Парафіяльнае сьвята ў Гайлянд Парку

posted Jun 8, 2014, 7:29 PM by Belarusian Church   [ updated Jun 8, 2014, 7:30 PM ]
У нядзелю 25 траўня 2014 г. адбылося сьвяткаваньне Парафіяльнага сьвята ў царкве сьв. Жыровіцкае Іконы Божае Маці ў г.Гайлянд Парк (шт. Н.Дж, ЗША). У сьвяточным набажэнстве прынялі ўдзел Уладыка Сьвятаслаў, настаяльнік Парафіі а.Зіновій і сьвятары зь іншых Парафіяў. 
 

У часе Крыжовага ходу навокал храму чыталіся Дабравесьці на розных мовах. 


У часе сьвятое Літургіі за прыкладнае служэньне на дабро Парафіі і ўсяе БАПЦ і ў сувязі з 17-мі гадавінамі пастырскага служэньня ў Праваслаўнай Царкве, настаяльнік Парафіі пратаярэй а.Зіновій быў узнагароджаны царкоўнаю ўзнагародаю Мітраю. Таксама Царкоўнымі Граматамі былі ўзнагароджаныя вернікі БАПЦ сп-ня Ганна Войтанка і сп-ня Яўгенія Дубяга. 

 
Пасьля набажэнства ў Парафіяльнай зале адбыўся сьвяточны абед, падрыхтаваны Сястрынствам. Сярод гасьцей на сьвяткаваньні прысутнічалі парафіяне БАПЦ зь Нью Ёрку і Кліўленда, а таксама дзесяць сьвятароў з розных праваслаўных юрысдыкцыяў. 


Паводле традыцыі сьвяткаваньне скончылася латарэяй.