Галоўная - Навіны / Home - News
Катэдральны Сабор / Cathedral
Парахвіі / Parishes
Кансысторыя / Consistory

Каляндар / Calendar
Літаратура / Literature
Імёны / Names
Кантакт / Contacts
Іншыя Цэрквы / Other Churches
Спасылкі / References

Пастанова Рады БАПЦ

posted Nov 13, 2011 4:58 PM by Belarusian Church

29 (16) кастрычніка 2011 г. у Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылося паседжаньне Рады БАПЦ, якая (зь ініцыятывы Сабору Япіскапаў і Кансысторыі БАПЦ) пастанавіла склікаць Царкоўны Сабор Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы 21-22 (8-9 ст.ст.) ліпеня 2012 году ў Катэдральным Саборы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку, ЗША.

(Адрас: St. Cyril of Turau Cathedral, 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, USA)

Правядзеньне Царкоўнага Сабору будзе прысьвечана юбілею абвешчаньня Аўтакефаліі Беларускае Праваслаўнае Царквы : 
- 90-годдзю – на Царкоўным Саборы ў г. Менску (23 ліпеня 1922 г.) 
- 70-годдзю – на Ўсебеларускім Праваслаўным Саборы ў г. Менску (30 жніўня – 2 верасьня 1942 г.).

Дадатковую інфармацыю Кансысторыя дашле ўсім Парахвіям БАПЦ.