12 лістапада 2011 г. ў Койданаўскай раённай бібліятэцы Менскай вобласьці прайшлі адчыненьне юбілейнай выставы і вечарыны тамтэйшае мастачкі Галіны Мініч пад назваю "Жывапіснае натхненьне". На пачатку айцец Леанід Акаловіч выславіў малітву за Беларускі Народ і асьвяціў выстаўленыя на паказ жывапісныя творы Г. Мініч, якая працуе тут як мастак-афармляльнік. Вяла вечарыну яе дачка Марыя Мініч, таксама мастачка і мастацтвазнаўца (яе бацька таксама быў мастаком). Галіна Мініч стварае ня толькі жывапісныя палотны - пяйзажы роднага краю, але і піша іконы. З добрымі словамі пра творчасыць мастачкі Галіны Мініч выступілі на вечарыне сьвятары Сьвята-Пакроўскай Койданаўскай царквы Павел і Барыс Паўтаржыцкі, айцец Леанід Акаловіч і пісьменьнік-журналіст Анатоль Валахановіч. |
Рэлігійная Грамада Сьвятое Афрасіньні Полацкае ў Менску / Parish of Saint Euphrosyne of Polatsk in Miensk > Навіны Парахвіі / Parish News > Навіны-Менск >