У сыботу 6 лістапада 2010 г. у двары Ўкраінскае цаквы Сьв. Узшэсьця ў г.Кліфтан (штат Нью Джэрзі, ЗША) быў асьвячаны Помнік памяці мільёнаў украінцаў ахвяраў Галадамору – Украінскага Генацыду, учыненага маскоўскай уладай у 1932-33 гадох. Абрад асьвячэньня Помніка выканаў Патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Ўкраіны Сьвяцейшы Філарэт (які перабывае зь візытам у Амерыцы), супольна са сьвятарствам, дзе, з дабраслаўленьня япіскапа Сьвятаслава, браў удзел пратаярэй а.Зінові, настаяцель Парахвіі Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці Беларускае Аўтакефальнае Паваслаўнае Царквы ў г.Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі). Помнік гэты ёсьць зьменшанай копіяй Помніка Галадамору, які стаіць на Міхайлаўскай плошчы ў сталіцы Ўкраіны г.Кіеве. |
Навіны - Галоўная >