Пасланьне Сьвятога й Вялікага Сабору Праваслаўнае Царквы


ПАСЛАНЬНЕ

СЬВЯТОГA І ВЯЛІКАГА САБОРУ

ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ

Праваслаўным людзям і кожнаму чалавеку добрай волі

Мы усхваляем і славім Бога «міласьці і ўсякага суцяшэньня», што зрабіў годнымі нас сабрацца на тыдзень Сёмухі (18-26 чэрвеня 2016 году) на выспе Крыт, дзе апостал Павал і вучань яго Ціт прапаведавалі Евангельле ў першыя гады жыцьця Царквы. Мы дзякуем Богу ў Тройцы, што меў ласку нам завяршыць у аднадушнасьці працу Сьвятога і Вялікага Праваслаўнага Сабору, скліканага Ўсяленскім Патрыярхам Кірам Барталамеем у аднадумстве з Прадстаяльнікамі Памесных Праваслаўных Аўтакефальных Цэркваў.

Дакладна прытрымліваючыся прыкладу апосталаў і баганосных айцоў, мы зноў паглыбіліся ў Евангельле свабоды, «якую падарыў нам Хрыстос» (Гал. 5: 1). Асноваю нашых багаслоўскіх абмеркаваньняў была упэўненасьць у тым, што Царква не жыве для сябе. Яна нясе сьведчаньне Евангельля Ласкі і праўды, і прапануе ўсяму сьвету дары Божыя: любоў, мір, справядлівасьць, прымірэньне, моц Крыжа і Ўваскрасеньня, і спадзяваньне вечнасьці.

 

1. Галоўным прыярытэтам Сьвятога і Вялікага Сабору было абвяшчэньне адзінства Праваслаўнае Царквы. Якое абапіраецца на Боскую Эўхарыстыю і апостальскую пераемнасьць Япіскапаў, існуючае адзінства павінна ўмацоўвацца і прыносіць новы плён. Адзіная Сьвятая Саборная і Апостальская Царква з'яўляецца Боска-чалавечым грамадзтвам, прадчуваньнем і адчуцьцём апошніх рэаліяў у Боскай Эўхарыстыі. Як вечная Сёмуха яна ёсць несьціханы прароцкі голас, прысутнасьць і сьведчаньне Ўладарства Божае любові.

Верная паслядоўнае апостальскае традыцыі і таямнічаму досьведу, Праваслаўная Царква з'яўляецца сапраўдным пераемнікам Адзінае Сьвятое Саборнае і Апостальскае Царквы, якая вызнаецца ў Сымбале веры і пацьвярджаецца ў вучэньні Айцоў Царквы. Наша Царква перажывае таямніцу Боскае іканаміі ў таямнічым жыцьці, засяроджанае на Эўхарыстыі.

Праваслаўная Царква выказвае сваё адзінства і саборнасьць ў Саборы. Саборнасьць вызначае арганізацыю, прыняцьце рашэньня і выбар свайго шляху. Праваслаўныя Памесныя Цэрквы з'яўляюцца не канфедэрацыяй Цэркваў, але Адзінай Святой Саборнай і Апостальскай Царквой. Кожная Памесная Царква, дзе зьдяйсняецца Эўхарыстыя, уяўляе сабою прысутнасьць у дадзеным месцы і выраз Адзінае Сьвятое Саборнае і Апостальскае Царквы. У праваслаўнай дыяспары ў розных краінах сьвету было вырашана працягнуць працу Япіскапскіх сходаў да таго часу, калі стане магчымым прымяненьне кананічнае акрывіі. Гэтыя сходы складаюцца з кананічных Япіскапаў, прызначаных кожнаю аўтакефальнаю Царквою і знаходзяцца ў падпарадкаваньні ёй. Скаардынаванае функцыянаваньне Япіскапскіх Сходаў гарантуе захаваньне прынцыпу праваслаўнае саборнасьці.

Падчас сваёй працы Сьвяты і Вялікі Сабор падкрэсліў важлівасьць сходаў Прадстаяльнікаў, якія ўжо адбыліся, і сфармуляваў прапанову заснаваць Сьвяты і Вялікі Сабор у якасьці рэгулярна дзеючага інстытута.

2. Удзельнічаючы ў Боскай Эўхарыстыі і молячыся за Сусьвет, мы павінны працягваць літургію пасьля Боскае Літургіі і несьці сьведчаньне веры блізкім і далёкім згодна яснаму запавету Госпада перад яго Ўзшэсьцем: «І будзеце Мне за сьведкаў у Ерусаліме і ва ўсёй Юдэі і Самарыі і нават да краю зямлі » (Дз. 1, 8). Рэевангелізацыя народу Божага ў сучасных секулярызаваных грамадзтвах і евангелізацыя тых, хто да гэтага часу не спазнаў Хрыста, ёсьць вечным абавязкам Царквы.

3. Наша Царква, адказваючы свайму абавязку сьведчаньня ісьціны і сваёй апостальскай веры, надае вялікае значэньне дыялогу, галоўным чынам з інаслаўнымі хрысьціянамі. Такім чынам астатні хрысьціянскі сьвет глыбей пазнаў сапраўднасьць Праваслаўнага Пераданьня, каштоўнасьць сьвятаайцоўскага вучэньня, літургічны досьвед і веру Праваслаўных. Дыялогі, якія вядзе Праваслаўная Царква, ніколі не маюць на ўвазе кампрамісаў у пытаньнях веры.

4. Усплёск фундаменталізму, назіраны ў розных рэлігіях, з'яўляецца выразам балючае рэлігійнасьці. Цьвярозы міжрэлігійны дыялог уносіць значны ўклад у развіцьцё ўзаемнага даверу, міру і прымірэньня. Алей рэлігійнага досьведу павінны быць выкарыстаны для гаеньня ранаў, а не для распальваньня агню ваенных канфліктаў. Праваслаўная Царква рашуча асуджае экспансію ваеннага гвалту, перасьледу, выгнаньня і забойства прадстаўнікоў рэлігійных меншасьцяў, прымус да зьмены веравызнаньня, гандаль уцекачамі, выкраданьні людзей, катаваньні і жахлівыя пакараньні. Яна асуджае разбурэньне храмаў, рэлігійных сімбаляў і помнікаў культуры. Царква асабліва занепакоеная становішчам хрысьціянаў і іншых пераследуемых этнічных і рэлігійных меншасьцяў на Блізкім Усходзе і ў іншых рэгіёнах. Яна зьвяртаецца да сусьветнае супольнасьці з заклікам абараніць мясцовых Праваслаўных і іншых хрысьціянаў, а таксама іншыя групы насельніцтва дадзенага рэгіёна, якія валодаюць неад'емным правам заставацца на сваёй радзіме ў якасьці раўнапраўных грамадзянаў. Наш Сабор заклікае ўсе бакі неадкладна прыкласьці сістэматычныя намаганьні да спыненьня ваенных канфліктаў на Блізкім Усходзе, дзе працягваюцца ваенныя сутыкненьні, і спрыяць вяртаньню выгнаных на радзіму.

Мы зьвяртаемся галоўным чынам да моцных гэтага сьвету, каб яны спрыялі узыходжаньнем міру і справядлівасьці на радзіме ўцекачоў. Мы заклікаем палітычныя ўлады, грамадзян і праваслаўных вернікаў краін, у якіх знаходзяць прытулак зьняважаныя ўцекачы, працягваць надаваць ім дапамогу як з уласных лішкаў, так і з апошніх сродкаў.

5. Сучасная секулярызацыя ставіць сваёй мэтай адчужэньне чалавека ад Хрыста і духоўнага ўплыву Царквы, неапраўдана атаясамляючы яе з кансерватызмам. Аднак заходняя цывілізацыя нясе глыбокі адбітак непрамінальнага ўкладу хрысьціянства. Больш за тое, Царква як сфера і лад жыцьця ў свабодзе выяўляе збаўнае значэньне Богачалавека і Ягонага Цела.

6. У сваім сучасным падыходзе да шлюбу Праваслаўная Царква лічыць непарушным саюз мужчыны і жанчыны ў любові, «таямніцу вялікую ... ў адносінах да Хрыста і да Царквы». Падобным чынам яна называе сям'ю «малою Царквою». Выцякаючы з шлюбу, сям'я з'яўляецца адзінаю гарантыяю выхаваньня дзяцей.

Царква стала падкрэслівае значэньне ўстрыманьня. Хрысьціянская аскеза кардынальна адрозніваецца ад усякага дуалістычнага аскетызму, які адзьдзяляе чалавека ад грамадзтва і блізкага. Насупраць, яна зьвязвае яго таямнічым жыцьцём Царквы. Ўстрыманьне тычыцца ня толькі манаскага жыцьця. Аскетычны этас характэрны для хрысьціянскага жыцьця ва ўсіх яго праявах.

* * *

Святы і Вялікі Сабор, акрамя канкрэтных тэм, па якіх былі прыняты рашэньні, выказвае кароткія заўвагі таксама па наступных анталагічных і актуальных сучасных праблемах:

 

7. Што тычыцца пытаньня адносінаў хрысьціянскае веры да прыродазнаўчых навук, Праваслаўная Царква не імкнецца браць пад свой кантроль навуковыя даследаваньні і не выносіць меркаваньняў па кожнай навуковай праблеме. Царква дзякуе Богу, які надзяліў навукоўцаў дарам адчыняць невядомыя гарызонты Боскага тварэньня. Сучаснае развіцьцё прыродазнаўчых навук і тэхналогіяў прывяло да радыкальных зьменаў у нашым жыцьці. Яны прыносяць значную карысьць, палягчаючы нашае паўсядзённае жыцьцё, дапамагаючы вылечваць цяжкія захворваньні, спрашчаючы камунікацыі паміж людзьмі, спрыяючы даследаваньні космасу і інш. Тым ня менш, яны таксама маюць шэраг негатыўных наступстваў, такіх як маніпуляцыя свабодай, паступовае скасаваньне каштоўных традыцыяў, разбурэньне навакольнага асяродзьдзя , аспрэчваньне маральных каштоўнасьцяў. Навуковае веданьне, як бы хутка яно ні развівалася, не стымулюе волю чалавека і не дае адказу на сур'ёзныя этычныя і жыцьцёвыя пытаньні, не палягчае пошук сэнсу жыцьця і міру. Яны патрабуюць духоўнага падыходу, які Царква спрабуе прапанаваць праз біяэтыку, заснаваную на хрысьціянскай этыцы і сьвятаайцоўскім вучэньні. Нароўні з павагай да свабоды навуковага даследаваньня, Праваслаўная Царква падкрэсьлівае таксама небясьпекі, якія ўтойваюцца ў некаторых навуковых адкрыцьцёх, акцэнтуючы ўвагу на годнасьць чалавека і яго боскім прызначэньні.

8. Сучасны экалагічны крызіс узнік па духоўных і этычных прычынах. Карані яго злучаныя са сквапнасьцю, прагнасьцю і эгаізмам, што прыводзіць да нерацыянальнага выкарыстаньня прыродных рэсурсаў, забруджваньня атмасфэры шкоднымі выкідамі і парніковага эфэкту. Хрысьціянскі падыход да вырашэньня гэтае праблемы патрабуе ад чалавека раскаяньня ў злоўжываньні прыродаю, ўстрыманьня і аскетычнага этасу, які з'яўляецца супраціатруцьцем супраць празьмернага спажывальніцтва, і адначасова культывуе ў чалавеку сьвядомасьць, што ён толькі «даманаладжвальнік», а не ўладар тварэньня. Царква не перастае падкрэсліваць, што будучае пакаленьне мае права на валоданьне прыроднымі багацьцямі, якія нам даверыў Творца. Па гэтай прычыне Праваслаўная Царква актыўна ўдзельнічае ў розных міжнародных намаганьнях ў галіне экалогіі і абвясьціла 1 верасьня днём малітвы аб ахове прыроднага навакольнага асяродзьдзя.

9. У працівагу нівеліруючай і абязьлічваючай гамагенізацыі, прасоўваемай рознымі засабамі, Праваслаўе абвяшчае павагу да самабытнасьці людзей і народаў. Яно выступае супраць незалежнасьці эканомікі ад асноўных патрэбаў чалавека і яе ператварэньня ў самамэту. Прагрэс чалавечага роду ня зьвязваецца толькі з павышэньнем ўзроўню жыцьця і эканамічным развіцьцём на шкоду духоўным каштоўнасьцям.

10. Праваслаўная Царква не ўмешваецца ў палітыку. Яе слова застаецца разважлівым і прароцкім як належнае ўмяшаньне на карысьць чалавека. Правы чалавека ў цяперашні час знаходзяцца ў цэнтры ўвагі палітыкі як адказ на сучасныя сацыяльныя і палітычныя крызісы і ўзрушэньні, ставячы за мэту абарону грамадзян ад самавольства дзяржавы. Наша Царква адзначае абавязкі і адказнасьць грамадзянаў, а таксама неабходнасьць сталае самакрытыкі палітыкаў і грамадзянаў для істотнага паляпшэньня грамадзтва. Царква галоўным чынам падкрэсьлівае, што праваслаўны ідэал чалавека выходзіць за межы ўсталяваных чалавечых правоў і што «вышэй за ўсё» ёсць любоў, як яе адкрыў нам Хрыстос і якою жылі верныя паслядоўнікі Яго. Акрамя таго, яна настойвае на тым, што аснаватворным правам з'яўляецца абарона рэлігійнай свабоды, якая ўключае свабоду сумленьня, веры, адпраўленьня культу, як і ўсе выразы рэлігійнае свабоды, няхай гэта будзе ў асабістым або грамадзкім парадку, як і права кожнага верніка практыкаваць свабодна, без умяшальніцтва з боку дзяржавы, выкананне сваіх рэлігійных абавязкаў, публічнае выкладанне рэлігіі і ўмовы функцыянаваньня рэлігійных грамадаў.

11. Праваслаўная Царква зьвяртаецца да моладзі, якая шукае паўнавартаснага жыцьця, выкананае свабоды, справядлівасьці, тварэньня і любові. Яна заклікае яе сьвядома злучыцца з Царквою Таго, Хто ёсць Праўда і Жыцьцё, каб, прыходзячы ў царкву, яна магла ўжыць свае сілы, падзяліцца трывогамі, клопатамі й чаканьнямі. Моладзь з'яўляецца ня проста будучыняй Царквы, але энергічным і творчым сапраўдным на памесным і сусьветным узроўнях.

12. Сьвяты і Вялікі Сабор адчыніў новыя гарызонты ў сучасным шматстайным Сусьвеце. Ён падкрэсьліў нашую адказнасьць у прасторы і часу ў перспектыве вечнасьці. Праваслаўная Царква, захоўваючы некранутым свой таямнічы і сатэрыялагічны характар, адчувальная да болю, клопату і закліку народаў аб справядлівасьці і міру. Яна зьвястуе «дзень ад дня выратаваньне Ягонае, абвяшчае ў народах славу Яго, ва ўсіх людзях цуды Яго» ( Пс. 95).

Памолімся ж, каб «Бог усялякай мілаты, паклікаўшы нас у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, Сам пасьля нядоўгага цярпеньня вашага, хай удасканаліць вас, хай спраўдзіць, хай умацуе, хай зробіць непахіснымі. Яму слава і ўладарства на вякі вечныя. Амін.» (1 Пт. 5, 10-11)

 

† Сусьветны Патрыярх Кір Барталамей, Старшыня

 † Патрыярх Александрыйскі Кір Хведар

 † Патрыярх Ерусалімскі Кір Тахвіль

 † Патрыярх Сэрбскі Кір Ірыней

 † Патрыярх Румынскі Кір Даніла

 † Архіяпіскап Кіпрскі Кір Хрызастом

 † Архіяпіскап Атэнскі і ўсяе Элады Кір Геранім

 † Мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Кір Сава

 † Архіяпіскап Тыранскі, Дурэскі і ўсяе Албаніі Кір Анастас

 † Архіяпііскап Прэшаўскі і ўсяе Чэхіі і Славакіі Кір Расьціслаў

 

Дэлегацыя Сусьветнага Патрыярхату:

† Архіяпіскап Карэльскі і ўсяе Фінляндыі Леў

† Мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Стахван

† Старац-Мітрапаліт Пергамскі Ян

† Старац-Архіяпіскап Амерыканскі Дзьміцер

† Мітрапаліт Нямецкі Аўгусьцін

† Архіяпіскап Крыцкі Ірыней

† Мітрапаліт Дэнверскі Ісая

† Мітрапаліт Атланцкі Аляксей

† Мітрапаліт Прынкіпаніскі Якуб

† Мітрапаліт Прыканіскі Язэп

† Мітрапаліт Філадэльфійскі Мелітон

† Мітрапаліт Гальскі Манойла

† Мітрапаліт Дарданэльскі Мікіта

† Мітрапаліт Дэтройцкі Мікола

† Мітрапаліт Сан-Францыскі Гарасім

† Мітрапаліт Кісамскі і Сялінскі Ампілох

† Мітрапаліт Карэйскі Амбражэй

† Мітрапаліт Селіўрыйскі Максім

† Мітрапаліт Адрыанопольскі Ампілох

† Мітрапаліт Дыяклійскі Каліст

† Мітрапаліт Ерапольскі Антон (Кіраўнік Украінскіх Праваслаўных у ЗША)

† Архіяпіскап Тэльміскі Ёў

† Архіяпіскап Харупольскі Ян, Кіраўнік Патрыяршага Экзархату парафіяў Расейскае Традыцыі ў Заходняй Еўропе

† Япіскап Ніскі Рыгор (Кіраўнік Карпатарускіх парафіяў у юрысдыкцыі Сусьветнага Патрыярхату ў ЗША)

 

Дэлегацыя Александрыйскага Патрыярхату:

† Старац-Мітрапаліт Левантопальскі Гаўрыла

† Мітрапаліт Найробскі Макар

† Мітрапаліт Кампальскі Ёна

† Мітрапаліт Зімбабвійскі і Анголійскі Серахвім

† Мітрапаліт Нігерыйскі Аляксандар

† Мітрапаліт Трыпольскі Теахвілакт

† Мітрапаліт Мыса Добрай Надзеі Сяргей

† Мітрапаліт Кірынскі Апанас

† Мітрапаліт Картагенскі Аляксей

† Мітрапаліт Мванскі Геранім

† Мітрапаліт Гвінейскі Юры

† Мітрапаліт Ермупольскі Мікола

† Мітрапаліт Ірынупольскі Дзьміцер

† Мітрапаліт Ёханэсбургскі і Прэтарыйскі Дамаскін

† Мітрапаліт Акрскі Нарцыс

† Мітрапаліт Пталямейскі Манойла

† Мітрапаліт Камерунскі Рыгор

† Мітрапаліт Мемфійскі Мікодым

† Мітрапаліт Катангскі Мялет

† Япіскап Бразавільскі і Габонскі Панцеляймон

† Япіскап Бурундзі і Руандскі Інакент

† Япіскап Мазамбіцкі Хрызастом

† Япіскап  Ніерскі і Кенійскіх гор Няхвіт

 

Дэлегацыя Ерусалімскага Патрыярхату:

† Мітрапаліт Філадэльфійскі Бенядзікт

† Архіяпіскап Канстанцінскі Арыстарх, Старац-Архіграматэўс

† Архіяпіскап Ярданскі Тэахвілакт

† Архіяпіскап Амфідонскі Нэктар

† Архіяпіскап Пельскі Хвілумен

 

Дэлегацыя Сэрбскае Царквы:

† Архіяпіскап Ахрыдскі і Мітрапаліт Скапійскі Ян

† Мітрапаліт Чарнагорскі і Прыморскі Ампілох

† Мітрапаліт Загрэбскі і Люблянскі Пархвір

† Япіскап Срэмскі Васіль

† Япіскап Будзімскі Лук’ян

† Япіскап Наваграчаніцкі Лангін

† Япіскап Бачскі Ірыней

† Япіскап Зварніцкі і Тузлінскі Хрызастом

† Япіскап Жычскі Юсьцін

† Япіскап Враньскі Пахом

† Япіскап Шумадзійскі Ян

† Япіскап Бранічэўскі Ігнат

† Япіскап Далмацінскі Фоці

† Япіскап Біхачскі і Петравацкі Хрызастом

† Япіскап Нікшыцкі і Будзімлянскі Анікей

† Япіскап Захумскі і Герцэгавінскі Рыгор

† Япіскап Вальеўскі Мілуцін

† Япіскап ў Заходняй Амерыцы Максім

† Япіскап ў Аўстраліі і Новай Зеландыі Ірыней

† Япіскап Крушэвацкі Давыд

† Япіскап Славонскі Ян

† Япіскап ў Аўстрыі і Швейцарыі Андрэй

† Япіскап Франкфурцкі і ў Нямеччыне Сяргей

† Япіскап Цімокскі Ларывон

 

Дэлегацыя Румынскае Царквы:

† Архіяпіскап Яскі і Мітрапаліт Малдаўскі і Букавінскі Теахван

† Архіяпіскап Сібівускі і Мітрапаліт Трансільванскі Лаўрын

† Архіяпіскап Вадскі, Фелеакскі і Клужскі і Мітрапаліт Клужскі, Албійскі, Крысанскі і Марамурешскі Андрэй

† Архіяпіскап Краеўскі і Мітрапаліт Алтэнійскі Ірыней

† Архіяпіскап Цімішаарскі і Мітрапаліт Банацкі Ян

† Мітрапаліт ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе Язэп

† Мітрапаліт ў Нямеччыне і Цэнтральнай Еўропе Серахвім

† Мітрапаліт Тырговішскі Ніхван

† Архіяпіскап Альба-Юльскі Ірыней

† Архіяпіскап Раманскі і Бакывускі Якім

† Архіяпіскап Ніжне-Дунайскі Кас’ян

† Архіяпіскап Арадскі Цімох

† Архіяпіскап ў Амерыцы Мікола

† Япіскап Арадзійскі Сапрон

† Япіскап Страхайскі і Севярынскі Мікодым

† Япіскап Тулчынскі Вісарыён

† Япіскап Сэлажскі Пятрона

† Япіскап ва Ўгоршчыне Сілуян

† Япіскап у Італіі Сілуян

† Япіскап у Гішпаніі і Партугаліі Цімох

† Япіскап у Паўночнай Еўропе Макар

† Япіскап Плаешцкі Баркулаб, Вікары Патрыярха

† Япіскап Лавиштэнскі Амельлян, Вікары Архіяпіскапа Рымнікскага

† Япіскап Вічынскі Ян Кас’ян, Вікары Архіяпіскапа ў Амерыцы

 

Дэлегацыя Кіпрскае Царквы:

† Мітрапаліт Пафскі Юры

† Мітрапаліт Кіційскі Хрызастом

† Мітрапаліт Кірынійскі Хрызастом

† Мітрапаліт Лімасольскі Апанас

† Мітрапаліт Морфскі Няхвіт

† Мітрапаліт Канстанцкі і Амахостскі Васіль

† Мітрапаліт Кікскі і Тілірыйскі Нічыпар

† Мітрапаліт Тамаскі і Арыніскі Ісай

† Мітрапаліт Трыміфунцкі і Леўкарыйскі Варнава

† Япіскап Карпасійскі Крыштапар

† Япіскап Арсінойскі Нэктар

† Япіскап Амафунцкі Мікола

† Япіскап Лідрскі Апіхван

† Япіскап  Хітрскі Лявон

† Япіскап Неапальскі Пархвір

† Япіскап Месаарыйскі Рыгор

 

Дэлегацыя Эладскае Царквы:

† Мітрапаліт Філіпійскі, Неапальскі і Тасоскі Пракоп

† Мітрапаліт Перыстэрыйскі Хрызастом

† Мітрапаліт Ілійскі Герман

† Мітрапаліт Мантінійскі і Кінурыйскі Аляксандар

† Мітрапаліт Арційскі Гнат

† Мітрапаліт Дзідымаціхійскі, Арэсціядскі і Суфлійскі Дамаскін

† Мітрапаліт Нікейскі Аляксей

† Мітрапаліт Наўпактскі і Сьвятавласійскі Ярох

† Мітрапаліт Самоскі і Ікарыйскі Яўсей

† Мітрапаліт Кастарыйскі Серахвім

† Мітрапаліт Дзімітрыядскі і Алмірскі Гнат

† Мітрапаліт Касандрыйскі Мікодым

† Мітрапаліт Ідрскі, Спетскі і Эгінскі Ахрэм

† Мітрапаліт Серскі і Негрыцкі Тэёлаг

† Мітрапаліт Сідзіракастронскі Макар

† Мітрапаліт Александрупальскі Анхім

† Мітрапаліт Неапольскі і Стаўрапольскі Варнава

† Мітрапаліт Месінійскі Хрызастом

† Мітрапаліт Ілійскі, Ахарнійскі і Петрапалійскі Атэнагор

† Мітрапаліт Ланкадаскі, Ліційскі і Рэнцінійскі Ян

† Мітрапаліт Наваиёнійскі і Філадэльфійскі Гаўрыла

† Мітрапаліт Нікапольскм і Прэвезійскі Хрызастом

† Мітрапаліт Ерысоскі, Сьвятое Гары і Ардамерыёнскі Тэакліт

 

Дэлегацыя Польскае Царквы:

† Архіяпіскап Лодзенскі і Познанскі Шыман

† Архіяпіскап Люблінскі і Холмскі Авэль

† Архіяпіскап Беластоцкі і Гданьскі Якуб

† Япіскап Семятыцкі Юры

† Япіскап Горліцкі Паіс

 

Дэлегацыя Албанскае Царквы:

† Мітрапаліт Карчынскі Ян

† Мітрапаліт Гіракастрынскі Дзьміцер

† Мітрапаліт Апаланійскі і Ф’ерскі Мікола

† Мітрапаліт Эльбасанскі Антон

† Мітрапаліт Аманційскі Натанайла

† Япіскап Вілідскі Астэй

 

Дэлегацыя Чэшскае і Cлавацкае Царквы

† Архіяпіскап Пражскі Міхал

† Япіскап Шумперкскі Ісай

 

   † Мітрапаліт Швейцарскі Ярамей, Кіраўнік ўсеправасланага Сакратарыяту Сьвятога і Вялікага Сабору

                                                                                                                        Сьвяты і Вялікі Сабор

                                                                                                                        27 чэрвеня 2016 г.