СемінарБАПЦ ў Кіеве

posted Nov 21, 2021, 1:45 PM by Belarusian Church   [ updated Nov 21, 2021, 1:46 PM ]
У панядзелак, 18 кастрычніка 2021 года, адбыўся інфармацыйны семінар Адзьдзела рэлігіязнаўства Інстытуту Філасофіі Нацыянальнай Акадэміі Навук Украіны (г.Кіеў, вул. Трохсьвяценьніцкая, 4) на тэму “Свабода сумленьня ў сучаснай Беларусі: разьвіцьцё Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы”. Кіраўніком семінару быў д-р філасофскіх навук праф. Аляксандар Саган, на якім выступілі дакладчыкі:


прадстаяльнік БАПЦ архіяпіскап Сьвятаслаў Логін;


старшыня ГА “Беларускі Цэнтар-Захад” спадар Вячаслаў Сіўчык з дакладам “Перасьлед сьвятароў і вернікаў розных канфесій у сучаснай Беларусі”;


канд. паліт. навук, кіраўнік дасьледчых праграм НАЦ «Украінскія студзіі стратэгічных дасьледваньняў» п. Юры Алійнык з дакладам «Перагляд статусу Кіеўскае Мітраполіі – аснова для дзеяў Сусьветнага Патрыярхату ў Беларусі».

У семінары прынялі ўдзел супрацоўнікі ІФ НАНУ, старшыня Беларускага Руху «Разам» спадарыня Алена Талстая і іншыя Беларускія актывісты.