5 лістапада 2017 Катэдральны Сабор Сьв. Кірылы Тураўскага ў м Брукліне адзначыў 60-ы ЮБІЛЕЙ Сьвяткаваньне пачалося з архірэйскай Багаслужбы з удзелам кіраўніка БАПЦ Архіепіскапа Сьвятаслава. Пасьля сьвяточнага абеду і прагляду выставы гісторыі Парафіі пачаліся ўрачытнасьці. За ўступным словам Уладыкі Сьвятаслава быў зачытаны Рэфэрат старшыні Парафіяльнай рады Расьціслава Гарошкі пра гісторыю Парафіі. Слухалі віншаваньні з юбілеем, слухалі вытрымкі з гуказапісу першай Багаслужбы. У часе сьвяткаваньня дэманстраваліся дакумэнты па гісторыі Парафіі, фота, дакумэнты. Канцэртная праграма складалася з выступу гурту Валянціны Пархоменкі і Аляксандра Казака. Гучалі рэлігійныя сьпевы і гімны, лірычныя мелодыі. Закрывалася сьвята малітвай. |
Навіны - Галоўная >