29 і 30 верасьня 2011 г. ў Сойме Летувы ў Вільні праходзіла міжнародная канфярэнцыя "За бязьядзерны рэгіён!", у якой прыняла ўдзел і дэлягацыя ад БАПЦ ў складзе правялебнага япіскапа Віленскага Ўладыкі Серафіма (Чыкіты), айца Леаніда Акаловіча і намесьніка царкоўнае рады менскае суполкі Сьвятой Афрасіні Полацкае Гянадзя Драздова. Наша дэлягацыя актыўна ўдзельнічала ў выпрацоўцы і падпісаньні выніковых дакументаў канфярэнцыі "Ліста за спыненьне будаўніцтва Астравецкай (Беларусь), Вісагінскай (Летува) і Балтыйскай (у Калінінградскай вобл. Расеі) атамных электрастанцый" і "Дэклярацыі Грамадскай кампаніі "За бязьядзерны рэгіён!". 6--8 сьнежня 2011 г. айцец Леанід Акаловіч быў удзельнікам новай міжнароднай карфярэнцыі "Атамная энэргетыка -- выклік навакольнаму асяродзьдзю, здароўю чалавека, эканоміцы і праву", якая праходзіла ў залах паседжаньняў Сойму Летувы і муніцыпалітэту Вільні. Было заслухана і абмеркавана дзясяткі дакладаў і паведамленьняў вучоных зь Беларусі-Літвы, Летувы, Лацьвіі, Швецыі, Фінляндыі, Расеі, Чэхіі, Нямеччыны, Нарвегіі, Вялікабрытаніі і прынята адпаведная рэзалюцыя супраць будаўніцтва ў Прыбалтыйскім рэгіёне Астравецкай (Беларусь), Вісагінскай (Летува) і Балтыйскай (Калінградская вобл. Расеі) атамных электрастанцый. Удзельнікі канфярэнцыі стварылі яшчэ адзін Міжнародны Грамадскі Камітэт "За бязьядзерны сьвет" на чале з прафесарам Юрыем Лепіным (Беларусь), у які ўвайшоў таксама як член ад царкоўных арганізацыяў і айцец Леванід Акаловіч. |
Рэлігійная Грамада Сьвятое Афрасіньні Полацкае ў Менску / Parish of Saint Euphrosyne of Polatsk in Miensk > Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны-Менск >