Парахвіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку

posted Jun 7, 2017, 7:28 PM by Belarusian Church   [ updated Jun 7, 2017, 7:30 PM ]
У нядзелю 21 траўня 2017 г. у царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж., ЗША) адбылося сьвяткаваньне Прастольнага Сьвята. Акрамя арх. Сьвятаслава і а. Зіновія у набажэнстве прымала ўдзел сьвятарства з катэдральнага сабору БАПЦ з Нью Ёрку і іншых праваслаўных юрысдыкцыяў ЗША. Таксама быў прысутны Ўладыка Ўладзімер з Украіны (УАПЦ). Паводле традыцыі адбылася Крыжовая хада навокал храму з царкоўнымі сьпевамі й чытаньнем Дабравесьця на чатырох баках царквы. Пасьля набажэнства сьвяткаваньне працягвалася ў Парафіяльнай зале, дзе Сястрынства прыгатавала сьвяточны абед, таксама адбылася традыцыйная латарэя.