Сёмуха

posted Sep 13, 2010, 10:58 PM by Belarusian Church
У нядзелю, 23 травеня, праваслаўныя хрысьціяне адзначаюць Тройцу — сьвята, устаноўленае ў памяць сыходу Святога Духа на апосталаў. Гэта адно з найбольшых царкоўных сьвятаў, якое адзначаецца праз сем тыдняў пасьля Вялікадня, адсюль і народная назва — Сёмуха. 

Паводле Бібліі, на пяцідзесяты дзень пасьля Уваскрэсеньня Хрыстовага дом, дзе сабраліся вучні Хрыста, напоўніў гул зь неба, і зьявіліся агнявыя языкі, якія кранулі апосталаў, пасьля чаго ў іх зьявіўся дар прапаведаваць на розных мовах.
На Сёмуху прыйнята ўпрыгожваць царкву й хаты бярозавымі, кляновымі і дубовымі галінкамі. Нашы продкі верылі ў іх магічную сілу ўплыву на моцнае здароўе, на багаты ўраджай.

Прыходзьце ў нядзелю, калі ласка, у нашую Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву на сьвяткаваньне Сьвятой Тройцы, альбо Сёмухі.

Пачатак літургіі а 10-й гадзіне раніцы.

Рада парафіі сьвятога Кірылы Тураўскага
Таронта,
Травень, 2010
Comments