Парафіяльнае сьвята ў Катэдральным саборы

posted Jun 3, 2022, 5:30 PM by Belarusian Church   [ updated Jun 3, 2022, 5:30 PM ]
У Нядзелю 15 траўня 2022 г. у Катэдральным саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью Ёрку адбылося сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята. Набажэнства ўзначаліў Уладыка Сьвятаслаў, яму саслужылі клірыкі Катэдры пратаярэй Іван і дыякан Мікола, таксама – пратаярэй Іван з Украінскае Царквы. Спадар Ігар Вырвіч, з рук япіскапа атрымаў Узнагародную Грамату БАПЦ за стварэньне копіі Еўпрасіньненскага Крыжа, які знаходзіцца ў саборы.

Пасьля Набажэнства адбыўся сьвяточны абед, пасьля якога:

-старшыня Парафіяльнае Рады д-р Расьціслаў Гарошка прывітаў вернікаў з прастольным сьвятам;

-ўладыка Сьвятаслаў коратка расказаў пра Тураўскае Евангельле ХІ ст.;

-стараста Парафіі сп-р Аляксандар Хомчанка грунтовна, з архіўнымі здымкамі, прадставіў гісторыю царкоўнага будынку Катэдральнага сабору ад часу ягоных закладзінаў 5 чэрвеня 1850 г.;

-таксама выступілі сябры БАЗа і беларус, які толькі павярнуўся з Украіны.

Хор і частка вернікаў пасьля набажэнства ў Катэдры