Вечарам 18 студзеня 2012 г. у Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускае Суполкі Мастакоў у Менску адкрылася выстава “Другі фэст беларускага духоўнага мастацтва”, арганізаваная пад эгідай суполкі “Пагоня”, якая будзе працаваць да 29 студзеня. На ёй прысутнічалі й вернікі БАПЦ: мастак сп-р Г.Драздоў – кіраўнік мастацкай суполкі “Пагоня”, сп-р А.Валахановіч, сп-ня А.Сакалоўская, сп-р У.Ліпскі, сп-р М.Бамбіза. Выставу асьвяціў а.Леанід Акаловіч. Як падкрэсьліваюць арганізатары фэсту, яго трэба разглядаць як сьвята і пацьверджаньне незьмянлівасьці хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, здабытых вялікай цаной і занатаваных крывёю Ісуса Хрыста і яго пасьлядоўнікаў. Гэта сьвята аднадумцаў, людзей родных па духу і сьветапагляду, якія жадаюць падзяліцца радасьцю сваіх мастацкіх адкрыцьцяў і здабыткаў зь іншымі людзьмі. |
Рэлігійная Грамада Сьвятое Афрасіньні Полацкае ў Менску / Parish of Saint Euphrosyne of Polatsk in Miensk > Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны-Менск >