Суботнік у Гайлянд Парку

posted Nov 27, 2016, 7:48 AM by Belarusian Church   [ updated Nov 27, 2016, 7:49 AM ]
Трываласьць Грамады вызначае гатоўнасьць унесьці сваю лепту кожнага, хто лічыць сябе часткаю тое Грамады. У якасьці прыкладу гэнага з'яўляецца добраахвотная праца на славу Божую. У мінулую суботу 29 кастрычніка 2016 л.Б. па просьбе айца Зіновія, настаяльніка царквы сьв. Жыровіцкае Іконы Б.М. у Гайлянд Парку (штат Нью Джэрзі), прыйшлі ўсе хто быў вольны ад асноўнае свае працы і меў жаданьне выкарыстоўваць вольны дзень каб упарадкаваць Беларускія Парафіяльныя могілкі і пафарбаваць плот вакол царквы. Атрымаўся нейкі суботнік, які перасягнуў усе чаканьні. Зрабілі больш, хутчэй чым было запланавана і з добрым настроем.