У нядзелю 9-га снежня 2012 г. у Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне адбылося паседжаньне Рады БАПЦ. На гэтым паседжаньні сябры Рады абмеркавалі бягучыя справы царкоўнага жыцьця, у прыватнасьці, раскольніцкую дзейнасьць Япіскапа Серафіма (Чыкіты). Прысутныя сябры Рады БАПЦ ухвалілі Ўказ першаярарха БАПЦ Архіяпіскапа Сьвятаслава пра адлучэньнне Япіскапа Серафіма (Чыкіты) зь ліку Ярархіі і Духавенства БАПЦ і аб пазбаўленьні яго тытулу Япіскапа Віленскага і Ню-Ёркскага. Рада даручыла Кансістарыі БАПЦ паведаміць у парафіі БАПЦ і дзяржаўныя ўстановы ЗША пра адлучэньне Япіскапа Серафіма (Чыкіты) з кліру БАПЦ. |
Навіны - Галоўная >