Сьвяткаваньне дня Сьв. Жыровіцкае Іконы Багародзіцы

posted Jun 12, 2012, 4:50 PM by Belarusian Church
У нядзелю 20 траўня адбылася Вялікае сьвята – дзень Сьвятое цудатворнае Жыровіцкае іконы Божае Маці, апякункі Беларускага народу.

У храме ў г.Гайлянд Парку (шт. Н. Дж., ЗША) адбылася сьвяточнае набажэнства, у якім узялі ўдзел япіскап Сьвятаслаў, настаяцель пратаярэй а.Зінові, мітрафорны пратаярэй а.Міхайла з Катэдральнага Сабору ў Нью Ёрку, духавенства з іншых Парафіяў. Пры канцы службы адбыўся крыжовы ход з храмавай іконай навокал царквы з чытаньнем Дабравесьця па-беларуску, па-царкоўна-славянску, па-англійску, па-украінску і акрапленьнем сьвянцонай вадой. Пасьля чаго сьвяткаваньне працягвалася ў Парафіяльнай Зале, дзе быў сьвяточны абед, беларуская музыка й традыцыйная латарэя.

У гэты ж дзень парафіяльнае сьвята сьвяткавала й Парафія Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Кліўляндзе (шт. Агаё, ЗША). У службе прымалі ўдзел разам з япіскапам Серафімам і Архіяпіскап Дэтройцкі Аляксандр (УАПЦ у ЗША), беларускае й украінскае духавенства. Пасьля сьвятое Літургіі адбыўся Малебен і абыход навокал сьвятыні. Пасьля чаго адбыўся сьвяточны абед у Парафіяльнай Зале.
Comments