Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы.
“Вялік сьвяты нам дзень настаў…” (зь песьні валачобнікаў)
Любыя айцы, браты й сёстры ў Хрысьце! Штогод, на працягу амаль дзьвюх тысячаў гадоў, сьвяткуем найбольшае сьвята – Уваскрасеньне Хрыстовае. У назове сьвята, як і ў сьвяточным вітаньні, – крыніца нашае веры. Хоць сутнасьць гэтае найбольшае падзеі на зямлі, якая ўказала людзям шлях да збаўленьня, для бальшыні людзей ёсьць загадковаю й неспасьціжнаю. Хрыстос сілаю свае Боскасьці перамог грэх у людзкой прыродзе, бо Сваім Уваскрасеньнем перамог сьмерць, якая да гэтага была платаю за грэх, чым ачысьціў людзей ад граху і адчыніў ім шлях да раю. Каб перамагці сьмерць і выкупіць чалавецтва, Ісус павінен быў памерці (бо патрэбна каб пакутавала людзкое цела) і ўваскрэснуць. Калі б пакуты й сьмерць прыняў звычайны чалавек, то ён бы не ўваскрос. А Ісус быў Богачалавек, – меў як людзкую, так і Боскую прыроду, таму й змог перамагці сьмерць. Гэтае Яго, Божага Месіі, прызначэньне апісалі яшчэ старазапаветныя прарокі. Адыходзячы ад людзей у нябёсы, Хрыстос запэўніў сваіх вучняў, што Ён будзе з людзьмі да сканчэньня веку, таму нічога з намі ні робіцца без Божае волі. Уваскрасеньне Хрыстовае надыхае нас на служэньне роднай Царкве, свайму народу і Бацькаўшчыне ў імя любові да Бога і блізкага. Беларуская дзяржаўнасьць заўсёды будавалася на Божых законах, таму ня дзіўна, што сто гадоў таму яна адрадзілася зь небыцьця (БНР), цяпер таксама існуе, змагаючыся за свой суверэнітэт. Таму заўсёды ўзносім малітвы за дзяржаву Беларусь, без якое немагчыма адраджэньне культуры й духоўнасьці Беларускага народу. Хрыстос ёсьць для нас таксама прыкладам сапраўднага Ўладара, што ўладарыць не для таго, каб яму служылі, а каб самому паслужыць народу, і калі патрэбна, аддаць жыцьцё сваё за людзей. Хрыстос Уваскрос! Уваскрэсьне Беларусь!
Зь любасьцю й малітвамі, + Сьвятаслаў, Архіяпіскап БАПЦ Вялікдзень, 2018 л.Б. |
Навіны - Галоўная >