З В А Р О Т да беларусаў на Бацькаўшчыне і ў Замежжы

posted Feb 25, 2022, 3:58 PM by Belarusian Church   [ updated Feb 25, 2022, 3:59 PM ]

Любасныя браты й сёстры ў Хрысьце!


Сёньня адбылася агрэсія расейскіх войскаў супраць мірнае Ўкраіны. Каб напасьці і з паўночы, сатанінская Масковія спачатку акупавала Беларусь і хоча ўцягнуць у кровапраліцьцё наш народ. Расейская імпэрыя працягвае захопніцкую палітыку супраць славянскіх народаў, пралівае кроў праваслаўных хрысьціянаў.

Заклікаем Беларусаў падтрымаць брацкую Ўкраіну ў вайне з антыхрыстам. Вымагайце і ад беларускіх уладаў супыніць братазабойчую вайну, ганеце прэч маскоўскіх акупантаў.

Молімся за перамогу абаронцаў Украінскае дзяржавы і Ўкраінскага народу.

Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!


З малітвамі, Сьвятаслаў,

Архіяпіскап Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы

11 / 24 лютага 2022 л.Б.