Парахфіяльнае сьвята ў г. Гайлянд Парк (шт. Н.Дж.)

posted Jun 16, 2022, 1:07 AM by Belarusian Church   [ updated Nov 17, 2022, 12:07 PM ]
У Нядзелю, 22 траўня 2022 г. у царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў Гайлянд Парку адбылося парахвіяльнае сьвята.

Набажэнства ўзначаліў Уладыка Сьвятаслаў, яму саслужылі настаяльнік Парафіі Мітрафорны пратаярэй а.Зіновій, сьвятарства Беларускае, Украінскае і Грузінскае Цэркваў. У часе сьвяточнае Літургіі адбылася ўрачыстая Крыжовая хада навокал храму з чытаньнем Дабравесьцяў.

На набажэнстве, акрамя парафіянаў і гасьцей з Катэдральнага сабору, быў прысутны віцэ-консул Геняральнага Кансуляту Рэспублікі Польшчы ў Нью Ёрку спадар Станіслаў Старнаўскі.

Пасьля Службы адбыўся сьвяточны абед і, паводле традыцыі, была разыграна багатая Латарэя.

Адбыліся зборы сродкаў на дапамогу братэрскай Украіне.

Набажэнства ў царкве Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці

Крыжовая хада навокал храму

У Парафіяльнай Зале пасьля Набажэнства

Сьвяточны абед