Галоўная - Навіны / Home - News
Катэдральны Сабор / Cathedral
Парахвіі / Parishes
Кансысторыя / Consistory

Каляндар / Calendar
Літаратура / Literature
Імёны / Names
Кантакт / Contacts
Іншыя Цэрквы / Other Churches
Спасылкі / References

Паведамленьне Кансысторыі БАПЦ

posted Jun 29, 2011 8:58 PM by Belarusian Church
Кансысторыя Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы паведамляе, што 6/19 чырвеня 2011 л.Б. у Нядзелю Ўсіх Сьвятых у Катэдральным Саборы Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку (ЗША) ў часе Сьвятое Літургіі адбылася Архірэйская хіратонія Архімандрыта Сэрахвіма (Чыкіты) ў Япіскапа Віленскага БАПЦ, у якой узялі ўдзел: япіскап Сьвятаслаў (БАПЦ), архіяпіскап Аляксандр і архіяпіскап Макарыос (УАПЦ у ЗША), хіратонія якіх паходзіць ад УАПЦ часу 2-е сусьветнае вайны.

Успамін на Вялікім Выхадзе Сьвятое Літургіі ў Парахвіях БАПЦ з гэтага дня адбываецца наступным чынам:

“Сьвятую Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву, і Спадара (альбо – Уладыку) нашага Правялебнага Сьвятаслава, япіскапа Наваградзкага, і Спадара нашага Правялебнага Сэрахвіма, япіскапа Віленскага ... (далей за тэкстам і падобна ў іншых месцах Набажэнстваў) .


Япіскап Сьвятаслаў Логін
Старшыня Кансысторыі БАПЦ


Якуб Сапежынскі
Сакратар Кансысторыі БАПЦ