Прошча да Беларускага крыжа

posted Jun 19, 2018, 6:57 PM by Belarusian Church   [ updated Jun 19, 2018, 6:58 PM ]
У сыботу 16 чэрвеня 2018 г. Беларусы з Таронта наведалі Беларускі памятны Крыж, які быў ўсталяваны 30 гадоў таму ў сьвятыні Пакутнікаў у г.Мідлянд (прав. Антарыё, Канада) з нагоды 1000-годзьдзя Хрысьціянства ў Беларусі. Арх. Сьвятаслаў адслужыў Ліцію за супакой ўсіх, хто загінуў за Бацькаўшчыну-Беларусь. Прысуіныя ў сваіх прамовах узгадалі таксама пра Курапаты.