У нядзелю 1 красавіка (19 сакавіка ст.ст.) 2012 г. у Парафіях БАПЦ прайшлі сьвяткаваньні дня памяці Сьвятой Соф’і Слуцкай і 400-годдзя ейнага супачыну. У часе набажэнстваў, у 5-ю нядзелю Вялікага Паста, Беларускую Сьвятую ўшанавалі сьпевам трапара й кандака, чытаньнем Апостала й Дабравесьця, прысьвячаным ёй. Пасьля багаслужбаў у Парафіяльных Залях Катэдры ў Нью-Ёрку і царквы ў Таронта адбыліся Акадэміі – выступы пра гісторыю жыцьця слаўнае княгіні Соф’і Алелькі-Радзівіл і прагляд фільмаў. Днём раней, у сыботу 31 сакавіка на плошчы Казінца ў сталічным Менску, быў адчынены помнік Сьвятой Соф’і Слуцкай, асьвячаны быў чальцамі Сіноду Беларускага Экзархату РПЦ. Пры ўрачыстай цырымоніі прысутнічала й дэлегацыя Сьвята-Афрасінінскай менскай Грамады БАПЦ на чале з айцом Леанідам Акаловічам, якія таксама ўсклалі вянок і кветкі да падножжа помніка праўднае княгіні Соф’і, абаронцы Беларускага Праваслаўя. Дэлегацыя БАПЦ ля помніка Сьв. Соф'і Гутаркі паміж праваслаўнымі беларусамі 2-ох юрысдыкцыяў |
Навіны - Галоўная >