У нядзелю, 13 траўня, у Нью-Ёрку адбылося парахвіяльнае сьвята ў гонар беларускага залатавуснага, Сьвятога Япіскапа Кірылы Тураўскага, імя якога носіць галоўны храм Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Урачыстую Божую Службу ачолілі Япіскап Наваградзкі і Паўночна-Амэрыканскі Сьвятаслаў і Япіскап Віленскі і Нью-Ёркскі Серафім. Падчас пропаведзі, і ў сваіх прамовах падчас урачыстага пачастунку, уладыкі ўзьнесла расказалі прысутным парахвіянам пра жыцьцё Сьв. Кірылы і пра ягоны ўклад у беларускую царкоўную і літэратурную спадчыну. Уладыкі таксама павіншавалі ўсіх прысутных жанчын з Днём Маці, які адзначаўся ў гэты дзень у Амэрыцы. Парахвіяльнаму сястрынству належыць агульная падзяка за смачны пачастунак!
Аналойная ікона Сьв. Кірылы Тураўскага (Катэдра БАПЦ, Нью-Ёрк) |
Навіны - Галоўная >