У дні сьвята Нараджэньня Хрыстовага выказваем глыбокае спачуваньне япіскапату, сьвятарству й вернікам Беларускага Экзархату Расейскае Праваслаўнае Царквы, з нагоды сьмерці Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Няхай Госпад умацуе ўсіх вас і дасьць сілы далейшага служэньня справе адраджэньня і ўмацаваньня Беларускага Праваслаўя на Бацькаўшчыне, якому прысьвяціў сваё жыцьцё супачылы Ўладыка Філарэт. Любоў Хрыстова няхай яднае нас у служэньні адзінаму Богу ў адзінай веры. Супакой, Госпадзе, душу навасупачылага раба Божага Мітрапаліта Філарэта, там дзе праўдныя спачываюць! Вечная памяць! З малітвамі, пакорлівы ☨ Сьвятаслаў Логін Архіяпіскап БАПЦ у будынку Менскае Мітраполіі (1992 г.) |
Навіны - Галоўная >