Сьвяткаваньне 500-годзьдзя Аршанскае бітвы адбылося 6 верасьня 2014 г. на Крапіўненскім полі. Уладыка Сьвятаслаў і а.Леанід Акаловіч каля памятнага крыжа адслужылі паніхіду па палеглым беларускім ваярам, якія ў 8 верасьня 1514 г. перамаглі значна большае войска маскавітаў, чым супынілі агрэсію ворага. Былі асьвячаныя памятныя знакі ў гонар слаўнага палкаводцы гетмана Канстанціна Астрожскага, іншых удзельнікаў бітвы – Яна Сапегі, Юрыя Радзівіла. Сьвята Слаўнае Перамогі пад Воршай занесенае ў Беларускі Праваслаўны каляндар як дзень Беларускае Вайсковае Славы. |
Навіны - Галоўная >