У сыботу 28 верасьня 2013 л.Б., на другі дзень сьвята Ўзьняцьця Крыжа Госпадавага, беларусы Канады аднавілі Еўпрасіньнеўскі Крыж, які быў пастаўлены 25 гадоў таму ў памяць 1000-годзьдзя Хрысьціянства ў Беларусі, у г. Мідлэнд (правінцыя Антарыё, Канада). Гэты Крыж стаў месцам паломніцтва беларусаў, дзе таксама й іншыя хрысьціянскія народы, якія прыехалі ў Канаду, ставяць крыжы ў памяць пра сваю Бацькаўшчыну. |
Навіны - Галоўная >