАРУ,
ЗАБОЙЦЫ Й МУЧЫЦЕЛЮ НАРОДА ПАБОЖНАГА
БЕЛАРУСКАГА.
Пастырам
і вернікам Праваслаўнае Царквы Беларускае
і
ўсяму пабожнаму народу Беларускаму.
“Бог
міру бразьне сатану пад ногі вашыя
неўзабаве.
Мілата
Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі!
Амін.”
(пасланьне
ап. Паўла да Рымлянаў, 16:20)
Любыя
браты й сёстры ў Хрысьце!
Пабожны
Беларускі народ трапіў цяпер у цяжкі
час, калі паводле загаду самазванца –
быўшага прэзідэнта А.Лукашэнкі, апантанага
д’яблам, дзяцей нашых забіваюць і
зьдзекуюцца з братоў і сёстраў нашых.
Гэты кат і ягоныя хаўрусьнікі чыняць
крывавыя расправы над мірнымі людзьмі
на вуліцах і ў турмах у сталічным Менску
і ў розных гарадох шматпакутнае Беларусі,
услаўляючы й працягваючы багаборніцкую
палітыку бальшавікоў, адкрыта парушаюць
Запаветы Божыя, разбураюць памятныя
мемарыялы супачылых. І гэтыя гвалт і
зьневажаньне права й законнасьці
адбываюцца пры падтрымцы ўсходняга
суседа Беларусі, які называе сябе
“праваслаўным” і “старшым братам”,
але ўвесь цывілізаваны сьвет падтрымоўвае
змаганьне Беларускае нацыі за свае
правы.
Царква
– установа духоўная й непалітычная,
навучаючы паству змагацца за праўду,
ня можа проста назіраць за генацыдам
Беларусаў, а павінна, паводле Сьвятога
вучэньня Хрыстовага, быць сумленьнем
свайго народу, што прымушае нас выгаласіць
наступнае:
Уладаю,
дадзенаю Нам ад Бога, адлучаем ад Сьвятое
Праваслаўнае Царквы і абвяшчаем Анафему
быўшаму прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку,
які хоць і носіць імя хрысьціянскае і
толькі па нараджэньню належыць да Царквы
Праваслаўнае, забараняем прыступаць
яму да Тайнаў Хрыстовых, ўспамінаць яго
ў Праваслаўных Набажэнствах і малітвах
да поўнага ягонага пакаяньня перад
Царквою і народам Беларускім. Заклікаем
тых, хто яшчэ служыць ягонай сатанінскай
уладзе, не выконваць злачынные загады,
бо інакш чакаюць вас пракляцьце нашчадкаў
у жыцьці зямным і пекла – у жыцьці
нябесным.
Молімся
за здароўе параненых і зьняволеных, і
за супакой забітых мірных пратэстоўцаў
– абаронцаў Беларусі, чые пакуты і
ахвяры – не дарэмныя, яны надхняюць
суайчыньнікаў на супраціў злу і хлусьне
дзеля дабра, дзеля свабоды й незалежнасьці
нашае Бацькаўшчыны.
Вораг
наш – д’ябал будзе пасаромлены й
разьвеюцца прыбечнікі ягоныя сілаю
крыжа Хрыстовага. Дабраслаў, Божа, народ
Беларускі, і пазбаў усіх нас ад ліхога.
Амін.
Зь
любасьцю й малітвамі,
сьмірэнны
Сьвятаслаў, Архіяпіскап Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
лістапад
9/22 дня 2020 лета Божага ад Н.Х.,
царква
сьв. Кірылы Тураўскага ў г. Таронта,
Антарыё, Канада. |
Posted Nov 22, 2020, 2:30 PM by Belarusian Church
-
Малітва за Беларусь
Клірык БАПЦ паддыякан Сяргей Тарасенка прыняў удзел у міжрэлігійнай Малітве за Беларусь, якая адбылася ў касьцёле сьвятых Сымона і Алены ў г. Менску ў Беларусі, ўвечары 18 жніўня 2020 г. Акрамя каталіцкага Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які ўзначальваў Малітву, прымалі ўдзел прадстаўнікі грэка-каталіцкае, праваслаўных і пратэстанскіх хрысьціянскіх цэркваў, а таксама Грамады юдаізму і ісламу. Прадстаўнік Беларускага Праваслаўя зьвярнуў увагу на тое, што сёньня людзі гавораць пра праўду і змагаюцца за яе, што вельмі добра. "Праўда - гэта тое, што зьвязвае нас з Богам. Калі ня будзем хлусіць самім сабе, калі мы будзем шукаць яе, то й Бог заўсёды будзе з намі." - сказаў С.Тарасенка. |
Posted Aug 22, 2020, 7:57 PM by Belarusian Church
-
ЗВАРОТ ДА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ
“Бог
міру бразьне сатану пад ногі вашыя
неўзабаве.
Мілата
Госпада нашага Ісуса Хрыста з вамі!
Амін.”
(Пасланьне
ап. Паўла да Рымлянаў, 16:20)
Любыя
браты й сёстры ў Хрысьце!
Хрысьціянская
Вера заўсёды вучыць нас змагацца за
праўду й дабро, паважаць іншых людзей.
У гэтыя дні пакутуюць беларусы, бо
бязбожная ўлада ўжыла зброю супраць
свайго народу, які выйшаў на мірныя
пратэсты супраць хлусьні й зла. Увесь
цывілізаваны сьвет салідарны зь людзьмі,
якія адстойваюць сваю годнасьць і свой
голас на выбарах прэзідэнта Беларусі
і асуджаюць гвалт супраць іх.
Нажаль
ня ўсе хрысьціянскія цэрквы ў Беларусі
падтрымліваюць і моляцца за свой народ.
Напрыклад т.з. кіраўнік Беларускага
Экзархату РПЦ (прысланы з расейскае
Разані) хутчэй, да афіцыйнае аб’явы
параможцы выбараў, павіншаваў дыктатара.
(Сьвятое Пісьмо кажа: “Па пладах іхных
пазнаеце іх” – Мц.7:16).
Беларуская
Аўтакефальная Праваслаўная Царква, што
дзейнічае на эміграцыі (а на Бацькаўшчыне
– у падпольлі), заклікае Беларускі народ
абараніць свабоду свайго выбару і
будучыню свае дзяржавы! Молімся за
супакой загінуўшых суайчыньнікаў і за
здароўе параненых і зьняволеных, за
весь народ наш. Няхай Госпад дабраслаўляе
ўсіх на дабрыя справы і пазбаўляе нас
ад лукавага!
Зь
любасьцю й малітвамі,
+
Сьвятаслаў, архіяпіскап БАПЦ
1/14
жніўня 2020 л.Б.
(Вынясеньне
пачэсных дрэў Жыцьцятворнага Крыжа
Госпадавага) |
Posted Aug 14, 2020, 9:19 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Годнаму
сьвятарству й вернікам
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія
жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы.
“А
калі Хрыстос не ўваскрос, дык вера вашая
марная;
вы
яшчэ ў грахох вашых.” (Кар. 15.17)
Любыя
айцы, браты й сёстры ў Хрысьце!
Сустракаем
сьвята Ўваскрасеньня Хрыстовага ў гэтым
годзе ў час, калі ўвесь сьвет спаткала
ліхая навала згубнае хваробы і паўсюль
маем вялікую колькасьць ахвяраў. У часе
Вялікага посту на нас наклаліся дадатковыя
цяжкія выпрабаваньні, якія заставілі
абмяжоўваць сябе шмат у чым, нават – у
наведваньні Божага храму. Да гэтага
бальшыня людзей не задумвалася пра
некія абмежаваньні для сябе, неразумеючы
сэнс Паста (асабліва духоўны складнік
яго) і шкоды ў празмерных вытворчасьці
й спажываньні ўсёю нашаю цывілізацыяю,
і неабходнасьці жыць у яднаньні з
прыродаю, якая ёсьць таксама дарам
Божым, як і жыцьцё чалавека. Клапоцячыся
пра бясьпеку вернікаў, хрысьціянскія
Цэрквы (і іншыя рэлігіі) заклікаюць
цяпер усіх далучацца да набажэнстваў,
гледзячы іх ужывую ў інтэрнэце, молячыся
ўдома. У многіх узьнікаюць запытаньні:
“Чаму толькі адна нашая вера ня можа
абараніць нас ад гэтае (ці іншае) хваробы
нават у бажніцах?”
У
храме Божым прысутная Ласка Сьвятога
Духа, але гэта не адмяняе законаў прыроды,
створанае самым-жа Госпадам. Чалавек
створаны па выяве й падабенству Божаму
(мае душу, розум, волю...), але маючы
фізычнае цела, падвяргаецца й фізычнаму
узьдзеяньню. Таму чалавек ня можа
існаваць толькі спадзяючыся на Бога,
не прыкладаючы самому ніякіх намаганьняў.
Адпаведнае павучэньне бачым у Дабравесьці
– калі д’ябал прапанаваў Хрысту кінуцца
ў бездань, каб паказаць, што Божая сіла
выратуе Яго. На што Хрыстос адказаў:
“напісана яшчэ: не спакушай Госпада
Бога твайго” (Мц.4:7).
Бог,
дапамагаючы людзям у іхным, як духовым,
так і фізычным жыцьці, дапускае розныя
выпрабаваньні, нават вельмі цяжкія –
войны, эпідэміі... Але мэта Госпада – ня
зьнішчыць чалавецтва, а даць нам
Уладарства Божае. Таму галоўнае – не
выратаваць цела, а збавіць душу, дзякуючы
якой, мы маем жыцьцё вечнае, дзеля чаго
Хрыстос і прыняў пакуты й сьмерць на
крыжы, і Ўваскрос. Таму і ў гэтае сьвята
Вялікадня ўзнясем малітву да Бога за
маці-Беларусь, за наш народ, што жыве на
Радзіме й па ўсяму сьвету, і ўрачыста
павіншуем адзін аднаго:
Хрыстос
Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!
Зь
любасьцю й малітвамі, + Сьвятаслаў,
Архіяпіскап БАПЦ; Вялікдзень, 2020 л.Б.
|
Posted Apr 18, 2020, 9:53 AM by Belarusian Church
-
АРХІПАСТЫРСКАЕ КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Ня
хлебам адньм будзе жыць чалавек,
а
ўсякім словам, якое зыходзіць з вуснаў
Божых.”
(Дабравесьце
паводле Мацея IV.4)
Вялебныя
айцы і любыя браты й сёстры ў Хрысьце !
Штогод,
сьвяткуючы сьвята Нараджэньня Хрыстовага
– Каляды, не перастаем дзівіцца цуду
нараджэньня Сына Божага, аднаго з трох
асобаў Прасьвятое Тройцы, ад Духа
Сьвятога і Марыі Дзевы. Успрымаем гэтую
гістарычную падзею як прыйсьце Божага
збаўленьня людзям. Сьвята гэтае ўказвае
нам на сувязь бачнага матэрыяльнага
сьвету зь нябачным духоўным. Госпад
нараджаецца, узяўшы на Сабе чалавечае
цела, каб далучыць нас да Божае прыроды.
Прыход Сына Божага быў прадказаны праз
прарокаў ды чаканы. Мэта прыходу Месіі
– звальненьне людзей ад граху і ад улады
сьмерці, каб мы мелі жыцьцё вечнае й
дасягнулі Ўладарства Божага. Хрыстос
не зьмяніў запаветы Божыя, раней дадзеныя
людзям з вышыні, але прынёс любоў і
роўнасьць паміж людзьмі. Калі чалавек
жыве паводле Боскіх законаў, то ў зямным
жыцьці заўсёды змагаецца са злом, найперш
– у сваёй душы. Сьвятое Пісьмо вучыць
нас, каб мы ў Бозе багацелі й духоўна
ўзрасталі. Ня бачачы Госпада, вера
чалавека ў Бога выяўляецца ў любові да
блізкіх, якіх бачым штодзённа, і
даказваецца нашымі справамі. Прыкладам
нам ёсьць нашыя славутыя продкі, якія
баранілі Радзіму, сярод якіх – і
беларускія паўстанцы, што аддавалі
жыцьцё за свой паняволены народ, так і
нашыя сучасьнікі – змагары, якія цяпер
пакутуюць у зьняволеньні. Яны ўсе –
праўднікі, якія атрымаюць пашану людзей
на зямлі і ўзнагароду ад Госпада ў
нябёсах.
Няхай
нашая вера ў Госпада Ісуса Хрыста
змацоўвае нас у змаганьні за праўду і
ў любові да свайго народу, асабліва ў
часе сучасных выпрабаваньняў і пагрозаў
падальшага існаваньня Беларускае нацыі
і ейнае дзяржаўнасьці. І каб наступныя
пакаленьні штогод у гэтыя сьвяточныя
дні радасна віталі адзін аднаго
віншаваньнем, вядомым зь дзяцінства
беларусам на Бацькаўшчыне і ў Замежжы:
Хрыстос
Нарадзіўся ! Слаўце Яго !
Зь
любасьцю й малітвамі,
☨
Сьвятаслаў,
Архіяпіскап
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае
Царквы.
Каляды
2019
/ 2020
л.Б.
Катэдра
сьв. Кірылы Тураўскага, г. Нью Ёрк, ЗША;
www.belapc.org
|
Posted Jan 5, 2020, 12:28 PM by Belarusian Church
-
Перапахаваньне Беларускіх герояў у Вільні
Сьвятарства й вернікі БАПЦ зь Беларусі й Замежжа разам зь іншымі тысячамі беларусаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым перапахаваньні 20 забітых расейцамі паўстанцаў 1863-64 г.г. Кастуся Каліноўскага з паплечнікамі ў г. Вільня (цяпер Летува) 22 лістапада 2019г. Архіяпіскап Сьвятаслаў і ераманах Вікенцій былі прысутныя на цэрэмоніі адпяваньня ў каталіцкай Катэдры Вільні і на закладаньні трунаў з парэшткамі паўстанцаў у Капліцы на могліцах "Росы". Таксама 23 лістапада 2019г. адбылося Беларускае шэсьце па Вільні ад Вострае брамы да капліцы, дзе былі пахаваныя паўстанцы.
Дабраславеньне старажытнай беларускай Вострабрамскае чудатворнае іконы Багародзіцы з колішняе беларускае праваслаўнае царквы на Вострай браме (цяпер летувіскі касьцёл) на ўдзельнікаў жалобнага шэсьця (22.11.2019)
Пачатак пахавальнага шэсьця ад каталіцкае Катэдры Вільні
У капліцы на могліцах "Росы" у часе Беларускага шэсьця (23.11.2019)
Каля капліцы на Росах у часе беларускага шэсьця (23.11.2019) |
Posted Dec 9, 2019, 4:11 PM by Belarusian Church
-
Канферэнцыя Беларускае інтэлегенцыі ў падтрымку Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
Канферэнцыя Беларускае інтэлегенцыі ў падтрымку Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы адбылася 17-18 жніўня 2019 г. у г.Чарнігаве (Украіна). У Канферэнцыі ўзялі ўдзел 140 чалавек: 116 удзельнікаў і 24 госьця. Былі прадстаўленыя 17 гарадоў і ўсе вобласьці Беларусі. Прагучала 12 навуковых дакладаў. 13 грамадскіх дзеячоў Беларусі і Украіны віталі ўдзельнікаў Канферэнцыі з кафедры, 7 вітальных лістоў было даслана поштай. Было прынята 7 Заяваў і Зварот да беларускага народа. Таксама адбылося Набажэнста - Малебен за Беларускі народ, які правілі сьвятары БАПЦ.
|
Posted Dec 8, 2019, 6:31 PM by Belarusian Church
-
Cуд над сьвятарамі БАПЦ у Беларусі
29 траўня 2019г. адбыўся суд у Цэнтральным раёне г.Мінска над сьвятарамі БАПЦ айцом Леанідам (Акаловічам) і ераманахам Вікенціем (Кавальковым). Ім інкрыміявалася «арганiзацыя масавага палiтычнага дзеяньня. Пры гэтым яны нібыта сабралі каля сабе людзей з бела-чырвона-белымі сьцягамі й так наўмысна, дзёрзка парушалi грамадзянскi супакой i беларускае заканадаўства». Падставай для ўладаў былі падзеі на Дабравешчаньне 7 красавіка 2019г. - малебен на плошчы Свабоды ля Свята-Духава сабора пасля «крыжалому» ў Курапатах й непасрэдна ў саміх Курапатах, а таксама на Вайсковых могілках 8 траўня 2019г. - у гадавіну завяршэньня другой сусьветнай вайны ў Эўропе У першым выпадку ераманах Вікенці быў у складзе грамады, якая правяла малітву супраць гвалтоўнага зносу крыжоў на «Беларускай Галгофе» - Курапатах (лясны масыў пад Мінскам, дзе ў 1930-1940-х гадах адбываліся масавыя растрэлы сталінскім рэжымам; дзе з 1988г. пэрманэнтна ідзе змаганьне грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасьці з уладамі, якія пад рознымі падставамі наступаюць на Курапаты; час ад часу там адбываюцца акты вандалізму). Зачэпкай для ўладаў было тое, што ераманах даў інтэрвію аднаму з незалежных СМІ. Пратаколы на сьвятароў былі складзеныя праз тыдзень пасля падзей. Айца Леанiда на самой малiтве не было, ён прыехаў пасля, каб забраць айца Вiкенцiя i разам ехаць на малiтву ў Курапаты. У другім выпадку – у мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскага Руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык, Алена Талстая, таксама Мікола Станкевіч. Па выніках суду судзьдзёй Шабуняй В. сьвятарам не былі прызначаны штрафы і пазбаўленьне волі, але: гэтымі дзеяньнямі афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь, фактычна, груба парушаюць канстытуцыйнае права на свабоду веравызнаньня, аказваюць маральны й юрыдычны ціск на людзей, якія не згодны з абразай «народнага мэмарыялу» ў Курапатах, захаваньнем гістарычнай памяці беларускага народа й дэзавуалююць сталінскі генацыд супраць беларусаў, альбо проста прыйшлі памаліцца пад нацыянальнымі сьцягамі на беларускай мове за супакой загінулых.
|
Posted Jun 10, 2019, 6:30 PM by Belarusian Church
-
Прастольнае сьвята ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці адсьвяткавалі ў г.Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША)
Posted Jun 10, 2019, 6:13 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Годнаму
сьвятарству й вернікам
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія
жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы.
“Усе
ж мы вераю Боскае Пасхі прычасьціліся,
намажам
вусны Божаю кроўю, што ёсьць
сутнасьцю
– духоўнаму дому дзьвярыма,
каб
не падступіліся д’ябалы,
што
хочуць нас забіць грахом.”
(сьв.
Кірыла Тураўскі “На Сьвятую Пасху
казань”)
Любыя
айцы, браты й сёстры ў Хрысьце!
Хрысьціяне
штогод з радасьцю сустракаюць сьвята
Ўваскрасеньня Хрыстовага, бо гэтая
падзея ёсьць доказам вечнага жыцьця
для нас, таму й называем яго – Вялікдзень.
Дзеля перамогі над сьмерцю Хрыстос
панёс пакуты й прыняў сьмерць на крыжы
і Ўваскрос. Ён прынёс Сябе ў ахвяру, каб
выкупіць грахі ўсяго чалавецтва. Таму
сам Крыж для нас ёсьць ня толькі сымбалем
і знакам, але й зброяй Хрыстовае перамогі.
Хрыстос
прыйшоў да людзей не для таго каб яму
служылі, а каб Самому паслужыць. Ад
Свайго нараджэньня Яго перасьледвалі,
і ўсё Сваё жыцьцё Ён, як Ўладар не зямны,
а нябесны, набліжаўся не да каралеўскага
трону, а да Крыжа. Гэта забавязвае й нас
ісьці за Хрыстом – несьці свой жыцьцёвы
Крыж. Але часта ўладары зямныя йдуць не
хрысьціянскім шляхам. Так, на Крыжапаклонным
тыдні ў палове Вялікага паста, які
ўсталяваны дзеля духоўнага абнаўленьня
вернікаў, у Беларусі ўлады зносілі крыжы
ў Курапатах, якія былі ўсталяваны на
могілках нашых дзядоў, растраляных
маскоўска-бальшавіцкім рэжымам. Але зь
гісторыі вядома,
што бывае з тымі, хто ваюе з Богам і са
сваім народам.
Сьвята
Ўваскрасеньня паказвае нам, што дабро
мацней зла. Таму мы павінны заўсёды
змагацца за праўду. Няхай нам у гэтым
дапаможа Бог, Прасьвятая Багародзіца
і ўсе Беларускія Сьвятыя і ўсе Сьвятыя.
І
радасна павіншуем адзін аднаго і ўсіх
нашых суайчыньнікаў:
Хрыстос
Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!
Зь
любасьцю й малітвамі,
+
Сьвятаслаў, Архіяпіскап БАПЦ
Вялікдзень, 2019 л.Б.
|
Posted Apr 27, 2019, 7:04 AM by Belarusian Church
-
Паніхіда па Міхалу Жызьнеўскаму
 Нацыя жыве, пакуль памятае й шануе сваіх герояў! У пятую гадавіну сьмерці Кавалера ордэна Героя Нябеснай сотні, Героя Ўкраіны, беларуса Міхала Жызьнеўскага, які загінуў за свабоду Ўкраіны падчас рэвалюцыі Годнасьці, у нядзелю 20.01.2019 г.адбылася традыцыйная вандроўка пад Гомель, на могілкі, дзе ён пахаваны. Да менчукоў, якіх прыехала каля 30 чалавек, далучыліся актывісты з Бабруйску, Сьветлагорску, Лынтупаў, Лагойску і Гомелю. Ля помніка Герою сабралося больш як 50 чалавек, прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацыяў. Па традыцыі, ушанаваньне распачалося службай за спачын душы слугі Божага Міхала і ягоных бацькоў, якую правялі сьвятары Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы а. Леанід, а.Вікенцій і а.Вячаслаў. Выступалі: палітык і грамадскі дзяяч з Гомелю Ўладзімір Кацора, палітык, гісторык, міжнародны каардынатар Руху Салідарнасьці "Разам" Ігар Лялькоў, сябра прэзыдыўма Украінскай Сусьветнай Каардынацыйнай Рады Валянціна Логвін, сябра Сойма Руха Салідарнасьці "Разам", паэт і бард Андрэй Мельнікаў, каардынатар Еўрапейскай Беларусі Максім Вінярскі, паэт, бард Зьміцер Захарэвіч. Вяла ушанавальнае мерапрыемства сустаршыня Руху Салідарнасьці "Разам" Алена Талстая. Завершылася акцыя хвілінай маўчання, гімнам "Магутны Божа", гучнымі воклічамі "Жыве Беларусь!", "Слава Украіне!" і "Героям Слава!" Да помніка Героя усклалі вянкі й жывыя кветкі, запалілі зьнічы. |
Posted Feb 18, 2019, 10:38 AM by Belarusian Church
-
АРХІПАСТЫРСКАЕ КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Усё
гэта сталася, каб споўнілася сказанае
Госпадам праз прарока:
“Вось,
Дзева ва ўлоньні зачне, народзіць Сына,
і
дадууць Яму імя Эмануіл, што азначае –
з намі Бог.”
(Дабравесьце
паводле Мацея І, 22-23)
Любыя
браты й сёстры ў Хрысьце !
Сьвята
Нараджэньня Хрыстовага весьціць усяму
сьвету аб прыйсьці Божага збаўленьня.
Сын Божы прыйшоў каб прымірыць зямлю
зь небам – чалавека з Богам, дзеля чаго
прынёс любоў паміж людзьмі й заклікаў
нас да высокага духовага ўзроўню. Многія
людзі задумваюцца, ці неабходнымі для
збаўленьня душы хрысьціяніна ёсьць
цярпеньне, любоў да ўсіх, да чаго заклікаў
Хрыстос. Ці не прывядзе гэта да паняволеньня
нас, альбо цэлага нашага народу ворагам?
Хрысьціянская
вера заклікае да прымірэньня паміж
людзьмі, цэлымі народамі, але не са злом,
бо супраць зла трэ змагацца. Цярпеньнем
мы збаўляем душы нашыя, бо калі ня можам
адолець, то павінны цярпець. Цярпець –
не азначае падкарыцца злу, трэ змагацца
зь ім усё жыцьцё, перад усім – у сабе
самім, і Хрыстовае вучэньне ёсьць для
нас духовай зброяй змаганьня за Праўду.
Напрыклад, мы павінны змагацца з
захопнікамі нашае краіны, бо мэта такое
барацьбы – мір. Можна й падкарыцца
ворагу і мець мір, але ці сапраўдны мір
у няволі, бо няволя заўсёды нішчыла наш
народ. Нам патрэбны мір у сваёй незалежнай
дзяржаве, дзе б маглі развіваць сваё
нацыянальнае й духовае жыцьцё, у роднай
мове й сваіх традыцыях славіць Бога, бо
чужая Царква ня будзе шчыра маліцца за
дзяржаву Беларусь і за Беларускі народ,
весьці яго да сьцьвярджэньня ў вечнасьці.
Таму мы не павінны зраджваць Бога і сваю
Бацькаўшчыну.
Няхай
Госпад умацуе нас у веры, праўдзе й
любові! Каб кожны з нас
і
ўвесь наш пабожны народ жылі ў лучнасьці
з Госпадам нашым Ісусам Хрыстом. Тады
й для нас будуць мець глыбокую сутнасьць
словы віншаваньня, якія мы накіроўваем
для ўсіх суайчыньнікаў, што жывуць на
Бацькаўшчыне і ў Замежжы:
Хрыстос
Нарадзіўся ! Слаўце Яго !
Зь
любасьцю й малітвамі,
☨
Сьвятаслаў,
Архіяпіскап
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае
Царквы.
Каляды
2018 / 2019 л.Б.
Катэдра
сьв. Кірылы Тураўскага, г. Нью Ёрк, ЗША;
www.belapc.org
|
Posted Jan 3, 2019, 6:45 PM by Belarusian Church
-
Каляднае Пасланьне Канстанцінопальскага Патрыярха
Пасланьне
на Раство Ўсесьвяцейшага Барталамея,
архіяпіскапа Канстанцінопаля - Новага
Рыму, Сусьветнага Патрыярха Усёй паўнаце
Царквы
Мілата,
літасьць і мір ад Хрыста Збаўцы, які
нарадзіўся ў Бэтлееме.
Дарагія ў
Хрысце браты і ўмілаваныя дзеці!
Ласкаю Божаю,
мы зноў спадабніліся дасягнуць вялікага
сьвята нараджэньня ў целе Боскага Слова,
Якое прыйшло ў сьвет дарыць нам "дабрабыт",
дараваньне грахоў, вызваленьне зь няволі
дзеяў закону і ад сьмерці, каб даць нам
сапраўднае жыцьцё і вялікую радасьць,
якую "ніхто ня можа адабраць у нас ".
Мы прымаем
"уседасканалага Бога", Які "прынёс
любоў на зямлю", Які становіцца "бліжэй
да нас чым мы самі". Праз прыніжэньне,
Бог Слова сыходзіць да створаных істотаў
"праз неапісальную й незразумелую
паблажлівасьць". "Няўмяшчальны"
месьціцца ва ўлоньне Дзевы. Вялікі
робіцца маленькім. Гэты вялікі разьдзел
нашае веры, як дасканалы Бог "стаў
чалавекам для чалавецтва", застаецца
"невымоўнаю" таямніцаю. "Вялікая
таямніца чароўнага ўвасабленьня
застаецца таямніцай".
Гэтая дзіўная
і парадаксальная падзея, "прыхаваная
ад вякоў і пакаленьняў", з'яўляецца
асноваю для абагаўленьня чалавечага
быцьця Ласкаю Божаю. "І няма ні ў кім
іншым збаўленьня. Бо пад небам няма
іншага Імя, дадзенага людзям, якім бы
мы мелі збавіцца".
Гэта самая
высокая збаўная праўда для чалавека.
Мы належым Хрысту. Усё злучана з Хрыстом.
У Хрысьце адраджаецца тленная нашая
прырода, аднаўляецца тое, што створана
паводле вобразу Божага і адчыняецца
ўсім людзям шлях да падабенства Божага.
Прыняўшы чалавечую прыроду, Боскае
Слова, праз сумеснае боскае прадбачаньне
і агульнае выратаваньне запачаткоўвае
адзінства чалавецтва. Аднак, ня толькі
чалавек збаўляецца, але і ўсё навакольнае
асяродзьдзе. Падобна таму, як падзеньне
першародных людзей прывяло да заняпаду
ўсяго створанага, так і ўвасабленьне
Сына і Слова Божага прыносіць збаўленьне
ўсяго створанага. "Вольным пазнаецца
тварэньне тады, калі тыя, што раней былі
ў цемры становяцца сынамі сьвятла".
Васіль Вялікі заклікае нас сьвяткаваць
сьвятое Нараджэньне Хрыстовае як
"агульнае сьвята ўсяго стварэньня",
як "выратаваньне сьвету, дзень
нараджэньня чалавецтва".
На жаль, мы
зноў чуем сьпевы "Хрыстос нараджаецца"
ў сьвеце, поўным гвалту, небясьпечных
змаганьняў, сацыяльнай няроўнасьці і
парушэньня асноўных правоў чалавека.
У 2018 годзе спаўняецца семдзясят гадоў
з моманту сусьветнага абвяшчэньня
правоў чалавека, што пасьля жудаснага
вопыту і разбурэньня ў часе Другое
сусьветнае вайны, асьвятліў агульныя
высокія ідэалы, якія павінны імператыўна
паважаць усе народы й нацыі. Аднак,
ігнараваньне гэтае Дэклярацыі
працягваецца, розныя злоўжываньні й
наўмысныя няверныя тлумачэньні правоў
чалавека падрываюць павагу да іх ды
іхнюю рэалізацыю. Мы працягваем не
вучыцца па гісторыі, альбо мы ня хочам
вучыцца. Ні трагічны вопыт гвалту або
разбурэньня чалавечай асобы, ні
абвяшчэньне высокіх ідэалаў чалавецтва
не прадухілілі працягу гвалту і вайны,
разгортваньню сілы ды эксплуатацыі
людзей людзьмі. Таксама выкарыстаньне
тэхнічных сродкаў ды надзвычайных
дасягненьняў навукі або эканамічнага
прагрэсу не спрыялі сацыяльнай
справядлівасьці й пажаданаму міру.
Затое, ў нашай эпосе павялічылася
патураньне багатым, а глабалізацыя
разбурае ўмовы сацыяльнае згуртаванасьці
ды гармоніі.
Царква ня
можа ігнараваць гэтыя пагрозы для
чалавечае асобы. "Няма нічога больш
сьвяшчэннага за чалавека, прыроду якога
прыняў Бог". Мы змагаемся за чалавечую
годнасьць, для абароны свабоды й
справядлівасьці чалавека, добра ведаючы,
што "сапраўдны сьвет паходзіць ад
Бога", што трансцэндэнтнае таемства
ўвасабленьня Слова Божага і абагаўленьне
чалавека па Ласцы Божай раскрывае праўду
аб свабодзе і пра боскі лёс чалавека.
Мы жывем у
Царкве ў свабодзе падоранай Хрыстом, у
Хрысьце, і з Хрыстом. Агнём гэтае свабоды
ёсць любоў, якая "не шукае толькі
свайго", любоў "ад шчырага сэрца".
Той, хто залежыць ад сябе, шукае волю
сваю й самадастатковую, той, хто шукае
толькі ўласнага абагаўленьня й задаволены
самім сабою, толькі круціцца вакол сябе
й свайго індывідуальнага самалбюства
– такі чалавек толькі бачыць іншых як
прыгнечаньне індывідуальнае свабоды.
Затое свабода ў Хрысьце заўсёды
арыентавана на свайго блізкага, заўсёды
накіравана да іншага, заўсёды кажа пра
праўду ў любові. Мэта вернікаў заключаецца
не ў тым, каб сцвярджаць свае правы, а
"прытрымлівацца і выконваць правы
Хрыстовы", з пакораю ды з удзячнасьцю.
Гэтая ісьціна
жыцьця ў Хрысьце, свабоды як любоў і
любові як свабода, з'яўляецца краевугольным
каменем і гарантыяй будучыні чалавецтва.
Грунтуючыся на гэтым істотным быцьці,
мы зможам сустрэць вялікія выклікі
гэтае эпохі, якія пагражаюць ня толькі
нашаму дабрабыту, але й чалавечаму роду.
Ісьціна пра
"Багачалавека" як адказ на сучасныя
"людзі-багі" і ў якасьці доказу
нашага вечнага прызначэньня падкрэсьлівае
Сьвяты й Вялікі Сабор Праваслаўнае
Царквы (Крыт, 2016): "Праваслаўная Царква
сцьвярджае Багачалавека як канчатковую
меру ўсяго: «Мы гаворым не пра абагаўлёнага
чалавека, а пра Бога, Якi
стаўся чалавекам». Яна выкладае ісьціну
збаўнае веры ў Багачалавека і Ягонае
Цела, у Царкву як месца і лад жыцьця ў
свабодзе. Яна дае магчымасьць
жыць "па праўдзе й любові", а таксама
яшчэ на зямлі ўдзельнічаць у жыцьці
Хрыста Ўваскрослага.”
Ўвасабленьне
Слова Божага з'яўляецца сьведчаньнем
і ўпэўненасьцю, што Хрыстос асабіста
кіруе гісторыяй як шляхам да Нябеснага
Ўладарства. Вядома, шлях Царквы ў кірунку
да Ўладарства, якое не рэалізуецца
дыстанцыйна або незалежна ад гістарычнай
рэчаіснасьці – ці ад яе супярэчнасьцяў
і прыгод – ніколі не быў без цяжкасьцяў.
Тым ня менш, менавіта сярод гэтых
цяжкасьцяў Царква сьведчыць аб праўдзе
і выконвае сваю прасьветніцкую, пастырскую
і пераўтваральную місію. "Ісьціна
з'яўляецца слупом і падмуркам Царквы...
Слупом Сусьвету ёсьць Царква... і гэта
вялікая таямніца, таямніца пабожнасьці".
Браты і дзеці
ў Госпадзе,
Сьвяткуйма
разам Калядныя сьвяткі добраю воляй
Слова Божага, што пасялілася ў нас, з
асалодаю й паўнатою радасьці. На Фанары
мы молімся, каб наш Госпад і Збаўца, што
ўвасобіўся і сышоў да роду чалавечага,
дарыў кожнаму фізічнае й духоўнае
здароўе ў гэтым новым годзе, разам са
спакоем ды любоўю адзін да аднаго. Няхай
Ён абароніць Сваю сьвятую Царкву і
дабраславіць справы ейнага служэньня
ў славу Яго сьвятога і апетага Імя.
Палкі
малітаўнік перад Богам за ўсіх Вас
+
Барталамей,
З Божай ласкі
Архіяпіскап Канстанцінопальскі,
Новага Рыму
і Сусьветны Патрыярх
Каляды, 2018 /
2019. |
Posted Dec 30, 2018, 9:55 AM by Belarusian Church
-
Пастанова Канстанцінопальскага Патрыярхату пра невызнаньне ўказу 1686 г. пра права Маскоўскага Патрыярха высьвячаць Кіеўскага Мітрапаліта (2018г.)

Прызнаньне дзеяньня ўказа несапраўдным дае падставу як Украінскай Царкве, так і Беларускай Царкве як былой частцы Кіеўскае Мітраполіі, быць незалежнымі ад РПЦ. (дакуманты па-бедаруску, па-грэцку, па-ангельску:) Паведамленьне (2018/10/11). Пад старшынствам Ягонае Ўсясьвятасьці, Сусьветнага Патрыярха, Сьвяты і Сьвятарскі Сінод быў скліканы на чарговае паседжаньне зь 9 па 11 кастрычніка 2018 года, з мэтаю вывучэньня і абмеркаваньня пунктаў паводле парадку дня. Святы Сінод абмеркаваў, у прыватнасці, і па даўжыні царкоўнага справы Украіны, у прысутнасці Яго Высокаправялебнасьці архіяпіскапа Данілы Памхілонскага і Правялебнага Ларывона Эдмантанскага, Патрыяршых Экзархаў ва Ўкраіне, і пасьля шырокіх абмеркаваньняў пастанавіў: 1) Пацьвердзіць ужо прынятае рашэнне пра тое, што Сусьветны Патрыярхат прыступае да прадастаўленьня аўтакефаліі Царкве Ўкраіны. 2) Неадкладна аднавіць Стаўрапігію Сусьветнага Патрыярха ў Кіеве, адну зь яго шматлікіх Стаўрапігіяў ва Ўкраіне, якія існавалі заўсёды. 3) Прыняць і разгледзець хадайніцтва пра апэляцыю Філарэта Дзенісенка, Макара Малетыча і іхных паслядоўнікаў, якія апынуліся ў расколе не паводле дагматычных прычынаў, у адпаведнасьці з кананічнымі прэрагатывамі Канстанцінопальскага Патрыярха прымаць такія скаргі архірэяў і іншага сьвятарства ад усіх Аўтакефальных Цэркваў. Такім чынам, вышэйзгаданыя былі кананічна адноўлены ў іхных ерархічным або сьвятарскім званьні, і іхныя вернікі былі адноўлены ў зносінах з Царквою. 4) Лічыць нядзейнымі прававыя абязальніцтвы Сінадальнага Ліста 1686 года, выдадзенага для ўмоў таго часу, якім па іканаміі Патрыярху Маскоўскаму была дадзена права высьвячаць мітрапаліта Кіеўскага, абранага Саборам духавенства і міранаў ягонае япархіі, які павінен быў успамінаць Сусьветнага Патрыярха ў якасьці Першаярарха на любых набажэнствах, абвяшчаючы і пацьвярджаючы сваю кананічную належнасьць да Канстанцінопальскае Маці-Царквы. 5) Зьвярнуцца да ўсіх уцягнутым бакам з заклікам пазбягаць захопу цэркваў, манастыроў і іншае ўласнасці, а таксама ўтрымоўвацца ад любых іншых актаў гвалту і помсты, каб ва ўсім пераважалі мір і любоў Хрыстовы. Ад Сусьветнага Патрыярхату, 11 кастрычніка 2018 года. З Галоўнага Сакратарыяту Сьвятога Сіноду.
Ἀνακοινωθέν (11/10/2018).Συνῆλθεν, ὑπό τήν προεδρίαν τῆς Α.Θ.Παναγιότητος, ἡ Ἁγία καί Ἱερά Σύνοδος εἰς τάς τακτικάς αὐτῆς συνεδρίας κατά τάς ἡμέρας 9-11 τ.μ. Ὀκτωβρίου 2018. Κατ᾿ αὐτήν ἐξητάσθησαν καί συνεζητήθησαν τά ἐν τῇ ἡμερησίᾳ διατάξει περιλαμβανόμενα θέματα. Τό ἱερόν σῶμα ἠσχολήθη ἰδιαιτέρως καί διά μακρῶν μέ τό ἐκκλησιαστικόν θέμα τῆς Οὐκρανίας, παρόντων καί τῶν Ἐξάρχων τῶν ἀποσταλέντων εἰς Οὐκρανίαν, ἤτοι τοῦ Πανιερ. Ἀρχιεπισκόπου Παμφίλου κ. Δανιήλ καί τοῦ Θεοφιλ. Ἐπισκόπου Edmonton κ. Ἱλαρίωνος, καί, κατόπιν διεξοδικῶν συζητήσεων, ἀπεφάσισε: 1) Νά ἀνανεώσῃ τήν ἤδη εἰλημμένην ἀπόφασιν ὅπως τό Οἰκουμενικόν Πατριαρχεῖον χωρήσῃ εἰς τήν χορήγησιν αὐτοκεφαλίας εἰς τήν Ἐκκλησίαν τῆς Οὐκρανίας. 2) Νά ἀνασυστήσῃ τό ἐν Κιέβῳ τό γε νῦν Σταυροπήγιον τοῦ Οἰκουμενικοῦ Πατριάρχου, ἕν ἐκ τῶν πολλῶν ἐν Οὐκρανίᾳ Σταυροπηγίων Αὐτοῦ ἐκ τῶν παρελθόντων αἰώνων. 3) Κατά τάς κανονικάς προνομίας τοῦ Πατριάρχου Κωνσταντι- νουπόλεως ὅπως δέχηται ἐκκλήτους προσφυγάς ἀρχιερέων καί ἄλλων κληρικῶν ἐκ πασῶν τῶν Αὐτοκεφάλων Ἐκκλησιῶν, νά δεχθῇ τάς σχετικάς αἰτήσεις τοῦ Φιλαρέτου Ντενισένκο καί τοῦ Μακαρίου Μαλετίτς καί τῶν σύν αὐτοῖς, οἵτινες εὑρέθησαν ἐν σχίσματι ὄχι διά δογματικούς λόγους, καί νά ἀποκαταστήσῃ αὐτούς μέν εἰς τόν ἀρχιερατικόν ἤ ἱερατικόν αὐτῶν βαθμόν, τούς δέ πιστούς αὐτῶν εἰς ἐκκλησιαστικήν κοινωνίαν. 4) Νά ἅρῃ τήν ἰσχύν τοῦ Συνοδικοῦ Γράμματος Ἐκδόσεως τοῦ ἔτους 1686, τοῦ ἐκδοθέντος διά τάς τότε περιστάσεις, διά τοῦ ὁποίου ἐδίδετο, κατ᾿ οἰκονομίαν, τό δικαίωμα εἰς τόν Πατριάρχην Μόσχας νά χειροτονῇ τόν ἑκάστοτε Μητροπολίτην Κιέβου, ἐκλεγόμενον ὑπό τῆς Κληρικολαϊκῆς Συνελεύσεως τῆς Ἐπαρχίας αὐτοῦ καί ὀφείλοντα νά μνημονεύῃ "ἐν πρώτοις" τοῦ ὀνόματος τοῦ Οἰκουμενικοῦ Πατριάρχου εἰς ἔνδειξιν κανονικῆς ἐξαρτήσεως. 5) Νά κάμῃ ἔκκλησιν πρός πάσας τάς ἐμπλεκομένας πλευράς νά ἀποφεύγουν καταλήψεις Ναῶν, Μονῶν καί ἄλλων περιουσιακῶν στοιχείων, ὡς καί πᾶσαν πρᾶξιν βίας καί ἐκδικητικότητος, εἰς ἐπικράτησιν τῆς εἰρήνης καί τῆς ἀγάπης τοῦ Χριστοῦ. Ἐν τοῖς Πατριαρχείοις, τῇ 11ῃ Ὀκτωβρίου 2018 Ἐκ τῆς Ἀρχιγραμματείας τῆς Ἁγίας καί Ἱερᾶς Συνόδου
Announcement (11/10/2018). Presided by His All-Holiness, the Ecumenical Patriarch, the Holy and Sacred Synod convened for its regular session from October 9 to 11, 2018, in order to examine and discuss items on its agenda. The Holy Synod discussed in particular and at length the ecclesiastical matter of Ukraine, in the presence of His Excellency Archbishop Daniel of Pamphilon and His Grace Bishop Hilarion of Edmonton, Patriarchal Exarchs to Ukraine, and following extensive deliberations decreed: 1) To renew the decision already made that the Ecumenical Patriarchate proceed to the granting of Autocephaly to the Church of Ukraine. 2) To reestablish, at this moment, the Stavropegion of the Ecumenical Patriarch in Kyiv, one of its many Stavropegia in Ukraine that existed there always. 3) To accept and review the petitions of appeal of Filaret Denisenko, Makariy Maletych and their followers, who found themselves in schism not for dogmatic reasons, in accordance with the canonical prerogatives of the Patriarch of Constantinople to receive such petitions by hierarchs and other clergy from all of the Autocephalous Churches. Thus, the above-mentioned have been canonically reinstated to their hierarchical or priestly rank, and their faithful have been restored to communion with the Church. 4) To revoke the legal binding of the Synodal Letter of the year 1686, issued for the circumstances of that time, which granted the right through oikonomia to the Patriarch of Moscow to ordain the Metropolitan of Kyiv, elected by the Clergy-Laity Assembly of his eparchy, who would commemorate the Ecumenical Patriarch as the First hierarch at any celebration, proclaiming and affirming his canonical dependence to the Mother Church of Constantinople. 5) To appeal to all sides involved that they avoid appropriation of Churches, Monasteries and other properties, as well as every other act of violence and retaliation, so that the peace and love of Christ may prevail. At the Ecumenical Patriarchate, the 11th of October, 2018 From the Chief Secretariat of the Holy and Sacred Synod
|
Posted Oct 19, 2018, 4:40 PM by Belarusian Church
-
Памінальная багаслужба ў Курапатах
9 верасьня 2018 г. на Курапацкай Галгофе ў Менску Літоўскім адбылася памінальная багаслужба за супакой курапацкіх пакутнікаў -- нявінных ахвяраў бальшавіцка-сталінскага рэжыму. Правілі службаю сьвятары БАПЦ з менскай парафіі сьвятой Афрасіні Полацкае пратаярэй Леванід Акаловіч і ераманах Вікеньці Кавалькоў. Затым адбыўся ісьцеж грамадскаcьці да брамы ганебнага рэстарана "Поедем -- поедим ("Бульбашжору") у зоне Курапацкага Народнага Мемарыялу, дзе прайшоў мітынг у абарону Курапацкага Мемарыялу як жалобнага мейсца, а не забаўляльна-вясельнага шыкавальнага шынка антыбеларускай мафіі. Тры сьвятары БАПЦ дабраслаўлялі мужных абаронцаў Курапацкага народнага крыжовага мемарыялу, маліліся яшчэ і за сённяшніх ворагаў Курапатаў, каб яны адумаліся і не тварылі граху Курапацкім пакутнікам нявінным ахвярам бяэбожнага НКВД ды зьехалі туды, адкуль яны прыбылі. Закончыўся мітынг грамадскасьці сьвятарскай малітваю за Беларусь-Літву і сумесным сьпяваньнем царкоўна-грамадскага нацыянальнага гімну "Магутны Божа". У Курапацкай акцыі абароны Курапатаў ад прыблудных рэстаранных гандляроў-махляроў заўсёды прымаюць удзел таксама і парафіяне менскай СьвятаАфрасінінскай парафіі. |
Posted Sep 13, 2018, 6:38 PM by Belarusian Church
-
Прошча да Беларускага крыжа
У сыботу 16 чэрвеня 2018 г. Беларусы з Таронта наведалі Беларускі памятны Крыж, які быў ўсталяваны 30 гадоў таму ў сьвятыні Пакутнікаў у г.Мідлянд (прав. Антарыё, Канада) з нагоды 1000-годзьдзя Хрысьціянства ў Беларусі. Арх. Сьвятаслаў адслужыў Ліцію за супакой ўсіх, хто загінуў за Бацькаўшчыну-Беларусь. Прысуіныя ў сваіх прамовах узгадалі таксама пра Курапаты. |
Posted Jun 19, 2018, 6:58 PM by Belarusian Church
-
Дзень Сьвятой Афрасіньні Полацкай у Менску
Парафіяне парахвіі Сьв. Афрасіньні Полацкай у Менску штогод адведваюць помнік сьв. Афрасіні Полацкае ў дворыку Белдзяржуніверстэту ў пачатку прасп. Незалежнасці, у якім сабралася цэлая галярэя помнікаў асьветнікам сусьветнага значэньня: Афрасіня Полацкая, Францішак Скарына, Мікола Гусоўскі. Кірыла Тураўскі, Васіль Цяпінскі, Сымон Будны...
У гэтым годзе парахвіяне адзначылі сьвята памяці (875 гадоў сьмерці) князёўны Прадзіславы і звышгоднае Афрасіні Полацкае (108 гадоў пераносу яе мошчаў з Кіева ў Полацак) малебнам-ліціёй і ўскладаньнем кветак да яе помніка ваў універсітэцкім двары і вячэрняй багаслужбаю з акафістам сьвятой маці нашай Афрасіні ігуменьні Полацкай, а таксама памінальнай вячэрай ў парафіяльным доме. |
Posted Jun 19, 2018, 7:07 PM by Belarusian Church
-
Прастольнае сьвята ў царкве ў Гайлянд Парку
Прастольнае сьвята ў царкве ў Гайлянд Парку (шт. Н.Дж.) адсьвяткавалі ў нядзелю 20 траўня 2018 л.Б. Архірэйскую Службу ўзначаліў архіяп. Сьвятаслаў, якому саслужылі настаяльнік Парафіі а.Зіновій і сьвятары з БАПЦ і іншых праваслаўных юрысдыкцыяў. |
Posted Jun 19, 2018, 7:07 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ

Годнаму
сьвятарству й вернікам
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія
жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы.
“Вялік
сьвяты нам дзень настаў…”
(зь
песьні валачобнікаў)
Любыя
айцы, браты й сёстры ў Хрысьце!
Штогод,
на працягу амаль дзьвюх тысячаў гадоў,
сьвяткуем найбольшае сьвята –
Уваскрасеньне Хрыстовае. У назове
сьвята, як і ў сьвяточным вітаньні, –
крыніца нашае веры. Хоць сутнасьць гэтае
найбольшае падзеі на зямлі, якая ўказала
людзям шлях да збаўленьня, для бальшыні
людзей ёсьць загадковаю й неспасьціжнаю.
Хрыстос сілаю свае Боскасьці перамог
грэх у людзкой прыродзе, бо Сваім
Уваскрасеньнем перамог сьмерць, якая
да гэтага была платаю за грэх, чым
ачысьціў людзей ад граху і адчыніў ім
шлях да раю. Каб перамагці сьмерць і
выкупіць чалавецтва, Ісус павінен быў
памерці (бо патрэбна каб пакутавала
людзкое цела) і ўваскрэснуць. Калі б
пакуты й сьмерць прыняў звычайны чалавек,
то ён бы не ўваскрос. А Ісус быў Богачалавек,
– меў як людзкую, так і Боскую прыроду,
таму й змог перамагці сьмерць. Гэтае
Яго, Божага Месіі, прызначэньне апісалі
яшчэ старазапаветныя прарокі.
Адыходзячы
ад людзей у нябёсы, Хрыстос запэўніў
сваіх вучняў, што Ён будзе з людзьмі да
сканчэньня веку, таму нічога з намі ні
робіцца без Божае волі. Уваскрасеньне
Хрыстовае надыхае нас на служэньне
роднай Царкве, свайму народу і Бацькаўшчыне
ў імя любові да Бога і блізкага. Беларуская
дзяржаўнасьць заўсёды будавалася на
Божых законах, таму ня дзіўна, што сто
гадоў таму яна адрадзілася зь небыцьця
(БНР), цяпер таксама існуе, змагаючыся
за свой суверэнітэт. Таму заўсёды ўзносім
малітвы за дзяржаву Беларусь, без якое
немагчыма адраджэньне культуры й
духоўнасьці Беларускага народу.
Хрыстос
ёсьць для нас таксама прыкладам
сапраўднага Ўладара, што ўладарыць не
для таго, каб яму служылі, а каб самому
паслужыць народу, і калі патрэбна, аддаць
жыцьцё сваё за людзей.
Хрыстос
Уваскрос! Уваскрэсьне Беларусь!
Зь
любасьцю й малітвамі,
+
Сьвятаслаў, Архіяпіскап БАПЦ
Вялікдзень, 2018 л.Б.
|
Posted Apr 8, 2018, 8:12 AM by Belarusian Church
-
АРХІПАСТЫРСКАЕ КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ
 “Хрыстова
Раджэньне, Хрыстова Раджэньне –
людзям
збаўленьне, людзям збаўленьне ...”
(Беларуская
калядка)
Любыя
браты і сёстры ў Хрысьце !
Болей
за дзьве тысячы гадоў таму адбылася
падзея, якая падзяліла гісторыю чалавецтва
на час да і пасьля Нараджэньня Ісуса
Хрыста – цуда прыходу Сына Божага,
аднаго з трох асобаў Прасьвятое Тройцы,
на Зямлю дзеля збаўленьня ўсіх людзей.
Ён, Сьвятое Дзіцятка, у яслях зволіў
ляжаць, і зоркаю быў пазначаны, як Творца
зорак. Нават хрысьціянам не цалкам
зразумелая тайна беззаганнага зачацьця
і нараджэньня Дзевай Марыяй Сына Божага,
хаця пра гэта пісалі прарокі за стагодзьдзі
да прыходу Месіі. Але гэтае вялікае
сьвята, званае ў Беларускім народзе –
Калядамі, паказвае нам, што бачны
матэрыяльны сьвет мае сувязь зь нябачным
духоўным сьветам.
Хрыстова
вучэньне прынясло любоў і роўнасьць
паміж людзьмі. На Законах Божых грунтуюцца
законы маральныя і дзяржаўныя
цывілізаванага сьвету. Калі б усе, хто
сьвяткуе Нараджэньне Хрыстовае, яшчэ
б і жылі па Запаветах Божых, то ў сьвеце
было б значна меней зла й хлусьні, і
значна болей павагі й любові.
Беларуская
Царква заўсёды моліцца за свой Беларускі
народ, каб ён будаваў сваё нацыянальнае
жыцьцё на падмурках Хрысьціянства,
стаўся народам сьвятым, сьцьвяржаўся
ў вечнасьці і сваё пасланства выканаў.
Жадаю
ўсім беларусам, якія жывуць на Бацькаўшчыне
і ў Замежжы, вясёлых Калядаў і шчодрага
новага 2018 года ад Нараджэньня Хрыстовага,
і Ласкі Божае для вас і вашых блізкіх.
І каб радасна й шчыра віншавалі адзін
аднаго:
Хрыстос
Нарадзіўся ! Слаўце Яго !
Зь
любасьцю й малітвамі,
+
Сьвятаслаў,
Архіяпіскап
Наваградзкі, Першаярарх
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Каляды
2017 / 2018 л.Б.
Катэдра
сьв. Кірылы Тураўскага, г. Нью Ёрк, ЗША;
www.belapc.org
|
Posted Jan 6, 2018, 8:11 PM by Belarusian Church
-
Расклад Калядных службаў
Паважанае Спадарства! Парафіяльная Рада і Cьвятарства Беларускага Праваслаўнага Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку віншуюць Вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага – К А Л Я Д А М І і жадаюць усім смачнае куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця ў Новым 2018-м Годзе ! Запрашаем у храм Божы на Набажэнствы : Студзень – 2018 – January 6 сб. Калядны Сьвяты Вечар __ Вял. Павячор’е ___ 5:00 вечара (Архірэйская Ўсяночная) Ранішня _______ 6:30 вечара КУЦЬЦЯ ______ 8:00 вечара 7 нд. К А Л Я Д Ы _____ Архірэйская Літургія ___10:00 раніцы СЬВЯТОЧНЫ АБЕД _____ 12:00 дня КАЛЯДНАЯ ЯЛІНКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ _____ 12:30 дня 14 нд. Сьв. Васіля Вялікага ________ Літургія ____ 10:00 раніцы 18 чц. В А Д О Х Р Ы Ш Ч А ___Вял. Павячор’е ____ 7:00 вечара і Вялікае асьвячэньне вады 21 нд. Нядзеля пасьля Вадохрышча __ Літургія ____ 10:00 раніцы Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў у г. Нью Ёрку і ваколіцах будзе адбывацца з 19 да 27 студзеня – па запросінах. St. Cyril of Turau Cathedral , 401 Atlantic Ave, Brooklyn, N.Y. 11217, USA |
Posted Jan 6, 2018, 8:09 PM by Belarusian Church
-
Юбілей Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага
5 лістапада 2017 Катэдральны Сабор Сьв. Кірылы Тураўскага ў м Брукліне адзначыў 60-ы ЮБІЛЕЙ Сьвяткаваньне пачалося з архірэйскай Багаслужбы з удзелам кіраўніка БАПЦ Архіепіскапа Сьвятаслава. Пасьля сьвяточнага абеду і прагляду выставы гісторыі Парафіі пачаліся ўрачытнасьці. За ўступным словам Уладыкі Сьвятаслава быў зачытаны Рэфэрат старшыні Парафіяльнай рады Расьціслава Гарошкі пра гісторыю Парафіі. Слухалі віншаваньні з юбілеем, слухалі вытрымкі з гуказапісу першай Багаслужбы. У часе сьвяткаваньня дэманстраваліся дакумэнты па гісторыі Парафіі, фота, дакумэнты. Канцэртная праграма складалася з выступу гурту Валянціны Пархоменкі і Аляксандра Казака. Гучалі рэлігійныя сьпевы і гімны, лірычныя мелодыі. Закрывалася сьвята малітвай.
|
Posted Jan 6, 2018, 8:07 PM by Belarusian Church
-
Сьветлай памяці Юля Андрусышына
16 верасьня ў Нью Йорку памерла вядомая дзеячка беларускай эміграцыі ў Амэрыцы сп. Юля Андрусышына. Сьветлая ёй памяць! Пахавньне адбылося 20 верасьня на могілках у Сант-Рывер . |
Posted Jan 6, 2018, 8:03 PM by Belarusian Church
-
Хіратоніі новых беларускіх сьвятароў
У другой палове жніўня 2017 г. у некалькіх ўкраінскіх храмах адбыліся набажэнствы з удзелам сьвятарства БАПЦ, на якіх адбываліся хіратоніі новых беларускіх сьвятароў. 
Сьвятарская хіратонія а.Рамана |
Posted Sep 20, 2017, 6:29 PM by Belarusian Church
-
Парахвіяльнае сьвята ў Адэлайдзе
У нядзелю 16 ліпеня 2017 г. у царкве сьв. Пятра і Паўла ў г. Адэлайда (штат Паўднёвая Аўстралія) адбылося сьвяткаваньне Прастольнага сьвята. Пры канцы сьв. Літургіі, якую служыў а.Яўген Квасьнюк, адбылася крыжовая хада навокал храму з чытаньнем Дабравесьця. Пасьля набажэнства адбыўся сьвяточны абед. |
Posted Jul 23, 2017, 7:49 PM by Belarusian Church
-
Парахвіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку
У нядзелю 21 траўня 2017 г. у царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж., ЗША) адбылося сьвяткаваньне Прастольнага Сьвята. Акрамя арх. Сьвятаслава і а. Зіновія у набажэнстве прымала ўдзел сьвятарства з катэдральнага сабору БАПЦ з Нью Ёрку і іншых праваслаўных юрысдыкцыяў ЗША. Таксама быў прысутны Ўладыка Ўладзімер з Украіны (УАПЦ). Паводле традыцыі адбылася Крыжовая хада навокал храму з царкоўнымі сьпевамі й чытаньнем Дабравесьця на чатырох баках царквы. Пасьля набажэнства сьвяткаваньне працягвалася ў Парафіяльнай зале, дзе Сястрынства прыгатавала сьвяточны абед, таксама адбылася традыцыйная латарэя.
|
Posted Jun 7, 2017, 7:30 PM by Belarusian Church
-
Вялікодныя Набажэнствы
Вялікодныя Набажэнствы прайшлі ў храмах БАПЦ. У царкве сьв. Жыровіцкае Божае Маці Вялікодная Служба адбывалася ўначы з урачыстаю Крыжоваю хадою, на якую нават прыйшлі паглядзець дзікія алені.
|
Posted May 20, 2017, 6:28 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Годнаму сьвятарству й вернікам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы.
“Хрыстос Васкрос!... Неўгамонна Плыве па нівах, пушчах клік, Плыве адна сьвятая думка З канца ў канец, як сьвет вялік.” (Янка Купала)
Дарагія браты й сёстры ў Хрысьце! Кожны год урачыста сьвяткуем галоўнае хрысьціянскае сьвята – Уваскрасеньне Хрыстовае. Але далёка ня кожны хрысьціянін заглыбляецца ў тайну выкупленьня Сынам Божым усяго чалавецтва, у Ягоную перамогу над сьмерцю. Людзям, як зямным істотам, цяжка зразумець, а многім і паверыць у цуды, у якіх самыя не былі ўдзельнікамі ці сьведкамі, не адчулі іх на сабе. Цяжка думкаю акунуцца ў той далёкі час, калі жыў на зямлі Ісус Хрыстос. Але можам і цяпер, у сваім жыцьці, убачыць людзей, падзеі і цуды, падобныя на тыя, што адбываліся дзьве тысячы гадоў таму на Сьвятой зямлі. Сёньня таксама навокал нас жывуць схожыя персанажы. Маем цара Ірада, які паводзіцца як акупант, жаўнёраў і чыноўнікаў, якія служаць яму, а не сваёй краіне й народу. Бачым, як справядлівых людзей засуджваюць за праўду, і як юды зраджваюць свой народ. Ёсьць і “жанчыны-міраносьбіткі”, якія нічога не баяцца, і ад іхняе малітвы нават расступаецца натоўп жаўнёраў. Атрымалі мы ў спадчыну ад дзядоў і сьцяг Хрыста – колеру пралітае крыві на чыстым беззаганным шляху, які цяпер перасьледваецца, як калісьці перасьледвалі саму Хрысьціянскую веру. Можна ўбачыць і хварысеяў, што моляцца ў нашых старажытных храмах, але для якіх Хрысьціянскія каштоўнасьці не на першым месцы, таму сапраўднае любові да свае краіны і свайго народу яны ня маюць. Але бачым і Божую дапамогу і Ягоныя цуды. Бо інакш, як мог адрадзіцца народ амаль зь небыцьця? На нашых вачох абрынулася Імпэрыя зла, аб чым шчыра маліліся ў сваіх храмах суайчыньнікі на Выгнаньні. Пабожны народ наш заўсёды захоўваў веру, і тады, калі пакутваў ад суседзяў, таму Ўсявышні дапамагаў яму сцьвярджацца ў вечнасьці. Няхай Бог пачуе нашу малітву і ў гэты лёсавызначальны час для нашае Бацькаўшчыны. Хрыстос Уваскрос! Уваскрэсьне Беларусь! Зь любасьцю й малітвамі, + Сьвятаслаў, Архіяпіскап БАПЦ Вялікдзень, 2017 л.Б. |
Posted Apr 15, 2017, 6:40 AM by Belarusian Church
-
Калядныя набажэнствы
Калядныя набажэнствы адбыліся ў беларускіх храмах. 6 студзеня 2017 г. на Калядны Сьвяты Вечар у царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША) адбылося Усяночнае Пільнаваньне, у якім узялі ўдзел уладыка Сьвятаслаў і настаяльнік Парафіі а.Зінові. На Ўсяночнай, што складалася зь Вялікага Павячор’я зь Ліціёй і Ранішняе, адбылося алеепамазаньне вернікаў. Пасьля Службы адбылася Калядная вячэра – посная Куцьця й посныя стравы, падрыхтаваныя вернікамі.
У часе Набажэнства
Сп-ня Ганна Войтанка са сьвятарствам і вернікамі
7 студзеня, на сьвята Калядаў, адбылася сьвяточная архірэйская Літургія, у якой таксама прымалі ўдзел і іншае духавенства. Пры канцы набажэнства архіяпіскап Сьвятаслаў ўручыў Царкоўную ўзнагароду (паводле рашэньня Рады БАПЦ) Ордэн Мітрапаліта Мельхісадэка ІІ ступеню (№ 3) спадарыні Ганне Войтанка, якая была парафіянкаю ад часу заснаваньня гэтае Парафіі, таксама прымала ўдзел у Царкоўным Саборы ў г.Канстанца (Нямеччына) ў 1948 г., на якім была аформленая БАПЦ на эміграцыі. У ейнай сям’і было некалькі ствятароў і шмат часу яна аддавала для роднае царквы. Пасьля службы адбыўся сьвяточны абед у Парафіяльнай зале, дзе хор і вернікі сьпявалі Калядкі. Сьвяточнага настрою дадало надвор’е – сьнег і мароз, сапраўдная беларуская зіма, якая не завадзіла многім парафіянам наведаць храм у сьвяточныя дні.
Таксама Ордэнам Мітрапаліта Мельхісадэка І ступеню ўзнагароджаная спадарыня Марыя Мароз, старшыня Парафіяльнае Рады царквы сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Пэрце (штат Заходняя Аўстралія), якая ёсьць актыўнаю парафіянкаю БАПЦ ад часу заснаваньня гэтае Парафіі ўладыкам Сяргеем у 1954 г. 8 студзеня 2017 г., у Нядзелю пасьля Калядаў, у Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася Набажэнства, у якім удзельнічалі ўладыка Сьвятаслаў, пратаярэй а.Іван і дыякан а.Мікола, на прыканцы якое настаяльнік Парафіі арх. Сьвятаслаў уручыў Царкоўную Грамату рэгенту Парафіяльнага хору сп-ні Але Орса-Рамана і падзякаваў хору, які палепшыўся колькасна і якасна за апошні час. Пасьля Службы, у Парафіяльнай зале, адбыліся сьвяточны абед і традыцыйная Калядная Ялінка для дзяцей беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у г. Нью-Ёрку і ваколіцах.
|
Posted Mar 26, 2017, 7:29 PM by Belarusian Church
-
АРХІПАСТЫРСКАЕ КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Перадусім,
на тое мы й Хрысьціяне, ведаючы ўсе навукі быцьця,
якое мінае, патрабуем рэчы вечнае – Духоўнага збаўленьня.”
(Пранцішак
Скарына, перадмова да ўсяе Бібліі, 1517г.)
Любыя браты і сёстры ў Хрысьце !
Ізноў мы сьвяткуем Нараджэньне
Хрыстовае – сьвята прыходу ў чалавечым целе на Зямлю Сына Божага, другое асобы
Прасьвятое Тройцы. За дзьве тысячы гадоў, якія мінулі ад гэтае гістарычнае
падзеі, чалавецтва матэрыяльна вельмі разьвінулася ў навуцы, тэхніцы й
дабрабыце, але духоўныя праблемы засталіся – нянавісьць, войны, захоп чужых
земляў... Гэта значыць, што навука Ісуса Хрыста і шлях, які Ён указаў людзям,
ёсьць сёньня і будуць заўсёды вельмі актуальнымі для ўсіх нас. Таму кожны год
сустракаем Каляды ўрачыста й радасна, з надзеяй на перамогу Хрыстовае любові,
якую Ён прынёс людзям, каб яны дасягнулі Ўладарства Божага, якое Ён
прапаведваў.
Беларускі народ, які далучыўся да
Хрысьціянства болей тысячы гадоў таму, а пяцьсот год таму выдаў Біблію на
роднай мове, на працягу свае вялікае гісторыі ня толькі пабожна цярпеў нягоды у
часы акупацыі заходнімі ці ўсходнімі суседамі, але й заўсёды жыў праўдна, змагаючыся
за сваю тоеснасьць. А сіла і сьвятасьць – у праўднасьці. Таму з Божаю дапамогаю
народ выстаяў, захаваўшы свой край і аднавіўшы сваю дзяржаву.
Цяпер таксамака адчуваем
небясьпеку дзяржаўнасьці Беларусі ад бязбожнага ўсходняга суседа, таму асабліва
за змагароў за яе волю й незалежнасьць моліцца Беларуская Царква, таксама – за
ўсіх беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, просячы ў Госпада міру
сваім суайчыньнікам у новым 2017 годзе, каб захоўваў нашу Бацькаўшчыну ад нашэсьця
чужынцаў.
Няхай жа Бэтлеемская Зорка зьзяе на
Калядных ялінках у кожнай хатцы ў гэтыя сьвяточныя дні, і ў сэрцах і душах
кожнага чалавека – няспынна на працягу ўсяго ягонага жыцьця.
Хрыстос нарадзіўся ! Слаўце Яго !
Зь любасьцю й малітвамі,
+
Сьвятаслаў,
Архіяпіскап Наваградзкі, Першаярарх
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Каляды 2016 / 2017 л.Б.
|
Posted Jan 6, 2017, 9:02 AM by Belarusian Church
-
Каляднае Пасланьне Канстанцінопальськага Патрыярха Барталамея Першага
Прат. № 1297
† Б а р т а л а м е й,  Міласьцю Божаю Архіяпіскап Канстанцінопальскі,
Новаго Рыму і
Сусьветны Патрыярх
Усёй паўнаце Царквы,
Божая Ласка, міласьць
і мір
ад Хрыста Збаўцы,
народжанага ў Бэтлееме!
«Хрыстовае ўчалавечаньне – маё ўласнае адраджэньне.»
Умілаваныя браты й сёстры, дарагія дзеці ў
Госпадзе!
Мы хвалім і праслаўляем Бога ў Тройцы,
што даў годнасьць нам зноў у гэтым годзе дасягнуць да вялікага сьвята Нараджэньня
ў целе Сына і Слова Бога-Айца ў «маленькім Бэтлееме».
Сьвятая Царква сьвяткуе з паўнатой
радасьці, бо Хрыстос «прыняў цела» праз увасабленьне і ўзнавіў Царкву «упрыгожваньнем
для сьвету». Сапраўды, увесь род чалавечы, і нават усё тварэньне,
радуецца з гэтага боскага дабраславеньня. «Кожнае тварэньне сёньня напаўняецца
радасьцю, бо Хрыстос нарадзіўся ад Дзевы».
У адрозьненьне ад “першага нерухомага
Пачатку” старажытных грэкаў, Бог наш ёсьць прычасьцем любові, і з любоўю
рухається ў часе ў адносінах да людзей і сьвету. “У тым любоў, што не мы
палюбілі Бога, але Ён палюбіў нас” (1 Ян.4.10).
Спрадвечнае Слова Айца, Які падаў
«быцьцё» чалавецтву, цяпер дае яму дабрабыт праз Сваё Ўвасабленьне. “Гэта
ёсьць прычынаю сьвята; Вось чаму мы адзначаем сёньня: менавіта Бог сышоў да
нас, каб мы маглі падняцца, альбо вярнуцца да Бога… з тым, каб адклаўшы
старога чалавека, мы маглі б апрануцца ў новага; каб паміраючы ў Адаме, мы
маглі б жыць у Хрысьце; для того, каб мы маглі быць з Хрыстом, быць
укрыжаваны зь Ім, быць пахаваны зь Ім і ўваскрэснуць зь Ім”. Шлях
абагаўленьня па Ласцы з гэтага часу адкрыты для ўсіх, хто прыходзіць у сьвет.
Усе мы «здольныя зьмясьціць Бога». «Няма ўжо ні юдзея, ні язычніка; няма ні
раба, ні вольнага; няма ні мужчынскае стаці, ні жаночае; для ўсіх вас – адно
ў Хрысьце Ісусе» (Гал. 3.28).
На жаль, Дабравесьце Нараджэньня зноў
абвешчана ў сьвет, дзе чутны грукат зброі, дзе адбываецца нічым не
справакаваны гвалт у дачыненьні да асобаў і народаў, і дзе пераважаюць
няроўнасьць і соцыяльная несправядлівасьць. Невыносна назіраць за станам незьлічоных
дзяцей, ахвяр вайны, надзвычайных сітуацыяў, разнастайнае эксплуатацыі, ганеньняў
і дыскрымінацыі, голаду, беднасьці і гаротных пазбаўленьняў.
У красавіку мінулага году мы мелі
магчымасьць, разам з Яго Сьвятасьцю Папам Рымскім Пранцішкам і з Дабрашчаснейшым
Архіяпіскапам Атэнскім і ўсяе Грэцыі Геранімам, назіраць на свае вочы на
Лесбасе трагічныя абставіны ўцекачоў і мігрантаў, і асабліва вострыя праблемы
пакутуючых дзяцей, нявінных людзей і безабаронных ахвяраў ваеннага гвалту,
расавай і рэлігійнай дыскрымінацыї і несправядлівасьці, лік якіх стала расьце.
Сьвята Слова Божага, якое стала
немаўляткам Ісусам, пагібелі якога шукала зямная ўлада, паводле дабравесьніка
Мацея (Мц. 2.13) – гэта напамін і заклік для нас клапаціцца пра дзяцей,
абараняць гэтых уразлівых ахвяраў і паважаць сьвятасьць дзяцінства.
Вядома, дзеці зь іх адчувальнымі
душамі знаходзяцца пад пагрозаю таксама ў эканамічна разьвітых і палітычна
стабільных краінах сьвету з-за вялізнага крызісу шлюбу і сям’і, розных ўмяшальніцтваў,
ды прымяненьні фізычнага альбо псыхічнага гвалту. Душа дзіцяці зьмяняецца за
кошт уплывовага спажываньня электронных сродкаў масавай інфармацыі, асабліва
на тэлебачаньні і ў інтэрнэце, і радыкальнай зьмены спосабаў камунікацыі.
Неўтаймаваная эканоміка ператварае іх зь юнага ўзросту ў спажыўцоў, а імкненьне
да радасьці хутка псуе ў іх дзіцячую нявіннасьць.
У сьвятле гэтых небясьпекаў Сьвяты
і Вялікі Сабор Праваславнай Царквы зьвярнуўся да дзяцей і маладых людзей «з
асабліваю любоўю і пяшчотаю» (Прам. 8), уключыўшы наступнае ў сваім Акружным
Пасланьні: «Паміж супярэчлівых азначэньняў дзяцінства, нашая сьвятая Царква
акцэнтуе словы Госпада нашага: «Калі не навярнецеся і ня станеце як дзеці, вы
ніколі ня ўвойдзеце ва Ўладарства Нябеснае» (Мц. 18.3), і «Той, хто Ўладарства
Божага не прымае як дзіця, ня ўвойдзе ў яго» (Лк. 18.17), а таксама тое, што
наш Збаўца кажа пра тых, хто «забараняе» (Лк. 18.16) дзецям прыходзіць да
Яго, ды пра тых, хто «спакусіць» іх (Мц. 18.6)».
Таемства Раства крышталізуецца ў
словах сьвяточнага Кандака: «... дзеля нас нарадзілася Дзіцё новае, Прадвечны
Бог». Бог Слова, як дзіця, і дзіця, як Бог, адчыняюцца людзям з «чыстым
сэрцам» і дзіцячай прастатой. Дзеці разумеюць ісьціны, якіх “прамудрыя й разумныя”
ня могуць дасягнуць. «З адніх толькі дзяцей можаце адбудаваць Ерусалім,»
зазначає Эліціс у своёй паэме «Ад блізкага».
Браты і дзеці ў Госпадзе!
Мы зьвяртаемся да ўсіх вас з
заклікам паважаць тоеснасьць і сьвятасьць дзяцінства. У сьвятле глабальнага
крызісу адносна ўцекачоў, які крануў правы дзяцей; перад ліхам дзіцячае сьмяротнасьці,
голаду і дзіцячае працы, жорсткага абыходжаньня ды псіхалагічнага гвалту, а
таксама рызыкаю пашкоджаньня дзіцячае душы праз іхныя некантралюемыя
схільнасьці да ўплыву сучасных электронных сродкаў сувязі і падпарадкаваньне
іх спажывальніцтву, мы абвяшчаем 2017 год – «Годам абароны сьвятасьці
дзяцінства, заклікаючы ўсіх жадаючых прызнаваць і паважаць правы і недатыкальнасьць
дзяцей.
Як падкрэсьліваецца ў яшчэ адным
важлівым тэксьце Сьвятога і Вялікага Сабору, Царква Хрыстова не глядзіць «каб
судзіць і асуджаць сьвет» сваім словам (Ян. 3.17, 12.47), «а хутчэй –
прапанаваць сьвету, як кіраўніцтва, Дабравесьце Ўладарства Божага, надзею і
ўпэвненасьць у тым, што зло, незалежна ад ягонае формы, не апошняе слова ў гісторыі
і не павінна быць дазволена яму дыктаваць ёй свой курс».
Таму пакланяемся з пакораю і замілаваньнем нашаму Збаўцу, які наведаў нас з
вышыні, мы ўсхваляем чароўным сьпевам неабсяжнасьці сьвятога Ўцелаўленьня,
кленчым прад Прасьвятою Багародзіцаю, якая трымае Дзіця Ісуса, і мы пасылаем
зь бяссоннага Фанара сьвяточнае вітаньне: «Хрыстос нараджаецца – слаўце, Хрыстос
зь нябёсаў – сустракайце!» ўсім далёкім і блізкім дзецям Усяленскае Царквы,
разам з нашымі пажаданьнямі бацькоўскай малітвы і Патрыяршым дабраславеньнем.
«Узмацняйцеся ў Ласцы Хрыстом
Ісусам» (2 Цім. 2.1). Давайце ўсе разам імкнуцца зь вераю і шчыраю любоўю ў добрай
барацьбе новага жыцьця ў Царкве, прытрымліваючыся ўсяго, што загадаў Госпад. Бо
Ён жа з намі «ва ўсе дні нашага жыцьця, да канца веку» (Мц. 28.20).
Каляды (Раство), 2016 г.
† Барталамей
Канстанцінопальскі,
палымяны малітаўнік перад Богам за ўсіх вас.
|
|
Posted Jan 6, 2017, 8:58 AM by Belarusian Church
-
Суботнік у Гайлянд Парку
Трываласьць Грамады вызначае гатоўнасьць унесьці сваю лепту кожнага, хто лічыць сябе часткаю тое Грамады. У якасьці прыкладу гэнага з'яўляецца добраахвотная праца на славу Божую. У мінулую суботу 29 кастрычніка 2016 л.Б. па просьбе айца Зіновія, настаяльніка царквы сьв. Жыровіцкае Іконы Б.М. у Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі), прыйшлі ўсе хто быў вольны ад асноўнае свае працы і меў жаданьне выкарыстоўваць вольны дзень каб упарадкаваць Беларускія Парафіяльныя могілкі і пафарбаваць плот вакол царквы. Атрымаўся нейкі суботнік, які перасягнуў усе чаканьні. Зрабілі больш, хутчэй чым было запланавана і з добрым настроем. |
Posted Nov 27, 2016, 7:49 AM by Belarusian Church
-
Дыяканская хіратонія
Дыяканская хіратонія адбылася 1 жніўня 2016 г. у часе сьв. Літургіі, якую ачольваў Уладыка Сьвятаслаў. Вернік Грамады сьв. Еўпрасіньні Полацкае ў Менску БАПЦ сп-р Мікола Бамбіза перад набажэнствам быў пастаўлены ў чытара і высьвячаны ў іпадыякана, пасьля чаго на самім набажэнстве быў высьвячаны ў сан дыякана.
|
Posted Sep 1, 2016, 11:49 PM by Belarusian Church
-
Заява прадстаўніка Канстанцінопальскага Патрыярхату
«Можам даваць
аўтакефалію праваслаўным былой Рэчы
Паспалітай без згоды Масквы»
– такая
заява была зроблена пасьля Сабору
прадстаўніком Канстанцінопальскага
Патрыярхату на пачатку жніўня 2016 г.
Беларусь і
Ўкраіна
– кананічная тэрыторыя Канстанцінопальскае
Царквы, а не Маскоўскага патрыярхату.
Пра гэта заявіў прадстаўнік
Канстанцінопальскага Патрыярхату
архіяпіскап
Ёў Геча ў
інтэрв'ю risu.org.ua.
«У гісторыі
ўсе
новыя Праваслаўныя Цэрквы да нашых дзён
– гэта былыя тэрыторыі Сусьветнага
Патрыярхату, якім ён даваў аўтакефалію.
І па кананічных
прычынах Сусьветны
Патрыярхат мае ў праваслаўным сьвеце
першае месца», – заявіў
ярарх.
Па прычыне
існаваньня
Кіеўскае
Мітраполіі,
якая аб'ядноўвала ўсіх праваслаўных
Рэчы Паспалітай, Канстантынопаль даў
без згоды Маскоўскага патрыярхату
аўтакефалію Польскай Праваслаўнай
Царкве
ў 1924 годзе.
Кіеўска-Літоўская
Мітраполія
была непасрэдна падпарадкавана
Канстанцінопалю
да канца 17 стагодзьдзя,
калі Маскоўскае царства захапіла Кіеў,
а ў Вялікім Княстве Літоўскім –
праіснавала да канца 18 ст.,
пакуль уся Беларусь была захоплена
Масквою.
«На аснове
чаго быў дадзены Томас ў 1924 годзе
Польскай Праваслаўнай Царкве?
Канстанцінопаль
разглядаў Польскую Царкву
як былую частку Кіеўскае
Мітраполіі.
Як мы ведаем, пры Мітрапаліце
Кіпрыяну
Цамблаку
Кіеўская Мітраполія
знаходзілася ў межах Польска-Літоўскае
дзяржавы, гэта значыць яе межы пашыраліся
і на тэрыторыю Польшчы, і на Літву»,
– сказаў архіяпіскап.
Томас – пастанова
прадстаяльніка
памеснае
Праваслаўнае
Царквы
па
якім-небудзь важным пытаньні
царкоўнай арганізацыі. У тым ліку Томас
можа даваць частцы
Царквы
правы аўтаноміі (частковага самакіраваньня)
альбо
аўтакефаліі (поўнага самакіраваньня).
Са слоў архіяпіскапа
зразумела, што кананічнай тэрыторыяй
Канстанцінопальскага Патрыярхату
лічыцца і Беларусь як былая
й галоўная частка Вялікага
Княства Літоўскага, якая таксама
ўваходзіла ў Кіеўскую Праваслаўную
Мітраполію.
«Калі ў 1924
годзе
Канстанцінопаль
дараваў аўтакефалію Польскай Царкве
на падмурку
Кіеўскае
Мітраполіі,
чаму сёньня
Канстанцінопаль
ня
меў бы права даць самой Кіеўскай
Мітраполіі
стан аўтакефаліі? Калі гэта было магчыма
ў 1924 годзе – гэта магчыма і сёньня»,
– падсумоўвае
ярарх. |
Posted Aug 31, 2016, 1:44 PM by Belarusian Church
-
Сьвяты і Вялікі Сабор Праваслаўнае Царквы 19-26 чэрвеня 2016 л.Б.
Сьвяты і Вялікі Сабор
Праваслаўнае Царквы адбыўся 19-26 чэрвеня 2016 л.Б. на высьпе Крыт у Грэцыі
пад старшынствам Усяленскага Патрыярха Барталамея. У Саборы ўдзельнічалі 10
Праваслаўных Цэркваў з 14, аўтакефалія якіх вызнаная Ўсяленскім Патрыярхатам –
Канстанцінопальская, Александрыйская, Ерусалімская, Сэрбская, Румынская,
Кіпрская, Эладская, Польская, Албанская, Чэхіі і Славакіі. Адмовіліся ад удзелу
ў Саборы – Антыяхійская, Грузінская, Баўгарская і Расейская Цэрквы. А
Праваслаўныя Цэрквы, чыя аўтакефалія пакуль ня вызнаная – Украінская,
Беларуская, Македонская, Чарнагорская і Амерыканская, на Сабор не запрашаліся.

Сьв. Літургія на Сьв. Сёмуху у часе Праваслаўнага Сабору
Сабор Праваслаўнае Царквы прыняў наступныя Дакумэнты:
Афіцыйныя дакумэнты
Сьвятога й Вялікага Сабору Праваслаўнае Царквы:
Акруговае Пасланьне
Пасланьне Сьвятога й
Вялікага Сабору Праваслаўнае Царквы
Важлівасьць Посту і яго
датрыманьне сёньня
Суадносіны Праваслаўнае
Царквы зь іншым Хрысьціянскім сьветам
Аўтаномія і сродак яе
абвешчаньня
Праваслаўная Дыяспара
Таемства шлюбу і
перапоны да яго
|
Posted Jul 2, 2016, 5:13 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку
У нядзелю 22 траўня 2016 г. Парафія Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парку (шт. Нью Джэрзі, ЗША) адсьвяткавала сваё Прастольнае сьвята. У сыботу ўвечары ў царкве адбылася Вячорня. Сьвяточную Літургію ўзначаліў архіяпіскап Сьвятаслаў у саслужэньні параха мітрафорнага пратаярэя а.Зіновія, пратаярэя а.Івана і дыякана а.Міколы з Катэдральнага сабору, а.Паўла Эміка і сьвятароў іншых праваслаўных юрысдыкцыяў з розных штатаў. Пры канцы Набажэнства адбыўся Крыжовы ход з парафіяльнай іконай навокал храму з чытаньнем Дабравесьцяў і акрапленьнем сьвянцонай вадой. На пачатку сьв. Літургіі
У часе Крыжовае хады
Kазань айца Зіновія
Кожны вернік атрымаў на памяць абразок сьв. Жыровіцкае іконы Багародзіцы.
Пасьля Набажэнства сьвята працягвалася ў Парафіяльнай залі, дзе сьвятары і вернікі частаваліся святочным столам, падрыхтаваным парафіяльным Сястрыцтвам. Старшыня Парафіяльнае Рады спадар Якуб Сапяжынскі прывітаў Уладыку, сьвятароў, парафіянаў і гасьцей са сьвятам. Таксама адбылася традыцыйная латарэя, прызы для якое прыносяць вернікі. |
Posted May 30, 2016, 4:09 PM by Belarusian Church
-
Сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята ў Катэдры
У нядзелю 15 траўня 2016 г. Парафія Катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) адсьвяткавала сваё Прастольнае сьвята. Літургію ўзначаліў Уладыка Сьвятаслаў у саслужэньні пратаярэя а.Івана і дыякана а.Міколы. Кожны вернік атрымаў на памяць абразок сьв. Жыровіцкае іконы Багародзіцы. У часе Вялікага Выхаду на Літургіі Пасьля Набажэнства сьвята працягвалася ў Парафіяльнай залі, дзе сп-ня Сьвятлана Казачок расьпавяла пра жыцьцё й дзейнасьць аднаго зь вялікіх айцоў Праваслаўнае Царквы – Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускага Залатавуснага, у гонар якога была асьвячана гэтая Катэдра БАПЦ, вернікі праглядзелі дакументальны гістарычны фільм пра сьвяценьніка Кірылу Тураўскага. Потым старшыня Парафіяльнае Рады сабору Др. Расьціслаў Гарошка, які ёсьць цяпер старэйшым парафіянінам, распавёў пра гісторыю заснаваньня й пачаткі жыцьця Парафіі галоўнага Беларускага Праваслаўнага храму ў Замежжы. Таксама вернікі частаваліся святочным столам, падрыхтаваным парафіяльным Сястрынствам.
Прамоўцы на сьвяткаваньні - Др. Расьціслаў Гарошка і сп-ня Сьвятлана Казачок |
Posted May 18, 2016, 1:42 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ

Годнаму
сьвятарству й вернікам
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія
жывуць на Бацькаўшчыне й на Чужыне.
“...
сёньня анёлы зь людзьмі радуюцца і людзі
ў
Богу
прасьвятляюцца, прымаючы Сьвяты Дух.”
(сьв.
Кірыла Тураўскі “Казаньне на сьвятую
Пасху”)
Дарагія
браты й сёстры!
ХРЫСТОС
УВАСКРОС!
Штогод
мы так віншуем адзін аднаго з найвялікшым
хрысьціянскім сьвятам – Уваскрасеньнем
Хрыстовым! Сын Божы прыняў цела чалавека
й быў укрыжаваны і ўваскрос, каб перамагчы
сьмерць. Вера ў васкрослага Хрыста дала
людзям патрэбу знайсьці Боскую ісьціну,
якая робіць іх духоўна вольнымі й
шчасьлівымі. Гэтая падзея, якая адбылася
амаль дзьве тысячы гадоў таму, паяднала
чалавека з Богам і дала нам надзею на
вечнае жыцьцё. Без любові, якую прынёс
Хрыстос, не магчыма пераадолець свае
грахі й быць у яднаньні з Госпадам, бо
Дабравесьце вучыць нас: “Па тым пазнаюць
усе, што Вы мае вучні, калі будзеце мець
любоў паміж сабою.” (Ян.
13:35). Таму
той, хто прыняў Хрыста да свайго сэрца,
мае любоў да
Бога і да блізкага.
Зычу
ўсім суайчыньнікам, якія жывуць у
Беларусі і ў Замежжы, у гэтыя сьвяточныя
дні напоўніць свае сэрцы любоўю да сваіх
блізкіх, да свае Бацькаўшчыны, да свае
мовы, да Беларускае Царквы, да ўсяго
духоўнага скарбу, які захавалі й перадалі
нам нашыя дзяды.
Молімся
таксама й за ўсіх хрысьціянаў, каб кожны
народ мог славіць Бога ў сваёй Царкве,
паводле сваіх традыцыяў і абрадаў, на
сваёй роднай мове.
Ласка
ўваскрослага Госпада нашага Ісуса
Хрыста, любоў Бога Айца й супольнасьць
Сьвятога Духа няхай будуць з усімі вамі
!
Сапраўды
Хрыстос Уваскрос !
Зь
любасьцю й малітвамі,
+
Сьвятаслаў, Архіяпіскап БАПЦ
Вялікдзень, 2016 л.Б.
|
Posted Apr 29, 2016, 7:44 PM by Belarusian Church
-
Другія гадавіны сьмерці Міхала Жызьнеўскага
22 студзеня, на другую гадавіну гібелі сапраўднага Героя Украіны Міхася Жызнеўскага, які пакуль не дачакаўся гэткага звання, адбылося ўшанаванне яго светлай памяці на радзіме - у Гомелі.
Жалобную паніхіду на месцы спакою Міхася служыў а. Леанід (Акаловіч).
Павел Севярынец, Алесь Макаеў, Алесь Пушкін , Алесь Тамковіч казалі пранікненыя словы пра подзвіг Міхася.
Вячаслаў Сіўчык у сваей прамове казаў: " Трагедыя нашай нацыі ў тым, што ў большасці нашых герояў, кіраўнікоў паўстанняў, няма магілаў. Акупанты імкнуліся, каб мы ня мелі памяці. Міхась пакінуў нам надзею на будучыню. Гэта асоба, якая яднае нас з нашымі паўдневымі суседзямі і братамі. І нашае сенняшняе ўшанаванне - гэта і падзяка нашым братам, якія ў нечалавечых умовах вядуць барацьбу з расейскім імпералізмам. І я абсалютна нязгодзен, калі кажуць, што будучыня Беларусі вырашаецца зараз ва Украіне. Будучыня еўрапейскай цывілізацыі і Еўропы будзе вырашацца на працягу некалькіх бліжэйшых гадоў. У тым ліку есць вельмі пагрозлівы момант для Беларусі. Альбо беларусы зразумеюць, што яны нацыя, альбо нас выкарыстаюць, каб розныя інтарэсы вырашаць на нашай тэрыторыі. Міхась Жызнеўскі - Светлы Ваяр, які загінуў не за нейкія інтарэсы алігархічных групаў, а за тое, што Украіна можа быць Дзяржавай, і што грамадзяне Украіны мусяць мець усе правы - як і мы, як і ўсе людзі. Жыве Беларусь! Слава Украіне!" Славамір Адамовіч чытаў свае палымяныя вершы, Зміцер Захарэвіч спяваў у гонар героя, абуджаючы стылы навакольны пейзаж.
Напрыканцы ўшанавання прысутныя гучна спявалі "Магутны Божа".
Мерапрыемства ладзілася высілкамі актывістаў Руха Салідарнасці "Разам". Вялікую дапамогу у гэтым аказалі людзі, якія не змаглі прысутнічаць на месцы ўшанавання Міхася, але сваімі ахвяраваннямі зрабілі ўсе магчымае, каб яно адбылося. Вялікая вам падзяка!
Жыве Беларусь! Героям Слава!
|
Posted Jan 25, 2016, 5:37 PM by Belarusian Church
-
Набажэнства ў Нью Ёрку
10 студзеня 2016 г., у Нядзелю пасьля Калядаў, у Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылася Набажэнства, у якім удзельнічалі Ўладыка Сьвятаслаў, пратаярэй а.Іван і дыякан а.Мікола. Пры канцы набажэнства архіяпіскап Сьвятаслаў ўручыў Царкоўную ўзнагароду (паводле рашэньня Рады БАПЦ) Ордэн Мітрапаліта Мельхісадэка І ступеню (№ 2) спадару доктару Расьціславу Гарошку, які з 1949г., як і ягоныя бацькі, быў фундатарам гэтае Парафіі і шмат гадоў з’яўляецца старшынём Парафіяльнае Рады Катэдральнага сабору. Доктар Гарошка ня мае свае сям’і і шмат часу аддае для роднае царквы. Пасьля Службы, у Парафіяльнай зале, адбыліся сьвяточны абед і традыцыйная Калядная Ялінка для дзяцей беларускіх эмігрантаў, якія жывуць у г. Нью-Ёрку і ваколіцах.
|
Posted Jan 25, 2016, 5:26 PM by Belarusian Church
-
Калядныя Набажэнствы ў Гайлянд Парку
6 студзеня 2016 г. увечары ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША) адбылося Усяночнае Пільнаваньне, у якім узялі ўдзел уладыка Сьвятаслаў і настаяльнік Парафіі а.Зінові. На Ўсяночнай, што складалася зь Вялікага Павячор’я зь Ліціёй і Ранішняе, адбылося алеепамазаньне вернікаў. Пасьля Службы адбылася Калядная вячэра – Куцьця й посныя стравы, падрыхтаваныя вернікамі. 7 студзеня, на сьвята Калядаў, адбылася сьвяточная архірэйская Літургія, у якой таксама прымалі ўдзел і іншае духавенства. Пасьля службы адбыўся сьвяточны абед у Парафіяльнай зале, дзе вернікі сьпявалі Калядкі.
|
Posted Jan 25, 2016, 5:20 PM by Belarusian Church
-
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Мілата і ісьціна спаткаюцца, праўда і мір пацалуюцца. Ісьціна зь зямлі зазьзяе, а праўда зь нябёсаў прыхіліцца.” (Псальма 84, вершы 11-12)
Любыя браты і сёстры ў Хрысьце !
Штогод мы ўрачыста сьвяткуем Раство Хрыстовае – цуда прыходу на Зямлю Месіі, якое прадказвалі прарокі. Прычына нараджэньня Ісуса Хрыста – перамагці ў чалавечай прыродзе грэх і сьмерць, што Збаўца наш і зрабіў сваімі пакутамі на Крыжы, для чаго Ён, Сын Божы – адна з асобаў Сьвятое Тройцы, паяднаўся з чалавекам, прыняўшы чалавечую прыроду. Таксама вынікам гэтае гістарычнае падзеі было заснаваньне Сынам Божым нашае Хрысьціянскае Царквы, да якое тысячу гадоў таму далучыўся й Беларускі народ.
Зямное жыцьцё ёсьць толькі кароткім прамежкам часу, за які чалавек рыхтуе сябе да вечнасьці. Нашая вера робіць дабро ня толькі для нашае душы, але й для ўсяго сьвету, а грэх робіць зло нам і ўсім людзям. Хрысьціянства любіць ўсіх людзей, і грэшных і праўдных, але засуджвае грэх, які губіць людзей, а часам і цэлыя народы. Ці можна назваць народ Хрысьціянскім, калі ён карыстаецца ня Божымі запаветамі, а наказамі свайго зямнога царка, ня маючы любові да іншых народаў, нахабна захапляе іхныя тэрыторыі, пры гэтым прыкрываючыся Хрыстовай верай?
Нашыя продкі, датрымоўваючыся Божых законаў, бралі зброю ў рукі не для нападу на іншых, а для абароны свайго народу і дзяржавы. Таму Беларуская Царква моліцца за ўсіх Беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы і за тых, хто цяпер дапамагае братам-украінцам абараняць сваю дзяржаву ад ўсходняга агрэсара. Просім заўсёды ў Госпада міру й шчасьця сваім суайчыньнікам, каб захоўваў нашу Бацькаўшчыну ад міжусобіцаў і нашэсьця чужынцаў. Хай Ласка Божая перабывае з Вамі й вашымі блізкімі! Хрыстос нарадзіўся ! Слаўце Яго !
Зь любасьцю й малітвамі,
+ Сьвятаслаў,
Архіяпіскап Наваградзкі, Першаярарх
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Каляды 2015 / 2016 л.Б. |
Posted Jan 3, 2016, 4:15 PM by Belarusian Church
-
Набажэнства і сьвяткаваньне Дня Герояў у Паўднёвай Аўстраліі
У нядзелю 29 лістапада 2015 л.Б. у царкве Сьв. Апосталаў Пётры і Паўла ў г. Адэлайда (штат Паўднёвая Аўстралія) адбылося набажэнства, якое адслужыў архіяпіскап Сьвятаслаў. Пры канцы службы, пасьля сьпеву малітвы “Магутны Божа” і Мнагалецьця ўсім прысутным, Уладыка прывітаў вернікаў беларускае Парафіі і таксама сьвятара й парафіянаў украінскае Парафіі Сьв. ап. Андрэя, якія моляцца разам у беларускім храме ў Адэлайдзе, і раздаў усім на памяць іконкі Сьв. Еўпрасіньні Полацкае. Пасьля набажэнства, у Парафіяльнай залі адбыўся абед, падрыхтаваны сястрыцтвам беларускае Парафіі. Старшыня Парафіяльнае Рады спадар Мікалай Кандрусік прывітаў Уладыку Сьвятаслава, які ўжо трэці раз наведаў Аўстралійскія Парафіі БАПЦ. Таксама прысутныя прасьпявалі беларускі гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі...” і “Сьпі пад курганам герояў...” у памяць 95-х гадавінаў пачатку “Слуцкага Збройнага чыну”. Перад гэтым арх. Сьвятаслаў наведаў могліцы ў г. Адэлайдзе, дзе адслужыў Паніхіды на могілках супачылых архіяпіскапа Сяргея Ахатэнкі (+1971), парафіяльных сьвятароў – а. Міхала Шчурко (+1972), а. Яўгена Сітніка (+1986), а. Міхала Бурноса (+2009), і супачылых парафіянаў. Таксама арх. Сьвятаслаў наведаў хворых парафіянаў у шпіталі.
У часе Набажэнства
У храме: арх. Сьвятаслаў і маленькая верніца Надзя - праўнучка першага сьвятара Парафіі а.Міхала Шчурко
Дзеці сьвятара а.Міхала Шчурка: Марыя, Вера,
Міхал і Юры
Парафіяне Мікалай і Галіна Кандрусікі |
Posted Dec 10, 2015, 5:40 AM by Belarusian Church
-
Мітрапаліт Рыгор Цамблак – сьвяты зямлі Беларускае
Да 600-годзьдзя Царкоўнага Праваслаўнага Сабору ў Наваградку. Праз сто гадоў пасьля пераносу цэнтру Кіеўскае Праваслаўнае Мітраполіі ў сталіцу ВКЛ – Наваградак (дзе праіснавала з 1316 г. да 1596 г., да таго 1291-1316 г.г. існавала як япархія) і аддзяленьня ад яе Маскоўскае Мітраполіі, Кіева-Літоўскім Мітрапалітам на Царкоўным Саборы абіраецца Рыгор Цамблак, які быў не ліцьвінам ці русінам, а перад тым – клірыкам Тырнаўскае Патрыярхіі. Ён быў ня толькі вельмі асьвечаным і пабожным манахам, але ўжо й вядомым і аўтарытэтным у Праваслаўным сьвеце, ведаў многіх Праваслаўных ярархаў, таму з прыездам яго ў Літву, у князя Вітаўта й сярод духавенства паўстала пытаньне абраньня яго Мітрапалітам, тым болей, што Маскоўскія Мітрапаліты незаконна намагаліся падпарадкаваць сабе і Мітраполію Кіеўскую. Таму на Саборы таксама была прынята вядомая саборная Грамата, у якой казалася пра кананічнасьць абраньня кожным праваслаўным народам свайго першаярарха. Духоўныя працы Рыгора Цамблака былі вядомымі ўжо на пач. 15 ст., іх перапісвалі ня толькі ў манастырах Кіева-Літоўскае Мітраполіі, а й ва ўсёй Праваслаўнай Эўропе і, нават, у Масковіі. У рукапісны зборнік “Собраніе Слово Кнізесе Рекомого Соборніка ... святых отец, істінных пастырей ...” (перапісаны каля 1590-х г.г. у адным з манастыроў ВКЛ), які захаваўся да сёньня (і які атрымалася мне пабачыць), уключана вядомая праца “Слово на рожество Богородіцы” (зьмест зборніка) “Григория архіепіскопа російскаго” – мітрапаліта Рыгора Цамблака. У 16-17 ст.ст. у Літве (цяпер - Беларусь) і Русі (цяпер - Украіна) часта ўжываецца тэрмін “расійскі” – як сынонім “рускі”, а цяперашняя Расея мала тады назаў “Масковія” (дзе ў 15 ст. яшчэ панавала “татарскае іга”). Так, напрыклад тытул Кіеўскага Мітрапаліта Пятра Магілы пісаўся: Архіяпіскап, Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і “всея Россіи” ... (сяр. 17 ст.). Гэты назаў – “Расея” Масковскае царства перабрала толькі ў 1721 г., калі ператварылася на Расейскую імперыю. Тут, як бачым, у зборніку аўтарытэтных працаў сьвятых айцоў зьмешчана праца і Мітрапаліта Рыгора, а на пачатку самога Слова на нараджэньне Багародзіцы адзначана: “ІЖЭ ВО СВЯТЫХ ОТЦА НАШЕГО ГРІГОРИЯ російскаго”, што гаворыць нам, пра шанаваньне яго як сьвятога ў Кіева-Літоўскай Мітраполіі. Гэта й ня дзіўна, бо сьвяценьніка Рыгора вельмі паважалі яшчэ пры ягоным жыцьці, ён быў вельмі асьвечаны і шмат зрабіў для Праваслаўя нават за кароткі час перабываньня на Наваградзкай кафедры (таксама ён зрабіў другую катэдру ў Багародзічнай царкве ў новай сталіцы ВКЛ – Вільні). Кананізацыя яго як Сьвятога Праваслаўнае Царквы адбылася хутчэй на Віленскім Царкоўным Саборы ў 1514 г., на якім, як вядома, праваслаўныя япіскапы вырашалі й пытаньне кананізацыі Сьвятых і ўпарадкаваньне датаў сьвяткаваньня іхнае памяці. Да 1509 г. часьцей сустракаецца тытул “Кіеўскі і Літоўскі”, альбо “Літоўскі і ўсяе Русі”, што гаворыць пра ягоную кананізацыю пасьля гэтае даты. Пасьля падпарадкаваньня РПЦ Праваслаўнае Царквы ў Русі-Украіне (1686 г.), а пазьней – і ў Ліцьве (канчаткова ў 1795 г.), зьнішчалася ўсё, што не зьвязанае з Масковіяй, у тым ліку – і памяць пра Сьвятых Кіева-Літоўскае Мітраполіі. Напрыклад, Сьв. Кірылу Тураўскага (малітвы якога сустракаем ва многіх старажытных беларускіх багаслужбовых кнігах) яшчэ ў 20 ст. РПЦ лічыла мясцова-шанаваным, а многіх зусім выкрэсьлілі са сьпісу Сьвятых (напрыклад, – толькі некалькі год як РПЦ аднавіла шанаваньне Сьв. Лявона Карповіча, архім. Віленскага ...). Рабілася гэта і зьнішчэньнем старажытных кніг праваслаўных (і вуніяцкіх), якія вазамі звозілі з манастыроў у Віленскую Кансісторыю (19 ст.), альбо палілі бібліятэкі, як гэта было ў Кіева-Пячэрскай Лаўры (1718 г.) і ў Сафіі Полацкай (1710). Сучасьнік Сьв. Рыгора Цамблака – маскоўскі мітрапаліт грэк Фоцій (1410-1430) быў кананізаваны Маскоўскай Царквой з тытулам “Кіеўскі і ўсяе Русі”, на гэты тытул ён прэтэндаваў, праклінаючы сапраўднага Кіеўскага Мітрапаліта Рыгора, нават выдумаўшы пра непраўдзівую “анафему” на яго ад Канстанцінопальскага Патрыярха. (Пасьля 1448 г. маскоўскія мітрапаліты ўжо адмовіліся ад прэтэнзіяў на тытул “Кіеўскі”.) А так, як ня можа быць дзвох Сьвятых Мітрапалітаў з адным тытулам, якія кіравалі ў адзін час, то зразумелым ёсьць зьнішчэньне Маскоўскай імперскай царквой памяці пра нашага сьвятога Рыгора Цамблака, пра нашу гісторыю, пра Беларускае Праваслаўе, царкоўныя абрады... Таму ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве сьвяценьнік Рыгор Цамблак занесены ў Сабор Сьвятых зямлі Беларускае, аднаўленьне шанаваньня не патрабуе паўторнае кананізацыі сьвятога. Калі праўдзівым ёсьць пераказ пра тое, што Мітрапаліт Рыгор не памёр у пач. 1420 г., а пераехаў у Малдавію, прыняўшы схіму ў адным з манастыроў (дзе пражыў да 1450 г.), то гэта не запярэчвае кананізацыю сьвяценьніка Рыгора. Захаваўся таксама ягоны лік, намаляваны ў кнігах. Датаю памяці яго ёсьць дзень ягонае хіратоніі, якая адбылася ў Мітрапалічай катэдры ў часе Царкоўнага Сабору ў Наваградку – 15 лістапада (стары стыль) 1415 г. (у першы дзень Каляднага Посту), таксама ён успамінаецца ў Саборах Сьвятых – 2-я нядзеля Вялікага Посту, калі яшчэ ў старажытныя часы сьвяткавалі Сабор Сьвятых Кіеўска-Літоўскае Мітраполіі, і – 2-я нядзеля па Сёмусе (Сабор Беларускіх Сьвятых). Служыцца агульная служба сьвяценьніку зь ліціёй. Сьвяты ойча Рыгору, Мітрапаліце Кіеўскі, Літоўскі і ўсяе Русі, малі Бога за нас. + Сьвятаслаў Логін, архіяпіскап БАПЦ.
|
Posted Nov 23, 2015, 4:51 PM by Belarusian Church
-
Набажэнства ў Мэльбурне
У нядзелю 22 лістапада 2015 л.Б. у беларускай царкве Сьвятых мучанікаў Антона, Яна і Яўстаха Віленскіх у г. Мэльбурне (штат Вікторыя, Аўстралія) адбылося набажэнства, якое адслужыў архіяпіскап Сьвятаслаў, які быў запрошаны Парафіяльнай Радай на адзначэньне гадавінаў набыцьця Парафіяй царкоўнага будынку (у 1981 г.) і пачатку службаў у собскім храме. Пасьля Службы адбыўся абед у Парафіяльнай зале. Днём раней, парафіянін спадар Мікалай Усьцінаў (Mr. Nikolai Ustinow) за доўгую працу ў Парафіі БАПЦ Мэльбурна (болей 30 гадоў ён быў старшынём Парафіяльнае Рады і адначасова – рэгентам царкоўнага хору) атрымаў з рук Уладыкі Сьвятаслава Царкоўную ўзнагароду – Ордэн Мітрапаліта Мэльхісадэка (ІІ ст. № 2), якім яго ўзнагародзіла Царкоўная Рада БАПЦ. Таксама ў сыботу Ўладыка Сьвятаслаў адслужыў Паніхіду каля Манументу ўсім памерлым беларусам (збудаваны ў 1976 г.) на Беларускай дзялянцы могліцаў “Фоўкнэр” (Fawkner cemetery) Мэльбурна і абыйшоў могілкі памерлых суайчыньнікаў.
Сустрэча Ўладыкі Сьвятаслава перад царквой
Спадар Мікалай Усьцінаў з царкоўнаю
ўзнагародаю
спадарства Мікалай і Вера Ўсьцінавы з Уладыкам Сьвятаславам
|
Posted Nov 23, 2015, 4:39 PM by Belarusian Church
-
Набажэнства ў аўстралійскім Пэрце
У нядзелю 15 лістапада 2015 л.Б. у храме Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Пэрт (штат Заходняя Аўстралія) адбылася сьв. Літургія, якую адслужылі архіяпіскап Сьвятаслаў і настаяльнік а. Уладзімер Зайко.
Хор ачольвала матушка Ірына. У часе набажэнства пратаярэй а. Уладзімер, за доўгія гады служэньня на ніве Хрыстовай, быў узнагароджаны Мітраю. Таксама старшыня Парафіяльнае Рады, якая шмат гадоў даглядае Беларускі царкоўны будынак, спадарыня Марыя Мароз была ўзнагароджаная Царкоўнаю Граматаю БАПЦ.
Набажэнствы ў маленькай царкоўцы (якую заснаваў яшчэ ў 1950-я г.г. архіяпіскап Сяргей Ахатэнка) праходзяць цяпер ня часта, але яшчэ трымаецца разам невялікая Беларуская Грамада Заходняе Аўстраліі. Кожны прысутны атрымаў на памяць іконку Сьв. Жыровіцкае Багародзіцы.
А перад тым, у сыботу, арх. Сьвятаслаў разам з вернікамі сп-няй Марыяй Мароз і сп-ром Аляксандрам Марозам наведалі могліцы, дзе памаліліся за супачылых беларусаў, якія жылі ў г.Пэрце і ваколіцах.
У часе сьвятое Літургіі
У часе сьвятое Літургіі
Вернікі Беларускае Царквы ў Пэрце ў часе
набажэнства
Малітва за супачылых беларусаў на могілках |
Posted Nov 17, 2015, 6:11 PM by Belarusian Church
-
Дзяды ў Парафіях БАПЦ
Дзяды адбыліся ў Парафіях БАПЦ у нядзелю 1 лістапада 2015 г. Пасьля Паніхідаў у цэрквах, прайшлі памінаньні супачылых на могілках.
Паніхіда ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку (шт. Н.Дж., ЗША)
Малітва перад помнікам усім, хто загінуў у змаганьні за незалежнасьць Беларусі на Беларускіх могліцаў у г. Іст Брансвіку (шт. Н.Дж., ЗША)
|
Posted Nov 17, 2015, 5:45 PM by Belarusian Church
-
Паніхіда ў Катэдральным саборы
Паніхіда ў Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) прайшла ў нядзелю 30 жніўня 2015 г. па загінулым у Данбасе беларусу Алесю Чаркашыну. Вечная памяць беларускім героям.
|
Posted Sep 21, 2015, 6:40 PM by Belarusian Church
-
Паломніцтва ў Чарнігаў
Паломніцтва ў Чарнігаў на працягу сьвята Ператварэньня Госпадавага зьдзейснілі вернікі Грамады БАПЦ г.Менску. Праваслаўныя беларусы пабывалі ў храмах і манастырах украінскага старажытнага горада. У нядзелю 23 жніўня 2015 г. архіяпіскап Сьвятаслаў, пратаярэй а.Леанід Акаловіч і вернікі БАПЦ прынялі ўдзел у сьвятой Літургіі ва ўкраінскім саборы Сьв. Кацярыны. Таксама яны ўдзельнічалі ва ўрачыстым сьвяткаваньні дня Незалежнасьці Ўкраіны, сустрэліся з украінскім духавенствам і мясцовай беларускай дыяспарай.
Казань а.Леаніда Акаловічa у часе Сьв. Літургіі
На сьвяткаваньні ўкраінскае Незалежнасьці |
Posted Sep 21, 2015, 6:37 PM by Belarusian Church
-
Малебен за мір ва Ўкраіне
У нядзелю 23 жніўня 2015 л.Б. парафіяне храму Св. Жыровіцкае Іконы Божае Маці г.Гайлянд Парк (шт. Нью Джэрзі, ЗША) маліліся за мір ва Ўкраіне. Настаяльнік парафіі мітрафорны пратаярэй а.Зінові Жалабак пасьля заканчэньня Літургіі адслужыў Малебен за Ўкраіну і прывітаў украінцаў і ўсіх прысутных з днём Незалежнасьці Ўкраіны, які сьвяткуецца 24 жніўня, і пажадаў міру і спакою ва Ўкраіне. Таксама 25 жніўня сьвяткуецца дзень аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі.
|
Posted Aug 30, 2015, 9:46 AM by Belarusian Church
-
Не стала Марыі Ганько... Сьветлая памяць!
У Таронта (Канада) 20 ліпеня памерла Марыя Ганько. Ёй было 85 гадоў.Марыя Ганько (народжаная Кулеш) нарадзілася ў 1930-м у Шчокаўшчыне каля Хаценчыцаў (сёння — Вілейскі раён). Тады гэта былі заходнебеларускія землі ў складзе Польшчы.Сям'я Куляшоў была вялікая: бацькі гадавалі дзевяцёра дзяцей, а розніца паміж старэйшым і наймалодшым складала 21 год.«Як толькі дзіцё пачынала хадзіць, яму адразу знаходзілі нейкую працу — трэба было трымаць салідную гаспадарку. Памятаю, як прыгожа на тыя часы маці трымала хату, старанна сачыла за чысцінёй. Але савецкія ўлады дзве сям'і раскулачылі й выслалі ў Сібір, астатнія таксама былі ў спісе».У 1944 г. Марыя разам з сям'ёй швагера (бацька памёр у 1943-м), каб не выпрабоўваць лёс напярэдадні другога прышэсця саветаў, вырашылі падавацца на Захад. Яны апынуліся нават пад Берлінам, дзе у адзін з дзён трапілі пад моцную бамбёжку. Як вайна скончылася, перабраліся пад Беласток. Там Марыя скончыла школу, тэхнікум, працавала ў арганізацыі, якая займалася экспартам прадуктаў харчавання ў вёскі.У 1957-м яна наведала Беларусь, як яна пісала, «маючы надзею застацца на радзіме», да таго ж там засталавася мама. Але страшэнная галеча беларускай вёскі моцна ўразіла. У вясковай краме амаль нічога нельга было купіць.«Толькі-толькі скончылася сталінскае рабства, калі не было пашпартоў, і ўсе маладыя і працаздольныя кінуліся ў гарады. Заставацца ў вёсцы азначала прызнаць, што ты ўжо нічога не варты».Марыя вярнулася ў Польшчу, а ў 1959-м прыйшоў выклік ад брата Міхася, што жыў у Канадзе, і маладая жанчына праз год рашылася на пераезд.Ледзь не ў першыя выходныя яна пайшла на сход беларускай грамады пры царкве св. Кірылы Тураўскага ў Таронта, дзе пазнаёмася з адным з лідараў беларускага жыцця, шматгадовым старшынёй Згуртавання беларусаў Канады Міколам Ганько (малодшым братам лідара СБМ Міхася Ганька).«Назаўтра, у нядзелю, была багаслужба. Пасля набажэнства Мікола запрасіў мяне паехаць на Ніягару. Шмат разоў я бывала на Ніягары, але першага ўражання я не забуду ніколі… З той паездкі іншыя людзі для мяне не існавалі. Новы год мы сустракалі разам, і ў адказ на прапанову Міколы стаць ягонай жонкай, я згадзілася. Дзень вянчання памятаецца, як учора».Марыя ўладкавалася ў краму. Яна размяркоўвала па крамах тавар са складу. Заробак быў не вялікі, муж зарабляў някепска. Урэшце яго нервы не вытрымалі і ён сказаў: «Хопіць, лепей цалкам сканцэнтравацца на грамадскай працы. І тады я з галавой акунулася ў грамадскае жыццё».Марыя Ганько брала ўдзел у працы ЗБК, парафіі св. Кірылы Тураўскага, была доўгачасовым скарбнікам царкоўнай парафіі.«Не скажу, што мы з мужам былі фанатыкамі, але беларуская справа была ў нас у крыві».Марыя Ганько падтрымлівала розныя беларускія справы і праекты. Выпусціла ў гонар мужа, што памёр у 1999-м, кнігу «Каб сведчылі пра Беларусь» (2005). У 2009-м заснавала «Прэмію імя Міколы Ганько», якая ўручаецца за ўнёсак у справу даследавання ці прапаганды беларускай справы. Сярод лаўрэатаў — Вольга Іпатава, Віялета Кавалёва, ЗБС «Бацькаўшчына», настаўніца з Асіповіцкага раёна Надзея Сакава.Падтрымлівала, чытала, ахвяравала. Зрэшты, звычайная справа для беларускай грамады ў замежжы.http://nn.by/?c=ar&i=153327
|
Posted Jul 25, 2015, 1:07 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку (Н.Дж., ЗША)
Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку (Н.Дж., ЗША) адбылася ў нядзелю 17 траўня 2015г.
У архірэйскай Службе прынялі ўдзел духавенства БАПЦ: арх. Сьвятаслаў, а.Зінові Жалабак, а.Іван Кухар, а.Павал Эмік і а. дыякан Мікола Шчэрба. У часе сьв. Літургіі адбыўся Крыжовы Ход навокал храму з Парафіяльнай іконай Сьв. Жыровіцкае Божае Маці з чытаньнем Дабравесьця.
Пасьля Набажэнства адбыўся сьвяточны абед у Парафіяльнай Залі і традыцыйная латарэя.
У часе Крыжовае хады
Дабраславеньне Парафіяльнаю іконаю
Духавенства БАПЦ, якія служаць у Паўночнай Амерыцы, і стараста Парафіі ў Гайлянд Парку
|
Posted Jun 1, 2015, 10:16 AM by Belarusian Church
-
Святло, якое застаецца... (Да 10-годдзя смерці Міколы Ганька)
... Вербніца ў Таронта выдалася халоднай і няветлай: моцны вецер роўна і метадычна астужваў усё новых і новых наведнікаў могілак " Pine Hills". А іх, наведвальнікаў, было шмат - акурат на гэты дзень прыпадаў каталіцкі Вялікдзень, людзі мелі ажно чатыры выходных дні і маглі прыбраць магілы блізкіх з іх збуцвелымі за зіму кветкамі і вянкамі, счарнелымі стужкамі ды свечкамі. Мы - некалькі сябраў Згуртавання Беларусаў Канады - таксама пашчыравалі на магіле нашага земляка, выдатнага беларускага пісьменніка Кастуся Акулы, хаця за магілу можна было і не хвалявацца: неўзабаве адпаведныя службы возьмуцца за добраўпарадкаванне могілак. Завязуць кветкі, выметуць дарожкі, прыбяруць смецце... Таму самотны выгляд навакольнага не надта бянтэжыў. Аднак калі мы пайшлі на другі канец гэтых даўгаватых могілак, каб наведаць магілу яшчэ аднаго выдатнага беларуса, які ляжыць тут , а менавіта Міколы Ганька, то, прайшоўшы масток праз ручай, здаля ўбачылі помнік, каля якога ярка гарэлі свечкі і які выдзяляўся сярод іншых асаблівай дагледжанасцю і чысцінёй. Я была тут раней, яшчэ ў 2003 годзе. І яшчэ тады мне кінуўся ў вочы вельмі выразны і прафесійна зроблены партрэт на ружова-шэрым граніце. Яго зрабіў карэспандэнт нашай газеты "Культура" Генадзь Жынкоў у 1993 годзе, калі Мікола Ганько прыязджаў у Беларусь і прывёз для нашых хворых чарнобыльскіх дзяцей лекаў і медыкаментаў на некалькі мільёнаў даляраў. Іх сабралі тут, у Канадзе, але іх трэба было везці, растаможваць, размяркоўваць разам з адпаведнымі службамі і прасачыць, наколькі выконваецца гэтае размеркаванне. Пра гэты візіт Мікола Ганько пакінуў справаздачу - успаміны. Чытаць яе і сёння надзвычай цікава: людзі, іх характары, лёсы дзяцей і іх бацькоў - усё добрасумленна і таленавіта адлюстраваў Мікола Ганько, які, дарэчы, не быў прафесіяналам прыгожага пісьменства, а працаваў доўгія гады дарожным майстрам, а пасля менэджэрам у будаўнічай фірме. У яго было шмат і іншых здольнасцяў - прыгожы чысты голас (шмат гадоў ён спяваў у царкоўным хоры парафіі святога Кірылы Тураўскага і кіраваў ім), уменне граць на балайцы, талент абыходзіцца з людзьмі і арганізоўваць іх для грамадскай дзейнасці і сумеснай працы. Выдаваць газету - "Інфа ЗБК." Быць добрым сямейнікам і сябрам. Але самы вялікі талент Міколы Ганька, на мой погляд, быў у простай і яснай выснове, на якой ён пабудаваў усё сваё жыццё - любіць Беларусь і служыць ёй. Жыццё склалася так, што рабіць гэта ён мог толькі ўдалечыні ад яе, і толькі на ніве грамадскай дзейнасці. Затое ў гэтую грамадскую дзейнасць ён укладаў усю душу і ўсе свае здольнасці арганізатара і публіцыста. Газета "Беларус" на яго смерць адгукнулася такімі словамі: "16 траўня ў Таронце спачыў адзін з найвыдатнейшых дзеячаў беларускай дыяспары ў Канадзе, шматгадовы старшыня Згуртаваньня Беларусаў Канады Мікола Ганько." Ён быў яшчэ і шматгадовым старшынём царкоўнай рады парафіі імя Кірылы Тураўскага, і радным БНР, і выдаўцом, і публіцыстам. Ягоная публіцыстычная спадчына, сабраная разам ў кнізе М. Ганько "Каб сьведчылі пра Беларусь", сама з'яўляецца сведчаннем значнасці ягонага ўкладу ў беларускую публіцыстыку замежжа. Постаць Міколы Ганька не страціла сваёй значнасці і цяпер, праз 10 гадоў з дня ягонай смерці. Услед за Вінцэнтам і Раісай Жук-Грышкевічамі ён пакінуў нам неацэнныя старонкі ўдзельніка і арганізатара многіх падзей жыцця беларускай дыяспары ў Канадзе. Жыццё склалася так, што ў 21 год ён змушаны быў пакінуць радзіму - брату Міхася Ганька, ачольніка Саюза беларускай моладзі, не было месца ў пасляваеннай савецкай Беларусі. НКВД "прамацала" ледзь не кожную душу, якая была пад акупацыяй. Як і на што павінны былі жыць людзі, якіх кінула ўлада, што абяцала ім бяспеку і абарону ад вайны ( "врагу ні пяді мы не отдадім"), органы не цікавіла. Настаўнікі, паштальёны, тэлеграфісты, перакладчыкі - усе яны патрапілі пад графу "супрацоўніцтва з акупантамі" і заплацілі за гэта калі не жыццём, дык концлагерамі. Нават немаўляты, падросшы, ужо неслі на сабе кляймо "жыцця пад акупацыяй" і павінны былі прызнавацца ў гэтым пры запаўненні кожнай анкеты... Мікола Ганько апынуўся ў лагеры для перамешчаных асоб у Зальцбурзе (Аўстрыя), дзе пазнаёміўся з паэтам Алесем Салаўём і знаўцам беларускай літаратуры, магістрам Варшаўскага ўніверсітэта Алесем Грыцуком, які ў час вайны займаўся на Беласточчыне стварэннем беларускіх школ. Быў там і Уладзімер Дудзіцкі. Разам яны вырашылі выдаваць для беларусаў друкаваны орган, які аб'яднаў бы ўсіх патрыётаў. Да іх далучыліся А. Губерт і Оля Дуброўская - пазней яна стала жонкай А. Грыцука. Выпускаць газету "Зь Беларускага Жыцьця" было нялёгка, ды маладыя людзі з энтузіязмам пераадольвалі ўсе цяжкасці. Вось як піша пра гэта ў адным са сваіх артыкулаў Мікола Ганько: "Машынку нейкую дасталі, 1923 году, мая аднагодка. Ляп, ляп, ляп! Але нічога... Набілі матрыцы, першы нумар напісалі, фарбы трэба было набіваць рукой. Колькі там экземпляраў трэба было? Мабыць, 200: людзей многа было. Чатыры старонкі, папера благая, фарба адразу расплываецца, а як замнога, дык распаўзаецца. Усе такія задаволеныя: маем пісьменьнікаў, і нават друкара маем!" Тады ж ён стаў патроху пісаць і сам. Спачатку, на прыклад брата, стаў весці дзённік, першыя старонкі якога пазначаныя так: " Зальцбург, 1947." Любіў літаратуру з дзяцінства - нездарма вырастаў побач з братам -паэтам. Любоў да Слова засталася з ім на ўсё жыццё. У сваіх артыкулах часта ўзгадваў Скарыну, пісаў пра Кірылу Тураўскага. Цытаваў Купалу, Коласа, Багдановіча. Сваё разуменне значнасці літаратуры для развіцця нацыянальнай свядомасці найбольш поўна выклаў у сваім слове да беларускай моладзі 26 чэрвеня 1993г, калі быў на Бацькаўшчыне: " Вырастаючы ў таварыстве пісьменьнікаў, паэтаў і гісторыкаў, я моцна палюбіў паэзію зь Янкам купалам на чале. Калі прыходзіла хандра, я звычайна браў творы Купалы або "Сымона-музыку" Коласа й чытаў. Гэта была мая маральная апора, зь якой я браў сілу для далейшага жыцьця... Уся філязофія беларускай справы напісана ў творах беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў. Мне ніколі не было цікава шукаць нейкай ісьціны па-за нашай ісьцінай беларускай". Характэрная дэталь: пакідаючы радзіму, хлопец , як самае дарагое для душы, узяў з сабой томік "Сымона-музыкі." Кніжку гэтую ён правёз па дарогах Польшчы, Нямеччыны, Аўстрыі. Яна была з ім, калі вадаплавам ехаў у далёкі і невядомы край - Канаду, упершыню ў жыцці перасякаючы акіян і з невыноснай горыччу ў сэрцы ўсведамляючы, што, мабыць, назаўсёды пакідае Беларусь. Апошнія старонкі пасляваеннага дзённіка: " У17.20 21.6.1948 17.20 21.6.1948 вадаплаў "Сатурнія"выехаў з порту, маючы на барту каля 3000 пасажыраў-эмігрантаў. У тым ліку й я. Бывай, Эўропа! Некалькі дзён падарожжа па Атлянтычным акіяне - і будзем у Канадзе. Знаю, што перажыў на старой зямлі, знаю. Як і нашто. Цяпер еду ў нязнаны сьвет, каб хіба нанова пачынаць жыць, але як? Бывай, Эўропа й мая дарагая Бацькаўшчына Беларусь!" Адбыўшы двухгадовы кантракт на сельскагаспадарчай ферме, ён мог сам будаваць сваё новае жыццё. Можна было назаўсёды забыцца на мінулае, пазбавіцца горычы расчараванняў і нязноснага суму па бацьках, якіх засталіся без абодвух сыноў, па сцежках маленства, па ручаіне ў роднай вёсцы Калядзіна, што пад Маладэчнам. Забыцца на радзіму было прасцей, чымся ўпарта верыць ў яе будучыню і працаваць на яе. І што ён мог зрабіць - адзін, без радні і знаёмых, у чужамоўным асяроддзі? Аднак любоў творыць цуды. Знайшліся землякі - такія ж хлопцы, вырваныя з карэннем з роднай глебы, але поўныя маладога аптымізму і ўпартасці - Міхась Пашкевіч, Кастусь Акула (Аляксандар Качан), Міхал Мацукевіч, Валянцін Навіцкі, якія вырашылі стварыць згуртаванне беларусаў у Канадзе. Чым яно павінна займацца? Перш за ўсё - заявіць пра сябе, лепей за ўсё нейкім друкаваным органам, каб сабраць тых, хто не хоча зракацца роднага і растварыцца ў новым свеце. З лістапада 1948 года пачынае працаваць арганізацыя - з яе планамі на будучыню, з выданнем першай ў Канадзе беларускай газеты "Беларускі эмігрант". Яе адказным сакратом адразу ж робіцца Мікола Ганько. Справа з большага знаёмая - яшчэ з Аўстрыі. Цяпер ён і арганізуе падпіску, і вярстае газету, і піша для яе матэрыялы. (Думаецца, ў будучыні газета "Беларускі эмігрант" будзе пераведзеная ў электронны фармат, каб яе змаглі чытаць сучасныя беларускія даследчыкі. Цікавыя, непаўторныя факты з жыцця беларусаў на чужыне робяць яе сапраўды ўнікальнай). Газета сапраўды змагла сабраць вакол сябе многіх беларусаў, яна стала глытком вады для тых, хто раней адчуваў сябе адзінокім ў вялікай, невымерна далёкай краіне. Гэтыя людзі, якім, каб выжыць, давялося цяжка і многа працаваць, спачатку ледзь не па цэнтах збіралі грошы для набыцця свайго, уласнага беларускага дому - Дому, які ў сучаснай Беларусі ўсё яшчэ спрабуюць стварыць як духоўны сімвал яднання нацыі. Але тут, у Канадзе, беларусам быў патрэбны і рэальны дом, дзе яны маглі б збірацца, вырашаць свае справы і ладзіць свае святы. Дзе размяшчаўся б і храм - беларускі, нацыянальны, з роднай мовай, якая на радзіме тым часам усё болей заганялася ў свайго роду рэзервацыі. ( Знішчыць яе дашчэнту, ператварыўшы Беларусь у першую " узорную", цалкам рускамоўную савецкую рэспубліку не далі і яны - з цягам часу гэтыя "новыя канадыйцы", як і эмігранты Амерыкі, Аўстраліі, Бельгіі, Францыі сталі выразнай палітычнай сілай, якая праз свае парламенты і ўрады прымушала савецкіх ідэолагаў адступаць; хаця і нехаця, але неяк клапаціцца аб нацыянальным іміджы Беларусі). Беларускі грамадска - рэлігійны Цэнтар у Таронта (спачатку на Дандас 1000, потым на Сан-Кларэнс Авеню 524) стаў сапраўдным беларускім Домам. Тут штотыдзень ладзіліся царкоўныя службы, тут адзначаліся дарагія для сэрца кожнага свядомага беларуса даты - юбілеі Скарыны, Багдановіча, Купалы, Коласа, Цёткі. Тут сустракаліся маладыя людзі - і многія, многія шлюбныя пары вянчаў Міхал Мацукевіч, які, скончыўшы ўкраінскую духоўную семінарыю ў Вінніпезе, стаў пастырам новай парафіі, а пасля першым ерархам Беларускай праваслаўнай царквы (БАПЦ) у Паўночнай Амерыцы. Тут, у беларускім доме, пазнаёміўся з Марыяй Кулеш з вёскі Шчокаўшчына, што на Вілейшчыне, якая таксама эмігравала ў Канаду, і Мікола Ганько. Яна, як і ён, была з сялянскай праваслаўнай сям'і, што трывала трымалася на беларускіх нацыянальных традыцыях. Працавітая, разумная і разважлівая дзяўчына стала для Міколы Ганька не толькі каханай жонкай, але і сапраўдным духоўным апірышчам, дапамагаючы яму ва ўсіх ягоных справах. Нездарма 15-годдзе іхняга сужонства сябры Згуртавання адзначылі як свята. Былі падарункі, былі шчырыя беларускія песні, ад якіх на вочы наварочваліся слёзы, бо кожны ведаў - дарогі на радзіму няма, яны тут, у Канадзе, сабраныя ў беларускай залі, і ёсць радзіма... Была і паэзія -добрая, шчырая, напісаная Кастусём Акулам, якога за прафесіянала радзіма прызнала толькі ў пачатку наступнага стагоддзя, калі Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў яго сваім ганаровым сябрам. Акула прысвяціў ім, маладым яшчэ, поўным сіл і энтузіязма, верш, назваўшы яго вельмі трапна -"Сейбіты":
Калі ў чырвеньскі вечар Зязюля вам гады лічыла, А вы цешыліся кожным "ку-ку!" І крычэлі: "Яшчэ раз! Яшчэ раз!" Ці думалі вы тады, Дзе накукаваныя гады Пражываць будзеце? Калі хадзілі вы па родных гонях За плугам ці па ягады Забаўляліся з малечай ў пікара Ці песьняй пры калаўроце Насаложваліся, Ці не варажылі вы тады Пра шчасце? І дзе яно, І якое яно, І калі - нарэшце Да вас загляне... Калі на ніве добра апрацаванай Асачылі вы сейбіта, -- Павольнага, памяркоўнага, Натхнёна-працавітага, -- Ці гадалі тады, Што некалі й самім давядзецца Сейбітамі добрага і адвечнага Крочыць... на чужыне? І што на чужыне Зярняты роднага прарасьці Могуць, А праросшы, Успамагаць зьняможаную, Зьняволеную Матку...
Пад вершам стаіць дата - 2 кастрычніка 1976 году, і Марыя Ганько ўспамінае гэты дзень з пачуццём радасці, што гэта- кветкі, віншаванні, сугучча душаў і думак, надзея на лепшае - БЫЛО, і адначасна з пачуццём незваротнасці Часу, які няспынна бяжыць наперад, не даючы нікому з жывых зазірнуць у будучае... У тым будучым былі заўчасныя смерці сяброў, маладых хлопцаў, чые сэрцы не магла змірыцца з тым, што ніколі ўжо не пабачаць любую Бацькаўшчыну, сваіх бацькоў і дарагія мясціны дзяцінства, былі непаразуменні паміж аднадумцамі (асабліва гэта тычыцца разнагалоссяў паміж прыхільнікамі БНР і БЦР, што забралі шмат энергіі і здароўя), суперніцтва паміж ерархамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ). Ды і проста людзі ёсць людзі. Асабліва ж калі паміж імі наўмысна сеюцца розныя чуткі, падаграецца недавер. Кім? Яны добра ведалі - кім, таму і праз гады насцярожана ставіліся да чужынцаў, якія спрабавалі ўцерціся ў арганізацыю і разваліць яе знутры. Бо эмігранты Канады і ЗША былі актыўнай палітычнай сілай, якая сачыла за ўсім, што робіцца на Бацькаўшчыне, і праз урады сваіх краін даводзіла да ведама факты парушэнняў правоў чалавека ў савецкай Беларусі, асабліва ж права на родную мову і культуру. Яны, якія жылі ў свабодным свеце, добра разумелі, што калі не будзе роднай мовы, значыць, згіне народ, ператворыцца ў прыдатак чужой дзяржавы і будзе адстойваць не свае ўласныя, а чужыя, часта варожыя для яго самога інтарэсы. Няспынныя клопаты эміграцыі , яе выступленні супраць шалёнай русіфікацыі на Беларусі давалі пэўныя вынікі: нават у часы, калі Мікіта Хрушчоў прадракаў, што Беларусь стане першай краінай "па-сапраўднаму савецкіх людзей", якія будуць гаварыць на адной, савецкай (г. зн. рускай) мове, у Беларусі не зачыніліся ўсе беларускія школы, не ўсё было выпалена і знішчана. Пазней якраз гэтыя ацалелыя парасткі і далі сілу і моц нацыянальнаму руху, які асабліва яскрава абазначыўся у канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў. Марыя і Мікола Ганькі пабачылі гэтыя парасткі, прыехаўшы ў Мінск на Першы з'езд беларусаў свету пасля многіх гадоў спадзяванняў і надзей. Яны прыехалі як прадстаўнікі Згуртавання Беларусаў Канады. Гэтая арганізацыя выжыла праз суровыя гады выпрабаванняў, і яны былі , калі можна так сказаць, той закваскай, якая трымала іншых, ядром, якое гуртавала і натхняла беларусаў Канады. Разам з іншымі, такімі ж яркімі і адданымі беларускай справе асобамі - Івонкай і Янкам Сурвілламі, Барысам і Людмілай Рагулямі, Раісай Жук-Грышкевіч, Кастусём Акулам, Міхасём Мацукевічам (пазней першаерархам БАПЦ Уладыкам Мікалаем), Валянцінай Пашкевіч, Вольгай Грыцук, большасць з якіх аддалі грамадскай працы больш за пяцьдзесят гадоў жыцця, яны пабачылі, што Беларусь жыве. Гэта быў час вялікіх спадзяванняў і надзей, а таксама шкадавання, што многія з паплечнікаў і сяброў - такіх, як Аляксей Грыцук, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Валер Навіцкі (Валянцін Новік), Лявон Карыба, Мікола Шуст і іншыя, не дажылі да спраўджвання сваёй мары - абвяшчэння незалежнасці Беларусі. На гэтыя гады прыпадае большая частка публіцыстычнай спадчыны Міколы Ганька. Так, мы можам казаць пра ягоную публіцыстыку як пра з'яву ў літаратурна-мастацкім жыцці беларускай Канады. Увогуле, гэтая тэма - літаратурна-мастацкае жыццё беларускай Канады - яшчэ чакае сваіх даследчыкаў. На сённяшні дзень якраз у Канадзе мы можам назіраць фенаменальную з'яву - жаночую плынь літаратуры і публіцыстыкі. Найперш варта ўзгадаць кнігу Раісы Жук-Грышкевіч , гэтага нястомнага летапісца і палымянай патрыёткі : "Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча"(1993 год). Дантыст па адукацыі, яна добра разумела сілу друкаванага Слова і зафіксавала мноства фактаў і падзей пасляваеннага жыцця беларускай эміграцыі. Праз шмат гадоў выдалі ўспаміны пра сваіх мужоў - зачынальнікаў ЗБК - Міколу Ганька і Аляксея Грыцука іхнія жонкі і адначасна самі грамадскія дзяячкі Марыя Ганько і Вольга Грыцук. Нядаўна пабачыла свет кніга ўспамінаў старшыні БНР Івонкі Сурвіллы, другую кнігу прозы і перакладаў выдала Ірына Варабей, а Зінаіда Гімпелевіч, пасля даследчыцкай працы пра Васіля Быкава на ангельскай мове, рыхтуе свой чарговы твор. Паказала сябе як таленавітая даследчыца і Марыя Паўліна Сурвілла з яе працай аб музычнай культуры беларусаў. Што тычыць літаратуры мінулых дзесяцігоддзяў, то найперш узгадваецца творчасць Кастуся Акулы з яго фундаментальнай трылогіяй, кніга прафесара Янкі Садоўскага "Гісторыя беларусаў у Канадзе", а таксама творы Барыса Рагулі, які напісаў пра беларускае студэнцтва ў Лювэне. Але вернемся да публіцыстыкі Міколы Ганька. Ягоныя артыкулы розных гадоў даюць шырокую панараму беларускага жыцця ў Канадзе пачынаючы ад першых крокаў маладых беларусаў, якія пасля Другой сусветнай вайны і вяртання бальшавіцкай улады на Беларусь прыехалі сюды па кантрактах і шукаюць магчымасці знайсці аднадумцаў, і да асэнсавання новай хвалі эмігрантаў, што хочуць будаваць сваю будучыню ў свабоднай краіне. Напісаныя жывой, яркай мовай, па гарачых слядах тых ці іншых падзей, артыкулы гэтыя, упершыню сабраныя разам у кнізе "Каб сьведчылі пра Беларусь", і сёння чытаюцца з цікавасцю і тым хваляваннем, якое адчуваў сам Мікола Ганько. Узгадайма артыкул пра пахаванне Янкі Сурвіллы - знанага беларускага дзеяча і заснавальніка беларускай радыёстанцыі ў Мадрыдзе, якога хавалі 7 чэрвеня 1997 году у Гул - французкай частцы Атавы. Бачыш гэты яскравы сонечны дзень, "больш прыгодны на летнік, чымся на паховіны", дамавіну перад алтаром касцёла, бел-чырвона -белы сцяг і кветкі, кветкі, а таксама людзей, што прыйшлі праводзіць у апошні шлях свайго сябра і калегу. З тым жа болем узгадвае Мікола Ганько і другога свайго аднадумца і сябра - Алеся Грыцука, з якім яшчэ ў Аўстрыі ствараў першую беларускую газету. Роздумам пра тое "Хто мы ёсьць і кім мы будзем?" адметны артыкул пад аднайменнай назвай. Увогуле, М. Ганько паказвае сябе як аналітык, які з мудрай сялянскай дасціпнасцю апісвае людзей і праблемы, з якімі сутыкаецца ў сваёй дзейнасці старшыні Згуртавання Беларусаў у Канадзе. Таксама ён піша як шматгадовы старшыня парафіі імя св. К. Тураўскага, які рабіў даклады на розныя тэмы беларускага нацыянальнага жыцця, пра што сведчаць назвы артыкулаў: "Наш шлях да дзяржаўнасці", "Грамадскі боль", "На дзень памяці сьв. Кірылы Тураўскага", "Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква" і іншыя. Да яго не аднойчы звярталіся людзі па тую ці іншую параду, і ён заўсёды ўнікаў у справу і як мог дапамагаў. Сп. І. Сурвілла ўзгадвае, як па першым часе яе абрання М. Ганько, тады ўжо смяротна хворы, хаця і не ведаў пра гэта, аказваў ёй духовую падтрымку і як важна гэта было для яе. Ён жа ўзяўся даставіць у Беларусь лекі для чарнобыльскіх дзяцей, арганізацыяй якіх займаўся фонд, створаны з актыўным удзелам І. Сурвіллы, і апісаў гэта ў дзённіку свайго падарожжа. Мы не можам ведаць, колькі дзіцячых жыццяў было выратавана дзякуючы гэтым дарагім і такім дэфіцытным для Беларусі як тады, так і цяпер лекам, але што яны сыгралі важную ролю для сотняў, а можа і тысячаў нашых дзетак, можам казаць з упэўненасцю - пра гэта сведчаць многія лісты падзякі. ... Паміраў ён тады, калі эйфарыя ад абвяшчэння беларускай дзяржаўнасці стала значна памяншацца, бо аднавіўся наступ на ўсё беларускае, а дзяржава стала пераследаваць беларускіх патрыётаў. Час ад часу выходзячы са шпіталю, Мікола Ганько піша прывітанне ХХІІІ сустрэчу беларусаў Паўночнай амерыкі, дзе ёсць такія словы: " Сяння над Беларусьсю павісла цёмная хмара прывіду 1937 году". Таксама ён падрыхтаваў і адправіў ад імя ЗБК ліст да амбасадара Рэспублікі беларусь у Амэрыцы М. Хвастова, дзе выказвае абурэнне з нагоды таго, што газеце "Наша Ніва" было вынесена папярэджанне за тое, што газета ўжывае правапіс, з якім не пагаджаюцца сённяшнія ўлады. Вось ягоныя словы: " Правапіс і граматыка, якія ўжываюць газеты, школы, пісьменства і "усе" установы ў Рэспубліцы Беларусь, ёсьць плёнам палітыкі генацыду беларускага народу, што якраз пачынаўся ў 1930-х гг., калі быў выдадзены дэкрэт наркамату БССР ў справе замены беларускай граматыкі й правапісу "эрзацам" беларускай мовы, і дасягнуў вышыні ў 1937-1940 гг." Магчыма, якраз гэты пратэст, разам з іншымі, спыніў на той час, ажно да мінулага году, наступ на беларускі правапіс "Нашай Нівы" і іншых нешматлікіх нацыянальных выданняў. Можа, нам сёння не хапае такіх пратэстаў і такой адданасці беларускай нацыянальнай справе, якой гарэла сэрца палымянага патрыёта Міколы Ганька... Дзесяць гадоў прайшло з дня ягонай смерці - а ягоныя словы жывуць, турбуюць, стукаюцца ў нашыя сэрцы.
Вольга Іпатава |
Posted Jun 1, 2015, 10:16 AM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ

ВЯЛІКОДНАЕ
АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ Годнаму
сьвятарству й вернікам
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія
жывуць на Бацькаўшчыне й на Чужыне.
“Па
тым пазнаюць усе, што вы Мае вучні,
калі
будзеце мець любоў між сабою.” (Ян.
13:35)
Дарагія
браты й сёстры ў Хрысьце !
Віншую
вас з найвялікшым сьвятам – Уваскрасеньнем
Хрыстовым ! Сьвяткаваньне Вялікадня
штогод застаўляе нас задумацца пра
значэньне гэтае падзеі для ўсіх нас, і
якімі пасьлядоўнікамі Хрыста ёсьць мы
цяпер. Ахвяраю Хрыста быў пераможаны
грэх і адноўлены ў чалавеку вобраз Божы,
і мы атрымалі жыцьцё вечнае і веру,
мацнейшую за пакуты.
Але мала
верыць у Васкрослага Хрыста, трэба
самому ахвяраваць і змагацца ў сваёй
душы, каб дасягнуць хрысьціянскія
каштоўнасьці, тады душа такога хрысьціяніна
яднаецца з Богам. Як без
Хрыстовае ахвяры не было б Ягонага
Ўваскрасеньня, так і без нашае ахвяры
Госпаду ня можна наблізіць нашыя душы
да Яго.
Часам
некаторыя ня хочуць жыць за законамі
дабра, а толькі прыкрываюцца Хрыстовай
верай, зь нянавісьцю адносяцца да іншых
краінаў і народаў, не разумеючы, што
Хрысьціянства – гэта любоў.
Беларускі
народ, як і іншыя народы, можа найлепей
разумець і выяўляць хрысьціянскую веру
паводле сваіх нацыянальных асаблівасьцяў,
якія ён атрымаў ад сваіх дзядоў. Менавіта
таму мы павінны захоўваць сваё нацыянальнае
багацьце і на гэтых духоўных скарбах
будаваць сваю будучыню, з павагаю
адносячыся і да чужога. Любіць
Госпада – значыць любіць блізкага, а
любіць блізкага – значыць адносіцца
да яго так, як бы ты адносіўся да самога
Госпада.
І тады
вельмі актуальным і ў наш час, як дзьве
тысячы гадоў таму, будзе Вялікоднае
віншаваньне:
Хрыстос
Уваскрос ! – Сапраўды Ўваскрос !
Зь
любасьцю й малітвамі ,
Архіяпіскап
+ Сьвятаслаў, Першаярарх БАПЦ
Вялікдзень, 2015
л.Б.
|
Posted Apr 11, 2015, 4:57 PM by Belarusian Church
-
Чын Сабараваньня ў Гайлянд Парку
 22 сакавіка 2015 г., у 4-ю Нядзелю Вялікага Паста, а 5-й гадзіне вечара
(5:00 pm) у царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы БМ у г. Гайлянд Парк (шт.
Н.Дж.) адбудзецца чын Сабараваньня. Набажэнства ўзначаліць настаяльнік
Парафіі мітрафорны пратаярэй а.Зінові, у якім прымуць удзел сьвятары розных
праваслаўных юрысдыкцыяў. |
Posted Mar 18, 2015, 6:15 PM by Belarusian Church
-
Калядная дапамога братняму народу
31 сьнежня 2014 г. вернікі Парафіі Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку (Highland Park, NJ, USA) БАПЦ адаслалі гуманітарную дапамогу для ўкраінскіх вайсковцаў, якія мужна бароняць сваю дзяржаву ад расейсага агрэсара. Арганізацыяй і зборам дапамогі для братняга беларусам Украінскага народу непасрэдна займаўся настаяльнік храму мітрафорны пратаярэй а.Зінові Жалабак (Fr. Zinoviy Zholobak).
Абвясьціўшы пра збор дапамогі для Ўкраіны, парафіяне вельмі актыўна адгукнуліся на гэты покліч і ў кароткім часе сабралі немалую суму коштаў і рэчаў. На ахвяраваныя кошты вырашылі набыць цёплыя рэчы і медыцыну для ўкраінскіх жаўнёраў: рукавіцы, шапкі, цёплую бялізну, рюкзакі, спальныя мяхі, мокрыя сурветкі ... , а таксама цёплыя рэчы, якія людзі прынесьлі. Таксама медыцына – аптэчкі першае дапамогі пры траўмах на 200 асобаў. Агульная вага пасылак склала каля 500 амер. фунтаў, якія былі адпраўленыя ў валанцёрскі цэнтар у г.Кіеў.
Асаблівы ўнесак у гэтую дабрачынную справу зрабіла старшыня Сястрынства Парафіі спадарыня Людміла Бакуновіч. Людзі працягваюць рабіць ахвяраваньні для наступнае дапамогі. Раней, вясной 2014 г. гэтая ж Парафія сабрала кошты для дапамогі бацькам загіблага год таму на Майдане ў Кіеве Міхала Жызьнеўскага.
|
Posted Feb 2, 2015, 4:46 PM by Belarusian Church
-
Калядныя Набажэнствы ў Гайлянд Парку
У храмах БАПЦ прайшлі Калядныя Набажэнствы. 6 студзеня 2015 г. увечары ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк (шт. Н.Дж., ЗША) адбылося Усяночнае Пільнаваньне, у якім узялі ўдзел уладыка Сьвятаслаў і настаяльнік Парафіі а.Зінові. Пасьля Службы адбылася Калядная вячэра – Куцьця і посныя стравы, падрыхтаваныя вернікамі. 7 студзеня, на самое сьвята Калядаў, адбылася архірэйская Літургія, пры канцы якое архіяпіскап Сьвятаслаў упершыню ўручыў Царкоўную ўзнагароду (паводле рашэньня Рады БАПЦ) Ордэн Мітрапаліта Мельхісадэка І ступеню (№ 1) спадару Віктару Дубягу, які з’яўляецца болей за 30 гадоў старшынём Парафіяльнае Рады гэтае Парафіі, і яшчэ ў канцы 1940-х г.г. хлапчуком прыслугоўваў у храме БАПЦ у лагеры перамешчаных асобаў у г.Розэнгайм (Нямеччына). Ягоная сям’я – жонка, дзеці і ўнукі ёсьць вернікамі гэтае царквы. Пасьля службы адбыўся сьвяточны абед, дзе вернікі сьпявалі Калядкі. |
Posted Jan 19, 2015, 4:18 PM by Belarusian Church
-
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Хрыстос родзіцца, слаўце,
Хрыстос зь нябёсаў, сустракайце.”
(Ірмас 1-е песьні Каляднага Канону) Любыя браты і сёстры ў Хрысьце! Надышло адно з найвялікіх хрысьціянскіх сьвятаў – Нараджэньне Госпада Нашага Ісуса Хрыста, званае ў нашым народзе – Каляды. Сьвяткаваньне гэтае гістарычнае падзеі штогод нагадвае нам пра Тайну прыйсьця на зямлю Сына Божага, які нясе мір і добрую волю ў дамы і сэрцы людзей. Таму Хрысьціянская вера яднала людзей і розныя народы паміж сабою. Але не заўсёды людзі стваралі зямныя законы ў згодзе з законамі Боскімі. Часта імперыі намагаліся зьнішчыць іншыя краіны, у тым ліку й Беларусь. І цяпер суседні брацкі Ўкраінскі народ вядзе змаганьне за сваю волю й незалежнасьць з усходнім агрэсарам, які выдаваў сябе за брата, а сёньня пагражае Хрысьціянскім еўрапейскім народам. Евангельле дае чалавеку разуменьне таго, што ёсьць ад Бога, а што – ад нячыстага, і гэтым вучыць нас, як нам думаць і паступаць у розных выпадках нашага зямнога жыцьця. Ці можа дзяржаўны імперыялізм і такі ж царкоўны «рускі мір», мець нешта супольнае з Хрыстовым вучэньнем? Другая асоба Прасьвятое Тройцы – Сын Божы, прыйшоўшы на Зямлю болей за дзьве тысячы гадоў таму, абвесьціў, што ўсе людзі, як і ўсе народы – роўныя перад Богам і ёсьць братамі. Таму Беларуская Царква заўсёды моліцца за тое, каб наш народ быў вольным сярод вольных і каб незалежная Беларусь была на роўных зь іншымі дзяржавамі. Зычу Беларускаму народу, што жыве на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, прасьвяднага мірнага неба і шчасьця ў Новым 2015 годзе ад Н.Х.! Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго! Зь любасьцю й малітвамі, + Сьвятаслаў, Архіяпіскап Наваградзкі, Першаярарх Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Каляды 2014 / 2015 л.Б.
|
Posted Jan 8, 2015, 6:11 PM by Belarusian Church
-
Набажэнства ў Нядзелю Віленскіх мучанікаў
21 сьнежня 2014 г., у 3-ю Нядзелю перад Калядамі, якая ў старажытнай Кіева-Літоўскай Мітраполіі мела назаў Нядзелі трох Віленскіх мучанікаў, у Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася архірэйская служба, у якой ўзялі ўдзел архіяпіскап Сьвятаслаў Логін і пратаярэй а.Іван Кухар. У часе сьвятое Літургіі іпалыякан Мікола Шчэрба быў рукаўскладзены ў сан дыякана. Сваё служэньне айцец дыякан Мікола будзе праходзіць у Катэдры БАПЦ, дзе дагэтуль ён быў парафіянінам.
Нававысьвячаны а.дыякан Мікола Шчэрба падчас Набажэнства. |
Posted Dec 27, 2014, 12:58 PM by Belarusian Church
-
Cьвята Нараджэньня Багародзіцы
Cьвята Нараджэньня Багародзіцы адзначылі прадстаўнікі Сьвята-Еўпрасіньненскае Парафіі БАПЦ зь Менску ў храме Сьв. Кацярыны г.Чарнігава (Украіна). У нядзелю 21 верасьня 2014 г. Уладыка Сьвятаслаў са сьвятарствам БАПЦ і вернікі узялі ўдзел у Літургіі ў гэтым казацкім саборы. Таксама парафіяне БАПЦ зь Менску, на сабраныя імі ў Беларусі кошты на дапамогу Ўкраінскае Арміі, набылі цёплы абутак, вопратку і перадалі ў чарнігаўскую арганізацыю “Самаабарона” (знаходзіцца ў будынку аблдзержадміністрацыі), якая штотыдня адвозіць дапамогу вайскоўцам на ўсход Украіны. Вернікі БАПЦ адведалі таксама розныя храмы старажытнага Чарнігава. У часе Набажэнства ў чарнігаўскім саборы сьв.Кацярыны
Сьвятарства і вернікі БАПЦ перад саборам сьв.Кацярыны
Вернікі БАПЦ з прадстаўніком чарнігаўскае "Самаабароны" і перададзенай дапамогай |
Posted Sep 26, 2014, 8:19 AM by Belarusian Church
-
Набажэнства ў Менску
Набажэнства ў Менску адбылася ў нядзелю 7 верасьня 2014 г., у якім прынялі ўдзел сьвятарства і вернікі БАПЦ. Сьвятую Літургію ўзначаліў Уладыка Сьвятаслаў, які пры канцы Службы ўручыў Нагародныя Царкоўныя Граматы старэйшым парафіянам Парафіі Сьв. Еўпрасіньні Полацкае БАПЦ у г.Менску. На Службе паміналіся загінуўшыя ў бітве пад Воршай, юбілей гэтае Вялікае перамогі сьвяткуецца ў Беларусі.
|
Posted Sep 24, 2014, 6:03 PM by Belarusian Church
-
Сьвяткаваньне 500-годзьдзя Аршанскае бітвы
Сьвяткаваньне 500-годзьдзя Аршанскае бітвы адбылося 6 верасьня 2014 г. на Крапіўненскім полі. Уладыка Сьвятаслаў і а.Леанід Акаловіч каля памятнага крыжа адслужылі паніхіду па палеглым беларускім ваярам, якія ў 8 верасьня 1514 г. перамаглі значна большае войска маскавітаў, чым супынілі агрэсію ворага. Былі асьвячаныя памятныя знакі ў гонар слаўнага палкаводцы гетмана Канстанціна Астрожскага, іншых удзельнікаў бітвы – Яна Сапегі, Юрыя Радзівіла.
Сьвята Слаўнае Перамогі пад Воршай занесенае ў Беларускі Праваслаўны каляндар як дзень Беларускае Вайсковае Славы.
|
Posted Sep 13, 2014, 1:41 PM by Belarusian Church
-
Дапамога братняму народу Ўкраіны
19 ліпеня 2014 г., у дзень памяці Сьв. Юльляны Гальшанскае, архіяпіскап Сьвятаслаў асьвяціў і перадаў вайсковыя амуніцыю і прылады (вырабніцтва Канады, ЗША і Нямеччыны) беларускім вайскоўцам, якія змагаюцца супраць расейскага агрэсара на ўсходзе братняе Ўкраіны ў складзе батальёну “Азоў”. Кошты на дапамогу сабралі вернікі БАПЦ, якія жывуць на эміграцыі. Перадача дапамогі адбылася хутка пасьля таго, як расейскія найманцы зьнішчылі цывільны літак з 298 людзьмі над акупаванай імі ўкраінскай тэрыторыяй. Беларуская Царква моліцца за абаронцаў Украінскае дзяржавы, бо наступнай ахвярай расейскіх крамлёўскіх фашыстаў можа стацца Рэспубліка Беларусь. Таму ўжо каля сотні беларускіх змагароў адчулі свой хрысьціянскі абавязак – дапамагці братняму народу. Бальшыня іх змагаецца ва ўкраінскіх батальёнах “Данбас”, “Азоў”, “Айдар”, многія зь якіх маюць на форме таксама й беларускія знакі адметнасьці – бел-чарвона-белы сьцяжок і Пагоню.
Частка беларускіх патрыётаў, якім перадана дапамога, арх. Сьвятаслаў Логін і а.Яўген Арда (капелан вайскоўцаў Чарнігаўшчыны)
Перад кіеўскім пасольствам Нідэрландаў, з гэтае краіны ляцеў лятак, зьнішчаным расейцамі. |
Posted Sep 13, 2014, 1:42 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку
У нядзелю 25 траўня 2014 г. адбылося сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж, ЗША). У сьвяточным набажэнстве прынялі ўдзел Уладыка Сьвятаслаў, настаяльнік Парафіі а.Зіновій і сьвятары зь іншых Парафіяў. У часе Крыжовага ходу навокал храму чыталіся Дабравесьці на розных мовах. У часе сьвятое Літургіі за прыкладнае служэньне на дабро Парафіі і ўсяе БАПЦ і ў сувязі з 17-мі гадавінамі пастырскага служэньня ў Праваслаўнай Царкве, настаяльнік Парафіі пратаярэй а.Зіновій быў узнагароджаны царкоўнаю ўзнагародаю Мітраю. Таксама Царкоўнымі Граматамі былі ўзнагароджаныя вернікі БАПЦ сп-ня Ганна Войтанка і сп-ня Яўгенія Дубяга.
Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай зале адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам. Сярод гасьцей на сьвяткаваньні прысутнічалі парафіяне БАПЦ зь Нью Ёрку і Кліўленда, а таксама дзесяць сьвятароў з розных праваслаўных юрысдыкцыяў.
Паводле традыцыі сьвяткаваньне скончылася латарэяй. |
Posted Jun 8, 2014, 7:30 PM by Belarusian Church
-
Ушанаваньне памяці Мітрапаліта Мельхісадэка
17 траўня 2014 года ад Н. Х. ў дзень сьветлай памяці святарамучаніка Мельхісадэка Паеўскага, Мітрапаліта Менскага і Беларускага, у Менску Літоўскім вернікі парафіі Сьвятой Афрасіні Полацкай правялі акцыю памінаньня першага ярарха БАПЦ ў дзень ягонай пакутнай сьмерці ў Маскве ў 1931 г. Акт памінаньня адбываўся ў былым архірэйскім падвор'і ля Дома афіцэраў, дзе на адным з царкоўных будынкаў знаходзіцца памятная дошка-гарэльеф у гонар святарамучаніка Мельхісадэка. Якраз каля гэтага памятнага знаку і была зьдзейсьнена малітва за Мітрапаліта Мельхісадэка, прасьпявана "Вечная Памяць" і ўскладзены жывыя кветкі ды зробленыя напамяць фатаздымкі. Пасьля заканчэньня акцыі трое вернікаў і айцец Леанід Акаловіч былі затрыманыя амапацоўцамі і адвезеныя ў міліцэйскі пастарунак Ленінскага раёну г. Менска "для выясненія лічностей". Пасьля абшукваньня і апытаньня-"выясненія лічностей" затрыманыя былі неўзабаве адпушчаныя на свабоду.
Акрамя таго, у самой Сьвята-Афрасінінскай суполцы была спраўлена яшчэ і багаслужба і Ліція ў знак памяці стмч. Мельхісадэка пры партрэце сьветлай памяці Мітрапаліта Менскага і Беларускага, які выканаў быў раней наш вернік-мастак Гянадзь Дрозд. Закончыўся Дзень памяці Сьвятога мучаніка за БАПЦ Мельхісадэка застольнай гутаркаю пра значэньне, ролю і спосабы ўшанаваньня яго ў БАПЦ і памінальнаю вячэраю.
|
Posted Jun 2, 2014, 8:23 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
ВЯЛІКОДНАЕ
АРХІПАСТЫРСКАЕ
ПАСЛАНЬНЕ
Годнаму сьвятарству й
вернікам
Беларускае
Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія
жывуць на Бацькаўшчыне й на Чужыне.
“...
палюбеце ж адзін аднаго, як Я палюбіў вас.” (Ян.
15:12)
Дарагія браты й сёстры ў Хрысьце
!
Штогод,
на працягу амаль дзьвюх тысячаў гадоў, хрысьціяне сьвяткуюць найбольшае сваё
сьвята – Уваскрасеньне Хрыстовае. Зноў мінуў літургійны год і Царква, праходзячы
гадавое кола Набажэнстваў, вяртаецца да сьвяткаваньня галоўнага сьвята –
Вялікадня. Але час ня йдзе па колу, а няспынна ляціць уперад. Праваслаўная
Царква на працягу свае гісторыі не зьмяняла свае погляды на Бога, на жыцьцё і
сьмерць, сьвятасьць і грэх, дабро і зло. Але самое чалавецтва жыве ня толькі
духоўным, а й фізычным жыцьцём, таму зьмяняюцца пакаленьні і сьветапогляды
людзей, зьмяняюцца адносіны паміж людзьмі і цэлымі народамі, асабліва калі нехта
зь іх пераступае хрысьціянскія законы. Часам зьмены ў душах людзей адбываюцца
вельмі хутка. Так Беларускі народ, які жыве пасярод іншых хрысьціянскіх народаў,
надаваў болей павагі і спадзяваньня на Ўсходняга суседа, які клікаў сябе
“старшым братам”, даруючы яму старыя гістарычныя крыўды, лічачы іх даўно
мінулымі. Але апошнія падзеі, калі суседняя Ўкраіна падвергнулася расейскай
агрэсіі, прымушаюць ліцьвінаў-беларусаў задумацца і над сваім лёсам, бо й
Беларусь можа апынуцца пад загрозаю націску таго ж хлуслівага агрэсара. І як
калісьці Хрыстос прынёс сябе ў ахвяру за людзей, так і кожны з нас павінен
змагацца за свой народ, што й рабілі ўсе пакаленьні нашых продкаў, і калі
патрэбна было, аддавалі жыцьцё за сваю Бацькаўшчыну. Бо як сказана ў Сьвятым
Пісаньні: “Няма большае за тую любоў, як хто пакладзе душу сваю за блізкіх
сваіх”. Каб любоў заўсёды перамагала – неабходна жыць паводле Хрыстовых
запаветаў, тады хрысьціяне шчыра будуць віншаваць адзін аднаго:
Хрыстос Уваскрос ! – Сапраўды Ўваскрос
!
Зь любасьцю й малітвамі
,
Архіяпіскап + Сьвятаслаў, Першаярарх
БАПЦ
Вялікдзень, 2014 л.Б. |
Posted Apr 19, 2014, 9:41 AM by Belarusian Church
-
Таемства Сабараваньня
Таемства Сабараваньня адбудзецца ў 5-ю Нядзелю Вялікага Паста,
6 красавіка 2014 г., а 5 гадзіне вечара ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае
Маці ў г. Гайлянд Парк (шт. Нью Джэрзі, ЗША). |
Posted Mar 29, 2014, 6:54 PM by Belarusian Church
-
Паховіны Змагара
Адпяваньне Міхала Жызьнеўскага (забітага 22 студзеня 2014 г. на Еўрамайдане ў г.Кіеве, Украіна) адбылося ў нядзелю 26 студзеня ў Сьвята-Міхалаўскім Залатаверхім саборы Кіева. А самое пахаваньне прайшло ўвечары 28 студзеня на могліцах у вёсцы Сьцяг Працы пад г.Гомелем, дзе разьвітацца з супачылым сабраліся сваякі й сябры супачылага.
Абрад пячатаньня магілы правёў сьвятар БАПЦ зь Менску пратаярэй а.Леанід Акаловіч.
Вечная памяць змагару за волю Ўкраіны й Беларусі!
|
Posted Jan 28, 2014, 6:31 PM by Belarusian Church
-
Вадохрышча ў царкве г.Таронта
У нядзелю 19 студзеня 2014 г. у царкве Сьв. Кірылы Тураўскага горада Таронта (правінцыя Антарыё, Канада) адбылася сьвяткаваньне сьвята Вадохрышча. Літургію Сьв. Васіля Вялікага адслужылі Ўладыка Сьвятаслаў і а. Яўген. Пры канцы Набажэнства, у царкве, паводле традыцыі, адбылася Вялікае асьвячэньне вады, якое бывае аднойчы на год, менавіта на гэтае вялікае дванаццатнае сьвята.
У часе Вялікага асьвячэньня вады
|
Posted Jan 28, 2014, 6:29 PM by Belarusian Church
-
Калядныя сьвяты ў Катэдры
У Катэдральным саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) адбылася сьвяткаваньне Калядаў. Увечары 6 студзеня 2014 г. адбылася Вялікае Павячор'е зь Ліціёй, пасьля якога правілася сьвяточная Літургія. Набажэгствы служыў а.Іван. У нядзелю 12 студзеня адбылася архірэйская Літургія, якую служылі Ўладыка Сьвятаслаў і а.Іван. Паводле традыцыі, пасьля службы адбылася дзіцячая Ялінка, на якой былі беларускія дзеткі з бацькамі з гораду Нью Ёрку і ваколіцаў.
|
Posted Jan 19, 2014, 3:46 PM by Belarusian Church
-
Каляды ў Парафіі г.Гайлянд Парк
Сьвяточныя набажэнствы адбыліся на Каляды ў Беларускіх храмах. На Сьвяты Вечар 6 студзеня ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (ЗША) адбылася архірэйская Ўсяночная служба, якая пачалася Вялікім Павячор’ем зь Ліціёй. Яе ўзначальваў архіяпіскап Сьвятаслаў, а саслужыў яму настаяцель пратаярэй а.Зінові. Пасьля набажэнства, паводле традыцыі, у Парафіяльнай Зале адбылася посная Вячэра, дзе акрамя Куцьці былі прыгатаваныя посныя стравы. Назаўтра была адслужана архірэйская Літургія, пасьля якое вернікі працягвалі сьвяткаваць сьвята Нараджэньня Хрыстовага, сьпяваючы старажытныя кадядкі.
|
Posted Jan 10, 2014, 6:13 PM by Belarusian Church
-
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Нова радасьць стала, яка не бывала, Над Бэтлеем зорка ясна на ўвесь белы сьвет зазьзяла.” (Беларуская калядка)
Любыя браты й сёстры ў Хрысьце ! Надыходзіць вялікае сьвята Нараджэньня Хрыстовага – Каляды! Гэтую падзею сьвяткуем урачыста штогод, бо вынікам прыходу на зямлю Сына Божага Ісуса Хрыста ёсьць Хрысьціянства, да якога тысячу гадоў таму далучыліся й продкі беларусаў. Яно зьмяніла сьвет, прапаведуючы мір і любоў як паміж людзьмі, так і паміж цэлымі народамі. Сьведчаньне пра мір было першаю весткаю ад анёлаў у Калядную ноч: “Слава Богу ў вышынях, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля!” (Лк.2:14). З айчыннае гісторыі вядома, што мір, шчасьце й духоўны ўздым былі, калі Беларускі народ жыў самастойна, меў сваю дзяржаву і нацыянальную Царкву, а заваёўнікі прыносілі толькі гора, матэрыяльны й духоўны заняпады. Сёньня таксама маем небясьпеку засяленьня маці-Беларусі чужаземцамі, пра што ўжо адкрыта прапагандуе дыктатарская ўлада пад прыкрыцьцём патрэбы росту эканамічных паказчыкаў краіны, у выніку чаго беларусы стануць чужакамі на сваёй спрадвечнай зямлі, гэтак жа, як і беларускую мову й культуру гэтая ўлада робіць чужымі ў сваёй дзяржаве. Таму шануем нашых продкаў, у кожным пакаленьні якіх былі змагары за свой вольны Беларускі дом пад хрысьціянскім еўрапейскім дахам. І ў наш час шмат людзей разумеюць неабходнасьць змагацца за гэта, хоць ня ўсе і не заўсёды адкрыта можам паступаць так, як падказваюць нам сэрца і вера, але кожны можа ўзьнесьці да Госпада малітву за Беларусь, за ейных змагароў, асабліва за пакутуючых у зьняволеньні й на выгнаньні, і за ўсіх ліцьвінаў-беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы. У многіх праваслаўных малітвах заўсёды просім Госпада: “... і пазбаў нас ад міжусобіцаў і ад нашэсьця чужынцаў...” – і дзяржаву нашу Беларусь і Царкву! І каб беларускія каляднікі заўсёды па-беларуску віншавалі: Хрыстос нарадзіўся ! Слаўце Яго ! Зь любасьцю й малітвамі,
+ Сьвятаслаў,
Архіяпіскап Наваградзкі, Першаярарх
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Каляды 2013 / 2014 л.Б.
|
Posted Jan 1, 2014, 6:01 PM by Belarusian Church
-
Бэтлейка ў Таронта
У Парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў г.Таронта (Канада) на Калядныя сьвяты
выстаўлена Бэтлейка старанна зробленая вернікамі. |
Posted Jan 1, 2014, 5:50 PM by Belarusian Church
-
Дзяды на беларускіх могліцах у Нью Джэрзі
У нядзелю 3 лістапада 2013
г. беларусы Амерыкі ўшанавалі памяць продкаў на беларускіх могліцах у
г. Іст-Брансвіку (Нью-Джэрсі, ЗША) парафіі Сьв. Жыровіцкае іконы Божае Маці, што
ў мясьцечку Гайлянд-Парк.
На беларускіх могілках у
Іст-Брансвіку пахаваныя вернікі Парафіяў БАПЦ Нью Джэрзі і Нью Ёрку, сьвятары
БАПЦ, а таксама некаторыя дзеячы Беларускае Эміграцыі. Першае пахаваньне на
могілках датуецца 1959 г. Настаяцель згаданае Парафіі
а.Зінові адслужыў Паніхіду каля помніку загінуўшым за Беларусь і таксама абыйшоў
магілы, успомніўшы ў малітвах ўсіх супачылых.
|
Posted Nov 11, 2013, 4:59 PM by Belarusian Church
-
Асьвячэньне Беларускага Крыжа ў Канадзе
У сыботу 28 верасьня 2013 л.Б., на другі дзень сьвята Ўзьняцьця Крыжа Госпадавага, беларусы Канады аднавілі Еўпрасіньнеўскі Крыж, які быў пастаўлены 25 гадоў таму ў памяць 1000-годзьдзя Хрысьціянства ў Беларусі, у г. Мідлэнд (правінцыя Антарыё, Канада).
Новы крыж, замест папярэдняга, што ўжо састарэў, быў выраблены парафіянінам царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта спадаром Юрыям Шаўчэнкам, талакою быў узьняты і ўрачыста асьвячаны архіяпіскапам Сьвятаславам і а. Яўгенам у прысутнасьці вернікаў БАПЦ і сябраў Згуртаваньня Беларусаў Канады. Гэты Крыж стаў месцам паломніцтва беларусаў, дзе таксама й іншыя хрысьціянскія народы, якія прыехалі ў Канаду, ставяць крыжы ў памяць пра сваю Бацькаўшчыну.
|
Posted Sep 29, 2013, 7:27 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку
Сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята адбылася ў нядзелю 19 траўня ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.). У Архірэйскай службе прынялі ўдзел Уладыка Сьвятаслаў, а.Зіновій - настаяцель Парафіі і сьвятары з розных Парафіяў. У часе Крыжовага ходу навокал храму чыталіся Дабравесьці на розных мовах. Кожны ўдзельнік сьвята атрымаў на памяць іконку сьв. Жыровіцкае Багародзіцы.
Чытаньне Дабравесьця ў часе Крыжовага ходу
Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай зале адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам. Прывітаньне выказалі прысутныя на сьвяце вернікі Парафіі Катэдральнага сабору зь Нью Ёрку. Уладыка Сьвятаслаў коратка распавёў пра беларускія цудатворныя іконы. Старшыня Парафіяльнае Рады сп-р Віктар Дубяга распавёў пра адведваньне вернікамі супольных службаў, якія ладзіліся ў часе Вялікага паста настаяцелем і сьвятарамі зь іншых Праваслаўных юрысдыкцыяў.
Па традыцыі сьвяткаваньне скончылася латарэяй. |
Posted May 30, 2013, 11:40 AM by Belarusian Church
-
Вялікодныя набажэнствы прайшлі ў храмах Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
Асьвячэньне Пасак у Вялікодную ноч у карэдры Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ (Бруклін, Нью Ёрк, ЗША) Асьвячэньне Пасак у Вялікодную ноч у царкве Сьв. Жыровіцкае іконы Б.М. у г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж., ЗША) |
Posted May 11, 2013, 8:07 PM by Belarusian Church
-
Другія Мельхісадэкаўскія чытаньні
21 красавіка 2013 года ў прыходзе імя Сьвятое Афрасіні Полацкае БАПЦ адбыўся нядзельны малебен у гонар айцоў-заснавальнікаў БАПЦ і другія Мельхісадэкаўскія чытаньні, прысьвечаныя памяці Мітрапаліта Менскага і Беларускага Мельхісадэка (Міхала Паеўскага). Са зьмястоўнымі і цікавымі дакладамі выступілі вернікі прыходу БАПЦ і госьці, запрошаныя на чытаньні: Мікола Бамбіза – “Жыцьцёвы шлях Мітрапаліта Мельхісадэка (М. Паеўскага)”; Гянадзь Драздоў – “Вобраз Мітрапаліта Мельхісадэка ў жывапісе” (Г. Драздоў прэзентаваў свой мастацкі твор для БАПЦ – партрэт Мітрапаліта Мельхісадэка); Анатоль Валахановіч – “Леў Сямёнавіч Паеўскі – сьвятар, гісторык, археолаг, краязнавец, царкоўны дзяяч – бацька Мітрапаліта Мельхісадэка” і “Камянецкі Сьвята-Сямёнаўскі праваслаўны храм”; скульптар Генік Лойка – “Вобраз Мітрапаліта Мельхісадэка ў медальерным мастацтве” (Г. Лойка падрабязна распавёў прысутным, як ён увасобіў вобраз Мітрапаліта Мельхісадэка ў бронзавым медалі); Францішак Корзун – “Стан праваслаўнае царквы ў Беларусі-Ліцьве ў пачатку XX стагодзьдзя”; пратаярэй Леанід Акаловіч – “Служка Божы Мітрапаліт Менскі і Беларускі Мельхісадэк” і “ Радавод Паеўскіх і сямейныя фотаздымкі”.  Слухачы шмат даведаліся новага, невядомага дагэтуль пра Мітрапаліта Менскага і Беларускага Мельхісадэка, пра яго бацьку Льва Паеўскага і пра іншыя цікавыя факты з жыцьця Паеўскіх. Дакладчыкам быў зададзены шэраг пытаньняў. Другія Мельхісадэкаўскія чытаньні ў Менскай Афрасінінскай суполцы закончыліся сьпяваньнем царкоўнага гімну “Магутны Божа” і частаваньнем. Анатоль Валахановіч 21.04. 2013 |
Posted May 30, 2013, 11:58 AM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Годнаму сьвятарству й вернікам
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія жывуць на Бацькаўшчыне й на Чужыне. “... ідзеце, навучайце ўсе народы ...” (Мц. 28:19) Дарагія браты й сёстры ў Хрысьце ! Сардэчна віншую вас з найбольшым сьвятам – Уваскрасеньнем Хрыстовым ! Найвялікае яно таму, што ў ім сьвяткуецца перамога над сьмерцю цялеснай і духоўнай, што ёсьць сутнасьцю хрысьціянскае веры. Таму ў народзе гэта сьвята атрымала назоў – Вялікдзень. Хутка, па Ўваскрасеньні, вучэньне Хрыста пачало разносіцца па сьвету, бо апосталы, паводле волі Божае, прапаведвалі яго розным народам на родных ім мовах. Беларускі народ болей за тысячу гадоў таму прыняўшы хрысьціянскае вучэньне, будаваў вялічныя храмы, адзін з найпершых у сьвеце надрукаваў Біблію на роднай мове. А нашыя Беларускія Сьвятыя ёсьць ня толькі гонарам Беларускае нацыі, а й заступнікамі й хадайнікамі перад Госпадам за свой народ і за Беларускую дзяржаву. Дзякуючы духоўным скарбам, такім як беларуская мова й культура, дадзеных Богам, і атрыманымі намі ад нашых продкаў, мы можам найлепей разумець і выяўляць хрысьціянскую веру паводле сваіх нацыянальных асаблівасьцяў і традыцыяў. Таму гэтыя нацыянальныя скарбы мы павінны захоўваць і перадаваць нашчадкам таксама, як і самое хрысьціянства, і на іхных падмурках павінны будаваць сваю нацыянальную будучыню, дзяржаўнасьць і Царкву, а не пераймаць чужое ўва ўсходніх ці заходніх суседзяў. Жадаю ўсяму пабожнаму Беларускаму Народу, што жыве на Бацькаўшчыне й на Чужыне, і надалей годна несьці сьцяг Хрыста, і каб беларусы штогод радасна віншавалі адзін аднаго: Хрыстос Уваскрос ! – Сапраўды Ўваскрос ! Зь любасьцю й малітвамі , +Архіяпіскап Сьвятаслаў, Першаярарх БАПЦ Вялікдзень, 2013 л.Б. |
Posted May 4, 2013, 11:40 AM by Belarusian Church
-
Служба Алеясабараваньня ў Гайлянд Парку
У 5-ю Нядзелю Вялікага Паста, 21 красавіка 2013 г. а 5:00 гадзіне вечара, у
царкве Сьв. Жыровіцкае іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парку (шт. Н.Дж., ЗША)
адбудзецца служба Алеясабараваньня, у якой прымуць удзел каля 7-мі сьвятароў. |
Posted Apr 9, 2013, 5:51 PM by Belarusian Church
-
Паховіны ўкраінскага архірэя
У сыботу 23 сакавіка 2013 г. адбыліся паховіны супачылага Ўладыкі Аляксандра, Архіяпіскапа Дэтройцкага, ярарха Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў ЗША (Кіеўскі Патрыярхат). У службе чыну архірэйскіх паховінаў, які адбыўся ў храме сьв. ап. Андрэя Першпакліканага ў г. Дэтройт, (шт. Мічыган, ЗША), супольна з украінскім духавенствам узяў удзел Архіяпіскап Сьвятаслаў, Першаярарх БАПЦ. Уладыка Аляксандр (Быкавец) болей за 60 гадоў служыў япіскапам і сьвятаром ва Ўкраінскай Царкве і таксама шмат дапамагаў БАПЦ. Вечная яму памяць ! |
Posted Mar 27, 2013, 9:04 AM by Belarusian Church
-
Калядная Ялінка для дзяцей
У беларускіх праваслаўных храмах адбыліся набажэнствы на сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Па традыцыі парафіі ладзяць сьвяткаваньні - Калядныя Ялінкі. У нядзелю 13 студзеня пасьля багаслужбы такія сьвяткаваньні для дзяцей адбыліся ў Парафіяльных залях Катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку і царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
Калядная Ялінка ў Таронта, Канада
Калядная Ялінка ў Нью Ёрку, ЗША |
Posted Jan 19, 2013, 7:15 PM by Belarusian Church
-
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
“Учора зьвячора, учора зьвячора Засьвяціла зора, засьвяціла зора ... Хрыстова Ражджэньне, Хрыстова Ражджэньне – Людзям на збаўленьне, людзям на збаўленьне ...”
(Беларуская калядка)
Любыя браты й сёстры ў Хрысьце ! Кожны год мы ўрачыста сьвяткуем дзень Хрыстовага Нараджэньня. Гэтае сьвята для хрысьціянаў вельмі важлівае, бо сам Госпад – другая асоба Сьвятое Тройцы – Сын Божы Ісус Хрыстос прыйшоў на Зямлю каб пазьней прынесьці Сябе ў ахвяру дзеля збаўленьня ўсяго чалавецтва. Ад часу гэтае гістарычнае падзеі Хрыстова Царква ўзбагацілася мноствам Сьвятых людзей, якія па прыкладу Боскаму, самы сваё жыцьцё ахвяравалі Богу. Шмат такіх было і ў Беларускай Царкве. Беларускія Сьвятыя былі душой і гонарам свайго народу й на працягу стагодзьдзяў фармавалі духоўнае аблічча Беларускае нацыі. Абаронцы веры й Бацькаўшчыны жылі ў кожную эпоху, і цяпер маці-Беларусь мае такіх сыноў і дачок. Беларусы-ліцьвіны, якія самы ці іхныя бацькі вымушаныя былі апынуцца ў Замежжы, выявілі сваю любоў да зямлі дзядоў захаваньнем роднае веры, мовы й культуры, пабудовай Беларускіх храмаў, дзе ўзносяцца малітвы за волю Беларусі і за ейны народ. І не канадзкія маразы, не аўстралійская сьпякота ніколі ня перашкаджалі ім радасна сустракаць Беларускія Каляды. Далёка ня кожнаму Госпад дае сілы духу й магчымасьці змагацца за родную веру й свой народ, але ўсе зможам ўзьнесьці малітву за тых, хто пакутуе за праўду ў зьняволеньні й на выгнаньні, за ўсіх нашых суайчыньнікаў, што жывуць на Бацькаўшчыне й на Чужыне. І хай Каляднікі прыходзяць у кожную беларускую хату і радасна віншуюць: Хрыстос нарадзіўся ! Слаўце Яго ! Зь любасьцю й малітвамі, + Сьвятаслаў,
Архіяпіскап Наваградзкі, Першаярарх Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Катэдральны сабор Сьв. Кірылы Тураўскага, г. Нью Ёрк, ЗША. Каляды 2012 / 2013 л.Б.
|
Posted Jan 4, 2013, 4:21 PM by News Staff Writer
-
Паведамленьне Кансісторыі БАПЦ
У нядзелю 9-га снежня 2012 г. у Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося паседжаньне Рады БАПЦ. На гэтым паседжаньні сябры Рады абмеркавалі бягучыя справы царкоўнага жыцьця, у прыватнасьці, раскольніцкую дзейнасьць Япіскапа Серафіма (Чыкіты).
Прысутныя сябры Рады БАПЦ ухвалілі Ўказ першаярарха БАПЦ Архіяпіскапа Сьвятаслава пра адлучэньнне Япіскапа Серафіма (Чыкіты) зь ліку Ярархіі і Духавенства БАПЦ і аб пазбаўленьні яго тытулу Япіскапа Віленскага і Ню-Ёркскага. Рада даручыла Кансістарыі БАПЦ паведаміць у парафіі БАПЦ і дзяржаўныя ўстановы ЗША пра адлучэньне Япіскапа Серафіма (Чыкіты) з кліру БАПЦ. |
Posted Dec 11, 2012, 5:35 AM by News Staff Writer
-
Запусты
Запусты на Калядны Пост адбыліся ў Нядзелю 24-ю пасьля Сёмухі, 18 лістапада 2012 г., у Парахвіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Нью Джэрзі, ЗША). Увосені тут зьбіраецца найбольш парахвіянаў менавіта на Запусты, таму парахвіяльнымі ўладамі былі запрошаныя Архіяпіскап Сьвятаслаў Логін і Архіяпіскап Аляксандр Быкавец (кіраўнічы Япіскап УАПЦ у ЗША), якія й узначалілі Літургію. У часе набажэнства кіраўнік Парахвіі, пратаярэй а. Зінові Жалобак, за шчырую 15-гадовую пастырскую працу на ніве Хрыстовай ды з нагоды 90-гадовага і 70-гадовага юбілеяў Сабораў БАПЦ у Менску быў узнагарорджаны царкоўнай узнагародай – Крыжом з Прыкрасамі.
У багаслужбе таксама прынялі ўдзел пратаярэй а. Леанід Акаловіч (Менск, Беларусь) і сьвятары украінскіх Парахвій з розных штатаў ЗША (Нью Джэрзі, Нью Ёрк, Пэнсільванія, Мічыган). У часе Літургіі Уладыка Аляксандр прачытаў Дабравесьце па-беларуску, а ў канцы службы сказаў Казаньне. Уладыка Сьвятаслаў узнагародзіў Нагароднымі Граматамі БАПЦ трох парахвіянаў, якія найбольш ахвярна працуюць дзеля дабра гэтае Парафіі :
спадара Віктара Дубягу – старшыню Парафіяльнае Рады, спадара Якуба Сапяжынскага – рэгента Хору, спадарыню Людмілу Бакуновіч – старэйшую сястру Сястрынства Парахвіі.
Варта адзначыць, што нядаўна ў храме Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку былі пастаўлены новыя ўваходныя дзьверы, кошты на якія былі сабраныя Сястрынствам. Духавенства ў часе дабраславеньня абеда Настаяцель, а. Зінові, падзякаваў гасьцям і парахвіянам за ўдзел у Багаслужбе і запрасіў усіх на абед у Парахвіяльную Залю, дзе былі падрыхтаваныя бліны, якія звычайна за беларускай традыцыяй пякуць на Запусты перад Калядным і Вялікім Пастамі. Таксама адбылася традыцыйная латарэя.
Больш фотаздымкаў можна паглядець па наступнай спасылцы: |
Posted Dec 2, 2012, 9:11 AM by News Staff Writer
-
ВІЗЫТ УКРАІНСКАГА ПАТРЫЯРХА Ў ЗША
У нядзелю, 28 кастрычніка 2012 г., Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Украіны Філарэт, у часе візыта ў ЗША, узначаліў служэньне Боскае Літургіі ў царкве Сьвятое Сафіі ў г.Чыкага (шт. Ілінойс). Украінскаму Патрыярху саслужылі кіраўнік спраў Кіеўскае Патрыярхіі япіскап Вышгарадзкі Агапіт, прадстаяцель БАПЦ архіяпіскап Наваградзкі Сьвятаслаў і ўкраінскае праваслаўнае духавенства. Пасьля Набажэнства адбылася прыняцьце ў Украінскім Культурным Цэнтры. |
Posted Oct 31, 2012, 7:21 PM by News Staff Writer
-
Пакровы
14 (1) кастрычніка 2012 г., у 19-ю Нядзелю пасьля Сёмухі, сьвяткавалася вялікае сьвята - Пакроў Прасьвятое Ўладаркі нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі.
Архіяпіскап Уманскі Аляксандар (Кіраўнічы Япіскап УАПЦ у ЗША) і Архіяпіскап Наваградзкі Сьвятаслаў (Першаярарх БАПЦ) супольна з украінскім духавенствам адслужылі Сьвятую Літургію ў Катэдральным саборы Сьв. Ап. Андрэя Першпакліканага ў г. Дэтройт (штат Мічыган, ЗША). У сваім казаньні Ўладыка Аляксандар прывітаў Архіяпіскапа Сьвятаслава і крануў у сваіх успамінах пра сьвяткаваньне гэтага Багародзічнага сьвята і абразы Сьв. Пакравы ў бязбожныя савецкія часы на сваёй роднай Палтаўшчыне, калі ў 1930-х гадох быў арыштаваны ягоны бацька – сьвятар УАПЦ.
Увечары ў сыботу Ўладыка Сьвятаслаў ачоліў Усяночнае набажэнства ў гэтым саборы. |
Posted Oct 14, 2012, 6:10 PM by News Staff Writer
-
Паніхіда каля Памятнага Беларускага Крыжа ў Канадзе
У нядзелю 2 верасьня 2012 г., пасьля Сьв. Літургіі ў царкве Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, удзельнікі 30-е Сустрэчы Беларусаў Паўночнае Амерыкі паехалі да памятнага Еўпрасіньнеўскага Крыжа, што знаходзіцца ў Сьвятыні Пакутнікаў у горадзе Мідланд (правінцыя Антарыё, 150 км на поўнач ад Таронта), дзе розныя хрысьціянскія народы, якія пражываюць у Канадзе, паставілі памятныя Крыжы, якіх там налічваецца дзясяткі. Каля Беларускага Крыжа, пастаўленага ў 1988 г. у гонар 1000-годдзя Хрысьціянства на Бацькаўшчыне, пазьней быў пастаўены невялічкі помнік ахвярам рэпрэсіяў камуністычнага рэжыму ў Беларусі. На гэтым сьвятым месцы Архіяпіскап Сьвятаслаў і а. Яўген адслужылі Паніхіду па ўсім захінуўшым за Беларусь. Пасьля якое працягваліся выступы ўдзельнікаў Сустрэчы. |
Posted Sep 8, 2012, 7:23 PM by Belarusian Church
-
Сабор БАПЦ
21-22 ліпеня 2012 г. у Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) адбыўся Царкоўны Сабор Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, прысьвечаны юбілеям абвешчаньня Аўтакефаліі ў 1922 г. і 1942 г. на Саборах у Менску. У Саборы прынялі ўдзел Япіскапы БАПЦ – Уладыка Сьвятаслаў і Ўладыка Серафім, госьці з УАПЦ у ЗША – Архіяпіскап Аляксандр і Архіяпіскап Макарыёс, сьвятары й вернікі БАПЦ з Англіі, Аўстраліі, Беларусі, Канады й Злучаных Штатаў Амерыкі. Дэлегаты й госьці Сабору абмеркавалі стан у Парафіях і шляхі палепшаньня сітуацыі ўва ўсёй Царкве. Служба перад пачаткам Сабора Царкоўны Сабор прыняў зьмены й папраўкі да Статуту БАПЦ.
Важнай падзеяй Сабору адбылося абраньне Першага Ярарха БАПЦ – Архіяпіскапа Сьвятаслава (Логіна). Ад 31 дэлегата, прысутных на Саборы асабіста і праз упаўнаважаньні, 23 галасы былі за абранага Першаярарха. Паседжаньне Сабора БАПЦ
Таксама Сабор абраў новую Раду БАПЦ і Кантрольную Камісію БАПЦ і прыняў за аснову Рэзалюцыю.
У нядзелю адбылася Архірэйская Літургія, у якой прынялі ўдзел наваабраны Першы Ярарх БАПЦ , Духавенства і вернікі, і на якой сьвятар а.Леанід Акаловіч, настаяцель Парафіі Сьв. Афрасіньні Полацкае ў Менску, быў узнагароджаны санам Пратаярэя. У сваім казаньні Архіяпіскап Сьвятаслаў выказаў неабходнасьць мець любоў паміж вернікамі і спакой у беларускіх храмах, бо калі на чужыне ня будзе злагады паміж суайчыньнікамі, то й Бацькаўшчына будзе ў большай небясьпецы.
У часе Сьвятое Літургіі Пасьля Набажэнства адбыўся сьвяточны абед, пасьля якога вернікі выступалі з прывітальным словам. Як пачэсны госьць Сабору прысутнічала парафіянка спадарыня Ганна Войтанка, якая брала ўдзел у Саборы БАПЦ у 1948 годзе ў г. Канстанцы ў Нямеччыне. Выступіў старшыня Парафіяльнае Рады Парафіі ў Гайлянд Парку (шт. Н.Дж.) спадар Віктар Дубяга, які яшчэ ў канцы 1940-х г.г. прыслугоўваў у царкве пры беларускім лягеры ў Нямеччыне. Як і на Саборы, ён заклікаў, каб беларусы на чужыне гуртавалася у беларускіх храмах, у якіх царкоўныя справы заўсёды б пераважалі, як гэта была ў пасьляваеннай эміграцыі, якая збудавала нашыя цэрквы ў вольным сьвеце. Таксама выступалі вернікі катэдральнага сабору і прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў. Уладыка Сьвятаслаў коратка прамовіў пра Царкоўныя Саборы ў Менску, юбілеі якіх БАПЦ сьвяткуе у гэтым годзе.
Выступ спадара Віктара Дубягі У гэты ж дзень адбылося пасяджэньне наваабранай Рады БАПЦ , на якім была абрана Кансісторыя БАПЦ, старшынём якое стаў Архіяпіскап Сьвятаслаў, сакратаром – Андрэй Падлескі, скарбнікам – Сяргей Трыгубовіч.
Прывітаньне ад кіраўніцтва Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня У дні Сабору ў Парафіяльнай Зале праводзілася выстава вышытых іконаў беларускай мастачкі Любові Карпавай і духоўных карцінаў іншых мастакоў.
Больш фотаздымкаў з Сабора БАПЦ можна паглядзець па наступнай спасылцы: |
Posted Jul 27, 2012, 4:01 PM by Belarusian Church
-
Сьвяткаваньне дня Сьв. Жыровіцкае Іконы Багародзіцы
У нядзелю 20 траўня адбылася Вялікае сьвята – дзень Сьвятое цудатворнае Жыровіцкае іконы Божае Маці, апякункі Беларускага народу. У храме ў г.Гайлянд Парку (шт. Н. Дж., ЗША) адбылася сьвяточнае набажэнства, у якім узялі ўдзел япіскап Сьвятаслаў, настаяцель пратаярэй а.Зінові, мітрафорны пратаярэй а.Міхайла з Катэдральнага Сабору ў Нью Ёрку, духавенства з іншых Парафіяў. Пры канцы службы адбыўся крыжовы ход з храмавай іконай навокал царквы з чытаньнем Дабравесьця па-беларуску, па-царкоўна-славянску, па-англійску, па-украінску і акрапленьнем сьвянцонай вадой. Пасьля чаго сьвяткаваньне працягвалася ў Парафіяльнай Зале, дзе быў сьвяточны абед, беларуская музыка й традыцыйная латарэя.
У гэты ж дзень парафіяльнае сьвята сьвяткавала й Парафія Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Кліўляндзе (шт. Агаё, ЗША). У службе прымалі ўдзел разам з япіскапам Серафімам і Архіяпіскап Дэтройцкі Аляксандр (УАПЦ у ЗША), беларускае й украінскае духавенства. Пасьля сьвятое Літургіі адбыўся Малебен і абыход навокал сьвятыні. Пасьля чаго адбыўся сьвяточны абед у Парафіяльнай Зале.
|
Posted Jun 12, 2012, 4:50 PM by Belarusian Church
-
Парахвільнае сьвята ў Нью-Ёрку
У нядзелю, 13 траўня, у Нью-Ёрку адбылося парахвіяльнае сьвята ў гонар беларускага залатавуснага, Сьвятога Япіскапа Кірылы Тураўскага, імя якога носіць галоўны храм Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Урачыстую Божую Службу ачолілі Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў і Япіскап Віленскі і Нью-Ёркскі Серафім. Падчас пропаведзі, і ў сваіх прамовах падчас урачыстага пачастунку, уладыкі ўзьнесла расказалі прысутным парахвіянам пра жыцьцё Сьв. Кірылы і пра ягоны ўклад у беларускую царкоўную і літэратурную спадчыну. Уладыкі таксама павіншавалі ўсіх прысутных жанчын з Днём Маці, які адзначаўся ў гэты дзень у Амэрыцы. Парахвіяльнаму сястрынству належыць агульная падзяка за смачны пачастунак! Аналойная ікона Сьв. Кірылы Тураўскага (Катэдра БАПЦ, Нью-Ёрк) У часе набажэнства Выступ япіскапа Віленскага і Нью-Ёркскага Серафіма Прамаўляе япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў У часе сьвяточнага пачастунку Алтарная ікона Сьв. Кірылы Тураўскага (Катэдра БАПЦ, Нью-Ёрк) |
Posted May 14, 2012, 3:48 PM by Belarusian Church
-
Вялікдзень у Беларускіх цэрквах
У царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парку, шт. Н.Дж., ЗША.
У Катэдры ў Нью Ёрку.
Вялікодная служба ў Саборы БАПЦ
Высьвячэньне вялікодных караваяў.flv
|
Posted May 5, 2012, 8:05 AM by Belarusian Church
-
Вялікоднае Пасланьне Япіскапату БАПЦ
Архіпастырскае Вялікоднае
вітаньне
Годнаму чэсьці Духавенству і да ўсіх Багалюбных вернікаў
беларускага народу.
Ты, Хрысьце, наша вялікая і
сьвятая Пасха,
Слова Божае, Мудрасьць і
Сіла.
(Канон.
Песьня 9)
Дарагія Айцы, Браты і Сёстры!
Хрыстос Уваскрос!
Вітаем такімі радаснымі словамі адзін аднаго ў гэтае найвялікшае сьвята
праваслаўных хрысьціян – Уваскрасеньне Хрыстовае!
Магутнасьць і сіла словаў Пасхальных Богаслужбаў гучыць для ўсіх нас, як
бесьперапынная пераможная песьня Славы Божай. Усе заклікаюцца да поўнай і
вялікай радасьці ў наступныя некалькі тыдняў Пасхальнага перыяду.
Малітоўныя сьпевы Сьвятой Царквы цяпер радасныя і аптымістычныя. Хрыстос
Уваскрос, і дзеці Божыя ўваскрэснуць!
“Нябёсы хай дастойна весяляцца, і хай радуецца зямля, хай увесь сьвет,
бачны і нябачны, сьвяткуе, бо ўваскрос Хрыстос, наша радасьць вечная.” (Канон.
Песьня 1)
“Сёньня мы напоўніліся сьвятлом – неба, зямля і апраметная. Хай усё стварэньне
сьвяткуе ўваскрасеньне Хрыста, які нас умацоўвае” (Канон. Песьня 3)
“Пекла, дзе твая перамога? Уваскрос Хрыстос, - і ты было спустошанае. Уваскрос
Хрыстос, - і дэманы ўпалі. Уваскрос Хрыстос, - і жыцьцё запанавала…” (Слова Яна Залатавуснага
на Вялікдзень)
Праз Божую ласку і Ягоную Крыжовую ахвяру нам дадзены новы стыль жыцьця.
Ягоным уваскрасеньнем нам накрэслены шлях адраджэньня і аднаўленьня да
сапраўднага і вечнага жыцьця. Прыймаючы Госпада да свайго жыцьця праз Сьвятыя
Таінствы Царкоўныя, мы аднаўляем і сваю пакрыўджаную грахом у нас прыроду
Божую, набліжаючысь такім чынам да нашага калісьці ўжо персанальнага
ўваскрасеньня.
“Ніхто хай не баіцца сьмерці, бо сьмерць Збавіцеля вызваліла нас.
Пакаштаваўшы сьмерці, Ён зьнішчыў сьмерць.” (Слова Яна Залатавуснага на
Вялікдзень) Сапраўды Хрыстос
Ўваскрос!
Любыя Архіпастыры і Пастыры, Браты і Сёстры ў Хрысьце! Зьняволеныя на
Бацькаўшчыне ды раскіданыя па ўсім сьвеце дзеці беларускага народу! Сьвятая
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, як Божая ўстанова ў гэтым сьвеце,
трымае вас у сваіх малітвах. Трымайцеся і вы Ўваскрэслага Госпада. Молім Бога ў
гэты Вялікодні час каб уваскрасіў да жыцця вечнага ўсіх, хто пакутуе сёньня за
Бога, бліжняга, Бацькаўшчыну нашу – Беларусь. Молімся за тых, хто і цяпер
пакутуе ад сваіх бліжніх, што яшчэ блудзяць у цемры крывадушнасьці,
абыякавасьці і бязбожніцтва. Молімся каб Госпад Бог прасьвятліў усіх сьвятлом
слаўнага Свайго Ўваскрасеньня.
З найцяплейшымі
Пасхальнымі пажаданьнямі Божага ўсім дабраславеньня і любові ў Хрысьце
Ўваскрэслым!
+ Серафім
епіскап Віленскі і Нью Ёркскі
Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай
Царквы
|
Posted Dec 10, 2012, 4:41 PM by News Staff Writer
-
Хрыстос уваходзіць у Ярусалім! Седзячы на асьляці!
У праваслаўных храмах прайшло сьвята Ўвахода Госпадавага ў Ярусалім. Паводле царкоўнае традыцыі была асьвячана вярба.
У царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі, ЗША) архірэйскую службу ўзначаліў япіскап Віленскі і Нью-Ёркскі Серафім. |
Posted Apr 11, 2012, 6:36 PM by Belarusian Church
-
Ушанаваньне Сьвятой Соф’і Слуцкай
У нядзелю 1 красавіка (19 сакавіка ст.ст.) 2012 г. у Парафіях БАПЦ прайшлі сьвяткаваньні дня памяці Сьвятой Соф’і Слуцкай і 400-годдзя ейнага супачыну. У часе набажэнстваў, у 5-ю нядзелю Вялікага Паста, Беларускую Сьвятую ўшанавалі сьпевам трапара й кандака, чытаньнем Апостала й Дабравесьця, прысьвячаным ёй. Пасьля багаслужбаў у Парафіяльных Залях Катэдры ў Нью-Ёрку і царквы ў Таронта адбыліся Акадэміі – выступы пра гісторыю жыцьця слаўнае княгіні Соф’і Алелькі-Радзівіл і прагляд фільмаў.
Днём раней, у сыботу 31 сакавіка на плошчы Казінца ў сталічным Менску, быў адчынены помнік Сьвятой Соф’і Слуцкай, асьвячаны быў чальцамі Сіноду Беларускага Экзархату РПЦ. Пры ўрачыстай цырымоніі прысутнічала й дэлегацыя Сьвята-Афрасінінскай менскай Грамады БАПЦ на чале з айцом Леанідам Акаловічам, якія таксама ўсклалі вянок і кветкі да падножжа помніка праўднае княгіні Соф’і, абаронцы Беларускага Праваслаўя. Дэлегацыя БАПЦ ля помніка Сьв. Соф'і Гутаркі паміж праваслаўнымі беларусамі 2-ох юрысдыкцыяў |
Posted Apr 2, 2012, 5:57 PM by Belarusian Church
-
Пра Пост

Праваслаўнае разуменьне Паста
Разуменьне паста й стаўленьне
да яго ў нашым грамадзтве, якое дэкларуе сябе як хрысьціянскае, з'яўляецца
неадназначным - ад поўнага адкідваньня, да надзяленьня яго магічнымі ўласьцівасьцямі.
Многія з тых, хто называе сябе хрысьціянамі ня прымаюць гэтай старажытнай
практыкі. Перш за ўсё гэта датычыцца прадстаўнікоў пратэстанцкіх дэнамінацый.
Яны матывуюць сваю адмову ад выкананьня паста нежаданьнем нашкодзіць ўласнаму
здароўю, аднак прычыны гэтага неспрыманьня значна глыбей і крыюцца ў скажэньні
сатэрыялёгіі (вучэньне аб выратаваньні).
На жаль і ў праваслаўным асяроддзі пост успрымаецца неадназначна і разумеецца
часта няправільна. Для таго каб вырашыць пытаньне - ці патрэбен пост хрысьціяніну
і як менавіта выконваць пост, неабходна зразумець сутнасьць гэтай настановы.
Зрабіўшы гістарычны экскурс, можам заўважыць, што пост - сучасьнік чалавецтва. Ён
быў першай запаведьзю чалавеку й заключаўся ў абмежаваньні ўжываньня пладоў
пазнаньня дабра і зла: “І наказаў Госпад
Бог чалавеку, кажучы: з кожнага дрэва ў садзе ты будзеш есьці, а ад дрэва
пазнаньня дабра й зла, ня еж зь яго; бо ў той дзень, калі ты з'ясі ад яго,
сьмерцю памрэш” (Быц. 2. 16-17). Усё было дазволена і чалавек ня меў ні ў
чым патрэбы, абмежаваньне было мінімальным. Менавіта гэта абмежаваньне мела на
мэце выхаваньне сілы волі чалавека. Чалавек быў створаны па вобразу й
падабенству Божаму і ў адрозненьне ад астатніх тварэньняў быў надзелены
свабодай волі, свабодай выбіраць паміж дабром і злом. Парушэньне запаведзі
адкрыла дзьверы злу, пакуце й сьмерці ў сьвеце ўсяго тварэньня. Нястрыманасьць,
перш за ўсё, адбілася і на ўстойлівасьці чалавека, на яго сіле волі. Зграшыўшы
аднойчы, чалавек стаў слабей і больш ўразлівым для зла. У пацьверджаньне гэтых
слоў ўспомнім уласны вопыт першага сьвядомага падзеньня ў грэх. Зрабіць першы
крок цяжка, нават пад узьдьзеяньнем вялікае спакусы, здаецца Сам Бог праз нашае
сумленьне засьцярагае нас ад падзеньня, і калі чалавек не знаходзіць у сабе
неабходнай сілы волі, ён падае. Зграшыўшы першы раз, мы становімся больш
схільнымі да граху і ў наступны раз падаем пад уплывам меншай спакусы.
Пераадолеўшы згрызоты сумленьня, чалавек звыкае да граху, які пачынае панаваць
над свабодай ягонае волі. Грэх падобна інфекцыі робіць нашу волю слабаю і выклікае
ў нас схільнасць да зла, якое ў сваю чаргу падобна яду забівае чалавека ня
толькі фізічна, але перш за ўсё духоўна. Каб вызваліцца чалавеку з такога стану,
неабходныя дзьве ўмовы - гэта Божая Ласка, “якая нямоглае лечыць і тое, што
губляецца, папаўняе”, і праява добрай волі чалавека. Бог працягвае руку
дапамогі кожнаму чалавеку, але зрабіць крок на сустрэчу атрымоўваецца не
кожнаму, з-за слабасьці сваёй волі. Сілу волі чалавек павінен умацоўваць працягам
усяго жыцьця, і перш за ўсё ў барацьбе са спакусамі, якія цягне вораг роду
чалавечага. Стрымліваючы ў сабе разьвіцьцё зла, чалавек стрымлівае ўласнае
тленьне.
Менавіта выхаваньню сілы волі й служыць такі старажытны сродак як пост. Мы
бачым, што пост быў важным для чалавека яшчэ да грэхападзеньня, а пасля таго,
як зло перадалося чалавеку, ён ёсьць проста жыцьцёва неабходным. Многія хрысьціяне,
магчыма нават на ўзроўні падсьвядомым, разумеюць неабходнасьць паста, аднак ня
ўсе правільна яго выкарыстоўваюць, а часам проста скажаюць яго прызначэньне.
Прызначэньне паста заключаецца ў аднаўленьні чалавека, у лячэньні ад зла, у
выхаваньні добрай волі чалавека. Гэты працэс ня просты і патрабуе пэўных
высілкаў ад чалавека, перш за ўсё жаданьне зьмяніцца. Некаторыя з хрысьціян,
натыкаючыся на перашкоды ўласнай слабасьці, ня хочуць зрабіць над сабой высілак
і выконваюць пост павярхоўна, выяўляючы ліхое. У такім выпадку пост, які
павінен весьці чалавека да выратаваньня, становіцца падставай да згубы. Каб пазьбегнуць
такой небясьпекі, да паста трэба падыходзіць са шчырасьцю і асьцярожнасьцю. Для
чалавека непадрыхтаванага здаецца неймаверным выканаць усе патрабаваньні
праваслаўнае традыцыі посту, аднак ня варта палохацца, а - заклікаць на
дапамогу Бога і ўласны жыцьцёвы досьвед. Варта ўспомніць пачатак свайго жыцця,
калі нам недасяжнымі былі простыя рэчы: мы ня ўмелі хадзіць, гаварыць, чытаць і
пісаць і многае іншае, але чалавек здольны вучыцца, гэта датычыцца й практыкі
посту.
Іншай распаўсюджанай небясьпекай, якая скажае сутнасьць посту, з'яўляецца
неразуменьне таго, што пост з'яўляецца лячэбным сродкам для чалавека і ня можа
быць «ахвярай Богу», як некаторыя няправільна разумеюць. Бог не патрабуе ад нас
такіх ахвяр, а праз пост мы толькі ўдасканальваемся і набліжаемся да Творцы.
Небясьпека ад разуменьня паста як «ахвяры» крыецца ў развіцьці ганарыстасьці.
Чалавек, які пасьціцца толькі для таго, каб «дагадзіць» Богу, пачынае
выпрабоўваць ілжывую й згубную «сьвятасьць».
Успрымаючы пост як лячэбны працэс для душы і цела, хрысьціянін павінен
вызначыцца з уласнымі «хваробамі», таму пост без каяцьця ёсьць неймаверным.
Простае ўстрыманьне ад некаторых відаў ежы з'яўляецца дыетай і нічым іншым.
Магчыма, такая дыета і палепшыць стан цела, але належнага «аздараўленьня»
чалавеку, не прынясе. Амаль усе цялесныя хваробы чалавека з'яўляюцца сьледствам
запалу, г.зн. хвароб «духоўнага» плану, таму аздараўленьне чалавека варта
пачынаць менавіта зь іх. Слабасьці чалавека падобныя да вугольчыкаў, якія
цьмеюць ў плоці і пры стварэньні пэўных умоў, асабліва калі чалавек вядзе
нястрыманы лад жыцьця, гэтыя агеньчыкі разгараюцца да велізарных вогнішчаў,
якія спарахняюць чалавека знутры. Напэўна кожны чалавек адчуваў пры хваробах,
асабліва прастудных, жар у сваім целе. Гэта стан, калі ад падвышанай
тэмпературы, усё цела становіцца слабым і розум знаходзіцца як бы ў тумане,
падобны стану чалавека, які палае запалам. Такі чалавек ня можа цьвяроза думаць
і паўнавартасна кіраваць сваімі ўчынкамі. Адзіны спосаб здаволіць гарачы агонь
- гэта стрымліваць сябе. Як вогнішча без гальля паступова згасае, так і запал,
без патураньня яму, згасае.
Знаходзячыся ў палоне слабасьцяў чалавек часта схільны да самападману й не
жадае прызнаваць свайго «хваравітага» стану, таму толькі ўсведамленьне ўласнага
стану, якое немагчыма без споведзі, таксама жаданьне «вылечыцца», што
з'яўляецца пакаяньнем, разам з постам, які з'яўляецца ўстрыманьнем, дапамогуць
яму вызваліцца ад «хвароб» духоўных і цялесных.
Падчас посту Царква заклікае сваіх вернікаў у першую чаргу да стрымліваньня,
аднак аднаго ўстрыманьня ад грахоўных праяў, для карысці чалавека ёсьць мала.
Стрымліваючы ў сабе грэшнае, хрысьціянін павінен разьвіваць і ўзбагачаць у сябе
пачуцьцё міласэрнасьці й любові да блізкага. «Усякае раздражненьне і лютасьць, і гнеў, і крык, і ліхаслоўе з усякаю
злосьцю хай будуць выдалены ад вас, але будзьце адзін да аднаго добрыя,
спагадлівыя, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце дараваў вам» (Эф . 4.
31-32) - павучае нас апостал Павал.
Пост гэта той час, калі мы павінны нарэшце ажыцьцявіць свае добрыя намеры і ўжо
не адкладаць іх у далейшым, гэты час аддачы даўгоў духоўных, даўгоў павагі
бацькам і родным, даўгоў любові блізкага.
Пост гэта час цяжкае працы над сабой. Хрысьціянін павінен прааналізаваць свае
пачуцьці, жаданьні й мары, таму што пустыя й грахоўныя мары вядуць нас на шлях
згубы. Прыгнятаючы сваю плоць, чалавек падымае свой дух, і кожнае намаганьне,
кожная перамога над пажадлівасьцямі набліжае нас да Бога.
Пытаньні й адказы пра Пост 1. Якое прызначэньне паста?
1) Выкараненьне запалу і пажадлівасьцяў;
2) Дасягненьне
стрыманасьці й умеранасьці;
3)
Падпарадкаваньне цела духу, а не наадварот;
4) Падрыхтоўка да
замагільнага роўнаанёльскага жыцьця.
“Бо Ўладарства Божае ня ежа і ня пітво, а
праўднасьць і мір і радасьць у Сьвятым Духу” (Рым. 14, 17). Малітва адбываецца з увагай асабліва
падчас посту, таму што тады душа бывае лягчэй, нічым не абцяжарваецца й ня
душыцца пагібельным цяжаром задавальненьняў.
2. У чым заключаецца пост?
Пост заключаецца ўва ўстрыманьні ад ежы (або пэўнага роду ежы), ад шлюбных
адносінаў, ад розных вясёласьцяў. Гэты цялесны пост уводзіць чалавека ў другі -
духоўны: малітву, сапраўдныя добрыя справы, стрыманасьць, чысьціню ...
“Колькі адбярэш ад цела, столькі дадасі сілы душы”
(сьвяценьнік. Васіль Вялікі).
3. Што прымушае хрысьціяніна пасьціцца?
Першае: любоў да Бога; Другое: страх Божы; Трэцяе: паслухмянасьць.
Любоў да Бога
немагчымая без посту, пакуль чалавек на зямлі. Сцьвярджаюць гэта тыя, якія
дасягнулі любові - праўднікі ўсіх часоў. Пасьціўся Майсей, цар Давід, прарокі
Ільля і Даніла, Ян Хрысьціцель, пасьціліся апосталы, што апісана ў Дзеях
Апосталаў, таксама Ап. Павал, пасьціліся сьвяценьнікі і пакутнікі,
дабрачэсьцьныя (пабожныя) князі, сьвятары і вернікі - менавіта таму, што дасягнулі
вялікае любові. Страх Божы падахвочвае чалавека пасьціцца, калі ў жыцьці ягоным
адбываецца нейкае ліха. Так было нават з цэлымі народамі (нінэвіцяне,
ізраільскі народ), якія былі асуджаныя на сьмяротнае пакараньне за грахі, але
пост і пакаянная малітва выратавалі іх ад Божага гневу. Сапраўдны пост заўсёды
ратуе чалавека ў вачах Божых, таму што выводзіць яго зь любога забыцьця на шлях
ісьціны. Незьлічоныя выпадкі, калі пост і малітва спынялі хваробы, ратавалі ад
сьмяротнае небясьпекі, спынялі няшчасьце, ратавалі жыцьцё іншым людзям. Пост
дапамагае чалавеку знайсьці правільны настрой сэрца: «неганарлівы і пакорлівы».
Гэта з'яўляецца ахвярай Богу, без гэтага іншыя ахвяры Бог не прымае. Нават ня
ведаючы гэтага, пабожныя людзі, натхнёныя Духам Сьвятым, пачынаюць пасьціцца,
прыслухоўваючыся да настаноў Апостальскай Царквы. Другая зь дзесяці галоўных
настаўленьняў Царквы з'яўляецца пост. (Першая - малітва). “Пост - гэта перш за ўсё рух, актыўнасць духу, барацьба зь млявасьцю,
лянотай, какетлівасьцю, саслабленьнем волі й цела. Гэта барацьба за жыцьцё, за
свабоду духу ад звычайнага рабства” (Мітр. Антоні).
“Пост цела ёсьць ежа для душы” (сьвяценьнік Ян Залатавуст).
4. Ці ёсць у Новым Запавеце сьведчаньне
Ісуса Хрыста пра пост?
1) Сьведчаньне Ісуса Хрыста аб значэньні посту: «Гэты род (д'ябальскі) ня можа выйсьці інакш, як ад малітвы й посту»
(Мк. 9, 29).
2) Прадказаньні
пра пост для ўсіх хрысціянаў: «Прыйдуць
дні, калі адымуць у іх маладога, тады будуць пасьціцца ў тыя дні» (Лк. 5, 35).
Гаворка ідзе ня толькі пра ўвесь перыяд ад Узшэсьця да Другога прышэсьця, але і
аб канкрэтных днях: сераду - калі Юда выдаў Госпада, і пятніцу - калі Госпад
памёр на крыжы. Сьв. Апанас Вялікі казаў: «Той,
хто дазваляе сабе есьці скаромнае ў сераду і пятніцу - расьпінае Госпада».
3) Госпад
паказвае, якім павінен быць пост: «І калі
посьціце, ня будзьце заняпалыя, як крывадушнікі, бо яны прымаюць змрочны твар,
каб на людзях быць такімі, што посьцяць. Праўду кажу вам: яны ўжо маюць
узнагароду сваю. А ты, калі посьцішся, намасьці галаву тваю і ўмый аблічча
тваё, каб з'явіцца посьнікам не перад людзьмі, а перад Айцом тваім, Які ў
тайнасьці; і Айцец твой, Які бачыць тайнае, аддасьць табе на яве» (Мц. 6,
16-18).
4) Госпад
папярэджвае аб небясьпецы наядацца да перасыці: «Уважайце сябе, каб сэрцы вашыя не абцяжарвалі аб’ядзеньне й п'янства й
жыцьцёвыя клопаты, і каб дзень той не застаў вас зьнянацку ... такім чынам
пільнуйце ўвесь час і малецеся, каб спадобіцца ўнікнуць усіх будучых нягодаў, і
паўстаць перад Сынам Чалавечым» (Лк. 21, 34).
5) Сам Госпад
пасьціўся 40 дзён, паказваючы прыклад духоўнага паста і перамогі над д'яблам
(Мц. 4).
5. Наколькі важнае значэньне для
выратаваньня чалавека мае пост? Бо пост не ўваходзіць нават у 10 запаведзяў
Госпадавых!
Пост - гэта першая запаведзь, якую даў Госпад людзям праз Адама ды Еву. Яна
паўтораная і ў Евангельлі. Пост - ня мэта, а сродак, без якога дасягнуць мэты
вельмі цяжка. Птушцы немагчыма узьляцець у неба без крылаў; пост і малітва -
гэта два крыла, з дапамогай якіх мы пераадольваем вышыні выкананьня запаведзяў
Божых. Найпросты прыклад: самая галоўная запаведзь - любіць Бога. Бог кажа, што
любіць Яго той, хто выконвае Ягонае слова. Усё Слова Божае (Біблія) прасякнутае
значэньнем паста для душы чалавека, для яго яднаньня з Богам. Як ты любіш Бога,
калі словы Яго табе не каштоўныя? Такім чынам пост становіцца сродкам для таго,
каб нам навучыцца галоўнаму - любові да Бога. Прычым, як сьведчаць святыя
людзі, - адным з наймагутных сродкаў. “Першая
запаведзь, якую Госпад даў чалавецтву - запаведзь пра пост. І, калі яна была
неабходная для людзей да падзеньня нашага, тым больш патрэбна яна пасьля
падзеньня” (свяценьнік Ігнат Бранчанінаў).
“Хто адмаўляе пасты, той адымае ў сябе й у іншых
зброю супраць шматпакутнай плоці сваёй і супраць д'ябла, моцных супраць нас
асабліва з-за нястрыманасьці” (праўдны Ян Кранштацкі).
“Пост узносіць малітву ў неба, становячыся для яе
нібы крыламі” (сьвц. Васіль Вялікі).
6. Ці для ўсіх хрысьціянаў абавязковы
пост?
Так, пост абавязковы для кожнага хрысьціяніна, нават для маленькіх дзяцей,
пачынаючы з трох гадоў, - кожнаму ў сваёй меры. Пост заключаны Богам зь першага
часу існаваньня чалавека, як неабходны сродак для яго росту ў Богу. Аб
неабходнасьці паста для кожнага, хто хрысьціўся ў Хрыста Ісуса, кажа і тое, што
ні сьвятар, ні якая ўлада, ні сам Усяленскі Патрыярх ня маюць права
дабраслаўляць парушэньне паста (толькі палёгку для нямоглых і дзяцей і тых, хто
яе сапраўды патрабуе). Гэта значыць усю адказнасць перад Богам за гэта кожны
чалавек бярэ толькі на сябе. Асабліва пост патрэбен нямоглым духоўна: схільным
да гневу, асуджэньня, самавольства, упартасьці, настойваньня на сваім,
легкадумным, безуважлівым, нядбайным, баязьлівым, гарачым ... “Парушэньне паста пагражае вучню Хрыста
адпадзеньнем ад Хрыста” (сьвц. Ігнат Бранчанінаў).
“Хто пасьціцца - ведае, як пост таймуе хаценьне. А
тыя, каму давялося выпрабаваць гэта ў справе, сцьвярджаюць, што ён зьмякчае
нораў, душыць гнеў, стрымлівае парывы сэрца, бодзёрыць
розум, атрымлівае спакой для душы, палягчае цела, ухіляе няўстрыманьне” (сьвц.
Ян Залатавуст).
7. Я бачыў людзей, якія посьцяць, але
вельмі далёкія ад хрысьціянскага ідэалу. Хіба Богу або ім самім патрэбен такі
пост?
Калі чалавек не фарысэйствуе, а пасьціцца сумленна і шчыра - Бог будуе ягоны
ўнутраны храм, - неспасьціжнае і нябачнае. Для нас гэта ўсё яшчэ стары чалавек,
але ў ім ужо зарадзілася нешта новае. Для нас гэта ўсё яшчэ цемра, але ў сэрцы
яго ўжо сьвятло. Ня ведаем, колькі Госпад даў яму духоўных сіл, ня ведаем,
колькі ён ужо пераадолеў і якая адбываецца ў ім барацьба. Усё ж гэтаму чалавеку
ёсьць што адказаць перад Богам. Ён намагаўся і зрабіў, як змог, па веры сваёй.
А мы што скажам, не маючы нават гэтага маленькага апраўданьня? “Кіраўнік цнотаў - малітва, іх падстава –
пост” (сьвц. Ігнат Бранчанінаў).
8. Я спрабаваў пасьціцца, але мне
здаецца, што пост мне нічога не дае ...
Было б памылкай чалавеку, што толькі пачаў працу Богу, чакаць нейкіх асаблівых
уражаньняў і прасьвядных (дабрадатных) дароў. Малітва й пост і ўсякая
праўднасьць вучаць, узводзяць чалавека, як мы гэта ўжо згадвалі, нябачным чынам
і часта незаўважна. Як зерне, укінутае ў зямлю, яшчэ ня ўбачыла сьвятла, але
ўжо зрушылася, няўхільна пацягнуася да сьвятла, прарвала свой астрог і пайшло ў
рост, так і душа ў цярплівасьці і працы абавязкова ідзе правільна і ўжо блізкая
Богу, а душа нядбайная блукае. Наадварот, нейкія высокія перажываньні, якія
з'яўляюцца ў чалавека ў пачатку яго шляху, часта ёсьць сьледствам не імкненьня
да Бога, не пошуку ісьціны, а пошуку самавыяўленьня, задавальненьня сябе. Такія
перажываньні зусім не з'яўляюцца духоўнымі, часьцей за ўсё гэта зман і
самаўсхваленьне. На шляху да Бога трэба крыху пастарацца, трошкі прыкласьці намаганьні.
«...Уладарства Нябеснае сілаю дасягаецца,
і хто ўжывае высілкі, здабывае яго» ( Мц. 11, 12). Трэба трошкі зьбіць ногі
на гэтым шляху, перш чым заслужыць нябесных дароў. Бог не дае Свае скарбы ў
нячыстыя рукі, у нячыстае сэрца. Трэба папрацаваць, пастукаць у дзьверы,
ачысьціцца крыху. «Цярплівасьцю вашай
ратуйце душы вашыя» (Лк. 21, 19). Пост - зьнішчэньне сьмерці і вызваленьне
ад гневу. “Пост і цела захоўвае здаровым:
не гнятучыся ежай, яно не прымае хваробы, але становячыся лёгкім, умацоўваецца
для прыняцьця дароў” (сьвц. Ян Залатавуст).
“Устрыманьне морыць голадам дэманаў” (сьвц. Феафан
Пустэльнік).
9. А калі чалавек нямоглы і не можа
выконваць пост? Асабліва ў нашы часы, калі і самі прадукты харчаваньня
нездаровыя, і людзі цяжка працуюць і высільваюцца празьмерна, і не заўсёды
можна атрымаць тое, што трэба з нішчымнай (поснай) ежы. Можа Царкве варта было
б перагледзець патрабаваньні паста і зьмяніць іх, улічваючы сучасныя абставіны?
Вельмі важна памятаць, што пасты заключаны не чалавечым розумам, а мудрасьцю
Божаю, Воляй Божаю на ўсе часы да сканчэньня веку. Пасты размешчаны на працягу
года мудра і, безумоўна, разлічаны і на наш час, і на тыя, што будуць, можа й
значна складаней. Трэба памятаць, што ў кожнага чалавека - свая мера
стрымліваньня, якую можа вызначыць толькі ён, але гэта ўстрыманьне неабходна
для яго здароўя, ня толькі духоўнага, але і фізічнага. Тым, хто пасьціцца дзеля
Бога, Сам Бог дапамагае, умацоўвае. (Не дарма кажуць, што ў апошнія часы людзі
будуць есьці і не наядацца, але Госпад пракорміць Сваіх вернікаў.) Шмат
прыкладаў таму: нямоглыя старыя, яшчэ і хвараблівыя, посьцячы на адным хлебе і
вадзе, цяжка працавалі, - будавалі сярод лясоў царкву, здалёку насілі ваду,
касілі жыта, рылі каналы - такіх прыкладаў тысячы. Шмат і цяпер хрысьціян, што
нават у часе цяжкай хваробы не адмовіліся ад паста (многіх ведаем і па ўласным
вопыце), - і Госпад умацоўваў іх, даваў сілу і ўздымаў. Шмат прыкладаў, як
строга пасьціліся цяжарныя жанчыны, нараджаючы ў сьвет здаровых, дабраславёных
дзяцей. Людзі баяцца паста, забываючы асноватворныя ісьціны: «Ня хлебам адзіным жыве чалавек, а ўсякім
словам, якое сыходзіць з вуснаў Божых» (Друг. 8, 3; Мц. 4, 4). Як тады, так
і цяпер Госпад нам кажа: "У Мяне
ёсьць ежа, якой вы ня ведаеце ... Мая ежа ёсьць тварыць волю Таго, Хто паслаў
Мяне ... “ (Ян. 4, 34). Такую ежу пазнае кожны, хто дзеля Бога пачынае
пасьціцца. І тое, што яшчэ ўчора было немагчыма, становіцца сёньня цалкам
рэальным. Безумоўна, фізічна здаровым людзям трэба пасьціцца строга, а нямоглым
спажываць больш, але агульныя правілы паста (за малым выключэньнем) можа
вытрымаць і хворы чалавек і дзіця. І парушэньне паста ўжо будзе грахом, які
ёсьць цягаром на чалавеку, дадаючы яму немач да немачы. Ніхто цябе не пытае ў
царкве: "Як ты посьціш?», ці «Колькі чаго ясі?». Але Царква заклікае ўсіх
сваіх дзяцей прыняць цудатворныя лекі паста на акрыяньне душы і цела. Хіба гэта
трэба Царкве? Хіба павялічваецца ейны аўтарытэт ад таго, што яна прапаноўвае
нам тое, што нам не падабаецца? Хіба гэта Богу трэба? Гэта трэба нам! Каб мы
«дазволілі» Госпаду ўвайсьці ў нас і вылечыць нас. «Я ёсьць хлеб жыцьця. Бацькі вашыя елі манну ў пустыні і памерлі; хлеб,
які сыходзіць зь нябёсаў, такі, што той, хто яго есьць, не памрэ» ( Ян. 6,
48-50 ). «Клапаціцеся не пра ежу
прахлую, а пра ежу, што застаецца на жыцьцё вечнае, якую дасьць вам Сын
Чалавечы» ( Ян. 6, 27).
“Да гэтага ўсяго, сьвятыя посьнікі, на цуд іншым,
ня ведалі расслабленасьці, але заўсёды былі бадзёрыя, моцныя і падрыхтаваны да
справы. Хваробы паміж імі былі зрэдку і жыцьцё іхнае было надзвычай доўгім”
(звг. Серахвім Сароўскі).
10. Ці можа чалавек хворы вырашыцца
выконваць Царкоўны статут паста ўва ўсёй паўнаце, без паслабленьняў?
Гэта ўжо той выпадак, калі гаворка ідзе не аб агульным для ўсіх правіле, а пра
канкрэтную асобу. Які чалавек? Вы? Я? Ён? Бывае, што і хворы чалавек можа ўзяць
на сябе строгі пост без шкоды для свайго здароўя. Але часьцей пост уваходзіць у
жыцьцё чалавека натуральна, паступова. Жаданьне не пакрыўдзіць Бога, не
занядбаць сваю Царкву, жаданьне зьвярнуцца да Бога, ды іншыя, запаленыя
нябесным агнём думкі, вызначаюць мінімум для дадзенага чалавека цялеснай ежы і
максімум духоўнай. «Прасіце, і дасца вам;
шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам». Ня трэба жорсткасьці, выпрабаваньня сваіх магчымасьцяў, а больш даверу,
паслушэнства, лагоднасьці. Пабожны чалавек паўтарае гісторыю Царквы Хрыстовай ў
фарміраваньні дасканалай пэўнасьці посту. Павінна прайсьці нейкі перыяд
фарміраваньня, будуць і памылкі, і фарысэйства, і, наадварот, нядбайнасць -
Госпад скіруе. Галоўнае - неадступнасьць, імкненьне да сьвятыні, незваротны рух
да Бога. Зь якой любоўю, зь якімі боскімі прасьвяднымі (дабрадатнымі) сіламі
служыць Госпад ўсім, хто сапраўдна пасьціцца! Ён іх наведвае, ачышчае,
абнаўляе, умацоўвае ў барацьбе са запалам ... вучыць усякай дабрадзейнасьці й
узводзіць да дасканаласьці (праўдны Ян Кранштацкі).
11. Ці ёсць ежа нячыстая,
недабраславёная Богам для чалавека?
Пра ежу сказана, што «ўсялякі твор Божы
добры, і нішто ня дрэннае, калі прымаецца з удзячнасьцю, таму што асьвячаецца
словам Божым і малітваю» (1Цім. 4, 4-5). Адмаўляемся мы ад шчодрай ежы ў
пасты таму, што «кожны род ежы мае
ўласцівае яму дзеяньне на кроў, на мозг, на ўсё цела, а праз цела - і на дух»
(сьвц. Ігнат Бранчанінаў). Таму ежа адрозьніваецца якасна: па сваім
узьдзеяньні на чалавека. Забарона існуе толькі на кроў: «Душа цела ў крыві» ( Лявіт 17,11 ); «Кроў ёсць душа» (Друг. 16, 23). Прычына гэтай забароны ў тым, што
менавіта кроў (душа, жыцьцё) прысьвячаецца Госпаду. Апосталы пацьвердзілі гэтую
забарону для нованавернутых язычнікаў (усіх народаў, што спазналі Бога) (Дзеі.
15, 29), але ня ўсе праваслаўныя багасловы прызнаюць гэта правіла абавязковым. “Грэх ня ў ежы, а ў нястрыманасьці, у
непаслушэнстве Царкве, у аддаленьні ад подзьвігу” (сьвц. Ігнат Бранчанінаў).
12. Як правільна пасьціцца?
Падчас усіх пастоў зь ежы выключаюць мяса, малочныя прадукты (масла, сыр і
інш.), яйкі: гэтая ежа завецца шчодрай - не нішчымнай (ня поснай), алкагольныя
напоі (акрамя віна, калі ня строгі пост). Агульным правілам з'яўляецца:
ўстрымлівацца ад шлюбных адносін, забаў і весялосьці, ня ладзіць вясельле,
стрымліваць свой язык (ня толькі ад дрэнных, злых слоў, але і ад пустых),
тварыць справы міласэрнасьці, пабольш «адрываць» ад сябе - вучыцца ахвяраваць.
Усе стравы падчас пастоў павінны быць простыя, немудрагелістыя. Пасты бываюць
звычайныя й строгія (калі не ядуць рыбу, алей і гарачую ежу - гэта так званае
сухаядзеньне: хлеб, вада, узвары, вараныя і сырыя гародніна й садавіна, гарэхі,
мёд ...), часам асабліва строгія (не ядуць да вечара, а хто можа - некалькі
дзён), аднадзённыя й працяглыя. Сераду і пятніцу ўшаноўваюць пастом на працягу
ўсяго года, акрамя «агульных сяміцаў» (тыдняў) якімі з'яўляюцца: Каляды (7-17
студзеня), тыдзень пасля нядзелі мытара і фарысэя («мясаед»), тыдзень перад
Вялікім Постам («масьленіца»; не ядуць толькі мясное), тыдзень пасля Вялікадня,
тыдзень пасля Тройцы. Посьцяць асабліва строга дзень перад Калядамі (6
студзеня), дзень перад Богааб’яўленьнем (18 студзеня), на свята Ўсячэньня
галавы Яна Хрысьціцеля (11 верасьня) і на Крыжаўзьдзьвіжаньне (27 верасьня),
Пакутную Пятніцу (перад Вялікоднем). Працяглых пастоў чатыры: Вялікі Пост (7
тыдняў да Вялікадня) - строгі, асабліва першы і апошні тыдні. Пятроў пост,
Апостальскі (пачынаецца з панядзелка праз тыдзень пасля Сёмухі, заканчваецца
перад сьвятам - 11 ліпеня) - звычайны. Усьпенскі пост (14-27 жніўня) - суровы.
Калядны пост (28 лістапада - 6 студзеня) - звычайны. Чалавек з дабраславеньня
сьвятара можа ўзяць на сябе дадатковы пост (у выпадку хваробы, небясьпекі, для
большага удасканаленьня і г.д.). “Толькі
да сытасьці нічога не ясі, пакідай месца Сьвятому Духу” (звг. Серахвім
Сароўскі).
|
Posted Mar 15, 2012, 3:46 PM by Belarusian Church
-
Калядная Ялінка ў Нью Ёрку й Таронта
У храмах БАПЦ прайшлі набажэнствы на сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Паводле традыцыі ў часе Сьвятак (7-17 студзеня) парафіі супольна з Беларускімі таварыствамі ладзяць сьвяткаваньні Калядаў. У нядзелю 8 студзеня 2012 г. пасьля багаслужбаў у цэрквах, у Парафіяльных Залях Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку і царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронце былі праведзены Калядныя Ялінкі для дзетак і іхных бацькоў. Гэтыя два гарады з ваколіцамі ёсьць найбольшымі цэнтрамі Беларускай Эміграцыі ў Паўночнай Амерыцы. На сьвяткаваньнях дзеці з бацькамі сьпявалі беларускія Калядкі, вадзілі карагоды, гулялі ў гульні, атрымоўвалі падарункі ад Сьвятога Мікалая.
Сьяткаваньне Калядаў у Кафедральным Саборы БАПЦ у Нью Ёрку
Дзеткі адгадваюць загадкі на сьвяце ў Таронта
|
Posted Jan 14, 2012, 5:29 PM by Belarusian Church
-
АРХІПАСТЫРСКАЕ КАЛЯДНАЕ ВІТАНЬНЕ
Ня бойцеся (Лк.2:10), з намі Бог (Мц.1:23)
Дарагія Айцы, Браты і Сёстры! Хрыстос Нараджаецца, слаўце!
У гэты сьвяты радасны дзень чалавецтва ўжо трэцяе тысячагодзьдзе штогод цешыцца Добраю Весткаю — Хрыстос нараджаецца!
Ён нараджаецца і сёньня ў сэрцах людзей, якія ў шчырасьці прыходзяць да Яго. Госпад нараджаецца, узяўшы на сябе чалавечае цела, каб далучыць нас да Божай прыроды. Сам Бог прыйшоў у сьвет людзей, каб прынесьці Сьвятло Нябеснае ў цемру жыцьця людзкога ды вызваліць усіх з палону грахоў. Таму Нараджэньне Хрыстовае — гэта вялікае, слаўнае ды радаснае сьвята для ўсіх нас, сьвята Сусьвету.
Сапраўды падзея Нараджэньня Хрыстовага зьмяніла назаўсёды рух гісторыі. "Дзеля нас нарадзілася Дзіцятка малое — спрадвечны Бог" (кандак ютрані). "Дзеля нас Ён прыйшоў, каб узьняць сваіх сыноў, што ўпалі. Той, што жыве ў сьвятле, не зважаючы на сваю веліч, паклаўся ў ясьлі дзеля збаўленьня людзей" (ютрань, песьня 6).
Прыход Хрыста на зямлю быў абвешчаны праз прарокаў ды чаканы. Пра Нараджэньне Бога апавясьцілі людзям урачыстым сьпевам Анёлы Божыя і Зорка на небе. Разам з тым мы ведаем, якія пакуты спатыкалі Яго ўжо зь першых дзён нараджэньня. Сын Божы, Уладар Сьвету, нарадзіўся ў цёмнай пячоры ў ваколіцах гораду, бо, калі Сьвятой Маці Божай надышоў час радзіць, не знайшлося ўва ўсім Бэтлееме іншага прыпынішча. І вось у гэтай пячоры, далёка ад якіх-небудзь умоў, у атачэньні жывёлін, бяз хатняга ды сямейнага камфорту адбыўся цуд — Хрыстос нарадзіўся.
Такая рэчаіснасьць сьведчыць пра прыярытэтнасьць жыцьця духоўнага, а ўсё іншае — слава, багацьце — усё гэта часовае, менш каштоўнае у вачах Божых.
Той, прывітаць якога зьявілася з Анёлам шматлікае войска нябеснае (Лк. 2:13), ад самага нараджэньня стае "палітычным уцекачом", бо сьвяты Язэп і Марыя Маці Божая змушаны былі пакінуць бацькаўшчыну і выехаць з Бэтлеему ў Эгіпет дзеля ўратаваньня жыцьця Дзіцяці. Бо тымі днямі 14 тысячаў немаўлят-хлопчыкаў было забіта на загад Ірада ў ягонай апантанай барацьбе, каб зьберагчы царскую ўладу. Яны сталі першымі пакутнікамі, забітымі за Хрыста.
Разважаючы над гэтымі эпізодамі з гісторыі Божага Нараджэньня, можна ўбачыць падобныя матывы і ў гісторыі шматпакутнага беларускага народу. Асабліва за апошнія два стагодзьдзі: нацыянальна-вызвольная барацьба, войны ХХ стагодзьдзя, чырвоны камбайн сьмерці ды няволі, сёньняшні цяжкі ды надзвычайна адказны час.
Таксама сотні тысячаў сыноў і дачок беларускага народу вымушаныя ратаваць сваё жыцьцё ды годнасьць у замежжы, ратаваць сваіх дзетак ад нацыянальнай дэградацыі, што роўна зьнішчэньню народу, падобна да біблійных уцекачоў і выгнаньнікаў. Знайсьці бясьпеку, родную царкву, мову, гісторыю, годнасьць і гонар быць беларусамі, каб зноў і зноў з новымі пакаленьнямі беларусаў станавіцца ў авангард нацыянальна-вызвольнай барацьбы беларускага народу. Барацьбы за вызваленьне ад няволі граху, ад нявольніцкай псыхалёгіі, ад духу абыякавасьці ды крывадушнасьці, ад няволі...
Любыя праз Хрыста Айцы, Браты і Сёстры!
У гэты радасны калядны час узьнімем нашыя малітвы да Ўсёмагутнага Госпада за ўвесь беларускі народ, каб Ён умацаваў усіх нас Духам Сваім Сьвятым, асабліва за зьняволеных і тых, хто ў турмах пакутуе, братоў і сёстраў нашых, каб наведаў іх Госпад ды падтрымаў, за тых, хто пакутуе ды цяжка працуе, адлучаны ад сваіх родных, за хворых, за здароўе усіх, хто патрабуе нашай малітвы ды падтрымкі.
Няхай Нованароджаны Хрыстос шчодра нас усіх дабраславіць мудрасьцю, любоўю, шчасьцем, якімі былі напоўненыя душы пастушкоў ды мудрацоў, што прыйшлі ў свой час да Бога.
У гэты слаўны час ад шчырага сэрца і радаснае душы вітаю ўсіх вас, дарагія Айцы, Браты і Сёстры, зь вялікім сьвятам Нараджэньня Хрыстовага і новым 2012 годам!
Няхай Нованароджаны ў Бэтлееме Збавец наш Ісус Хрыстос дабраславіць усіх людзей добрай волі.
Хрыстос нараджаецца: слаўце Яго!
Студзень 2012
Сабор япіскапаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы |
Posted Jan 6, 2012, 3:19 PM by Belarusian Church
-
ВІНШАВАНЬНЕ І ПАРАДАК БОГАСЛУЖБАЎ У НЬЮ ЁРКУ
Паважанае Спадарства! Парафіяльная Рада і Духавенства Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы віншуюць вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага — Калядамі. Жадаюць усім Божага дабраславеньня, шчасьця, вясёлых сьвятаў у Новым 2012-м годзе!
Запрашаем да царквы на набажэнствы у Студзені — 2012 г.:
6 — пятніца — Сьвяты Вечар. 09:00 вечара — Усяночная служба. 10:30 вечара — Архіярейская Літургія. Нараджэньне Госпада нашага Ісуса Хрыста.
7 — субота — Нараджэньне Госпада нашага Ісуса Хрыста — Каляды. 06:00 вечара — Усяночная служба.
8 — нядзеля — Усхваленьне Багародзіцы. 10:00 раніцы — Літургія. 12:00 дня — калядная ялінка для дзяцей.
13 — пятніца — Адвітаньне сьвята Хрыстовага Нараджэньня. 06:00 вечара — Усяночная служба.
14 — субота — Абрэзаньне Госпадавае. Сьвятога Васіля Вялікага 10:00 раніцы — Літургія. 06:00 вечара — Усяночная служба.
15 — нядзеля — Нядзеля перад Вадохрышчам. 10:00 раніцы — Літургія.
18 — серада — Надвячэр'е Богааб'яўленьня. 06:00 вечара — Усяночная служба. Вялікае асьвячэньне вады.
19 — чацьвер — Богааб'яўленьне. Вадохрышча. 10:00 раніцы — Літургія. Вялікае асьвячэньне вады.
Наведваньне сьвятаром сем'яў у час калядных сьвятаў (з 7 па 17 студзеня) ды абыход са сьвянцонай вадой памяшканьняў у г. Нью Ёрку і ваколіцах (з 19 па 27 студзеня) — па запросінах вернікаў.
ST CYRIL OF TURAU CATHEDRAL, 401 ATLANTIC AVE, BROOKLYN NY 11217, USA |
Posted Jan 14, 2012, 1:57 PM by Belarusian Church
-
Угодкі Слуцкага Збройнага Чыну
Вернікі БАПЦ з суполкі Сьвятой Афрасіні Полацкае на чале з айцом Леванідам прынялі ўдзел у сьвяткаваньні 91-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Зладзілі ж гэтыя ўрачыстасьці прадстаўнікі розных патрыятычных рухаў, канфесій і дэмакратычных партый Беларусі-Літвы. Удзельнікі сьвята на трох аўтобусах адведалі вёскі Грозава, Семежава і Вызну, гарады Слуцак і Старыя Дарогі, дзе ёсьць адпаведныя знакі -- памятныя крыжы і мемарыяльныя дошкі ў гонар Слуцкіх Змагароў за сваю Беларускую Народную Рэспубліку. У Слуцку адбыўся агульны мітынг пад бела-чырвона-белымі сьцягамі з прамовамі і сьпевамі, рэй у якім вялі кіраўнікі Кансерватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ. А маладыя хлопцы і дзяўчаты прынялі прысягу сябра "Маладога Фронту" на вернасьць Госпаду Богу, Айчыне і БНФ. Айцец Леванід дабраславіў і асяніў крыжом сучасных юных змагароў і прамовіў малітву за ўвесь Беларускі (Літоўскі) Народ.
А на самым пачатку ўрачыстых акцыяў яшчэ ў Грозаве, ля старога мемарыяльнага крыжа па слуцкіх змагарах, а. Леванід зачытаў Зварот Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з нагоды ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Ува ўсіх вышэй названых памятных мясцінах Слуцкага Збройнага Фронту БНР спраўляліся а. Леванідам ці то ліція , ці то малітва за палеглых у баі або забітых бальшавікамі слуцкіх паўстанцах-змагарах за Бацькаўшчыну, ці то заўпакойная малітва, асьвячаліся крыжы...
У Старых Дарогах, на сядзібе-Музеі нябожчыка Анатоля Белага, таксама, як і ў іншых мясьцінах, да памятных знакаў у гонар Слуцкага Збройнага Чыну ўскладваліся кветкі і вянкі, запальваліся зьнічы... Удзельнікі старадароскай акцыі памянулі нядаўна супачылага і тут пахаванага сьветлай памяці Анатоля Белага, які ў сваім доме-музеі заўсёды гасцінна прымаў у зладжаным сумесным застоллі ўсіх удзельнікаў-вандроўнікаў па гераічным Слуцкім Збройным Чыне.
Ува ўсіх адведаных мясцінах Слуцкага Збройнага Чыну на заканчэньні сьпявалі наш царкоўны гімн "Магутны Божа", а таксама " Мы выйдзем шчыльнымі радамі" ды іншыя хваласьпевы на знак павагі і ўдзячнасьці слуцкім змагарам пад кіраўніцтвам слаўнага барда і экскурсавода па мясцнінах Слуцкага Збройнага Фронту БНР Аляксея Галіча.
|
Posted Dec 5, 2011, 7:59 PM by Belarusian Church
-
Пастанова Рады БАПЦ
29 (16) кастрычніка 2011 г. у Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылося паседжаньне Рады БАПЦ, якая (зь ініцыятывы Сабору Япіскапаў і Кансысторыі БАПЦ) пастанавіла склікаць Царкоўны Сабор Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы 21-22 (8-9 ст.ст.) ліпеня 2012 году ў Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, ЗША. (Адрас: St. Cyril of Turau Cathedral, 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, USA) Правядзеньне Царкоўнага Сабору будзе прысьвечана юбілею абвешчаньня Аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы : - 90-годдзю – на Царкоўным Саборы ў г. Менску (23 ліпеня 1922 г.) - 70-годдзю – на Ўсебеларускім Праваслаўным Саборы ў г. Менску (30 жніўня – 2 верасьня 1942 г.).
Дадатковую інфармацыю Кансысторыя дашле ўсім Парахвіям БАПЦ.
|
Posted Nov 13, 2011, 4:58 PM by Belarusian Church
-
Ліція і малітва ў Курапатах
30 кастрычніка 2011 г. ў нядзелю вернікі суполкі Сьвятой Афрасіньні Полацкай зь Менску прынялі ўдзел ў масавым шэсьці апазіцыі з цэнтру сталіцы ў Курапацкі лес да магілаў расстраляных бальшавікамі тысячаў людзей. Калона была хораша аздоблена бела-чырвона-белымі сьцягамі, транспарантамі з словамі ДЗЯДЫ... Маніфестанты несьлі ў Курапаты новыя крыжы, каб іх усталяваць у месцах масавых расстрэлаў бязбожнікамі бязьвінных ахвяраў сталінізму. Пасьля мітынгу на курапацкай Галгофе ля вялікіх трох Крыжоў сьвятар БАПЦ ярэй Леанід Акаловіч справіў Ліцію па загінулых тут пакутніках і Малітву за ўсіх рэпрэсаваных і нявінна забітых у 30-х - 50-х гадох ХХ ст. пры сталінскім рэжыме.
Асьвячэньне крыжоў у Курапатах 30.10.2011 Затым айцец Леанід сказаў слова пра рэпрэсіі тагачаснай бязбожнай улады над сваімі мірнымі суайчыньнікамі, пра тысячы расстраляных, а пасля сьмерці дэспата-Сталіна рэабілітаваных як нявінных... На заканчэньне памінаньня Дзядоў - курапацкіх пакутнікаў а. Леанід асьвяціў дзясяткі новаўсталяваных сёньня й крыху раней крыжоў на месцах расстрэлаў і пахаваньня людзей Божых розных нацыяў, прафесіяў і станаў... Каля галгофскіх вялікіх крыжоў, ля памятнага каменя-валуна і многіх іншых крыжоў гарэлі лямпады-сьвечкі і ляглі жывыя кветкі..
. 
Асьвячэньне крыжоў у Курапатах 30.10.2011
|
Posted Nov 8, 2011, 6:14 PM by Belarusian Church
-
Паломніцтва ў Чарнігаў
3-4 верасьня 2011 г. вернікі рэлігійнае Грамады Сьв. Афрасіньні Полацкае г. Менска БАПЦ зьдзейсьнілі паломніцтва ў старажытны горад Чарнігаў (Украіна), дзе адведалі шмат праваслаўных сьвятыняў, сярод якіх – пяць вельмі старажытных храмаў (ХІ – ХІІ ст.ст.), “Антоніевы пячоры” і іншыя манастыры, а таксама магілу беларускага япіскапа Германа (хіратанізаванага ў часе Другое сусьветнае вайны).
Айцец Леанід Акаловіч прыняў удзел у набажэнствах у адным з велічных чарнігаўскіх храмаў, дзе паломнікі зь Беларусі спавядаліся і прынялі сьвятое прычасьце. На Бацькаўшчыне багаслужбы ў Грамадах БАПЦ ня ёсьць такімі ўрачыстымі з-за таго, што ўлады Беларусі адмаўляюцца іх рэгістраваць і вернікі Беларускае Царквы пазбаўлены права вольна спавядаць веру сваіх продкаў.
Паломнікі ў манастыры "Антоніевы пячоры"
|
Posted Sep 19, 2011, 7:45 PM by Belarusian Church
-
Гуманітарная дапамога для Нясьвіжскага дому-інтэрнату
22 жніўня 2011 г. дэлегацыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы перадала гуманітарную дапамогу Нясвіжскаму дому-інтэрнату для састарэлых і інвалідаў, які знаходзіцца ў вёсцы Асмолава Нясьвіжскага раёну Менскае вобласьці, Беларусь. Сьвятары і вернікі БАПЦ азнаёміліся з умовамі жыцьця насельнікаў інтэрнату, якіх там знаходзіцца каля 230 чалавек. У актавай зале Ўладыка Сьвятаслаў і а.Леанід супольна з вернікамі рэлігійнае Грамады Сьв. Еўпрасіньні Полацкае г. Менску (якой пакуль адмоўляюць ў рэгістрацыі) і прысутнымі насельнікамі і персаналам адслужылі Малебен за Беларускі Народ. Пасьля чаго сьвятары сказалі словы да прысутных. Кошты на гэтую дапамогу сабрала Парафія Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ г. Таронта (Канада). |
Posted Aug 31, 2011, 8:03 PM by Belarusian Church
-
20 – годдзе Незалежнасьці Беларусі
25 жнівеня 2011 г. выпаўнілася 20 гадоў наданьня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закону. З гэтае нагоды ў г. Кіеве (Украіна) каля помніку Т.Шаўчэнку прайшоў сьвяточны мітынг, на пачатку якога ўладыка Сьвятаслаў, кіруючы япіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, прачытаў па-беларуску Госпадаву малітву “Ойча наш” і дабраславіў сьвяточны сход. На мітынгу выступалі беларускія і ўкраінскія палітычныя дзеячы, у тым ліку дэпутаты Вярхоўнае Рады Ўкраіны. Таксама выступалі беларускія і ўкраінскія сьпевакі, гучаў гімн “Магутны Божа”. |
Posted Aug 31, 2011, 7:54 PM by Belarusian Church
-
Ушанаваньне ахвяраў Катыні
23 жніўня 2011 г. вернікі рэлігійнае Грамады Сьв. Еўпрасіньні Полацке г.Менску Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы прынялі ўдзел у паездцы дэлегацыі зь Беларусі да мемарыялу ахвяраў сталінскага рэжыму, які знаходзіцца каля вёскі Катынь на Смаленшчыне, дзе пахаваныя тысячы афіцэраў Польскае арміі, растраляных вясной 1940 г. Часткаю гэтых ахвяраў ёсьць і беларусы, якія ваявалі ў Польскай арміі. Япіскап Сьвятаслаў і а. Леанід Акаловіч адслужылі Ліцію за супакой растраляных камуністычным савецкім рэжымам на так званым “польскім” баку мемарыялу. Таксама была адслужаная засупакойная Ліція на “савецкім” баку мемарыялу, дзе безназоўнымі ляжаць растраляныя ў 1920 – 30-х г.г. жыхары Смаленшчыны, якая ў большасьці ёсьць беларускай этнічнай тэрыторыяй. Пасьля гэтага ўдзельнікі пілігрымікі наведалі месца загібелі вясной 2011 г. ўрадовае дэлегацыі Польшчы на чале з прэзыдэнтам, якія накіровываліся да Мемарыялу ў Катыні.
|
Posted Aug 31, 2011, 8:03 PM by Belarusian Church
-
АБ'ЯВА (адноўлена)
Паважанае спадарства, запрашаем вас прыняць удзел у сьвяткаваньні 20-ых угодкаў Аднаўленьня Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, якое адбылося 25 жніўня 1991 году. Урачыстасьць пачнецца літургіяй і малебнам за Беларусь. Пасьля літургіі адбудзецца сьвяточная імпрэза і абед. Калі ласка, прыходзьце з сем'ямі ды сябрамі, каб сваёй прысутнасьцю падтрымаць сьвятую справу незалежнасьці нашай Радзімы. Жыве Беларусь!
Дата і час:
11 верасьня 2011 г. (нядзеля)
Пачатак літургіі ў 10:00.
Адрэса:
401 ATLANTIC AVE
BROOKLYN NY 11217-1702
Перакрыжаваньне:
ATLANTIC AVE & BOND ST
Бліжэйшыя прыпынкі цягніка:
HOYT-SCHERMERHORN ST: A,C,G
HOYT ST: 2,3
DEKALB AVE: B,Q,R
NEVINS ST: 2,3,4,5
ATLANTIC AVE: 2,3,4,5,B,Q
PACIFIC ST: D,N,R
Рада бруклінскага аддзелу БАЗА з Парафіяльнай радай Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага. |
Posted Aug 28, 2011, 11:13 AM by Belarusian Church
-
Гуманітарная дапамога для дзяцей-інвалідаў
1 жніўня 2011 г. дэлегацыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы перадала невялікую гуманітарную дапамогу Журавіцкаму дому- інтэрнату для дзяцей з псіха-фізычнымі адхіленьнямі, які знаходзіцца ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці. Дырэктар азнаёміла гасьцей з вялікай гаспадаркай дому-інтэрнату, у якім стала знаходзіцца каля 300 дзяцей-інвалідаў. У актавай зале сірацінца Ўладыка Сьвятаслаў, а.Леанід Акаловіч і двое вернікаў рэлігійнае Суполкі Сьв. Еўпрасіньні Полацкае ў Менску разам з прысутнымі адслужылі Малебен за выздараўленьне хворых, пасьля якога была перададзена невялічкая дапамога, кошты на якую сабрала царква Сьв. Кірылы Тураўскага г. Таронта ў Канадзе. Пасьля чаго дзеці паказалі кароткі канцэрт гасьцям і персаналу. Беларусы-эмігранты, якія жывуць у Эўропе, Амерыца, Аўстраліі, маючы патрэбу сувязі з Бацькаўшчынай, шмат дапамогі пачалі аказываць суайчыньнікам асабліва пасьля Чарнобыльскай аварыі, дасылаючы розную медычную і матэрыяльную дапамогу на шпіталі, дзіцячыя і старчаскія дамы ў Беларусі. Так, толькі Парафія БАПЦ у Таронта, штогод надае такую гуманітарную дапамогу. |
Posted Aug 3, 2011, 11:49 AM by Belarusian Church
-
Паведамленьне Кансысторыі БАПЦ
Кансысторыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы паведамляе, што 6/19 чырвеня 2011 л.Б. у Нядзелю Ўсіх Сьвятых у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) ў часе Сьвятое Літургіі адбылася Архірэйская хіратонія Архімандрыта Сэрахвіма (Чыкіты) ў Япіскапа Віленскага БАПЦ, у якой узялі ўдзел: япіскап Сьвятаслаў (БАПЦ), архіяпіскап Аляксандр і архіяпіскап Макарыос (УАПЦ у ЗША), хіратонія якіх паходзіць ад УАПЦ часу 2-е сусьветнае вайны.
Успамін на Вялікім Выхадзе Сьвятое Літургіі ў Парахвіях БАПЦ з гэтага дня адбываецца наступным чынам:
“Сьвятую Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву, і Спадара (альбо – Уладыку) нашага Правялебнага Сьвятаслава, япіскапа Наваградзкага, і Спадара нашага Правялебнага Сэрахвіма, япіскапа Віленскага ... (далей за тэкстам і падобна ў іншых месцах Набажэнстваў) .
Япіскап Сьвятаслаў Логін Старшыня Кансысторыі БАПЦ
Якуб Сапежынскі Сакратар Кансысторыі БАПЦ |
Posted Jun 29, 2011, 8:59 PM by Belarusian Church
-
Хіратонія новага япіскапа БАПЦ
19 (6) чырвеня 2011 г., у Нядзелю Ўсіх Сьвятых, за Сьвятой Літургіяй у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Нью Ёрку (ЗША) адбылася хіратонія Архімандрыта а. Сэрахвіма (Чыкіты) у Япіскапа Віленскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. У сыботу пасьля Вячорняе Службы адбылася нарачэньне ў япіскапа. Архірэйскую хіратонію выканалі: Правялебны Сьвятаслаў, Япіскап Наваградзкі, кіруючы япіскап БАПЦ , і Ўкраінскія Ўладыкі: Высокаправялебны Аляксандр, Архіяпіскап Уманскі і Дэтройцкі і Высокаправялебны Макарыос, Архіяпіскап Г’юстанскі і Тэхаскі (УАПЦ у ЗША, хіратонія якіх паходзіць ад ярархіі ЎАПЦ у часе ІІ сусьветнае вайны). У Набажэнстве таксама прымалі ўдзел сьвятары Беларускае і Ўкраінскае Цэркваў і вернікі БАПЦ з ЗША і Канады. Уладыка Аляксандр прачытаў нядзельнае Дабравесьце па-беларуску, а Ўладыка Макарыос прамовіў казаньне. Япіскап Сьвятаслаў прамовіў настаўленьне нававысьвячанаму Япіскапу, уручаючы япіскапскі жэзл, які ёсьць сымбалам Архіпастырскае ўлады. Літургія скончылася мнагалецьцем і сьпевам Беларускага рэлігійнага гімну “Магутны Божа”.
Пасьля ўрачыстае Багаслужбы адбыўся абед, падрыхтаваны Сястрынствам, на якім з прывітальным словам выступілі : - Старшыня Рады БНР спадарыня Івонка Сурвіла, - Старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня спадарыня Ганна Сурмач, - Старшыня КХП БНФ спадар Зянон Пазьняк, - былы дырэктар Гістарычнага Музэю ў Менску сп-р Антон Шукелойц , які ў часе нямецкае акупацыі перадаў цудатворную Менскую ікону БМ у храм БАПЦ, - сакратар Кансысторыі БАПЦ спадар Якуб Сапежынскі, - Старшыня Парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору д-р Расьціслаў Гарошка, - Старшыня Парафіяльнае Рады Парафіі г. Гайлянд Парку сп-р Віктар Дубяга, які яшчэ прыслугоўваў у Беларускай царкве ў Розэнгайме (Нямеччына) ў канцы 1940-ых г.г. Таксама пра супрацоўніцтва Ўкраінскае й Беларускае Цэркваў выступіў Уладыка Аляксандр, а навасьвячаны Ўладыка Япіскап Віленскі Сэрахвім падзякаваў усім за іхны ўдзел у гэтай гістарычнай падзеі.
Япіскап Віленскі Сэрахфім
Сьвятая Літургія ў Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага
Ягоная міласьць Япіскап Віленскі СЭРАХВІМ Япіскап Сэрахвім (у міру – Ігар Васільевіч Чыкіта) нарадзіўся 15.01.1973 г. у горадзе Белаазёрску, Берасьцейскай вобласьці, Беларусь. У 1990 г. скончыў с/ш № 13 г. Берасьця. 1992 - 1994 г.г. – служба ў войску. У 1994 г. паступіў у Львоўскую багаслоўскую акадэмію (Украіна). У 1998 г. рукаўскладзены ў дыякана і сьвятара Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў г.Кіеве, Украіна, служыў у Кіеўскай япархіі ў царкоўным судзе. У 2000 г. скончыў юрыдычны факультэт Таўрыйскага інстытута прадпрыемніцтва і права. Працаваў юрысконсультам. У 2001 г. накіраваны ў г. Севастопаль выконваць пастырскія абавязкі сярод беларускіх праваслаўных вернікаў УАПЦ. У 2004 г. закончыў магістратуру Акадэміі адвакатуры Ўкраіны ў Кіеве, абараніўшы дыплём магістра права, і аспірантуру Севастопальскага НТУ па спецыяльнасьцям: Сацыяльная філасофія і філасофія гісторыі, Палітычныя інстытуты і працэсы. У 2005 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па багаслоўю, у 2008 г. – доктарскую. Працаваў старшым выкладчыкам, дацэнтам у вышэйшых навучальных установах г. Севастопаля. У 2008 г. прыняў манаскі пострыг, у 2009 г. ўзвышаны ў годнасьць ігумена і архімандрыта. У жнівені 2009 прыняты ў клір БАПЦ, выконваў пастырскія абавязкі сярод вернікаў БАПЦ на Ўкраіне. У траўні 2011 г. Кіруючым япіскапам і Царкоўнай Радай БАПЦ абраны кандыдатам на япіскапа БАПЦ. 19 (6) чырвеня 2011 г. у Нядзелю Ўсіх Сьвятых хіратанізаваны ў япіскапа Віленскага БАПЦ у г. Нью Ёрку, ЗША.
|
Posted Jun 22, 2011, 10:46 AM by Belarusian Church
-
Парахвіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку
У нядзелю 22 траўня 2011 г. у Парахвіі г. Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША) адбылася сьвяткаваньне дня Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці, у чый гонар асьвячаны Божы храм. У сыботу 21 траўня адбылася Вячорня зь Ліціёй, якую ўзначаліў яп. Сьвятаслаў.
У нядзелю Сьвятую Літургію служылі: архіяпіскап Макарыёс з Г’юстану (УАПЦ у ЗША), які прамовіў працяглае казаньне, япіскап Сьвятаслаў, сьвятарства з БАПЦ і іншых Праваслаўных юрысдыкцыяў (некаторыя далучыліся пасьля набажэнства, бо мелі пастырскія абавязкі ў сваіх Парахвіях). Сьвятары прыехалі з Нью Джэрзі, Нью Ёрку, Пэнсыльваныі, Мэрылэнду, Масачусэцу і іншых штатаў, якія ўжо стала наведваюць Парахвію БАПЦ у г. Гайлянд Парку, а айцец Зінові адпаведна адведвае іхныя Парахвіі на вялікія сьвяты. Таксама прыехалі ў госьці парахвіяне Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, дзе ў мінулую нядзелю на іхным парахвіяльным сьвяце гасьцілі вернікі з Гайлянд Парку разам са сваім сьвятаром.  Пры канцы набажэнства, пасьля заабмоннае малітвы, духавенства і вернікі выйшлі з харугвамі й іконамі на Крыжовы ход, са сьпевам трапара, кандака, малебнымі запевамі, чытаньнем Дабравесьця і крапленьнем сьвянцонай вадой з чатырох бакоў храма на трэцім коле абыходу навокал сьвятыні, дабраславеньнем людзей Парахвіяльнай іконай на ўваходзе ў царкву, паводле багаслужбовых правілаў і праваслаўнай традыцыі, якія вернікі захавалі з часу ІІ Сусьветнае Вайны, калі выехалі з Бацькаўшчыны на Эміграцыю. Пасьля ўваходу ў царкву служба скончылася водпустам, сьпевам Беларускага Царкоўнага гімну “Магутны Божа” і многалецьцем прысутным, духавенству і вернікам і ўсяму Беларускаму народу. Пасьля чаго настаяцель Парахвіі а.Зінові падзякаваў Уладыкам, сьвятарам і вернікам за ўдзел у сьвяточным набажэнстве і запрасіў усіх у Парахвіяльную Залю на сьвяточны абед, падрыхтаваны Парахвіяльным Сястрынствам і на сьвецкую частку сьвяткаваньня. Госьці выказалі свае віншаваньні са сьвятам. Спадар Уладзімір Цяліца павіншаваў прысутных ад імя Катэдральнага Сабору і перадаў ад яго ў дар экран для прагляду відэаматэрыялаў у Прахвіяльнай Зале вернікам Парахвіі Гайлянд Парку. Шматгадовы старшыня Парахвіяльнае Рады спадар Віктар Дубяга нагаласіў на тым, што вытраты на ўтрыманьне маемасьці Парахвіі ў Гайлянд Парку ўвесь час зрастаюць, але вернікі шчыра ахвяруюць на царкву сваю працу і кошты, таму царква, парахвіяльныны будынак і могліцы ёсьць у належным стане. Паводле парахвіяльнай традыцыі адбылася латарэя, на якую вернікі прыносяць добрыя прызы, якія выграюць прысутныя, бяручы іх на памяць пра сьвяткаваньне дня найбольш шанавай цудатворнай Багародзічнай іконы Беларусі. |
Posted May 31, 2011, 7:05 PM by Belarusian Church
-
Парахвіяльнае сьвята ў Катэдральным Саборы ў Нью Ёрку
 У нядзелю 15 траўня 2011 г. у Катэдральным Саборы БАПЦ у г. Нью Ёрку (ЗША) адбылася Парахвіяльнае сьвята Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускага Залатавуснага, чыім імям названы галоўны беларускі праваслаўны храм на Эміграцыі. У сыботу 14 траўня адбылася Вячорняя Багаслужба. У сьвяточнай Літургіі, якая адбывалася на розных мовах, акрамя япіскапа Сьвятаслава бралі ўдзел Уладыкі з “Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў ЗША” : архіяпіскап Аляксандр з Дэтройту і архіяпіскап Макарыёс з Г’юстану і таксама сьвятары з Беларускае й Украінскае Цэркваў. На сьвята прыехалі вернікі з Парахвіі БАПЦ г. Гайлянд Парку (штат Н.Дж.). Свае казаньні ў часе Літургіі прамовілі Ўладыка Макарыёс і архімандрыт а.Серахвім. Пасьля Набажэнства, у Парафіяльнай Зале адбыўся сьвяточны абед з розных беларускіх страў, падрыхтаваны Сястрынствам Парахвіі і ўрачыстая частка. Парахвіянаў і гасьцей з днём Сьвятога Кірылы Тураўскага павіншаваў старшыня Парафіяльнай Рады др. Расьціслаў Гарошка. Свае віншаваньні вернікам выказалі старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня сп-р Вячка Станкевіч, сакратар Кансысторыі БАПЦ сп-р Якуб Сапежынскі. Япіскап Сьвятаслаў паказаў экзэмпляры розных выданьняў Сьвятога Пісьма з царкоўнае бібліятэкі, выдадзеных на беларускай мове: ад рэпрынтавага выданьня Бібліі Ф.Скарыны і да апошніх выданьняў у Беларусі. Многія выданьні перакладаліся і былі выдадзены Беларускай дыяспарай у 1950 – 80-я г.г., калі на Бацькаўшчыне рэлігія перасьледавалася, сярод якіх: Евангельле і Біблія Янкі Станкевіча, Пётры Татарыновіча, Уладзіслава Чарняўскага, Яна Пятроўскага, Майсея Гітліна, Міхала Міцкевча (брата Я.Коласа, парахвіяніна Катэдральнага Сабору). Кожны мог перагледзіць гэтыя выданьні. Яшчэ доўга не расходзіліся, абмяркоўваючы царкоўныя і грамадзкія беларускія справы, вернікі, для якіх Катэдральны Сабор ёсьць ня толькі храмам Божым, а й Беларускім Домам на Амерыканскім кантыненце. Часам украінска-беларускага малітоўнага яднаньня назваў Уладыка Аляксандр сьвяткаваньне веснавых беларускіх царкоўных сьвятаў Сьв. Кірылы Тураўскага і Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці (якія былі супольнымі для ўсяе Кіева-Літоўскае Мітраполіі), якія па традыцыі сьвятауюцца на эміграцыі супольна з Украінскаю і іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі. |
Posted May 31, 2011, 6:45 PM by Belarusian Church
-
Ушанаваньне памяці сьвяценьніка Мельхісадэка Мітрапаліта Менскага і Беларускага ў Менску
17 траўня 2011 г. ў Менску адбылося ўшанаванне светлай памяці Мітрапаліта Менскага і Беларускамга Мельхісадэка пад знакам 80-х угодкаў з дня яго раптоўнага спачыну ў Маскве ў храме перад самым пачаткам багаслужбы. У гонар святога нашага айца-пакутніка за беларускую аўтакефалію Мітрапаліта Мельхісадэка (Міхала Паеўскага) ў былым архірэйскім панадворку на будынку цяперашняга інстытута тэалогіі БДУ ( прасп. Незалежнасці, д. 24), што побач з Домам афіцэраў, была ўстаноўлена вялікая бронзавая памятная дошка на ўсё вакно з скульптурным партрэтам МІтрапаліта Мельхісадэка ў клабуку (скульптар Ганна Інькова). Надпіс зроблены па-беларуску, хоць і з царкоўнаславянізмам: праасвяшчэннаму. Праўда, пабаяліся назваць Мітрапалітам Беларускім і Менскім. Малітву за пакутнікаў айцоў, у тым ліку і Мельхісадэка, і асвячэнне мемарыяльнай скульптуры справіў сучасны Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт ад БПЦ МП са сваімі святарамі і прыслужнікамі. У зьбіраньні коштаў на выраб і ўсталеваньне памятнае дошкі прымалі ўдзел вернікі і Парахвіі БАПЦ на эміграцыі, якія атрымалі пісьмовую падзяку ад Беларускага Праваслаўнага Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў, якое каардынавала сбор сродкаў.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяльнай дошкі і кароткай багаслужбе прыняла ўдзел і дэлегацыя ад Свята-Афрасінеўскай менскай суполкі Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (праванаступніцай Праваслаўнай Царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім) айцец Леанід Акаловіч, Гянадзь Дрозд, Мікола Бамбіза, Анатоль Валахановіч і Валадзімер Ліпскі. Мы ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяльнага знаку. Ад БПЦ на падваконне з памятнай дошкай змясцілі гірлянду. Уладыка Філарэт цікавіўся нашай дэлегацыяй і нават дабраславіў нас.
У актавай зале інстытута тэалогіі адбыліся навукова-асветніцкія чытанні "Жыццё і служэнне Мітрапаліта Мелхіседэка", зладжаныя праваслаўным брацтвам трох віленскіх мучанікаў, на якіх заслухалі 10 дакладаў. Найбольшую цікавасць выклікаў даклад навукоўца і грамадскага дзеяча Тацяны Процькі сваёй навізной фактаў з дзейнасці светлай памяці Мітрапаліта Менскага і Беларускага Мельхісадэка. У дыскусіі па дакладах выступіў айцец Леанід Акаловіч, адзначыўшы першаступенную ролю ў адраджэнні беларускай аўтакефаліі першага мітрапаліта БАПЦ ў 20-м ст. Мітрапаліта Менскага і Беларускага Мельхісадэка, а таксама паведаміў пра блізкія другія Мельхісадэкаўскія чытанні, падрыхтаваныя менскай суполкай БАПЦ, як і партрэт, мядаль, канверт, каляндарык, прысвечаныя Мітрапаліту Менскаму і Беларускаму Мельхісадэку.
Да 80-годдзя памяці Мітрапаліта Мельхісадэка выдадзены таксама буклет "Праасвяшчэнны МЕЛХІСЕДЭК (Паеўскі) 15.11.1879 -- 17.05.1931" , дзе ёсць фатаздымкі бацькі Мельхісадэка Ільва Паеўскага (1850--1919), брата Валадзімера, у якога жыў Мельхісадэк у Маскве, крыж на магіле Мітпр. Мельхісадэка і інш. Ва ўшанаванні светлай памяці Мітрапаліта Мельхісадэка ўдзельнічала ўнучка па брату мельхісадэкавым Валадзімеру Ганна Лявонаўна Бадурава (Бадуран) і яе сын Яўген Шалягеда, з якімі айцец Леанід Акаловіч устанавіў шчыры кантакт і ўдакладніў радавод Паеўскіх. Суполка Сьв. Афрасіньні Полацкае БАПЦ ў Менску
Дэлегацыя БАПЦ на асьвячэньні мемарыяльнай дошкі Мітр. Мельхісадэку
Зварот да ўдзельнікаў адкрыцьця памятнае шыльды ў гонар Мітрапаліта Мелхісадэка, дасланы Беларускаму Праваслаўнаму Брацтву Трох Віленскіх Мучанікаў у Менску Браты і сёстры ў Хрысьце ! Зьвяртаюся да прысутных на адкрыцьці памятнае шыльды ў гонар Мітрапаліта Мелхісадэка, і да тых, хто да гэтай падзеі прыклаў свае сілы і веру. Ягоны пакутны архіпастырскі шлях адбываўся пры бязбожнай уладзе ў часе рэпрэсіяў, але нават у такіх умовах ён супольна са сьвятарствам і пастваю будаваў Беларускае Праваслаўе, якое працягвало жыць і разьвівацца на Эміграцыі пасьля Другое Сусьветнае вайны. Сьвяценьнік Мелхісадэк быў атручаны ў 1931 годзе ў адным з маскоўскіх храмаў у часе Набажэнства і ёсьць Беларускім навамучанікам, падзяліўшы лёс ярарха Праваслаўнае Царквы ў Польшчы Мітрапаліта Юрыя Ярашэўскага й Патрыярха Грузінскага Кірыёна, забітых раней расійскімі шавіністамі, а таксама – мільёнаў праваслаўных, зьнішчаных расійска-бальшавіцкім рэжымам. Беларускія праваслаўныя вернікі на Чужыне цяпер супольна з суайчыньнікамі на Бацькаўшчыне сабралі сродкі на ўвекавечаньне ў сталічным Менску памяці ярарха Беларускае незалежнае Праваслаўнае Царквы, то й прыйдзе час, калі мы супольна будзем маліцца ў Беларусі ў храмах адзінай Беларускай Памеснай Праваслаўнай Царквы, што й вымагаюць Праваслаўныя Каноны, і аб чым марыў наш вялікі сьвяценьнік, мучанік за веру й свой народ. Хрыстос Уваскрос ! Уваскросьне Беларусь і Беларускае Праваслаўе ! З малітвамі , япіскап Сьвятаслаў. 1/14 траўня 2011 лета Божага (Сьвмч. Макара, Мітрапаліта Кіева-Літоўскага) Катэдральны Сабор Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, ЗША |
Posted May 31, 2011, 6:52 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў Мэльбурне
У нядзелю Апостала Тамаша, 1 траўня 2011 г., у царкве Сьвятых Мучанікаў Антона, Яна і Яўстаха Віленскіх у аўстралійскам горадзе Мэльбурне (штат Вікторыя) адбылася сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята. Запрошаны сьвятар іяраманах а.Андрэй адправіў сьвяточную Літургію, адбыўся Крыжовы ход навокал храму з чытаньнем Дабравесьця. Супольна з парафіянамі БАПЦ маліліся таксама вернікі РПЦ Замежнае (што не прылучылася да МП).
У часе Крыжовага ходу навокал храму Сьвв. Трох Віленскіх Мучанікаў |
Posted May 11, 2011, 10:45 AM by Belarusian Church
-
Сьветлай памяці а. Міхась Страпко
У Сьветлы Панядзелак 25 красавіка 2011 г. пайшоў з жыцьця Мітрафорны Пратаярэй а. Міхаіл Страпко, былы настаяцель (з 1982 да 1999 г.г.) Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае царквы Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Кліўляндзе, штат Агаё, ЗША. Абрад паховінаў адбудзецца ў пятніцу 29 красавіка ў украінскай царкве Сьв. Уладзіміра ў г. Парма, прыгарадзе Кліўлянда (St. Vladimir Cathedral, 5913 State Rd., Parma, OH 44134). Вечная яму памяць ! Кансысторыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Rev. Michal Strapko 1918 – 2011 Birth Date – Oct 28, 1918 Married 64 years today (4/28/11) Ford Motor Company retired 30 years One of the founding members of the first Belarusian Orthodox Church in Cleveland, OH which was built in 1958 Ordained as Deacon 1958 Mother of God of Zyrovicy Church, Cleveland,OH Ordained as Priest April 19, 1981 Mother of God of Zyrovicy Church Cleveland,OH Not only Fr. Mike build first church in Cleveland, OH but was driving force in starting the church bingo operation which further generated proceeds and funds for other charity groups. This church run charity operation also generated funds to build a new church and community party center in Strongsville, OH. When the church council decided to sell the old church it truly devastated Fr. Mike. But he would not let this decision stop him from demanding church council to try and save the church. Even I as his son was taken by his passion and commitment to this cause of preserving this church. However, church council insisted we could not support two churches and decided to sell the old church and property. Several months later The Jones Home, a Cleveland charity purchased the church and property This still did not waiver Fr. Mike’s passion for his Orthodox faith and the rich and storied history of this church this moved him to make a hugue gamble. With no help or support from any individuals or other organizations father Mike used his own home as collateral to buy the church back from this charity so it would remain in control as an Orthodox Christian church. I was shocked to find he made the purchase a month after the final paperwork was completed. I remember being angry with him and asked why he purchased the church and he said “ I had a dream on night and in this dream God told me to buy the church back so it could remain a Orthodox church!” I was shocked at this remark and stared at him in disbelief. I raised my voice to him and said ”How can a person 80 years old make a gamble like this with his little assets?” But Fr. Mike stood by his decision and insisted it was the right decision to make. In the last months before his death we still debated his discission on why he bought this church back? I could only reason that his faith and passion to do what he thought right over road any sense of logic in making a good business decision. He will remain a martyr of the Orthodox faith and his belief in his Belorusian heritage. Give’ Belarus!
У часе адпяваньня Мітрафорнага пратаярэя айца Міхаіла Страпка ў храме Сьвятога Ўладзіміра ў г. Парма, штат Агаё, ЗША (Украінская Праваслаўная Царква ў ЗША - Канстантынопальскі Патрыярхат)
На здымку сьвятары (зь лева на права) : пратаярэй а.Зьміцер Беленькі (беларуская парафія Сьв.Мікалая); пратаярэй а.Стэфан Калас (грэцкая парафія Сьвв. Канстанціна і Алены, Усяленскі Патрыярхат); пратаярэй а.Іван Наканечны, настаяцель сабора Сьв. Уладзіміра, дзе адбываўся абрад паховінаў (УПЦ у ЗША - Усяленскі Патрыярхат); пратаярэй а.Дэніс Крыстоф (парафія Сьв. Мікалая, УПЦ у ЗША - Усяленскі Патрыярхат); пратаярэй а.Багдан Згоба (украінская парафія Сьв. Тройцы); таксама браў удзел і а.Міхаіл Готарук (УПЦ у ЗША - Усяленскі Патрыярхат).
|
Posted May 11, 2011, 3:29 PM by Belarusian Church
-
Вялікодныя набажэнствы
У Парахвіях БАПЦ прайшлі сьвяткаваньні найбольшага хрысьціянскага сьвята – Уваскрасеньня Хрыстовага. Адбыліся асаблівыя набажэнствы Пакутнага тыдня й самога Вялікадня, з Крыжовымі хадамі і асьвячэньнем пасак. Сьвятая Плашчаніца ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк, штат Нью Джэрзі, ЗША. Пратаярэй а.Зінові ў Вялікодную ноч асьвячае паскі вернікам у Парафіяльнай Зале царквы Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці.
|
Posted Apr 29, 2011, 9:07 PM by Belarusian Church
-
ВЯЛІКОДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Дастойнаму сьвятарству й вернікам
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы,
якія жывуць на Бацькаўшчыне і на Чужыне. “...Хто верыць у Мяне, калі і памрэ,- ажыве” (Ян 11:25)
Дарагія
браты і сёстры ў Хрысьце !
Кожны год, сьвяткуючы галоўнае Хрысьціянскае Сьвята, не
перастаем дзівавацца тайне Ўваскрасеньня Хрыста, бо гэтая падзея ёсьць доказам
вечнага жыцьця, якая дае нам сілы перамагаць у сабе зло, імкнуцца дасягаць
духоўнай вышыні і лучнасьці з Богам.
У гэтым годзе беларусы сустракаюць
Вялікдзень, як і мінулыя Каляды, са смуткам у душы, бо ў часе Вялікага і
Каляднага пастоў у Беларусі пралілася кроў. У абаіх выпадках ахвяры пакутвалі
за свой народ, бо на іхным месцы мог апынуцца кожны. Асабліва мы сумуем па
загінуўшым, але не таму, што ня верым у іхнае вечнае жыцьцё, а таму што нам
боляча разлучацца з-за любові да іх - нашых суайчыньнікаў.
Уваскрасеньне
Хрыста даказвае, што Ён ёсьць Богам і Ягонае вучэньне ёсьць сапраўдным і Ён, як
Уладар Нябесны, не памыляецца. А памыляцца і несьці зло людзям могуць уладары
зямныя, якія , не карыстаючыся Божымі Запаветамі, ствараюць “Чарнобылі” і
“Курапаты”, і якія часам не жадаюць, каб народ меў тую духоўную сілу, якая
яднаючы яго, дае яму ўпэўненасьць у неабходнасьці змагацца за праўду і
разуменьне таго, што толькі свая нацыянальная дзяржаўнасьць зможа абараніць яго
як этнас, і што чужыя Цэрквы ня будуць маліцца за яго.
Але ў сьвятле Хрыстовае перамогі жыцьця над сьмерцю, мы
бачым, што дабро мацней зла.
Таму ў сваіх малітвах папросім Госпада,
каб шлях, па якім Беларускі Народ нясе свой Крыж дзеля свайго сцьвярджэньня ў
вечнасьці, быў меней пакутным. І радасна павіншуем адзін аднаго:
Хрыстос Уваскрос ! Уваскрэсьне Беларусь !
Зь любасьцю й малітвамі ,
+ Сьвятаслаў
Кіруючы
Япіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
Вялікдзень, 2011 л.Б.
|
Posted Apr 23, 2011, 7:19 AM by Belarusian Church
-
Хрыстос ідзе на вольныя Пакуты! Славім Яго!
Дарагія сябры! У хрысьціян працягваецца Пакутны тыдзень. У праваслаўных храмах царкоўныя службы прысьвечаны ўспаміну пра зямныя пакуты Збавіцеля, таму службы і сьпевы напоўнены смуткам. Веруючыя імкнуцца ў цярпеньні і ўстрыманьні ад усялякага зла і граху ачысьціць сваю душу і цела для прыняцьця Ласкі Божай. В ялікі (Чысты) Чацьвер - памяць Апошняй вячэры Хрыста і апосталаў, на якой Ісус абмыў ногі сваім вучням, паказаўшы тым самым прыклад брацкай любові і пакоры. Менавіта з гэтым зьвязана мноства абрадаў Вялікага Чацьвярга. Па народнаму звычаю ў гэты дзень прынята было ўстаць да ўзыходу сонца і выкупацца - сімвалічна ачысьціцца ад грахоў і мітусьні. Абнаўляліся і старанна мыліся абразы і лампадкі, стол і лавы цёрлі пяском і нажом, падлогу – дзеркачом. Не забываліся і пра свойскую жывёлу – чысьцілі, каб і яна была дужаю. Каровам мылі вымя вадою, зачэрпнутаю перад усходам сонца. У гэты дзень мыліся абрусы і ручнікі, вопратка, пасьцельная бялізна, палавікі і подсьцілкі. Усё выносілася на прасушку на падворак, каб “увесь год чысьціня ў хаце вадзілася”. Неабходнасць уборкі ў Чысты Чацьвер тлумачылі тым, што сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова чакаюць ня толькі людзі і прырода, але і жывёлы, і кожная рэч. На ўсходнім Палесьсі ў гэты дзень ладзілі памінальную вячэру па нябожчыках. Вялікая Пятніца У гэты дзень хрысьціяне ўспамінаюць пра расьпяцьці, пакуты і сьмерць на крыжы Хрыста Збавіцеля. Гэты дзень самы сумны, пост асабліва строгі. У гэты дзень у канцы вячэрняга Набажэнства адбываецца абрад вынасу Плашчаніцы з выяваю Хрыста, пакладзенага ў труну. Плашчаніцу выносяць з алтара і ўсталёўваюць у цэнтры храму, пасля чаго яе ўпрыгожваюць кветкамі і запальваюць перад ёй свечкі, затым вернікі дакранаюцца да яе і цалуюць. Вернікі, што прыйшлі ў храм у гэты дзень задумваюцца аб галоўным: ці не бываем мы падобнымі на тых, хто аддаў Хрыста на ўкрыжаваньне? Ці ня робім учынкі супраць сумленьня? Ці міласэрдныя мы? Па народнаму павер’ю ў гэты дзень можа збыцца штосьці вельмі страшнае, пагэтаму трэба тры разы сказаць: “Ды ўваскрэсіцца Бог, і змарнатравяцца ворагі Яго”. У гэты дзень ўважліва сочаць за прыкметамі: калі на Вялікую Пятніцу надвор’е цёплае, зара ясная, то пшаніца будзе крупчастая. Добра зародзіць гарох, пасеяны ў гэты дзень. У Страстную Пятніцу забаронена працаваць - гэта дзень вельмі строгага посту. Вялікую Суботу яшчэ называюць Чырвонай. Зьвязана яна з пахаваньнем Збавіцеля. Але ўжо апоўначы сьвятары мяняюць чорныя адзеньні на светлыя, і пачынаюцца Набажэнствы, прысьвечаныя вялікаму сьвяту Ўваскрасення Хрыстовага. Дзеля Свае бязьмежнае любові да нас Хрыстос дабравольна ўзяў на Сябе грахі й немачы нашыя, дзеля нас памер на Крыжы, і гэтым дараваў нам спасеньне. ,,Вось Я з вамі ва ўсе дні да сканчэньня веку.” Уваскрасеньне Хрыстовае сьведчыць аб тым, што Ён сапраўды ёсць Сын Божы - "уваскрос як Бог". Яно адкрыла славу Яго Боскасьці, схаваную да таго пад покрывам прыніжэньня. Цела Ісуса Хрыста паўстала ў славе. Праз Сваё вЎваскрасеньне Ісус зрабіў жыцьцё ў Хрысьце пераможцам сьмерці. Непасрэдна перад Вялікаднем праваслаўныя збіраюцца ў храме, адкуль пачынаецца хросны ход з гучным сьпевам. Прыйшла вялікая субота, Даўно прыпынена работа, І ўжо пад вечар сама хата Была прылучана да сьвята: Лагоднасьць, згода і павага І вельмі сталая развага Ўвесь гэты дзень тут панавалі. І блізкасьць сьвята шанавалі Старыя, дзеці і падросткі І шуму тут не падымалі, Як будным днём з-за кожнай косткі...
Цянююць вуліцай дзяўчаты, Шчабечуць весела, сьмяюцца, І хлопцы дзесь перагукнуцца. І ўсе вясёлы, ўсе рухлівы І сьвятам заўтрашнім шчасьлівы. А цэрква, макаўка святая, Народу поўна, блескам зьзяе. Сярод царкоўкі плашчаніца Стаіць між елачак зялёных. Кабеты, дзеўкі, маладзіцы Ідуць-плывуць да плашчаніцы У хустках белых і чырвоных, Набожна хрысьцяцца, ўздыхаюць І лбом данізу прыпадаюць. Направа сталыя мужчыны Стаяць, разгладзіўшы маршчыны
Якуб Колас Сьвята пачынаецца "ўсяночнай". Многія ня сьпяць усю ноч: ідуць у царкву. У вёсках на ўсходнім Палесьсі і зараз у хатах усю ноч гарыць сьвятло. Калі ў вёсцы няма царквы – моладзь ідзе ў лес і на ўзвышках паліць вагонь. Падзеі цудоўнага вяртаньня да жыцьця Хрыста прысвечаныя разнастайныя хрысціянскія звычаі і абрады на Вялікдзень. Раніцай на Вялікдзень назіралі, як “іграе”, пераліваецца ў прамянях сонца – яно разам зь людзьмі радуецца сьвяту. Галоўным велікодным сімвалам зьяўляецца пафарбаванае яйка. Паводле хрысьціянскіх уяўленняў, велікоднае яйка сімвалізуе жыцьцё. Часта яйкі фарбуюць у розныя колеры, але традыцыйным з'яўляецца чырвоны, як колер жыцьця і перамогі. Часьцей за ўсё афарбоўваюць яйкі ў чырвоны колер цыбулевай шалупінай. Асьвечаныя ў царкве яйкі елі першымі. Амаль кожны з нас можа ўспомніць, як у дзяцінстве пафарбаванымі яйкамі гулялі "ў біткі", качалі іх. Фарбаваныя яйкі ня толькі падаюць да сьвяточнага велікоднага стала, іх прынята дарыць адзін аднаму ўвесь велікодны тыдзень. А вымыты твар дзяўчыны вадзіцаю зь яечка будзе румяным і прыгожым. Народнае павер’е зьвязана і з паскай- хатнім сьвяточным пірагом: калі яна выйшла удалый, то і ў хаце ўсё будзе паспяхова. Вялікодныя паскі, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах, доўгі час не чарсцьвеюць. Стварэнне паскі –вялікае таемства для гаспадынь, іх гонар. Хрыстос васкрос!... Неугамонна Плыве па нівах, пушчах клік, Плыве адна сьвятая думка З канца ў канец, як сьвет вялік.
Янка Купала Toronto, 2011 |
Posted Apr 21, 2011, 7:25 PM by Belarusian Church
-
Спачуваньне ахвярам трагедыі ў Менску
Хрыстос пасярод нас ! Ёсьць і будзе! Страшная вестка пра выбух 11 красавіка 2011 г. у сталічным Менску была ўспрынята вернікамі БАПЦ з вялікім смуткам. Разам з роднымі і блізкімі загінуўшых молімся аб супакоі іх душаў. Молімся таксама за здароўе ўсіх, каму давялося перажыць гэтую трагедыю, і жадаем хутчэй вярнуцца да звычайнага жыцьця. Молімся за Бацькаўшчыну Беларусь і каб у ёй ніколі зло не перамагала над дабром. Ніхто не мае права адбіраць жыцьцё, даранае Богам. З глыбокімі спачуваньнямі, Кансысторыя і Рада Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. |
Posted Apr 16, 2011, 8:07 PM by Belarusian Church
-
Вербная нядзеля
Дарагія сябры!
У
апошнюю нядзелю перад сьветлым Вялікаднем усімі хрысьціянамі сьвету
сьвяткуецца ўрачысты ўваход Гасподні ў Іерусалім. У гэты дзень у царквах
праходзяць асаблівыя службы – асьвячаюцца галінкі вярбы, якія замяняюць
пальмавыя. Імі сустракалі Ісуса Хрыста ў Іерусаліме. Вярба служыць
знакам перамогі Хрыста над сьмерцю і нагадвае пра будучае ўваскрасеньне
ўсіх зь мёртвых.
Нашыя продкі лічылі, што асьвечаныя галінкі вярбы валодаюць велізарнай сілай. Імі паціхеньку білі адзін аднаго, і ў першую чаргу дзяцей, пры гэтым жадаючы здароўя.
Вярба б'е, не я б'ю. За тыдзень — Вялікдзень. Вярбовым дубцом, Ды самым канцом. Уставай рана быдла гнаць, Не забудзься лусты ўзяць.
Не я б'ю, вярба б'е На той дзень — Вялікдзень. Будзь здарова, як вада, I багата, як зямля.
Галінкі
вярбы, прынесеныя з царквы, звычайна хаваюцца, і ў выпадку летняй
навальніцы, а ў асаблівасці граду, іх выкідваюць на двор з ўпэўненасьцю,
што ад гэтага навальніца спыняецца, і град перастае ісьці. Прыйшоўшы з царквы, гаспадар кідае галінкі вярбы ў ежу жывёлы з надзеей на тое, што гэта засьцеражэ і яе ад хваробы.
Некалькі
галінак ўтыкалі пад дах хаты або хлява, каб скаціна ня толькі
захавалася ў цэласці, але й дадому вярталася, не гублялася ў лесе. У
некаторых месцах існуе меркаванне, што асьвечаная вярба, кінутая
супраць ветру, праганяе буру, кінутая ў полымя - спыняе дзеяньне вагню, а
ўваткнутая ў поле - беражэ пасевы.
У
нядзелю, 17 красавіка ў царкве сьвятога Кірылы Тураўскага Багаслужба
пачнецца а 10-й гадзіне раніцы. Прыходзьце, калі ласка, разам зь
дзеткамі і знаёмымі.
Рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага.
Вясна, 2011 |
Posted Apr 18, 2011, 5:32 AM by Belarusian Church
-
Віншуем спадарыню Івонку Сурвіллу зь юбілеем народзінаў
BELARUSAN AUTOCEPHALOUS ORTHODOX CHURCH
PARISH OF ST. KIRYLA OF TURAU
524 St. Clarens Ave, Toronto, ON M6H 3W7, Canada, Tel. 416-530-1025, www.belapc.org
Уладыка Сьвятаслаў і рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага маюць гонар павіншаваць спадарыню Івонку Сурвіллу зь юбілеем народзінаў.
Веры Хрыстовай Вам, здароўя і радасьці, шчасьця і творчых зьдзяйсьненьняў, трываласьці і моцы, цярпеньня і зьдзяйсьненьня добрых мараў!
Жадаем Дабраславеньня Божага Вашага жыцьцёвага шляху, дарагая спадарыня Івонка, на добрыя справы дзеля людзей і Беларусі.
Божай Вам Ласкі і Міласьці!
Таронта,
Красавік, 2011 |
Posted Apr 11, 2011, 6:05 PM by Belarusian Church
-
Беларускі куток сярод антарыйскіх азёр
Дзіўна далікатныя пейзажы аксамітава-зялёных палёў, напоўненых горкім водарам густых траў; дзікія, малапраходныя, напоўненыя птушыным рознагалосьсем лясы, дзе пасяліліся здаўна магутныя дрэвы-асілкі, дзе водзяцца няпужаныя чалавекам зьверы; казачна чарадзейнае, неверагодна прыгожае возера, зночы пакрытае лёгкімі блакітнымі туманамі, а на світанку афарбаванае сонцам у пунцовы колер; глыбокае начное неба з нізкім россыпам нясьмела мігаючых зорак... Такія родныя, мілыя зь дзяцінства краявіды! Але вы не ў Беларусі. Вы – на беразе антарыйскага возера Manitouwabing, дзе ў далёкія 60-я беларусы Канады купілі зямлю з будынкам для адпачынку.Днём тут прыемна плаваць, хадзіць у грыбы, рыбачыць, а ўвечары - пасядзець ля вогнішча, паслухаць сьпевы цыкад, а потым прайсьціся па полю.
Ты ў казцы – на небе зоркі, вакол цябе сьветлякі. Вось яна – радасьць жыцьця. Каб замовіць пакой зьвяртайцесь до сп. Валодзі Чэмеля па тэл. 1-519-623-8019 альбо па сотаваму 1-705-773-3972
|
Posted Feb 19, 2011, 8:26 AM by Belarusian Church
-
Хвіліны натхненьня і сьвятла...
Парафія сьв. Кірылы Тураўскага правяла сустрэчу з пісьменьніцай, ганаровым сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады Вольгай Іпатавай.
Вольга Іпатава, аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, пачала свой цыкл гістарычных раманаў у маладосьці, напісаўшы першую ў беларускай прозе аповесьць пра славутую сьвятую асьветніцу Ефрасіньню Полацкую. Аднак у савецкія часы яна атрымала шэраг разгромных артыкулаў у прэсе, пачынаючы з “Советской Белоруссии”. Затое ў першыя перабудовачныя часы гэтая аповесьць была ўключаная ў школьную праграму. Раман “Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба” пра Сьвятых Віленскіх Пакутнікаў быў ганараваны прэміяй часопіса “Дзеяслоў” у 2006 годзе.
Слова пра творчасць Вольгі Іпатавай і яе высокую грамадзянскую пазіцыю трымалі прафесар Галіна Сяргеева, пісьменьніца і майстар мастацкага вышываньня Ірына Варабей, а таксама сябра Галоўнай Управы ЗБК Алесь Кот. Цудоўны пачастунак у гонар пісьменьніцы зрабіла сп. Марыя Ганько.
Вяла сустрэчу старшыня парафіі сьв. К. Тураўскага Надзея Дробіна. Здымкі і тэкст Юркі Трубца |
Posted Feb 2, 2011, 4:23 PM by Belarusian Church
-
Сьветлай памяці Барыс Данілюк
28 студзеня 2011 г., пасьля цяжкай хваробы пайшоў з жыцьця спадар Барыс Данілюк. Барыс Данілюк нарадзіўся 5-га красавіка 1923 года ў вёсцы Старыя Дзевяткавічы на Слонімшчыне, ў сям’і беларускага сьвятара, удзельніка Слуцкага паўстаньня Хведара Далілюка. Падчас нямецкай акупацыі, ў часе 2-й Сусьветнай вайны, працаваў у беларускіх арганізацыях у Слоніме, браў удзел у працы Другога Усебеларускага Кангрэсу. У ліпені 1944 года разам зь сям’ёй вымушаны пакінуць Беларусь перад надыходам савецкіх акупантаў. Да 1950 году жыў у францускай акупацыйнай зоне ў Нямеччыне, вучыўся на інжынэра-будаўніка ў Мюнхенскім універсітэце, быў сябрам Беларускага Студэнцкага Згуртаваньня, уваходзіў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасьля пераезду ў ЗША, спадар Данілюк прымаў актыўны ўдел у арганізацыі беларускага царкаўнага і гарамадзкага жыцьця ў Амэрыцы. На працягу доўгіх гадоў уваходзіў у Раду і Кансысторыю Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, кіраваў царкаўным хорам у Катэральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, з’яўляўся рэдактарам і выдаўцом часопіса “Царкоўны Пасланец”. Спадар Барыс таксама вядомы як аўтар і перакладчык шматлікіх духоўных вершаў.
Асаблівую падтрымку і павагу заслужыў Барым Данілюк ад новай хвалі беларускае эміграцыі, якую ён шчодра падтрымоўваў і навучаў.
Дзякуй Вам за ўсё, спадару Барысе! Няхай Госпад упакоіць душу Ягоную, дзе ўсе Праведнікі супачываюць. Вечная памяць! Парахвіяльная Рада Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага Барыс Данілюк будзе пахаваны 1 лютага на Беларускім Магільніку ў Іст Брансвіку, у штаце Нью Джэрсі . Заўпакойная літургія і адпяваньне будуць адпраўленыя ў царкве Жыровіцкае Іконы Божае Маці, (9 River Road, Highland Park, NJ 08904, tel. 1-732-247-9173). Пачатак - а 10-й гадзіне раніцы.
|
Posted Jan 31, 2011, 5:17 PM by Belarusian Church
-
Выстава Алега Аблажэя ў Нью-Ёрку
Аккурат у сярэдзіне студзеня, калі Новы Ёрк змагаўся з наступствамі чарговага сьнегападу небывала сьнежнай зімы, у грамадскай залі на 401 Атланцік Авэню было надзвычайна ўтульна і цёпла. Да нас завітаў з дарагой усім Віленшчыны вядомы беларускі мастак Алег Аблажэй. Ён прывёз з паўсотні твораў, якія ў гэты дзень, 16-га студзеня, і былі выстаўленыя для агляду.
Мастак нарадзіўся на наваградчыне. А зараз жыве і працуе ў Вільні.
Яго творчасьць – гэта ўхваленьне прыгажосьці і жанчыны. Вельмі чыстыя і далікатныя вобразы глядзяць з многіх яго карцін. Уражвае талент мастака ў стварэньні касьцюмаў для сваіх герояў – якія часта з’яўляюцца персанажамі для ілюстрацый казак і апавяданьняў. У яго партрэтах захоплівае здольнасьць вельмі дакладна перадаць характар чалавека.
Для прысутных было цікава даведацца, што мастак плённа працуе і ў галіне літаратуры. Алег піша вершы і казкі, эсэ і артыкулы. Ёсьць цалкам зробленыя ім кнігі, дзе ён пісьменьнік і, адначасова, ілюстратак свайго твору. Да таго ж Алег Аблажэй супрацоўнічае з шэрагам літувіскіх і беларускіх газэт і часопісаў.
У цёплай сяброўскай атмасферы людзі дзяліліся ўражаньнямі, мелі магчымасьць задаць пытаньні. Сваю высокую адзнаку і дэталёвы аналіз даў вядомы палітычны дзеяч і мастацтвазнаўца Зянон Пазьняк.
Дадатковую прыемнасьць гасьціннай сустрэчы надалі смачныя стравы падрыхтаваныя сястрынствам парахфіі. Арганізатарам жа сустрэчы стаўся бруклінскі аддзел БАЗА, які запрасіў мастака і арганізаваў ягоны побыт і адпачынак тут у Амэрыцы. Шчасьлівы прысутны |
Posted Jan 23, 2011, 11:30 AM by Belarusian Church
-
Беларуская Ялінка ў Таронта
У сыботу 15 студзеня 2011 г. у Парафіяльнай Зале беларускае праваслаўнае царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў г.Таронта (правінцыя Антарыё, Канада) адбылася Калядная Ялінка для дзяцей. Парадавалі дзетак тэатральнаю сцэнаю пра падзею Нараджэньня Хрыста і выступам Каляднікаў. Дзеці разам з бацькамі гуляліся ў гульні, вадзілі карагод. Гэта была адзінае сьвяткаваньне цяперашніх Калядных сьвятаў у Беларускім Цэнтры ў Таронта, бо Згуртаваньне Беларусаў Канады адмяніла штогадовае сьвяткаваньне ў Навагоднюю ноч, была адмененае таксама й планаванае сьвяткаваньне праваслаўнага 2011- га Новага Года (за старым стылем – 1/14 студзеня), у сувязі з трагічнымі падзеямі ў часе мінулых прэзідэнцкіх Выбараў у Беларусі. |
Posted Jan 18, 2011, 6:19 PM by Belarusian Church
-
Вадохрышча
Шаноўныя сябры!
19 студзеня Праваслаўная Царква сьвяткуе Богаяўленьне, альбо Вадохрышча - адно з галоўных хрысціянскіх сьвятаў. Сьвятам Хрышчэньня сканчаюцца Калядныя сьвяты, якія працягваюцца з 7 па 19 студзеня.
Сьвята Богаяўленьня – гэта ўспамін хросту Ісуса Хрыста ў рацэ Ярдан. Ахрысьціў Божага Сына Ян Прадвесьнік, якога называюць Янам Хрысьціцелем. У той дзень Бог явіўся людзям у трох постацях.
Сьвята пачынаецца вечарам 18 студзеня, калі ўсе праваслаўныя адзначаюць Вадохрышчанскую Куцьцю. Уся сям'я, як і перад Калядамі, зьбіраецца за сталом, да якога падаюцца толькі посныя стравы.
На Вадохрышча ў храмах служыцца чын асьвячэньня вады. Сьвята Богаяўленьня мае сваё значэньне і ў народным календары, зь ім зьвязаныя шматлікія народныя традыцыі. Вадохрышчанскай вадой лечаць хворых людзей. А калі акрапляеш кожны куток свайго жыльля - у хаце будзе парадак і супакой. Ёю асвячаюць поле перад сяўбою, вульлі, каб лепш вяліся пчолы.
Сьвятая вада многія гады захоўвае сваю сьвежасьць. На Вадохрышча прыпадаюць самыя вялікія маразы, пасьля якіх зіма паступова пачынае паварочваць на лета. У народзе кажуць: ''Трашчы, не трашчы - а ўжо па Вадохрышчы’’.
У сераду, 19 лютага, ў царкве сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта а 10-й гадзіне раніцы адбудзецца Сьвятая Літургія і Вялікае асьвячэньне вады.
Калі ласка, прыходзьце разам зь дзеткамі і роднымі. І не забудзьцеся прынесьці з сабою пустую бутэльку для сьвятой вады.
Сьвяточнага Вам настрою! |
Posted Jan 18, 2011, 4:51 PM by Belarusian Church
-
Каляды ў Катэдральным Саборы ў Нью Ёрку
9 студзеня 2011 г., у Нядзелю пасля сьвята Нараджэньня Хрыстовага, у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў г. Нью Ёрку адбылася Архірэйская Літургія, у якой бралі ўдзел япіскап Сьвятаслаў і мітрафорны пратаярэй а.Міхайла. Пасьля набажэнства вернікі працягвалі сьвяткаваць Каляды ў Парафіяльнай Залі Катэдры. Дзеці зь бацькамі вадзілі Карагод навокал Каляднай Ялінкі, а каляднікі прасьпявалі Калядкі. У сьвяткаваньні прынялі ўдзел беларускія эмігранты ды іхныя нашчадкі, якія пражываюць у горадзе Нью Ёрку і ваколіцах. |
Posted Jan 13, 2011, 3:14 PM by Belarusian Church
-
Каляды ў Гайлянд Парку
Сьвяткаваньне Калядаў адбылася ў Парафіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк, штат Нью Джэрзі, ЗША. Увечары 6 студзеня ў царкве адбылася архірэйская Ўсяночная служба, якая пачалася Вялікім Павячоррам зь Ліціёй, якую ўзначаліў япіскап Сьвятаслаў. Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай Зале адбылася посная вячэра, дзе акрамя поснае Куцьці, былі нарыхтавана посныя стравы. У нядзелю 7 студзеня была адслужана архірэйская Літургія, пасьля якое вернікі сьвяткавалі сьвята Нараджэньня Хрыстовага, сьпявалі Калядкі. |
Posted Jan 13, 2011, 3:10 PM by Belarusian Church
-
Малітва за блізкіх у апошнюю нядзелю Каляднага Посту
Зьвяртаюся да сьвятароў і вернікаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, каб у апошнюю нядзелю Каляднага Посту, 2-га студзеня 2011 г., на сьвятой Літургіі памаліцца за здароўе і выратаваньне пацярпелых людзей у сталічным Менску і па ўсёй Беларусі ў часе Выбараў 19 сьнежня 2010 г. з прачытаньнем малітвы за Беларускі народ. Зьвяртаюся таксама да праваслаўных вернікаў Беларускага Экзархату Расейскае Праваслаўнае Царквы: падавайце ў сваіх Парафіях запіскі За здароўе арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты – Уладзіміра, Віталя, Андрэя, Мікалая, Аляксея, усіх нашых братоў і сёстраў - затрыманых, зьбітых, ды іхныя сем’і. Каб Госпад даў ім духоўныя і фізычныя сілы, узмацніў іхную веру, выбачыў іхныя правіны вольныя й нявольныя. Дзякуй за малітву,
+ Сьвятаслаў
Кіруючы Япіскап БАПЦ. |
Posted Dec 28, 2010, 5:35 PM by Belarusian Church
-
КАЛЯДНАЕ АРХІПАСТЫРСКАЕ ПАСЛАНЬНЕ
Дарагія браты й сёстры ў Хрысьце ! Ужо болей за дзьве тысячы гадоў, як з волі Госпада, Сын Божы прыняў чалавечае цела і нарадзіўся ад Прачыстае Дзевы. Гэты прыход Месіі, прадказаны прарокамі, людзі чакалі стагоддзі. Але адразу пасьля нараджэньня, Ісус сустрэўся зь нянавісьцяй і небязьпекай. Цар Ірад, каб пагубіць нованароджанага нябеснага Ўладара, загадаў забіць тысячы малых дзетак у Бэтлееме з-за боязі ўтраціць уладу над Палясьцінаю, якою кіраваў. Гэтая крывавая падзея ўспамінаецца ў Сьвятым Дабравесьці дзеля таго, каб мы разумелі бязьлітаснасьць граху, дзеля перамогі над якім і прыйшоў на зямлю Сын Божы. У часы ганеньняў нашае веры хрысьціянаў катавалі прылюдна, каб іншыя баяліся прымаць праўдзівую веру, якая робіць чалавека вольным ад улады граху над ім. Але Хрысьціянства вытрымала цяжкія пакуты, бо яно прынесла ў сьвет нябачную раней любоў паміж людзьмі, якая ёсьць падмуркам цяперашніх законаў маральных і дзяржаўных. Але жорсткасьць нашага сьвету й дагэтуль не спынілася. І ў наш час існуюць ірады, якія кіруючы дзяржавамі, не карыстаюцца Божымі запаветамі. Вернікі, якія прынялі да свайго сэрца Хрыстовае вучэньне, павінны разумець, што ёсьць ад Бога, а што – ад нячыстага. Ці можа Хрысьціянская Ўлада ваяваць з уласным народам, што тое самое, што ваяваць з Богам? І ці можа Хрысьціянская Царква віншаваць Ірада з чарговай крывавай перамогай над сваім народам? Самая падзея выкупленьня Збаўцам чалавецтва адбылася праз некалькі дзесяцігоддзяў пасьля Ягонага нараджэньня. Таму гэтае сьвята – сьвята надзеі, зьдзяйсьненьне якой яшчэ адбудзецца ў будучыні, чаму й нават у часы найбольшага ліхалецьця ў Беларусі, народ радасна сустракаў Каляды з надзеяй на лепшую долю. Дык разам паднясем малітву да Ўсявышняга за нашых блізкіх, за вернікаў розных Хрысьціянскіх Цэркваў, за Змагароў, што йдуць пад сьцягам Хрыста і за тых, хто яшчэ супраць Яго, за зьняволеных і пакутуючых, за маці - Беларусь і ўсіх беларусаў-ліцьвінаў, што жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы, каб Калядная зорка ўказвала нам шлях да нацыянальнае згоды й да Ўладарства Божага. І каб Каляднікі прыходзілі да кожнага беларускага памешканьня, віншуючы ўсіх – Хрыстос нарадзіўся ! Слаўце Яго !
Зь любасьцю й малітвамі, + Сьвятаслаў, Япіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Каляды 2010/2011 |
Posted Dec 26, 2010, 8:12 PM by Belarusian Church
-
Малебен на 90-я ўгодкі Слуцкага Паўстаньня
Парафіяльная Рада Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага запрашае вернікаў на малебен, прысьвечаны 90-тым угодкам Слуцкага Паўстаньня. Літургія і малебен пачнецца а 10-ай гадзіне раніцы ў Нядзелю, 28 лістапада.
|
Posted Nov 24, 2010, 8:33 AM by Belarusian Church
-
Сьвятар БАПЦ прыняў удзел у асьвячэньні помніка ахвярам Галадамору на Ўкраіне
У сыботу 6 лістапада 2010 г. у двары Ўкраінскае цаквы Сьв. Узшэсьця ў г.Кліфтан (штат Нью Джэрзі, ЗША) быў асьвячаны Помнік памяці мільёнаў украінцаў ахвяраў Галадамору – Украінскага Генацыду, учыненага маскоўскай уладай у 1932-33 гадох.
Абрад асьвячэньня Помніка выканаў Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Ўкраіны Сьвяцейшы Філарэт (які перабывае зь візытам у Амерыцы), супольна са сьвятарствам, дзе, з дабраслаўленьня япіскапа Сьвятаслава, браў удзел пратаярэй а.Зінові, настаяцель Парахвіі Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці Беларускае Аўтакефальнае Паваслаўнае Царквы ў г.Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі).
Помнік гэты ёсьць зьменшанай копіяй Помніка Галадамору, які стаіць на Міхайлаўскай плошчы ў сталіцы Ўкраіны г.Кіеве. |
Posted Nov 17, 2010, 3:32 PM by Belarusian Church
-
Сьвяткаваньне 60-годзьдзя парахвіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Ню-Ёрку (Фотарэпартаж)
14 лістапада 2010 году адбылося ўшанаваньне 60-х угодкаў Парахвіі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне.

Урачыстую літургію адправіў Мітрафорны Пратаярэй а. Міхаіл Федорак.
У грамадзкай залі, дзе працягваліся ўрачыстасьці, госьці падсілкаваліся смачным пачастункам прыгатаваным парахвіяльным сястрынствам.
Грамадзкая заля была ўпрыгожаная малюнкамі беларускіх мастакоў старэйшага і новага пакаленьняў.
Маладая беларуская мастачка Ксенія Капытка.
Для гасьцей урачыстасьці грае Ульяна Дарагакупец.
Афіцыйную частку ўрачыстасьцяў адкрыў старшыня парахвіі сп. Расьціслаў Гарошка.
Былі зачытаныя віншаваньні ад грамадзкіх арганізацыяў і асобаў.
Парахвію віншуе старшыня Беларуска Амэрыканскага Задзіночаньня сп. Вячка Станкевіч.
Валеры Дворнік Віншаваньне ад імя парахвіі Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку.
Сяргей Капытка зачытаў успаміны сп. Барыса Данілюка.
Прывітальнае слова і экскурс у гісторыю сьведкі падзеяў 60-гадовай даўніны сп. Антона Шукелойця.
Сумесны прагляд старых фотаздымкаў з каментарамі сп. Алы Орса-Рамана і сп. Кастуся Вераб'я.
Сумесныя сьпевы на заканчэньне цудоўных урачыстасьцяў.
|
Posted Nov 15, 2010, 4:16 PM by Belarusian Church
-
“Дзяды” ў Нью Джэрзі
7 лістапада пасьля Сьв. Літургіі і Паніхіды ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі, ЗША) вернікі паехалі на Парахвіяльныя Могілкі, што знаходзяцца непадалёк, у г.Іст Брансуік, каб памаліцца за супачылых сваякоў на месцы іх апошняга зямнога прыпынку. Пасьля Паніхіднае Ліціі каля Помніка ўсім загінуўшым змагаром за Беларусь і каля супачылых япіскапаў, пратаярэй а.Зінові з хорам і вернікамі абышоў магілы са сьпевам “вечная памяць”. Абыход настаяцелем Парафіяльных могліцаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы адбываецца двойчы на год – на Дзяды і на Радаўніцу, куды прыязджаюць нашыя суайчыньнікі з розных куткоў Амерыкі, каб наведаць сваіх супачылых сваякоў. |
Posted Nov 13, 2010, 2:17 PM by Belarusian Church
-
60-ты Юбілей Парахвіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне 14 лістапада 2010 г.
Ушанаваньне 60-х угодкаў Парахвіі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, існаваньне якое пачалося ад першае Божае Службы, што яе адправіў у восені 1950-га году ў нанятай краме на Ashford Strret а. пратаярэй Хведар Данілюк - урачыстасьць нятолькі парахвіяльная, але й сьвята ўсіх расьцярушаных па замежжы беларусаў, ды нава  т нацыянальнае.
Дзякуючы бо павазе, якую займела ў Амэрыцы Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, асабліва пасьля набыцьця ў 1957-м годзе собскага царкоўнага б удынку, амаль няведамы амэрыканцам датуль Край - Беларусь, зь ейным вызвольным змаганьнем, сталася справай, якой няспынна зацікавіліся ды пачалі дзейна падтрымоўваць у Кангрэсе й Дзяржаўным Дэпартамэнце ЗША.
Ачоленая сьпярша япіскапам, а пазьней і мітрапалітамі, Парахвія сталася таксама цэнтрам гуртаваньня беларусаў ня толькі Нью Ёрку ды ваколіцаў, але й прыкладам ды павадыром у рэлнійна-нацыянальнай дзейнасьці беларускае эміграцыі ў Амэрыцы й ува ўсім замежжы. Дзякуючы сьветлай памяці Мітрапаліту Ізяславу, што тады яе ачольваў, Парахвія адразу-ж, як зьявіліся ўцекачы ад лукашэнкаўскіх перасьледаў, адчыніла перад імі дзьверы й памагла нямала каму зь іх атрымаць палітычны азыль ды застацца ў Амэрыцы.
Уся гэтая дзейнасьць, пэўна-ж, не заставалася без увагі нашых ворагаў з усходу ды захаду, і яны, выкарыстоўваючы, нажаль, нашых мала-сьведамых суродзічаў, пара разоў прабавалі захапіць парахвію з будынкам, каб яе зьнішчыць.
Парахвія, аднак, дзякуючы стойкасьці бальшыні ейных вернікаў, хоць і дазнала нямала шкоды, усё-ж, ад падкопаў і нападаў абаранілася, ды пры Божай, як дагэтуль, Ласцы й далейшай верніцкай падтрымцы йдзе ў лепшую будучыню.
Далучэцеся-ж і Вы да ўшанаваньня 60-х угодкаў ейнае дзейнасыд, а калі магчыма, і да самое гэтае дзейнасьці.
Барыс Данілюк
|
Posted Nov 9, 2010, 2:04 PM by Belarusian Church
-
Перамяненьне Гасподня - Яблычны Спас
19 жніўня праваслаўныя беларусы сьвяткуюць Перамяненьне Гасподня - Яблычны Спас.
Царкоўнае святкаваньне зьвязана зь бiблейскiмi падзеямi.
Незадоўга да Галгофы Ісус Хрыстос узьняўся з трыма апосталамі – Пётрам, Якубам і Янам — на гару Табор у Галілеі. Там апосталы ўбачылi нечакана пераўтворанага Iсуса, у белых адзеньнях, з асьветленым сонцам тварам, i пачулi нябесны голас: "Гэта ёсьць Сын Мой Любiмы, у Якiм Мая добрая воля, Яго слухайце". Значэньне пераўтварэньня ў тым, што Хрыстос паказаў людзям Сваю Боскую сутнасьць.
Яблычны Спас — самы шаноўны ў народзе, бо яблыня ў беларусаў – асаблівае дрэва. Вельмі пашырана было павер'е, што да Спаса нельга есьці яблыкі, бо дзеці будуць паміраць. Старадаўнiя паданьнi сьведчаць, што на тым сьвеце Бог будзе раздаваць на Спаса райскія яблыкі, а таму дзіцяці, што ўжо памерла, і чыя маці каштавала іх раней дазволенага тэрміну, пачастунку не дастанецца. Таму на Палесьсі, як і ў некаторых іншых мейсцах, на Спаса людзі нясуць на вясковыя могілкі яблыкі – яблыкі з драпінкамі на бакох, з жыцьцёвай сілаю беларускіх туманоў, добрых жаночых і моцных мужчынскіх рук, зь ніколі не забываемым восеньскім тонкім сакавітым пахам .
Лічілася, што на Яблычнага Спаса канчаецца лета. “Прыйшоў Пятрок — апаў лiсток, прыйшоў Iлья — апала два, прыйшоў Спас — пайшло лета ад нас”.
На поўдні часам ужо пачыналі сеяць азіміну.
У гэты дзень у царкве асьвячалi плады новага ўраджаю: "Спас — усяму час".
У чацьвер, 19 жніўня 2010 году а 6-й гадзіне вечара, у царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага адбудзецца сьвяточная Багаслужба, прысьвечаная Перамяненьню Гасподняму, альбо Яблычнаму Спасу.
Бярыце з сабою садавіну і агародніну. Запрашайце родных і знаёмых.
Рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага.
Таронта,
Жнівень, 2010
|
Posted Sep 13, 2010, 11:11 PM by Belarusian Church
-
Паніхіда па Уладзіміру Караткевічу
25 ліпеня на Ўсходніх Могілках у Менску адбыліся ўрачыстасьці, зьвязаныя з ушанаваньнем памяці беларускага пісьменьніка - Уладзіміра Караткевіча. На ягоную магілу ў 26-ую гадавіну сьмерці прыйшлі прыхільнікі творчасьці пісьменьніка.
На пачатку сьвятары БАПЦ, япіскап Сьвятаслаў ды а. Леанід Акаловіч адслужылі паніхіду. Урачыстую частку адчыніў вядомы мастак і грамадзкі дзеяч Мікола Купава. З вялікім натхненьнем былі прачытаныя вершы. Прысутныя падзяліліся ўспамінамі пра супачылага. Неаднаразова падкрэсьлівалася значнасьць ягонае творчасьці для беларускага Адраджэньня.
Завяршылася ўрачыстасць сьпяваньнем беларускага рэлігійнага гімну - "Магутны Божа". |
Posted Sep 13, 2010, 11:10 PM by Belarusian Church
-
Паломніцтва да Беларускага Крыжа
У сыботу 12 чэрвеня 2010 г. вернікі Парафіі Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы ў Таронта супольна з сябрамі Згуртаваньня Беларусаў Канады зладзілі паломніцтва да Беларускага Крыжа, які знаходзіцца на тэрырорыі каталіцкага манастыра Паўночна-Амерыканскіх Пакутнікаў у горадзе Мідлянд (правінцыя Антарыё, Канада), дзе многія народы ўсталявалі свае нацыянальныя Крыжы. Гэтае прыгожае месца знаходзіцца на гары сярод Антарыйскіх азёр, у адлегласьці 150 км на поўнач ад г. Таронта. Беларускі Еўпрасіньнеўскі Крыж быў тут усталяваны Беларусамі Канады ў 1988 г. у памяць 1000-годдзя Хрысьціянства ў Беларусі. Пазьней каля Крыжа быў усталяваны памятны знак ахвярам камуністычнага рэжыму ў Беларусі. Япіскап Сьвятаслаў адслужыў паніхіду па ўсім загінуўшым за Бацькаўшчыну-Беларусь каля Беларускага Крыжа. Такое паломніцтва ладзіцца раз на некалькі гадоў. |
Posted Sep 13, 2010, 11:08 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку
У нядзелю 23 траўня 2010г. у Парафіі БАПЦ у г.Гайлянд Парк (штат Нью Джэрзі, ЗША) адбылася ўрачыстае сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята Сьвятое Жыровіцкае Іконы Божае Маці і сьвята Сёмухі.
У Сёмушную бацькоўскую сыботу раніцай япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў і япіскап Г’юстанскі і Тэхаскі Макаріос наведалі Парафіяльныя могілкі, дзе адслужылі паніхіду па супачылым Беларускім архірэям, сьвятарам і вернікам, якія там пахаваныя.
У сыботу ўвечары ў царкве была адслужана Вячорня.
У нядзелю а 10 гадзіне раніцы пры ўваходзе ў царкву Ўладыкаў сустрэлі хлебам-сольлю - Старшыня Парафіяльнай Рады сп-р Віктар Дубяга, Сястрынства зь кветамі й настаяцель Парафіі а. Зінові і сьвятары.
Перад Літургіяй яп. Сьвятаслаў дабраславіў алтарнікаў царквы Хрыстафора і Марка Азаркаў (прадзед якіх быў сьвятаром БАПЦ у Беларусі) перапаясывыцца араром паверх сціхароў у часе Набажэнства.
У канцы Літургі адбыўся Крыжовы ход з малебнымі сьпевамі з Жыровіцкаю іконаю Божае Маці, Крыжом і Харугвамі навокал храму, дзе за звычаем на 3-м коле з чатырох бакоў храму чыталася Дабравесьце (па-беларуску, па-англійску, па-царкоўна-славянску й па-украінску) і крапіліся сьвянцонаю вадою сьцены храму і вернікі й пасьля дабраслаўленьня Парафіяльнаю іконаю, павярнуліся ў царкву, каб прачытаць кленчальныя малітвы Вячорні дня Сёмухі.
Пасьля працяглага Набажэнства ў Парафіяльнай Зале адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам Парафіі, а таксама адбылася латарэя, у часе якое многія вернікі набылі прызы на памяць аб Парафіяльным сьвяце.
У Зале былі выстаўлены здымкі з выявай цудатворнае Жыровіцкае Іконы Божае Маці, Жыровіцкага манастыра, іканастаса й месца, дзе знаходзіцца сьвятая цудатворная ікона, якая ўжо болей за 500 гадоў ёсьць апякункаю Беларускага народу. Эмігранты зь Беларусі, захоўваючы сваю веру і абрады, назвалі некалькі храмаў у чэсьць Сьв. Жыровіцкае іконы Божае Маці. Хаця ў самой Бацькаўшчыне амаль няма бажніцаў у чэсьць Беларускіх Сьвятых і Беларускіх цудатворных іконаў Божае Маці, бо Маскоўскі патрыярхат, што пануе ў Беларусі, навязвае Беларускаму народу культ расійскіх сьвятых і расійскіх іконаў Божае Маці.
Парафіяне і госьці яшчэ доўга не пакідалі Парафіяльную залю, якія з’ехаліся ня толькі са штатаў Нью Джэрзі і Нью Ёрк, але і з г. Філадэльфіі (шт. Пэнсыльванія) і з г. Балтымор (шт. Мэрілэнд) і нават былі госьці зь Беларусі. |
Posted Sep 13, 2010, 11:05 PM by Belarusian Church
-
Парафіяльнае сьвята ў Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага
У нядзелю 16 траўня 2010г. у Катэдральным Саборы БАПЦ у Нью Ёрку адбылося сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята. У Архірэйскай Літургіі бралі ўдзел: япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў, япіскап Г’юстанскі і Тэхаскі Макаріос (УАПЦ у ЗША) і сьвятарства.
Пасьля набажэнства сьвяткаваньне працягнулася ў Парафіяльнай Зале Катэдры, дзе адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам Парафіі Катэдральнага Сабору. Пасьля чаго Ўладыка Сьвятаслаў зачытаў рэферат пра дзейнасьць і духоўныя творы сьвяценьніка Кірылу Тураўскага, якога здаўна клічуць Беларускім Залатавусным, альбо – другім Залатавусным, у асобе якога паядналіся сьвятасьць, вучонасьць і любоў да роднае зямлі, менавіта таму праваслаўныя беларусы нараклі свой галоўны храм на эміграцыі імям гэтага беларускага сьвятога. Таксама прысутным быў паказаны дакументальны фільм пра жыцьцё Сьвятога Кірылы Тураўскага.
З вялікім сьвятам Беларускае Царквы вернікаў прывіталі прысутныя: старшыня Парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору д-р Расьціслаў Гарошка, старшыня Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня сп-р Вячка Станкевіч і старшыня Парафіяльнае Рады царквы Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку (шт. Н.Дж) сп-р Віктар Дубяга, які запрасіў вернікаў на Парафіяльнае сьвята ў г. Гайлянд Парк на наступную нядзелю.
Таксама з музычным прывітаньнем выступілі госьці зь Беларусі. |
Posted Sep 13, 2010, 11:04 PM by Belarusian Church
-
Сёмуха
У нядзелю, 23 травеня, праваслаўныя хрысьціяне адзначаюць Тройцу — сьвята, устаноўленае ў памяць сыходу Святога Духа на апосталаў. Гэта адно з найбольшых царкоўных сьвятаў, якое адзначаецца праз сем тыдняў пасьля Вялікадня, адсюль і народная назва — Сёмуха. Паводле Бібліі, на пяцідзесяты дзень пасьля Уваскрэсеньня Хрыстовага дом, дзе сабраліся вучні Хрыста, напоўніў гул зь неба, і зьявіліся агнявыя языкі, якія кранулі апосталаў, пасьля чаго ў іх зьявіўся дар прапаведаваць на розных мовах. На Сёмуху прыйнята ўпрыгожваць царкву й хаты бярозавымі, кляновымі і дубовымі галінкамі. Нашы продкі верылі ў іх магічную сілу ўплыву на моцнае здароўе, на багаты ўраджай.
Прыходзьце ў нядзелю, калі ласка, у нашую Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву на сьвяткаваньне Сьвятой Тройцы, альбо Сёмухі.
Пачатак літургіі а 10-й гадзіне раніцы.
Рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага Таронта, Травень, 2010 |
Posted Sep 13, 2010, 10:59 PM by Belarusian Church
-
Дзень сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта
У нядзелю, 9 траўня, ў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Таронта адзначалі Дзень сьвятога Кірылы Тураўскага. Пра жыцьцё аднаго зь Вялікіх Айцоў нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы расказаў пасьля сьвяточнай літургіі Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў.

Сьвяты Кірыла Тураўскі – выбітны рэлігійны дзеяч 12 ст., япіскап г. Турава – ў спадчыне пакінуў шмат пісаных рэлігійных твораў, за што заслужыў назоў другога Залатавуснага. Частка пабожных твораў сьвятога Кірылы захаваліся да нашых дзён і зьяўляецца здабыткам беларускае літаратуры.
Уладыка Сьвятаслаў у сваёй прамове зачытаў урывак з твору «Бяседа сьв. Кірылы з манахам Варфаламеем»:
«Браце мой, служы цару зямному, але ніколі не забывайся пра Цара Нябеснага: многія, бо бязглуздыя, славячы зямнога цара дзеля карысьцяў, скора будуць пазбаўлены славы й пойдуць на дно пекла. Браце мой, дбаючы пра мірское, слухай голас Божы: прабываючы ў цемры, сьпяшы да сьвятла. Браце мой, бачучы нявольнікаў цела, што прыгожа жывуць, не зайздросьці ім: не сумуй зь беднаты твае, гледзячы на ўбогасьць рызаў сваіх, але лепш хадзі свабодны ў іх, чым паняволены ў другіх…»
Гады жыцьця Кірылы Тураўскага мы ведаем прыблізна. Мяркуецца, што ён нарадзіўся каля 1130 г. і памёр каля 1182. Мы маем толькі дзьве крыніцы жыцьцяпісу: "Жыціе Сьвятога Кірыла" невядомага аўтара канца 12 ст. і летапіснае паведамленьне ад 1169 г., у якім Кірыла Тураўскі прыгадваецца як Япіскап Турава.
Кірыла Тураўскі пакінуў нам у спадчыну 8 слоў-казаньняў, 2 прытчы пра душу і цела (пра сьляпога і кульгавага), 2 казаньні пра манаскі чын і анёльскі вобраз, 2 пасланьні да Васіля Ігумена Пячорскага, два каноны і каля 30 спавядальных малітваў.
28 красавіка – дзень памяці сьвятога Кірылы Тураўскага - Беларускага Залатавуснага.
Пра жыцьцё адных з заснавальнікаў Парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага і Згуртаваньня Беларусаў Канады, цудоўных дзеячоў грамадзкага ды рэлігійнага жыцьця беларускай дыяспары Міколу Ганько (23 траўня 1923 году - 16 траўня 1999 году) і Аляксея Грыцука (3 ліпеня 1910 - 30 траўня 1976 году) расказала Вольга Іпатава – беларуская пісьменьніца, якая зьяўляецца ўкладальніцай кніжак Марыі Ганько “Каб сьведчылі пра Беларусь. Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганько” і Вольгі Грыцук « Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука».
Дарэчы, калі спадарыня Іпатава расказала пра тое, зь якою маленькаю драўлянаю валізкаю прыехаў Мікола Ганько ў Канаду, тую ж самую валізку як каштоўную рэліквію беларускай таронтаўскай суполкі і вынесьлі з бібліятэкі – зараз яна служыць дэкорам да сьпектакляў.
|
Posted Sep 13, 2010, 10:57 PM by Belarusian Church
-
Вялікоднае архіпастырскае пасланьне
Дастойнаму сьвятарству й вернікам
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
“...Дык ідзеце, навучайце ўсе народы...” (Мц.28:19)
Віншую вас, браты й сёстры зь Вялікім Сьвятам нам сьвятамі, трыумфам неба і адноўленай зямлі – Уваскрасеньнем Хрыстовым! Гэтае галоўнае Хрысьціянскае сьвята сымбалізуе сабою перамогу дабра над злом, жыцьця над сьмерцю, прыпамінае нам пра абавязак жыць за законамі дабра й Хрысьціянскае маралі паводле Божых запаветаў, дае надзею на перамогу справядлівасьці й узмацоўвае нас у веры ў жыцьцё вечнае.
Адначасовае сьвяткаваньне Вялікадня ў гэтым годзе ўсімі хрысьціянамі ўсяго сьвету прымушае й усіх беларусаў-хрысьціянаў розных канфэсіяў і юрысдыкцыяў, якія жывуць як на Бацькаўшчыне, так і на Чужыне, задумацца аб супольнасьці хрысьціянскіх каштоўнасьцяў і духоўна-нацыянальнае спадчыны, адзінстве й лучнасьці Беларускае нацыі.
Жадаю ўсім суайчыннікам у гэтыя сьвяточныя дні адчуць паўнату Хрысьціянскае веры, напоўніць свае сэрцы любоўю, супольна паднесьці Вялікодную малітву за сваю сям’ю й блізкіх, свой край, за ўвесь Беларускі народ, а нацыянальным змагарам – яшчэ й дадаць веры ўва ўласныя сілы ў барацьбе за хрысьціянскую й дэмакратычную Беларусь!
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Ўваскрос!
З малітваю,
+ Сьвятаслаў
Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі БАПЦ
Вялікдзень, 2010 л.Б. |
Posted Sep 13, 2010, 10:50 PM by Belarusian Church
-
Паховіны беларускага сьвятара
26 сакавіка 2010 г. у Мэльбурне (штат Вікторыя, Аўстралія) адбыліся паховіны супачылага Мітрафорнага пратаярэя Аляксандра Кулакоўскага, былога кіраўніка Парафіі Сьвятых Мучанікаў Антона, Яна й Астапа Віленскіх Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Абрад паховінаў выканаў япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў. Увечары, пасьля пераносу цела супачылага сьвятара ў храм, дзе ён служыў пасьля сваяго рукапакладзеньня ў 1962 г., адбылася Паніхіда і чытаньне Дабравесьця.
Раніцай былі адслужаная засупакойная Літургія Сьв. Рыгора Дваяслова, пасьля якое, - адпяваньне сьвятара. Самыя паховіны адбыліся на беларускім сэктары могліцаў “Fawkner Memorial Park” у Мэльбурне. На паховінах былі прысутныя вернікі Парафіі Сьв. Віленскіх Мучанікаў БАПЦ, таксама вернікі Парафіі Расійскае Замежнае Праваслаўнае Царквы й Грэцкае Старастыльнае Царквы, прадстаўнікі Парафіі БАПЦ з г.Адэлайды (штат Паўдзёная Аўстралія). Развітальныя словы выказалі яп.Сьвятаслаў, дачка супачылага сьвятара сп-ня Ірына Кулакоўская, старшыня Парафіяльнае Рады сп-р Мікалай Субач. Памінальны абед адбыўся ў Парафіяльнай зале храму Сьв. Віленскіх Мучанікаў. |
Posted Sep 13, 2010, 10:48 PM by Belarusian Church
-
У Аўстраліі памёр беларускі святар Аляксандр Кулакоўскі
Аляксандр Кулакоўскі з удзельніцамі гурта "Каліна" і госцяй з Беларусі на ганку царквы ў Мельбурне. Сакавік 2003 г. У Мельбурне (Аўстралія) 18 сакавіка памёр беларускі праваслаўны святар Аляксандр Кулакоўскі. Ён не дажыў сем дзён да 25 сакавіка — свайго 85-га дня нараджэння.
Аляксандр Кулакоўскі нарадзіўся 25 сакавіка 1925 г. у в. Тулічава на Наваградчыне (тады Заходняя Беларусь, Польшча) у сялянскай сям’і Рыгора і Сцефаніды Кулакоўскіх. У сям’і было пяцёра дзяцей, і ўсе — браты (Мікалай, Адам, Рыгор, Уладзімір). Аляксандр быў сярэднім.
У 1942 г. Тулічава спалілі немцы ў часе карнай акцыі. Гэта была помста ў адказ на партызанскі тэракт.
Кулакоўскі перабраўся ў Мінск, адкуль у 1944 г. выехаў на Захад. Немцы адправілі яго пад самую французскую мяжу рыць бункеры. Па сканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры ў Остэргофене, дзе вучыўся ў беларускай гімназіі. Потым вучыўся ўжо ў Пасаў і ў Нюрнбергу ў нямецкіх прафесійных вучэльнях, здабыў адукацыю, што моцна прыдалося пасля пераезду ў Аўстралію.
У гэтай краіне працаваў токарам, збіраў заводскія станкі. На пенсію выйшаў, працуючы на пошце.
Амаль адразу па прыездзе ў Мельбурн далучыўся да беларускага грамадскага руху, чым і займаўся ў вольны час.
У 1953 г. Аляксандр Кулакоўскі ажаніўся з Раісай Борстак. Выхаваў двух дачок — Ірэну і Веру. Адна працуе настаўніцай, другая займаецца бізнэсам.
У 1958 г. а. Мадэст (Яцкевіч) заснаваў у у Мельбурне парафію БАПЦ імя Трох Віленскіх Пакутнікаў. Кулакоўскі напачатку кіраваў царкоўным хорам, а ў 1963 г. у Нью-Ёрку быў высвячаны на дыякана, а потым атрымаў і святарскія высвячэнні.
Пасля адыходу а. Мадэста з парафіі і стаў настаяцелем парафіі Трох Віленскіх Пакутнікаў.
Пры ім было заснавана дабрачыннае Сястрыцтва, жаночы свецкі хор "Каліна", які існуе і дагэтуль, а ў 1981 г. з ініцыятывы айца Кулакоўскага куплены новы будынак для царквы.
Айцец Аляксандр Кулакоўскі таксама быў ініцыятарам набыцця дзялянкі пад беларускія пахаванні на гарадскіх могілках Фоўкнер у Мельбурне.
Крыніца: АГ |
Posted Sep 13, 2010, 10:43 PM by Belarusian Church
-
Каляднае архіпастырскае пасланьне
Дастойнаму сьвятарству й вернікам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
"Новая радасьць стала, што йшчэ не бывала, Над Бэтлеяй зорка ясна на ўвесь сьвет зазьзяла..." (Беларуская калядка)
Хрыстос родзіцца! Яго слаўце!
У часе сьвяткаваньня гэтае найбольшае падзеі ў жыцьці чалавецтва каляднікі абвяшчаюць пра Вялікае сьвята суцяшэньня, любові, надзеі на лепшую будучыню.
Штогод Праваслаўная Царква сьвяткуе Каляды – цуда прыходу Сына Божага, аднаго з трох асобаў Прасьвятое Тройцы, на Зямлю дзеля звальненьня людзей ад граху і сьмерці, дзеля вечнага нашага жыцьця.
Гэты прыход доўгачаканага Месіі паяднаў людзей з Богам, даў ім сьвятло на шляху да праўды, магчымасьць усім мець збаўленьне, дасягнуць духоўнае дасканаласьці і пазнаць ісьціну. "Бо не паслаў Бог Сына Свайго ў сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет выратаваны быў празь Яго" (Ян. 3:17).
Мы, хрысьціяне, носячы імя Хрыста, павінны выконваць Запаветы Божыя з любоўю да блізкіх, паказываючы гэта штодзённымі справамі.
Сардэчна віншую ўсіх беларусаў на Радзіме й на Чужыне: у Амерыцы, Канадзе, Эўропе, Аўстраліі й іншых краях сьвету, якія любяць сваю Бацькаўшчыну, захоўваюць сваю веру і клапацяцца за Беларускую дзяржаву.
Памолімся ўсе разам, каб радасьць калядная напоўніла нашыя сэрцы!
Няхай Бэтлеемская Зорка асьвятляе шлях да дабра і справядлівасьці, любові і веры!
Няхай у Навым 2010-м годзе з намі будзе Ласка Госпада Нашага Ісуса Хрыста, любоў Бога Айца й супольнасьць Сьвятога Духа! Амін.
З малітваю, + Сьвятаслаў
Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі
Каляды 2009/2010 г. |
Posted Sep 13, 2010, 10:37 PM by Belarusian Church
-
Набажэнства ў Чыкага
У часе свайго візыту ў ЗША, адведываючы ўкраінскую Парафію Сьвятога Апостала Андрэя ў г. Блумінгдэйл (перадмесьце Чыкага, штат Ілінойс), Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Ўкраіны Філарэт 24-26 кастрычніка 2009 л.Б. сустрэўся з япіскапам Сьвятаславам (БАПЦ), дзе былі абгавораныя пытаньні супрацоўніцтва паміж Украінскаю і Беларускаю Цэрквамі. У складзе дэлегацыі Ўкраінскае Царквы знаходзіліся таксама сакратар УПЦ Кіеўскага Патрыярхату архімандрыт Эпіфані і прафесар Кіеўскае Багаслоўскае Акадэміі доктар Дмітро Стэпавік. У нядзелю 25 кастрычніка ў храме Сьв. Ап. Андрэя была адслужана Сьвятая Літургія, якую ачоліў Украінскі Патрыярх Сьвяцейшы Філарэт у саслужэньні з архіяпіскапам Дэтройцкім Высокаправялебным Аляксандрам (УАПЦ у ЗША), япіскапам Наваградзкім і Паўночна-Амерыканскім Правялебным Сьвятаславам (БАПЦ) і мноствам сьвятароў.
|
Posted Sep 13, 2010, 10:34 PM by Belarusian Church
-
Паседжаньне рады БАПЦ
17 кастрычніка 2009 г. у Парафіяльнай залі царквы Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парк (Н.Дж., ЗША) малітваю пачалося паседжаньне Рады Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, якая паміж Саборамі БАПЦ вядзе нагляд за царкоўнай адміністрацыяй і маёмасьцю Царквы і складаецца зь дзеючага сьвятарства і вернікаў – прадстаўнікоў Парафіяў Царквы.
Яна разглядзела пытаньні цяперашняга стану жыцьця Беларускае Царквы, сярод якіх – заснаваньне новых рэлігійных Грамадаў, высьвяту новага сьвятара, прыняцьцё ў БАПЦ новых беларускіх сьвятароў, таксама й падзеі ў Катэдральным Саборы БАПЦ у Нью Ёрку. Рада БАПЦ падтрымала рашэньне Парафіяльнае Рады Катэдральнага Сабору:
1) пра суадносіны паміж Парафіяй і карыстальнікамі Парафіяльнай заляй (і інш. памешканьнямі царкоўнага будынку), сярод якіх: - наданьне арганізацыям і прыватным асобам, якія робяць унесак у БАПЦ і беларускую нацыянальную справу, у карыстаньне Парафіяльную залю бясплатна, прыкладна раз на месяц, на 1 (2) дні (у тым ліку – Беларускаму Музэю, што ладзіць мастацкія выставы); - сталая прысутнасьць у царкоўным будынку дазволена толькі структурным арганізацыям БАПЦ;
2) пра пераабраньне скарбніка Парафіі.
Але Рада не падтрымала пастанову пра перанос да Парафіяльнага сходу разгляду заяваў вернікаў пра прыняцьцё іх у паўнапраўныя парафіяне Катэдральнага Сабору.
Рада БАПЦ пастанавіла заснаваць Архіў-Музэй БАПЦ з экспазіцыяй у памяшканьнях Катэдральнага Сабору, у якім будуць захоўвацца й экспанавацца дакументы Беларускае Царквы, рэчы сьвятарства і вернікаў беларускае эміграцыі, куды людзі змогуць перадаць на захаваньне розныя рэліквіі і якія будуць належыць Царкве.
Царкоўны Музэй ня будзе займацца Мастацкімі выставамі, якія ўжо болей за 2 гады ладзіць грамадзкі (прыватны) "Беларускі Музэй". Таксама Рада разгледзіла пытаньне пра асобаў, якія карыстаюцца імям БАПЦ, але не належаць да яе (Юры Рыжы, Ёван Пуріч і інш.), пытаньні вэб-сайту (www.belaoc.org), наступнага Царкоўнага Сабору, дакументацыі Кансысторыі БАПЦ і скончылася малітваю.
Рада БАПЦ зьбіраецца прыкладна двойчы на год для вырашэньня агульнацаркоўных пытаньняў.
япіскап Сьвятаслаў Логін Старшыня Рады й Кансісторыі БАПЦ. |
Posted Sep 13, 2010, 10:22 PM by Belarusian Church
-
Набажэнства ў Чарнігаве
5 жнівеня 2009 г. у горадзе Чарнігаве (Украіна), у старажытным (12 ст.) храме Сьвятое Параскевы-Пятніцы адбылося архірэйскае набажэнства з высьвятай у сан сьвятара БАПЦ , у якім супольна са сьвятарствам браў удзел япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амерыканскі Сьвятаслаў (Логін).
Багаслужба, на якой былі прысутныя сябры мясцовае Беларускае Грамады, праходзіла на беларускай мове.
|
Posted Sep 13, 2010, 10:06 PM by Belarusian Church
|
|