Спачуваньне ахвярам трагедыі ў Менску

posted Apr 16, 2011, 4:46 PM by Belarusian Church   [ updated Apr 16, 2011, 8:07 PM ]


Хрыстос пасярод нас ! Ёсьць і будзе!

Страшная вестка пра выбух 11 красавіка 2011 г. у сталічным Менску была ўспрынята вернікамі БАПЦ з вялікім смуткам.

Разам з роднымі і блізкімі загінуўшых молімся аб супакоі іх душаў.

Молімся таксама за здароўе ўсіх, каму давялося перажыць гэтую трагедыю, і жадаем хутчэй вярнуцца да звычайнага жыцьця.

Молімся за Бацькаўшчыну Беларусь і каб у ёй ніколі зло не перамагала над дабром.

Ніхто не мае права адбіраць жыцьцё, даранае Богам.

З глыбокімі спачуваньнямі,

Кансысторыя і Рада Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Comments