У нядзелю Апостала Тамаша, 1 траўня 2011 г., у царкве Сьвятых Мучанікаў Антона, Яна і Яўстаха Віленскіх у аўстралійскам горадзе Мэльбурне (штат Вікторыя) адбылася сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята. Запрошаны сьвятар іяраманах а.Андрэй адправіў сьвяточную Літургію, адбыўся Крыжовы ход навокал храму з чытаньнем Дабравесьця. Супольна з парафіянамі БАПЦ маліліся таксама вернікі РПЦ Замежнае (што не прылучылася да МП). У часе Крыжовага ходу навокал храму Сьвв. Трох Віленскіх Мучанікаў |
Навіны - Галоўная >