Галоўная - Навіны / Home - News
Катэдральны Сабор / Cathedral
Парахвіі / Parishes
Кансысторыя / Consistory

Каляндар / Calendar
Літаратура / Literature
Імёны / Names
Кантакт / Contacts
Іншыя Цэрквы / Other Churches
Спасылкі / References

Ушанаваньне ахвяраў Катыні

posted Aug 31, 2011 7:43 PM by Belarusian Church   [ updated Aug 31, 2011 8:03 PM ]
23 жніўня 2011 г. вернікі рэлігійнае Грамады Сьв. Еўпрасіньні Полацке г.Менску Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы прынялі ўдзел у паездцы дэлегацыі зь Беларусі да мемарыялу ахвяраў сталінскага рэжыму, які знаходзіцца каля вёскі Катынь на Смаленшчыне, дзе пахаваныя тысячы афіцэраў Польскае арміі, растраляных вясной 1940 г. Часткаю гэтых ахвяраў ёсьць і беларусы, якія ваявалі ў Польскай арміі. 


Япіскап Сьвятаслаў і а. Леанід Акаловіч адслужылі Ліцію за супакой растраляных камуністычным савецкім рэжымам на так званым “польскім” баку мемарыялу. Таксама была адслужаная засупакойная Ліція на “савецкім” баку мемарыялу, дзе безназоўнымі ляжаць растраляныя ў 1920 – 30-х г.г. жыхары Смаленшчыны, якая ў большасьці ёсьць беларускай этнічнай тэрыторыяй. 



Пасьля гэтага ўдзельнікі пілігрымікі наведалі месца загібелі вясной 2011 г. ўрадовае дэлегацыі Польшчы на чале з прэзыдэнтам, якія накіровываліся да Мемарыялу ў Катыні.