Сьвяты і Вялікі Сабор Праваслаўнае Царквы 19-26 чэрвеня 2016 л.Б.

posted Jul 2, 2016, 4:09 PM by Belarusian Church   [ updated Jul 2, 2016, 5:13 PM ]

Сьвяты і Вялікі Сабор Праваслаўнае Царквы адбыўся 19-26 чэрвеня 2016 л.Б. на высьпе Крыт у Грэцыі пад старшынствам Усяленскага Патрыярха Барталамея. У Саборы ўдзельнічалі 10 Праваслаўных Цэркваў з 14, аўтакефалія якіх вызнаная Ўсяленскім Патрыярхатам – Канстанцінопальская, Александрыйская, Ерусалімская, Сэрбская, Румынская, Кіпрская, Эладская, Польская, Албанская, Чэхіі і Славакіі. Адмовіліся ад удзелу ў Саборы – Антыяхійская, Грузінская, Баўгарская і Расейская Цэрквы. А Праваслаўныя Цэрквы, чыя аўтакефалія пакуль ня вызнаная – Украінская, Беларуская, Македонская, Чарнагорская і Амерыканская, на Сабор не запрашаліся.


Сьв. Літургія на Сьв. Сёмуху у часе Праваслаўнага Сабору

Сабор Праваслаўнае Царквы прыняў наступныя Дакумэнты:

Афіцыйныя дакумэнты

Сьвятога й Вялікага Сабору Праваслаўнае Царквы:

          Акруговае Пасланьне

            Пасланьне Сьвятога й Вялікага Сабору Праваслаўнае Царквы

            Важлівасьць Посту і яго датрыманьне сёньня

            Суадносіны Праваслаўнае Царквы зь іншым Хрысьціянскім сьветам

            Аўтаномія і сродак яе абвешчаньня

            Праваслаўная Дыяспара

            Таемства шлюбу і перапоны да яго