Перапахаваньне Беларускіх герояў у Вільні

posted Dec 8, 2019, 6:30 PM by Belarusian Church   [ updated Dec 9, 2019, 4:11 PM ]
Сьвятарства й вернікі БАПЦ зь Беларусі й Замежжа разам зь іншымі тысячамі беларусаў прынялі ўдзел ва ўрачыстым перапахаваньні 20 забітых расейцамі паўстанцаў 1863-64 г.г. Кастуся Каліноўскага з паплечнікамі ў г. Вільня (цяпер Летува) 22 лістапада 2019г.
Архіяпіскап Сьвятаслаў і ераманах Вікенцій былі прысутныя на цэрэмоніі адпяваньня ў каталіцкай Катэдры Вільні і на закладаньні трунаў з парэшткамі паўстанцаў у Капліцы на могліцах "Росы".
Таксама 23 лістапада 2019г. адбылося Беларускае шэсьце па Вільні ад Вострае брамы да капліцы, дзе былі пахаваныя паўстанцы.

Дабраславеньне старажытнай беларускай Вострабрамскае чудатворнае іконы Багародзіцы з колішняе беларускае праваслаўнае царквы на Вострай браме (цяпер летувіскі касьцёл) на ўдзельнікаў жалобнага шэсьця (22.11.2019)

Пачатак пахавальнага шэсьця ад каталіцкае Катэдры Вільні

У капліцы на могліцах "Росы" у часе Беларускага шэсьця (23.11.2019)

Каля капліцы на Росах у часе беларускага шэсьця (23.11.2019)