Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку

posted May 30, 2016, 4:09 PM by Belarusian Church   [ updated May 30, 2016, 4:09 PM ]
У нядзелю 22 траўня 2016 г. Парафія Сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г. Гайлянд Парку (шт. Нью Джэрзі, ЗША) адсьвяткавала сваё Прастольнае сьвята. У сыботу ўвечары ў царкве адбылася Вячорня. Сьвяточную Літургію ўзначаліў архіяпіскап Сьвятаслаў у саслужэньні параха мітрафорнага пратаярэя а.Зіновія, пратаярэя а.Івана і дыякана а.Міколы з Катэдральнага сабору, а.Паўла Эміка і сьвятароў іншых праваслаўных юрысдыкцыяў з розных штатаў. Пры канцы Набажэнства адбыўся Крыжовы ход з парафіяльнай іконай навокал храму з чытаньнем Дабравесьцяў і акрапленьнем сьвянцонай вадой. 

На пачатку сьв. Літургіі

У часе Крыжовае хады

Kазань айца Зіновія

Кожны вернік атрымаў на памяць абразок сьв. Жыровіцкае іконы Багародзіцы.

Пасьля Набажэнства сьвята працягвалася ў Парафіяльнай залі, дзе сьвятары і вернікі частаваліся святочным столам, падрыхтаваным парафіяльным Сястрыцтвам. Старшыня Парафіяльнае Рады спадар Якуб Сапяжынскі прывітаў Уладыку, сьвятароў, парафіянаў і гасьцей са сьвятам. Таксама адбылася традыцыйная латарэя, прызы для якое прыносяць вернікі.