У нядзелю 15 траўня 2016 г. Парафія Катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) адсьвяткавала сваё Прастольнае сьвята. Літургію ўзначаліў Уладыка Сьвятаслаў у саслужэньні пратаярэя а.Івана і дыякана а.Міколы. Кожны вернік атрымаў на памяць абразок сьв. Жыровіцкае іконы Багародзіцы. У часе Вялікага Выхаду на Літургіі Пасьля Набажэнства сьвята працягвалася ў Парафіяльнай залі, дзе сп-ня Сьвятлана Казачок расьпавяла пра жыцьцё й дзейнасьць аднаго зь вялікіх айцоў Праваслаўнае Царквы – Сьвятога Кірылы Тураўскага, Беларускага Залатавуснага, у гонар якога была асьвячана гэтая Катэдра БАПЦ, вернікі праглядзелі дакументальны гістарычны фільм пра сьвяценьніка Кірылу Тураўскага. Потым старшыня Парафіяльнае Рады сабору Др. Расьціслаў Гарошка, які ёсьць цяпер старэйшым парафіянінам, распавёў пра гісторыю заснаваньня й пачаткі жыцьця Парафіі галоўнага Беларускага Праваслаўнага храму ў Замежжы. Таксама вернікі частаваліся святочным столам, падрыхтаваным парафіяльным Сястрынствам. |
Навіны - Галоўная >