Паважанае Спадарства! Парафіяльная Рада і Духавенства Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы віншуюць вас са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага — Калядамі. Жадаюць усім Божага дабраславеньня, шчасьця, вясёлых сьвятаў у Новым 2012-м годзе! Запрашаем да царквы на набажэнствы у Студзені — 2012 г.: 6 — пятніца — Сьвяты Вечар. 09:00 вечара — Усяночная служба. 10:30 вечара — Архіярейская Літургія. Нараджэньне Госпада нашага Ісуса Хрыста. 7 — субота — Нараджэньне Госпада нашага Ісуса Хрыста — Каляды. 06:00 вечара — Усяночная служба. 8 — нядзеля — Усхваленьне Багародзіцы. 10:00 раніцы — Літургія. 12:00 дня — калядная ялінка для дзяцей. 13 — пятніца — Адвітаньне сьвята Хрыстовага Нараджэньня. 06:00 вечара — Усяночная служба. 14 — субота — Абрэзаньне Госпадавае. Сьвятога Васіля Вялікага 10:00 раніцы — Літургія. 06:00 вечара — Усяночная служба. 15 — нядзеля — Нядзеля перад Вадохрышчам. 10:00 раніцы — Літургія. 18 — серада — Надвячэр'е Богааб'яўленьня. 06:00 вечара — Усяночная служба. Вялікае асьвячэньне вады. 19 — чацьвер — Богааб'яўленьне. Вадохрышча. 10:00 раніцы — Літургія. Вялікае асьвячэньне вады. Наведваньне сьвятаром сем'яў у час калядных сьвятаў (з 7 па 17 студзеня) ды абыход са сьвянцонай вадой памяшканьняў у г. Нью Ёрку і ваколіцах (з 19 па 27 студзеня) — па запросінах вернікаў. ST CYRIL OF TURAU CATHEDRAL, 401 ATLANTIC AVE, BROOKLYN NY 11217, USA +1 (347) 440-5431, +1 (718) 858-2435, www.belapc.org |
Навіны - Галоўная >